Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Samusik_A_F_-_Pomniki_gistoryi_i_kultury_Belar

.pdf
Скачиваний:
319
Добавлен:
20.02.2016
Размер:
7.18 Mб
Скачать

Па-шостае, далёка не ўсіх мастакоў задавальнялі вузкія рамкі сацрэалізму. Найбольш вядомым сярод так званых “нефармальных мастакоў” быў А. Ісачоў (1955—1987), які праявіў сябе ў рэчышчы сюррэалізму, пазней набыўшага ў яго гісторыка-ра- мантычныя рысы — “Маленне пра чашу”, “Магія”, “Алегорыя мастацтва”. Разам з тым неабходна адзначыць, што яш чэі зараз творчасць гэтага мастака рэзка крытыкуецца афіцыйным мастацтвазнаўствам за спрошчанасць і схематычнасць мастацкіх рашэнняў, адсутнасць філасофска-псіхалагічнай глыбіні, капіраванне творчых прыёмаў вядомых замежных жывапісцаў (С. Далі і інш.).

Па-сёмае, дастаткова шырокае ўжыванне ў пасляваенны перыяд атрымала манументальнае мастацтва, дзе пераважала фальклорная сімволіка з лірыка-эпічнай афарбоўкай. У 1958 г. тэматычныя размалёўкі “Садко”, “Лебедзінае возера”, “Яўгеній Анегін” аздобілі інтэр’еры Опернага тэатра ў Мінску (I. Ахрэмчык, Я. Зайцаў). Буйныя роспісы і мазаікі ўпрыгожылі фасады сталічных кінатэатра “П артызан” і гасцініцы “Ю білейная” (М. Данцыг), а таксама тарцы дамоў у мікрараёне “Усход” у Мин­ ску (А. Кішчанка), з ’явіліся на жылых будынках у Брэсце і Салігорску (У. Крываблоцкі), Пінскім педтэхнікуме (У. Самсонаў).

У станкавай графіцы Беларусі доўгі час панавала пэўная “рэпартажнасць” з документальна дакладным адлюстраваннем рэчаіснасці, якая толькі ў 1970-я гг. саступіла месца лірызму і сімвалізму. Адметнасцю працы айчынных графікаў стала імкненне да стварэння буйных тэматычных цыклаў. Так, А. Паслядовіч (1918— 1988) зрабіла шэраг серый, насычаных паэтычнасцю і нацыянальным каларытам — “Па родным краі”,“Жанчыны Палесся”, “Народныя майстры”. Цыкл графічных замалёвак Мінска пакінуў Ю. Тышкевіч (1929—1983). Народны фальклор і традыцыі знайшлі сваё ўвасабленне ў серыях “Дзеці Белавежы” і “Пад палескімі дубамі” А. Лось. Тэму гісторыі Беларусі, яе архітэктурнай спадчыны распрацоўваў У. Басалыга — цыклы “Айчыну сваю баронячы”,“Помнікі дойлідства Беларусі”. Сусветную вядомасць атр^імалі графічныя серыі А. Каш курэвіча — “П ар­ тизаны ”, “Купаліяна”, “Асветнікі”, “Святыя зямлі Беларускай”. У кніжнай графіцы высокамастацкія ілюстрацыі да паэм А. Міцкевіча былі зроблены В. Шаранговічам, а творы А. Адамовіча,

В.Быкава,У. Караткевіча аздобілі замалёўкі Г. Паплаўскага. Сярод айчынных скульптараў у пасляваенны час най-

болыпую вядомасць атрымаў 3. Азгур, творы якога былі насычаны мноствам канкрэтных, сацыяльных, нацыянальных і непаўторна-асабістых чалавечых рысаў, што лёгка дазваляла ўбачыць унутраны духоўны свет перса-

189

нажа. Сярод напрамкаў яго шматпланавай дзейнасці асобнае

значэнне мелі ваенная (выявы

М. Гастэлы,

В. Талаліхіна,

Ф. Смалячкова,

В. Х аружай)

і

гістарычная (Ф. Дзяржынскі,

Ф. Багушэвіч, Ф.

Скарына, Я.

Колас) тэматыка.

У падобным

кірунку развівалася творчасць і іншага вядомага скульптара А. Бембеля (1905— 1986), якой была характэрна апавядальнасць, духоўная насычанасць і эмацыянальнае багацце вобразаў — партрэты М. Гастэлы, А. Міцкевіча, I. Шамякіна, П. Малчанава і інш. Мяккая мадэліроўка формаў, экспрэсіўнасць, вострая дынаміка сталі адметнасцямі твораў А. Глебава (1908— 1968), які засяродзіў сваю ўвагу на дзеячах айчыннай культуры — Я. Купалы, У. Кудрэвіча, Я. Коласа. У жанры манументальнай скульпту­ ры працаваў А. Анікейчык (1932— 1989), які адзначыўся шэрагам помнікаў-надмагілляў (Я. Купалы, У. Караткевіча, П. Машэрава). Яго ж станкавым творам была ўласціва гісторыка-рамантычная афарбоўка — “Сны пра Радзіму. М. Багдановіч”. У падобным кірунку працаваў і А. Заспіцкі. Яго выявы Цёткі, А. Міцкевіча, Ф. Скарыны вызначаюцца выразным рытмам і мануменальнасцю. Цэлую серыю партрэтаў сучаснікаў і славутых людзей мінулага стварыў С. Вакар, творам якога ўласціва яснасць кампазіцыі і дакладнасць пластычнага вырашэння — партрэты М. Гусоўскага, У. Караткевіча, Я. Брыля, Р. Барадуліна, Г. Бураўкіна.

Значная ўвага ў апошні час надаецца гарадской дэкаратыўнай скульптуры. Яна ствараецца пад уплывам лірычна-ра- мантычных тэндэнцый і ўпрыгожвае вуліцы і скверы гарадоў Беларусі. У Мінску ў Міхайлаўскім скверы і каля Камароўскага рынку з ’явілася некалькі скульптурных кампазіцый У. Жбанава.

Цікавым напрамкам дзейнасці беларускіх мастакоў і скульптараў стала афармленне станцый сталічнага метрапалітэна (першая лінія адкрыта ў 1984 г.), дзе былі выкарыстаны практычна ўсе кірункі выяўленчага мастацтва. Тэматычныя мазаікі, вітражы, дэкаратыўныя арнаментальныя пліткі з беларускім арнаментам і ўстаўкі з рознакаляровага шкла, свяцільнікі арыгінальнай формы прыдалі мінскім станцыям унікальны і самабытны характар (А. Анікейчык, Ю. Багушэвіч, У. Стальмашонак і інш.).

У пасляваенны час карэнныя змены адбыліся ў дэкара- тыўна-прыкладным мастацтве, якое было пастаўлена на прамысловую аснову. Разам з тым,акрамя масавай тыпавой прадукцыі са спрошчаным арнаментам і абагульненымі формамі, ствараліся высокаякасныя індывідуальныя мастацкія творы. Асобнае значэнне тут атрымалі: габелены з рамантычным адлюстраваннем пейзажаў, гістарычных падзей,фальклорных матываў; мастацкая кераміка з кампазі-

190

цыямі на народный сюжэты; мастацкае шкло з празмернай дэкаратыўнасцю,выкарыстаннем багатай каляровай гамы і лірызмам пры вызначэнні сюжэтных ліній.

Падводзячы агульную выснову, трэба адзначыць значныя змены, што адбыліся ў айчыннай архітэктуры і мастацтве ў дру­ гой палове XX ст. Паступовае размывание сацрэалізму, пашырэнне сучасных тэхналогій робіць усё больш відавочным пачатак новага этапу ў культурным жыцці Беларусі.

Кантрольныя пытанні і ваданні

1.Дайце адзнаку аднаўленчым работам у Беларусі.

2.Вызначыце асноўныя тэндэнцыі ў айчынным горадабудаўніцтве ў пасляваенны час.

3.Прааналізуйце адносіны ўладаў да архітэктурнай спадчыны Беларусі.

4.Пакажыце асноўныя напрамкі развіцця айчыннага мастацтва.

Аітаратура

Архитектура и градостроительство Советской Белоруссии. Мн., 1957.

Воинов А.А. История архитектуры Белоруссии. Мн., 1987. Дробов JI.H. Живопись Советской Белоруссии. Мн., 1979. Лысенко А.В. Главная улица Минска. Мн., 1963.

Петерсон Э.А. Портретная скульптура Советской Белорус­ сии. Мн., 1982.

J D D n a l

191

Глава 16

МЕМАРЫЯЛЫ 1 ПАМЯТНЫЙ МЯСЦІНЫ, ЗВЯЗАНЫ Я 3 ГІСТАРЫЧНЫМ МІНУЛЫМ БЕЛАРУСІ

16.1. Агульная характарыстыка помнікаў гісторыі

Гістарычнае мінулае Беларусі напоўнена адметнымі падзеямі. Менавіта яны насычаюць яго рознакаляровымі фарбамі, дзе светлыя і аптымістычныя тоны пераплятаюцца з цёмнымі траге­ дийными Рэхам мінулых стагоддзяў назаўсёды застануцца памятныя мясціны, розныя пабудовы і аб’екты, як адзначаныя мемарыяламі, так пакуль і забытыя.

У цэлым помнікі гісторыі — гэта помнікі, якія звязаны з жыццём і дзейнасцю адметных асоб, альбо адлюстроўваюць найбольш істотныя моманты палітычна-эканамічнага і культурнага развіцця грамадства ад старажытнасці да сучаснасці. На сённяшні момант іх колькасць у Беларусі перавышае 500 адзінак. У параўнанні з іншымі групамі помнікаў яны маюць куды больш падкрэсленую выхаваўчую функцыю. Аніводны падручнік, аль­ бом і дакументальны фільм аб знакамітай гістарычнай падзеі ці асобе не можа параўнацца па моцы эмацыянальнага ўздзеяння з непасрэдным наведваннем памятных мясцін. Пры гэтым гонар і павага да сваіх слаўных суайчыннікаў, а таксама ўшанаванне памяці аб вызначальных момантах мінулага Бацькаўшчыны — гэта аснова патрыятызму ў любой краіне свету.

Асобна трэба адзначыць і наднацыянальнае значэнне шэрагу айчынных гістарычных помнікаў. Частка мясцовых ураджэнцаў вядома далёка за межамі Беларусі, а таму мемарыяльныя аб’ек­ ты, звязаныя з іх жыццём, прыцягваюць павышаную цікавасць.

*Тое ж можна казаць і аб некаторых палітычных ды ваен-

IIных падзеях, што займаюць пачэснае месца ў сусветнай

Ягісторыі.

*S|sjr

Разам з тым, калі адзначаць сучаснае становішча пом-

 

нікаў гісторыі, то ў агульным спектры гісторыка-культур-

л

най спадчыны яны хоць і займаюць асобнае месца, але часцей за ўсё разглядаюцца ў якасці другарадных і дапаўняльных да астатніх. Выкліканы такі падыход шэрагам фактараў.

Па-першае, з прычыны занядбанасці большасці патэнцыяльна цікавых для турызму аб’ектаў у Беларусі пры распрацоўцы экскурсійных праграм пераважае не гістарычная каштоўнасць асобных помнікаў, a іх стан і зручнае месцазнаходжанне.

Па-другое, даволі “схематычнае” вывучэнне айчыннай гісторыі робіць значную частку помнікаў гісторыі цікавымі больш для замежных турыстаў і навукоўцаў, у той час як шырокія колы беларускага грамадства мала знаёмы з слаўным мінулым сваей Радзімы.

Па-трэцяе, большасць з гістарычных помнікаў знаходзіцца ў далечыні ад традыцыйных турысцкіх маршрутаў. Пры гэтым іх аднаўленне і насычэнне цікавымі экспанатамі патрабуе больш сродкаў, чым простая рэстаўрацыя асобных шэдэўраў архітэктуры.

Такім чынам, аналізуючы помнікі гісторыі як асобны элемент гісторыка-культурнай спадчыны. можна адзначыць тое, што патэнцыяльна яны маюць непараўнальна вялікае значэнне як для пашырэння экскурсійных маршрутаў,так і для развіцця патрыятычнага выхавання. Пры гэтым іх аднаўленне і папулярызацыя ў стане павысіць цікаваць да нашай краіны ў свеце, зрабіць яе больш прывабнай для замежных турыстаў.

16.2.Помнікі гісторыі Беларусі IX — XVIII стст. Мемарыялы ў гонар славутых падвей

ісуайчыннікаў

Адной з важных адметнасцяў помнікаў гісторыі з’яўляецца іх цесная сувязь з дакументальнымі крыніцамі. Менавіта па гэтай прычыне найбольш старажытныя з іх у Беларусі датуюцца ча­ сам узнікнення першых гарадоў і дзяржаў.

Шырокую вядомасць набылі апісаныя ў летапісах падзеі канца X ст. — спаленне Полацка і забойства Рагвалода князем Уладзімірам, няўдалы шлюб апошняга з Рагнедай і вяртанне княгіні разам з сынам Ізяславам на Радзіму. У гонар слаўнага мінулага Полацка і яго заснавальнікаў у 2001 г. у цэнтры горада быў адкрыты мемарыял “Крывічы” (А. Шатэрнік). Ён зроблены ў выглядзе ладдзі,на якой у атачэнні воінаў стаіць маладая князёўна з маленькім сынам. На жаль, сама Рагнеда так больш і не ўбачыла родны Полацк — апошнія гады свайго жыцця яна правяла ў Заслаўі пад Мінскам,дзе яшчэ і зараз захаваліся кальцавыя валы гарадзішча “Замэчак” з

193

устаноўленым тут каменным крыжам у памяць 1000-годцзя прыняцця нашымі продкамі хрысціянства. 3 гэтай жа нагоды ў Віцебску ў 1992 г. на высокім беразе Дзвіны быў устаноўлены вялікі Крыж Ефрасінні Полацкай.

У цэлым да XIII ст. у Беларусі было заснавана больш 30 гарадоў. У некаторых з іх сярод сучаснай забудовы дагэтуль добра фіксуюцца месцы, дзе калісьці ўпершыню пасяліліся людзі. Частка з іх адзначана мемарыяламі. У Гроднаў 1978 г. з нагоды 850-годдзя першага ўпамінання горада ў летапісу ўзвялі два высокіх абяліскі з шасціметровымі выявамі воіна-латніка і жанчыны з ручніком у руках. У Оршы ў гонар 930-годдзя першага ўпамінання на старажытным гарадзішчы ў 1997 г. быў устаноўлены памятны знак — стылізаваная мураваная брама з лічбай “1067” наверсе. У цэнтры Давыд-Гарадка (Лунінецкі раён) у час святкавання 900-гадовага юбілею горада быў адкрыты помнік яго заснавальніку князю Давыду Ігаравічу, які стаіць у тагачасным вайсковым начынні з кап’ём у руках (2000, арх. А. Дранец). Побач, на Замкавай гары,быў пастаўлены і мемарыяльны камень з надпісам “Адсюль ёсць пайшоў Гарадок Давыда”.

На жаль, большасць астатніх гарадоў не мае мемарыялаў, звязаных з першым этапам іх існавання. У лепшым выпадку пра

месца іх заснавання можна даведацца з памятных

дошак —

у Мінску падобная інфармацыя змешчана на сцяне

Дома фіз-

культурніка,які займае частку тэрыторыі былога дзядзінца. Усё яшчэ не ўшанавана памяць і аб легендарных айчынных князях таго часу — Усяславе Чарадзеі, пры якім Полацкая дзяржава дасягнула свайго росквіту, а таксама — яго сыне Глебе Менскім, утварыўшым у 1104 г. новае незалежнае княства, што і паклала пачатак узвышэнню сучаснай сталіцы Беларусі. Фактычна забыты і знакамітыя бітвы, у якіх нашы продкі адстойвалі сваю незалежнасць. Дагэтуль няма помніка на месцы “бітвы на Нямізе” 1067 г., якая вядома зараз толькі па ўспаміну ў “Слове аб палку Ігаравым”. Не ўшанавана памяць і аб мужных абаронцах Гомеля і Брэста, здолеўшых стрымаць татара-мангольскую навалу ў 1240-я гг.

Больш пашанцавала ў гэтым выпадку славутым асветнікам Беларусі. Ефрасіння Полацкая,вядомая сваей дабрачыннай дзейнасцю і заснаваннем пад Полацкам Спасаўскага манастыра, за­ ймае пачэснае месца ў пераліку знакамітых суайчыннікаў. Памяць аб ёй увекавечана ў шэрагу мемарыялаў. У Полацку ў яе гонар у 2000 г. быў пастаўлены помнік (арх.

I. Голубеў), таксама помнік славутай асветніцы стаіць у Мінску. Арыгінальную капліцу ў 1995 г. узвялі ў Рэчыцы

194

на месцы, дзе ў 1910 г. спы-

 

няўся карабель, што вёз мо-

 

шчы святой з Кіева ў Полацк

 

(арх. Э. Агуновіч).

 

У 1993 г. быў устаноўле-

 

ны на старажытным дзядзін-

 

цы Турава помнік знакаміта-

 

му рэлігійнаму дзеячу і літа-

 

ратару Кгрыле Тураўскаму

 

фігура асветніка тут разме-

 

шчана на фоне вялікага кры­

 

жа. Трэба таксама адзначыць,

 

што ў канцы 1990-х іт. скульп-

 

турныя выявы Ефрасінні По-

 

лацкай і Кірылы Тураўскага

 

аздобілі ўнутраны двор БДУ

 

у Мінску.

 

Унікальнымі помнікамі гіс-

 

торыі можна лічыць “Барыса-

 

вы камяні”. У дахрысціянскую

 

эпоху яны выкарыстоўваліся ў

Помнік Е. Полацкай у Мінску

якасці язычніцкіх фетышаў,а

 

ў пачатку XII ст. пры полад­

 

и м князе Барысе Усяславічы на іх былі высечаны крыжы і надпісы. Адзін такі камень зараз знаходзіцца ў в. Камена Вілейскага раёна, другі ў 1981 г. быў падняты з Дзвіны і ўстаноўлены каля Сафійскага сабора ў Полацку.

Надзвычай важным этапам у айчыннай гісторыі стала ўтварэнне BKJI. Кансалідацыя беларускіх і літоўскіх зямель выратавала іх ад разрабавання і захопу знешнімі ворагамі. Вызначальная роля тут належыць князю Міндоўгу, пры якім Навагрудак стаў сталіцай новай дзяржавы. На жаль, памяць аб гэтым таленавітым палкаводцы і палітыку дагэтуль не ўвекавечана ў Беларусі асобным помнікам. Разам з тым у Навагрудку ацалела “Гара Міндоўга", дзе, згодна паданням, ён і быў пахаваны ў 1263 г. (па­ мятны знак устаноўлены ў 1993 г.). Да помнікаў гісторыі, распавядаючых пра працэс складвання BKJI, можна аднесці некаторыя з тагачасных архітэктурных шэдэўраў. Так, Камянецкая ве­ жа служыць напамінам аб спробах галіцка-валынскіх князёў у XIII ст. заваяваць поўдзень Беларусі. Гродзенская Каложская щрква стала своеасаблівым помнікам князю Давыду Гарадзенскаму, які ў 1326 г. быў здрадніцкі забіты ў час паходу ў Германію і пахаваны каля гэтага храма. Крэўскі замак назаўсёды ўвайшоў у гісторыю як месца падпісання ў

1385 г. уніі паміж BKJI і Польшчай.

195

Значную частку гісторыі BKJI і ў далейшым займалі бітвы ды баявыя паходы. Іх маўклівымі сведкамі зараз з ’яўляюцца сотні безыменных курганоў, дзе побач ляжаць абаронцы і заваёўнікі. Так,у раёне Клецка і Слуцка падобныя помнікі засталіся пасля знішчэння ў 1506 і 1508 гг. вялікіх атрадаў крымскіх татар, а каля Оршы — з часоў перамогі над маскоўскім войскам у 1514 г. 3 перыяду Лівонскай вайны (1558—1583) ў Полацку захаваўся фрагмент “Вала Івана Грознага” даўжынёй 400 м і вышынёй да 10 м, які калісьці прыкрываў Ніжні замак. Акрамя гэтага, у в. Малая Сгтна і в. Т уроўля Полацкага раёна ацалелі земляныя ўмацаванні крэпасцяў, узведзеных рускімі войскамі ў 1563 г.

На жаль, у Беларусі практычна не засталося помнікаў гісторыі, непасрэдна звязаных з жыццём і творчасцю славутых асветнікаў і гуманістаў XVI—XVII стст. Частковай кампенсацыяй гэ­ тага з ’яўляюцца ўстаноўленыя ў іх гонар помнікі. Так, Ф. Скарыне яны былі ўзведзены ў Полацку (1974, арх. A. і I. Глебавы, А. Заспіцкі) і Лідзе (1993, арх. В. Янушкевіч). С. Буднаму — у Нясвіжы, каля будынка старой плябаніі як магчымага сведкі яго дзейнасці (1982, арх. С. Гарбунова). П. Мсцгслаўцу і С. Полацкаму, аказаўшых станоўчы ўплыў на развіццё рускай культуры, манументы паставілі ўдзячныя землякі — у Мсціславе (1986) і Полацку (2003, арх. А. Фінскі). Своеасаблівы пантэон знакамітых суайчыннікаў, як ужо адзначалася, створаны ва ўнутраным двары БДУ у М інску — уканцы 1990-х гг. тут былі таксама адкрыты помнікі М. Гусоўскаму і Ф. Скарыне.

Трагічнай старонкай айчыннай гісторыі сталі крывавыя вой­ ны сярэдзіны XVII—пачатку XVIII ст. Напамін тых часоў — шматлікія курганы, якія мясцовыя жыхары часам называюць “Шведскімі капцамі" (в. Малыя Шчытнікі Брэсцкага раёна, в. Струга Маларыцкага раёна, в. Вылазы Пінскага раёна), рэшткі земляных умацаванняў некалі магутных крэпасцяў (в. Геранёны Іўеўскага раёна, в. Жабер Драгічынскага раёна, г. Ляхавічы, в. Старая Мыш Баранавіцкага раёна), а таксама паўразбураныя

вежы Навагрудскага і Смалянскага (Аршанскі раён) замкаў. Вядомым помнікам гісторыі тых часоў з ’яўляецца “дом Пятра I” у Полацку, дзе рускі імператар жыў летам 1705 г. Што ж датычыцца шматлікіх тагачасных бітваў, то толькі ў гонар сражэння пад в. Лясная Слаўгарадскага раёна (1708) быў створаны аДпаведны мемарыяльны комплекс. Узведзены з нагоды 200-гадовага

юбілея, ён складаўся з капліцы ў стылі мадэрна, падобнай на казачны замак, манументу з выявай арла. ў гонар перамогі і абеліска на могілках загінуўшых.

Важнай вехай у мінулым нашай Радзімы стаў перыяд падзелаў Рэчы Паспалітай. Менавіта, Беларусь — гэта

196

месца, дзе вырашаўся далейшы лёс усяго рэгіёну, а таму і па­ мятных аб’ектаў, звязаных з тым часам, тут вельмі многа.

Па-першае, у в. Воўчын Камянецкага раёна знаходзіцца радавая рэзідэнцыя Панятоўскіх, дзе нарадзіўся апошні кароль Станіслаў Аўгуст. Да нашага часу ў гэтай вёсцы ацалеў Троіцкі касцёл, у якім у 1733 г. яго хрысцілі, а ў 1938 г. былі пахаваны астанкі манарха.

Па-другое, з удзелам беларускіх дэпутатаў Варшаўскі сейм 3 мая 1791 г. прыняў Канстытуцыю Рэчы Паспалітай, у гонар якой па ўсёй краіне патрыёты ўзводзілі мемарыяльныя калоны (в. Бездзеж Драгічынскага раёна, г. Глыбокае, в. Лявонпаль Міёрскага раёна). Адмена ж Канстытуцыі і рашэнне аб другім падзеле Рэчы Паспалітай былі прыняты на так званым “нямым” сейме, што праходзіў у 1793 г. у Гродзенскім Каралеўскім па­ лацы.

П а-трэцяе, менавіта Беларусь стала радзімай шэрагу кіраўнікоў паўстання 1794 г. Так, у ф. М ерачоўшчына ў прадмесці г. Косава Івацэвіцкага раёна нарадзіўся Т. Касцюгика

(1746—1817), рэстаўрацыя сядзібы якога (спалена ў 1944 г.) праводзіцца зараз. Пад Брэстам у в. Скокі ацалела рэзідэнцыя вядомага пісьменніка Ю. Нямцевіча (1757— 1841) — лепшага сябра і ад’ютанта Т. Касцюшкі. А ў в. Відзах Лоўчынскіх Браслаўскага

Памятны камень

у в. Залессе

раёна захаваўся палац пераемніка Т. Касцюшкі на пасадзе кіраўніка паўстанцкіх войскаў Т. Ваўжэцкага (1753— 1816). Яго магіла з бронзавым крыжом знаходзіцца побач — у п. Відзы. Знакамітым помнікам гісторыі з ’яўляецца і памятны ка­ мень з надпісам “Ценям Касцю ш кі”, устаноўлены ў пачатку XIX ст. знакамітым кампазітарам і дзяржаўным дзеячом М.К. Агінскім (1765— 1833) у сваей рэзідэнцыі ў

в. Залессе Смаргонскага раёна.

197

Па-чацвёртае, у Беларусі ёсць і памятныя мясціны, звязаныя з жыццём фельдмарш ала А. Суворава, які за падаўленне паўстання 1794 г. атрымаў ва ўласнасць Кобрынскую эканомію. У сядзібным доме, дзе вядомы палкаводзец жыў у 1797 і 1800 гг., у 1948 г. быў адкрыты ваенна-гістарычны музей з дзвюма гарматамі на ўваходзе. А крамя таго, у Кобрыне маецца некалькі прысвечаных яму помнікаў — каля музея (1948) і ў гарадскіх скверах (1950,1963).

Такім чынам, айчынныя помнікі гісторыі IX—XVIII стст. прадстаўлены шэрагам унікальных аб’ектаў,якія яскрава адлюстроўваюць усе асноўныя этапы сацыяльна-палітычнага і культурнага развіцця тагачаснай Беларусі.

16.3. Помнікі гісторыі Беларусі ў складзе Расійскай імперыі. Мемарыялы і дамы-музеі

Знішчэнне Рэчы Паспалітай паклала пачатак якасна новаму этапу ў гісторыі Беларусі. Жаданне Пецярбурга ўмацаваць сваё становішча ў рэгіёне праявілася ў пашырэнні рускага землеўласніцтва. Двойчы наведала далучаныя тэрыторыі Кацярына II. Сведкам яе сустрэчы ў 1780 г. з аўстрыйскім імператарам Іосіфам у Магілёве стаў Станіславаўскі касцёл, дзе манархі праслухалі літургію. Да гістарычных помнікаў, звязаных з яе візітам у 1787 г., можна аднесці Крычаўскі палац, у якім Р. Пацёмкін урачыста сустракаў імператрыцу, а таксама Чачэрскую ра­ т уш у, дзе ў яе гонар быў арганізаваны пышны банкет.

Вялікай групай помнікаў у Беларусі прадстаўлены падзеі вайны 1812 г. Па-першае, у Ваўкавыску ацалеў асабняк, у якім размяшчалася штаб-кватэра 2-й рускай арміі князя П. Багра-

ц іё н а ./у 1949

г. у ім быў адкрыты ваенна-гістарычны музей,

а перад уваходам пастаўлены бюст палкаводца.

Па-другое,

мемарыяламі ўвекавечаны значныя бітвы рускіх

і французскіх войскаў. У Кобрыне ў гонар знішчэння буйнога саксонскага атрада ў 1912 г. быў устаноўлены бронзавы арол на пастаменце з чатырма марцірамі абапал. У в. Салтанаўка пад Магілёвам у 1912 г. узвялі неакласічную капліцу ў памяць аб прарыве адступаючай рускай арміі за Днепр. У Полацку ў час баёў

за пераправу

праз Палату з абодвух бакоў загінула больш

10 тыс.

салдат, а адзіны тутэйшы мост атрымаў назву

“чырвонага” (у 1975 г. пераўтвораны ў мемарыял). Пад Барысавам каля в. Студзёнка і Брылі адбылося знакамітае сражэнне за пераправу праз Бярэзіну — у гонар 150-годдзя тых падзей (1962), тут былі ўстаноўлены тры

198

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]