Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Samusik_A_F_-_Pomniki_gistoryi_i_kultury_Belar

.pdf
Скачиваний:
319
Добавлен:
20.02.2016
Размер:
7.18 Mб
Скачать

I

А.Ф . САМУСІК

ПОМНІКІ ГІСТОРЫІ

I КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСІ

Д а п у ш ч а н а

Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у якасці вучэбнага дапаможніка для студэнтаў

гуманітарных спецыяльнасцей устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі

Мінск БДЭУ 2004

У Д К

947.6

Б Б К

63.3(4Б)+71.3(4Б)

 

С17

Р э ц э н з е н т ы :

аддзел гісторыі Беларусі X III—XVIII стст. Інстытута гісторыі НАН Беларусі (загадчык — доктар гістарычных навук Ю.М. Бохан);

кафедра гісторыі і беларусазнаўства РІВШ БДУ (загад­ чык — кандыдат гістарычных навук, дацэнт У.А. Сосна);

старэйшы навуковы супрацоўнік МНДІСЭПП, кандыдат гістарычных навук Т.С. Скрыпчанка

Самусік А.Ф.

С17 Помнікі гісторыі і культуры Беларусі: Вучэб. дапаможнік / А.Ф. Самусік. Мн.: БДЭУ, 2004. — 209 с.

ISBN 985-484-032-8.

Гісторыка-культурная спадчына Беларусі з ’яўляецца найкаштоўііейшым дарам нашых продкаў. У дапаможніку ўпершыню ў айчыннай гістарыяграфіі зроблена спроба даследавання ўсяго комплексу архітэктурных, мастацкіх, археалагічных, этнаграфічных і гістарычных помнікаў Беларусі.

Для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў, выкладчыкаў, а таксама для ўсіх тых, каго цікавяць гісторыя і краязнаўства.

УДК 947.6 ББК 63.3(4Б)+71.3(4Б)

ISBN 985-484-032-8

©Тэкст. Фоща. Самусік А.Ф., 2004

©УА “Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт”,2004

ЗМ ЕСТ

 

А Д А Ў ТА РА ................................................................................................................................

6

Г л ав а 1. А ГУ Л ЬН А Я Х А РА К Т А РЫ С Т Ы К А К У РС А “П О М Н ІК І И С -

 

Т О Р Ы І I К У Л Ь Т У Р Ы Б Е Л А РУ С І” .............................................................

7

1.1. Прадмет, мэты і задачы курса ............................................................................

7

1.2. Перыядызацыя і структура курса. Агульная характарыстыка літа-

 

ратуры ........................................................................................................................

9

1.3. Класіфікацыя помнікаў гісторыі і культуры Беларусі .............................

13

1.4. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб ахове і выкарыстанні помні-

 

каў айчыннай гісторыі і культуры ...................................................................

14

Кантрольныя пытанні і заданні .............................................................................................

17

Літаратура ...................................................................................................................................

17

Г лава 2. Д А К У М Е Н Т А Л ЬН Ы Я П О М Н ІК І Б Е Л А Р У С І ....................................

18

2.1. Дакументальныя крыніцы да сярэдзіны XIII ст.........................................

18

2.2. Дакументальныя помнікі Беларусі другой паловы XIII—XVIII ст..........

20

2.3. Дакументальная спадчына XIX—XX стст...................................................

25

Кантрольныя пытанні і заданні .............................................................................................

28

Літаратура ....................................................................................................................................

28

Г лава 3 Э Т Н А Г Р А Ф ІЧ Н Ы Я П О М Н ІК І Б Е Л А Р У С І .........................................

29

3.1. Агульная характарыстыка этнаграфічных помнікаў. Этнаграфіч-

 

ныя музеі Рэспублікі Беларусь ........................................................................

29

3.2. Асноўныя заняткі беларусаў. Народныя рамёствы і жыллё ................

31

3.3. Нацыянальнае адзенне і народныя абрады .................................................

34

3.4. Беларуская нацыянальная кухня ...................................................................

37

Кантрольныя пытанні і заданні .............................................................................................

39

Літаратура ....................................................................................................................................

39

Глава 4. П О М Н ІК І П Е РШ А Б Ы Т Н А Г А Л А ДУ Н А Т Э Р Ы Т О Р Ы І СУ -

 

Ч А СН А Й Б Е Л А Р У С І ..........................................................................................

40

'4.1. Археалагічныя помнікі як асноўная крыніца па вывучэнню перша-

бытнага ладу

........................................................................................................

. . 40

4.2. Помнікі каменнага веку ў Беларусі ...................................................................

42

4.3. Помнікі бронзавага ...............................................................веку ў Беларусі

46

4.4. Помнікі ранняга ...................................жалезнага веку ў Беларусі да IX ст

47

Кантрольныя пытанні і заданні .............................................................................................

50

Літаратура ....................................................................................................................................

 

50

Глава 5. П О М Н ІК І Д О Й Л ІД С ТВА I М А СТА ЦТВА Б Е Л А Р У С І

 

IX — X III стст...........................................................................................................

*

51

5.1. Гарады Беларусі ......................................................................ў IX—XIII стст

51

5.2. Першыя школы .....................................айчыннага мураванага дойлідства

55

5.3. Мастацтва старажытнабеларускіх ...............................................княстваў

59

Кантрольныя пытанні і заданні .............................................................................................

62

: Літаратура .....................................................................................................................................

 

62

й

 

3

і

Г лава 6. РА М А Н С К І С Т Ы Л Ь У П О М Н ІК А Х БЕЛ А РУ С І .................................

63

6.1. Паходжанне стылю. Характэрныя рысы ....................................................

 

83

6.2. Удасканаленне абарончых збудаванняў гарадоў Бімшрусі....................

04

6.3. Раманскі стыль у айчынным храмавым дойлідствр ................................

08

6.4. Раманскае мастацтва Веларусі .......................................................................

 

70

Кантрольныя пытанні і заданні ................................................................................................

 

78

Літаратура ..............................................................................................................

........................

73

Г лава 7. П О М Н ІК І Г О Т Ы К І Ў Б Е Л А Р У С І ...............................................................

 

74

7.1. Паходжанне стылю. Характэрныя рысы ..............................

.........................

74

7.2. Удасканаленне айчыннага замкавага дойлідства

 

 

ў XIV—XVI стст......................................................................................

............

70

7.3. Уплыў готыкі на культавую архітэктуру Беларусі .................................

81

7.4. Гатычны кірунак у беларускім мастацтве ..................................................

 

84

Кантрольныя пытанні і заданні .................................................................................................

 

85

Літаратура ........................................................................................................................................

 

85

Г лава 8. П О М Н ІК І П Е Р Ы Я Д У А Д Р А Д Ж Э Н Н Я (РЭН ЕСА ІІСА )

 

У Б Е Л А РУ С І ............................................................................................................

 

86

8.1. Паходжанне стылю. Характэрныя рысы ........................................................

 

86

8.2. Рэнесанс у айчынным горадабудаўніцтве .....................................................

 

87

8.3. Пераўтварэнне беларускіх замкаў у палацава-паркавыя комплексы ......

89

8.4. Храмавае дойлідства эпохі Рэнесанса ў Беларусі

......................................

93

8.5. Уплыў Адраджэння на выяўленчае мастацтва Беларусі ...........................

96

Кантрольныя пытанні і заданні ...............................................................................................

 

98

Літаратура ..................................................................................................................

...................

98

Г лава 9. Б А Р О К А Ў П О М Н ІК А Х А Й Ч Ы Н Н А Й А РХ ІТ Э К Т У РЫ

 

I М А СТА Ц ТВА ........................................................................................................

 

99

9.1. Паходжанне стылю. Характэрныя рысы ........................................................

 

99

9.2. Барока ў айчынным горадабудаўніцтве ....................................................

 

100

9.3. Развіццё палацава-паркавага дойлідства Беларусі. Ракайльныя

 

тэндэнцыі ............................................................................................................

 

101

9.4. Культавая архітэктура Беларусі. Школа “Віленскага барока” ..........

105

9.5. Беларускае барочнае мастацтва ..................................................................

 

109

Кантрольныя пытанні і заданні ...........................................................................................

 

113

Літаратура .................................................................................................................................

 

113

Г лава 10. П О М Н ІК І К ЛА С ГЦ Ы ЗМ У Ў Б Е Л А Р У С І .........................................

 

114

10.1. Паходжанне стылю. Характэрныя рысы ................................................

 

114

10.2. Перабудова беларускіх гарадоў пасля далучэння да Расійскай ім-

 

перьгі ...................................................................................................................

 

115

10.3. Класічнае палацава-сядзібнае дойлідства Беларусі.................................

118'

10.4. Класічны кірунак у айчыннай царкоўнай архітэктуры .....................

121

10.5. Класіцызм у выяўленчым мастацтве. Віленская школа жывапісу ......

124

Кантрольныя пытанні і зад анн і...........................................................................................

 

126

Літаратура .................................................................................................................................

 

126

Г лава 11. П О М Н ІК І Р А М А Н Т Ы ЗМ У Ў Б Е Л А Р У С І .......................................

 

127

11.1. Сутнасць рамантызму ...................................................................................

 

127

11.2. Уплыў рамантызму на айчыннае грамадскае і палацава-паркавае

дойлідства ............................................................................................................

 

129

11.3. Эвалюцыя культавай архітзктуры Беларусі ..........................................

 

134

11.4. Рамантызм у айчынным мастацтве............................................................

 

137

Кантрольныя пытанні і заданні.............................................................................................

 

139

Літаратура ...........................................................................................

- ..................................

139

Г лава 12. Э К Л Е К Т Ы К А I М А ДЭРН У А Й Ч Ы Н Н Ы Х П О М Н ІК А Х .......

140

12.1. Гістарызм і мадэрн у Беларусі ..................................................................

 

140

12.2. Эвалюцыя айчыннага горадабудаўніцтва ................................................

141

12.3. Эклектика і мадэрн у палацава-паркавым дойлідстве Беларусі

.... 145

12.4. Гістарызм у беларускай культавай архітэктуры .................................

147

У 12.5. Рэалізм, мадэрн і авангард у айчынным мастацтве ................................

150

Кантрольныя пытанні і заданні...........................................................................................

 

152

Літаратура ................................................................................................................................

 

152

Г лава 13. Р А ЗВ ІЦ Ц Ё А Й Ч Ы Н Н А Й А РХ ІТ Э К Т У РЫ I М АСТАЦТВА

 

Ў М ІЖ В А Е Н Н Ы П Е РЫ Я Д .....................................................................

 

153

13.1. Помнікі грамадскага і жыллёвага будаўніцтва БССР ............................

153

13.2. Сацыялістычны рэалізм у мастацтве БССР ...........................................

158

13.3. Архітэктура і мастацтва Заходняй Беларусі ..........................................

161

Кантрольныя пытанні і заданні ...........................................................................................

 

165

Літаратура ................................................................................................................................

 

165

Г лава 14. В Я Л ІК А Я А Й Ч Ы Н Н А Я ВА Й Н А Ў П О М Н ІК А Х I М ЕМ А -

 

Р Ы Я Л А Х ............................................................................................................

 

166

14.1. Помнікі абароны Беларусі летам

1941г......................................................

166

14.2. Айчынныя мемарыялы, прысвечаныя партызанскаму і падполь-

 

наму руху ...........................................................................................................

 

169

14.3. Ушанаванне памяці ахвяр акупацыйнага рэжыму ў Беларусі ........

172

14.4. Помнікі ў гонар вызвалення Беларусі ......................................................

174

Кантрольныя пытанні і заданн і...........................................................................................

 

177

Літаратура .................................................................................................................................

 

177

Г лава 15. П О М Н ІК І А Р Х ІТ Э К Т У Р Ы I

М А СТА Ц ТВА Б Е Л А Р У С І

 

П А С Л Я В А ЕН Н А ГА П Е Р Ы Я Д У .........................................................

178

15.1. Горадабудаўніцтва Беларусі ў аднаўленчы перыяд ...............................

178

15.2. Асноўныя тэндэнцыі развіцця айчыннай архітэктуры ў канцы

 

1950-х—1990-я гг.............................................................................................

 

182

15.3. Мастацтва Беларусі ў канцы 1940-х— 1990-я гг.....................................

187

Кантрольныя пытанні і заданні ............................................................................................

 

191

Літаратура .................................................................................................................................

 

191

Глава 16. М Е М А РЫ Я Л Ы I П А М Я ТН Ы Я М Я С Ц ІН Ы , ЗВ Я ЗА Н Ы Я 3

 

Г ІС ТА РЫ Ч Н Ы М М ІН У Л Ы М БЕ Л А Р У С І ...........................................

192

16.1. Агульная характарыстыка помнікаў гісторыі .........................................

192

16.2. Помнікі гісторыі Беларусі IX—XVIII стст. Мемарыялы ў гонар

 

славутых падзей і суайчыннікаў

...............................................................

193

16.3. Помнікі гісторыі Беларусі ў складзе Расійскай імперыі. Мемарыя­

 

лы і дамы-музеі ................................................................................................

 

198

16.4. Помнікі гісторыі БССР. Асноўныя мемарыялы ......................................

202

Кантрольныя пытанні і заданні ..............................................................................................

 

205

Літаратура ..................................................................................................................................

 

205

С Л О Ў Н ІК Т Э РМ ІН А Ў ........................................................................................................

 

206

5

АД АЎТАРА

У апошні час у Рэспубліцы Беларусь значна ўзрасла цікавасць да яе насычанага на падзеі слаўнага мінулага. Сярод фактараў, якія аказваюць істотны ўплыў на гэты працэс, неабходна назваць складванне новай дзяржаўнай ідэалогіі і развіццё патрыятычнага выхазання. Акрамя таго, фарміраванне рынкавых механізмаў гаспадарання таксама абумоўлівае павышаную цікавасць да айчыннай гісторы- ка-культурнай спадчыны як верагоднага напрамку павелічэння знешніх інвестыцый.

Ужо зараз з мэтай развіцця турызму праводзяцца рэстаўрацыйныя работы шэрагу найболын адметных і вядомых шэдэўраў беларускага дойлідства, ствараюцца шматлікія мемарыяльныя музеі ў го­ нар знакамітых суайчыннікаў. Разам з тым гэта толькі першыя крокі па адраджэнню бясцэннага багацця, назапашанага папярэднімі пакаленнямі. На жаль, пакуль падобныя аднаўленчыя работы ў болынасці маюць даволі бессістэмны характар, пры якім уключэнне ў экскурсійныя праграмы асобных палацаў, храмаў і памятных мясцін часам больш залежыць ад іх удалага месцазнаходжання, чым ад гістарычнай каштоўнасці.

Менавіта таму, у дзяржаве наспела неабходнасць дасканалага вывучэння айчынных помнікаў гісторыі і культуры. Толькі наяўнасць высокаадукаваных прафесіяналаў дазволіць узняць беларускую турыстычную сферу на належны ўзровень, значна павысіць цікавасць да нашай Радзімы ў свеце і дабіцца прызнання яе важнай ролі ў стварэнні агульнаеўрапейскай культурнай прасторы.

3 гэтай мэтай у вучэбным дапаможніку ўпершыню ў беларускай гістарыяграфіі зроблена спроба параўнаўча-храналагічнага выву­ чэння асобных шэдэўраў айчыннага дойлідства і мастацтва, якія аналізуюцца з улікам эвалюцыі ўсіх асноўных еўрапейскіх стылявых напрамкаў. Да таго ж асобныя раздзелы працы прысвечаны дакументальным, этнаграфічным і гістарычным помнікам, бо менавіта яны прыдаюць арыгінальныя і унікальныя рысы нашай матэрыяль-

най і духоўнай спадчыне.

Такім чынам, дадзены вучэбны дапаможнік, падрыхтаваны ў адпаведнасці з патрабаваннямі базавай праграмы, уяўляе сабой комплекснае даследавакне помнікаў гісторыі і культуры Веларусі, шырокае веданне якіх — ганаровы абавязак кожнага грамадзяніна нашай краіны.

6

Глава 1

АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА КУРСА “ПОМНІКІ ГІСТОРЫІI КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСГ

1.1. Прадмет, мэты і задачы курса

Помнікі гісторыі і культуры Беларусі ўяўляюць сабой найкаштоўнейшую спадчыну беларускага народа і сведчаць аб яго высокім духоўным развіцці ў мінулым. Менавіта яны з ’яўляюцца найбольш яскравым адлюстраваннем гістарычных перыядаў, якія прайшла наша Радзіма за шматвяковы час свайго існавання. “Маўклівыя сведкі” нашай слаўнай мінуўшчыны — непрыступныя замкі, шыкоўныя палацы і велічныя храмы — гэта напамін нашых продкаў аб сабе. Дзякуючы ім, сувязь паміж пакаленнямі трывала падтрымліваецца, а цікавасць да гісторы- ка-культурнай спадчыны Беларусі пастаянна ўзрастае.

Менавіта помнікі гісторыі і культуры можна разглядаць у якасці вызначэння самабытнасці беларускага народа, бо ў іх знайшлі свае канкрэтнае адлюстраванне своеасаблівыя рысы яго матэрыяльнай і духоўнай культуры. Спадчына нашых продкаў зараз складае прыблізна 20 тыс. помнікаў розных відаў і катэгорый. Пры гэтым можна вылучыць шэраг прычын, якія надалі ім непаўторнасць і адметнасць.

Па-першае, гэтаму садзейнічала размяшчэнне Беларусі на мяжы еўрапейскай і візантыйска-рускай культурных традыцый, што прывяло да унікальнага сінтэзу разнастайных стылявых напрамкаў, якія, пераплятаючыся з мясцовай першаасновай, садзейнічалі ўзнікненню сапраўдных архітэктурна-мастацкіх шэдэўраў сусветнага значэння.

Па-другое, знйчны ўплыў на архітэктурную спадчыну нашай Радзімы аказалі асаблівасці яе дзяржаўнага ладу часоў позняга феадалізму. Адносная слабасць цэнтральнай ўлады Рэчы Паспалітай прывяла да з ’яўлення так званай “шляхецкай анархіі”, вынікам якой стала на-

7

яўнасць у Беларусі заможных магнацкіх родаў Радзішлйў, Сапегаў, Храптовічаў, Тышкевічаў і інш. Назапашаныя велізарныя багацці дазвалялі ім будаваць магутныя крэпасці і пышныя пала- цава-паркавыя комплексы, для ўзвядзення якіх запрашаліся лепшыя еўрапейскія дойліды.

Па-трэцяе,беларускія землі вельмі часта станавіліся арэнай разбуральных войнаў. Вынікам гэтага стаў падкрэслена абарончы характар не толькі сядзіб мясцовых феадалаў, але і большасці айчынных сярэдневяковых храмаў, што надавала еўрапейскім стылям у Беларусі унікальную афарбоўку.

Па-чацвёртае, Беларусь з ’яўляецца Радзімай значнай колькасці знакамітых асоб, якія пакінулі свой след не толькі ў айчын­ най, але і ў сусветнай гісторыі. Так, далёка за межамі нашай краіны вядомы прозвішчы Е. Полацкай, Ф. Скарыны, М. Гусоўскага, Т. Касцюшкі, А. Міцкевіча, М. Шагала, Ф. Дзяржынскага і інш. Памятныя мясціны, звязаныя з іх жыццём і дзейнасцю, дапаўняюць беларускую архітэктурную спадчыну арыгінальнымі і вельмі цікавымі аб’ектамі.

Па-пятае, беларускі фальклор, звычаі, абрады, нацыянальнае адзенне і кухня данеслі да нас старадаўнія народныя традыцыі. Пры гэтым менавіта беларуская народная “нізавая” культура ў значнай ступені здолела пазбегнуць знешняга ўздзеяння і захавала самабытныя славянскія карані.

3 улікам вышэйпералічаных адметнасцяў айчыннай гісторы- ка-культурнай спадчыны прадметам курса “Помнікі гісторыі і культуры Беларусі” з’яўляецца сукупнасць матэрыяльных і духоўных каштоўнасцяў, створаных беларускім народам за ўсю яго шматвяковую гісторыю. Мэта дадзенай вучзбнай дысцыпліны заключаецца ў вывучэнні ўсяго комплексу рухомых і нерухомых помнікаў айчыннай гісторыі і культуры, веданне якога неабходна для далейшага ўдасканалення турыстычна-экскурсійнай дзейнасці ў Беларусі.

Сярод асноўных задач, пастаўленых перад курсам, можна вылучыць наступныя: вызначэнне асобных этапаў у развіцці беларускага дойлідства і мастацтва; вывучэнне кірункаў іх эвалюцыі; аналіз характэрных асаблівасцяў у Беларусі резных архі- тэктурна-мастацкіх стыляў (готыка, барока, класіцызм і інш.).

Курс “Помнікі гісторыі і культуры Беларусі” з ’яўляецца неадрыўнай састаўной часткай працэсу падрыхтоўкі будучых эканамістаў-прадпрымальнікаў у турыстычнай сфе­ ры. Ён цесна звязаны з іншымі дысцыіТлінамі, што ўваходзяць у склад адпаведнай спецыялізацыі. У першую чаргу можна адзначыць такія прадметы,як “Гісторыя Бела-

8

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]