Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Samusik_A_F_-_Pomniki_gistoryi_i_kultury_Belar

.pdf
Скачиваний:
319
Добавлен:
20.02.2016
Размер:
7.18 Mб
Скачать

Частка вежаў і сцен была ўмацавана контрфорсамі. Такім чынам, толькі паўночна-заходні бок захоўваў драўляныя ўмацаванні. Меўся на тэрыторыі комплексу і кевялікі двухпавярховы мураваны ТІалац, дзе жыў камендант. У такім выглядзе Навагрудскі замак г~Праіснаваў да канпа XV ст.. калі ўзмацнілася пагроза нападаў

крымскіх татйрау.ьУ сувязі з гэтым пачаўся другі этап яго бу- "даўніцтва. Замест ацалелйх драўляных умацаванняў узвялі пяціпавярховую шежу Дазор^аі 14x14 м). 3 Шчытаўкай. L-Пасад- скай вежамі яе заязвадаі-ійўраваньія сцены, Да»таіо_.ж на схіле

^Ўзгорка каля Калодзежнай вежы з’явіласз^Меская бража^&лучаная

зёй і Малай Брамай тоўстымі сценамі. Дзякуючы гэтаму з боку го­ рада быў утвораны дадатковы ніжні пояс абароны. 3 паўночнага і паўночна-заходняга боку подступы да замка таксама прыкрываў вялікі вал, вышынёй да 30 м з драўлянымі ўмацаваннямі наверсе.

Працягваў выконваць свае абарончыя функцыі і Малы замак з мураванай брамай. У выніку гэтага Навагрудак у тыя часы лічыўся адным з найбольш мазутных гарад,оў,у„Беларусі, і татары ў час аб- лог1505—1506 гг. так і не здолеліяго захапіць. Аднак у сярэдзіне XVII ст. замак двойчы штурмам узялі рускія войскі, а ў 1706 г. яго ўзарвалі шведы. Зараз над Навагрудкам узвышаюцца толькі рэшткі Шчытоўкі і Касцёльнай вежы.

Акрамя вялікакняжаскіх замкаў, узводзіліся ў Беларусі і прьі-_ —ввтмыя крчупгці, якія служылі сядзібамі асобных шляхецкіх

родаў. Доўгі час яны мелі пераважна драўляныя ўмацаванні, але паступова назапашаныя багацці дазволілі найбольш заможным магнатам распачаць узвядзенне і буйных мураваных замкаў.

Мірскі замак

Прыкладам такогй замка з ’яўляецца абарончы ком­ плекс у М іуы Кауэлічскага раёна, які зараз уключаны ў спіс сусветнай архітэктурнай спадчыны ЮНЭСКА.

У 1506 г. татары спустошылі Мір. Па загаду яго гаспадара Ю. Ільініча аднаўленчыя работы прадугледжвалі

d

79

стварэнне мураванай цытадэлі, якая павінна была знаходзіцца на штучным востраве. Згодна плану,замак уяўляў сабой квадрат 75x75 м. Па вуглах ён меў чатыры значна выступаючыя за перыметр сцен пяціпавярховыя вежы вышынёй да 27 м. Яшчэ адна вежа знаходзілася ў цэнтры заходняй сцяны, мела шэсць паверхаў і выконвала функцыю брамы. Ніжняя частка вежаў была квадратнай у плане (10x10 м), а верхняя — васьміграннай. Усе яны былі самастойнымі цэнтрамі абароны з байніцамі на кожным узроўні і магчымасцю весці кругавы абстрэл. Сцены замка мелі 10-метровую вышыню і тры ярусы байніц: на ўзроўні зямлі тут размяшчалася больш 30 гармат; на вышыні 8 м у сцяне ішоў калідор з байніцамі на абодва бакі, які звязваў паміж сабой усе ве­ жы; уверсе сцен была зроблена баявая галерэя з парапетамі і байніцамі, пазней накрытая двухсхільным чарапічным дахам. Адметнасцю Мірскага замка з ’яўляўся яго арыгінальны знешні дэкор. Фасады вежаў былі аздоблены рознымі па форме і велічыні плоскімі нішамі, а таксама цаглянымі арнаментальнымі паясамі. Замкавыя сцены таксама мелі дэкаратыўную апрацоўку ў выглядзе двух арнаментальных паясоў. Разам з тым знешні дэ­ кор амаль не закранаў ніжні ўзровень сцен і вежаў, абарончы характар якога яшчэ больш падкрэслівалі ўмураваныя ў фасады камяні. Што ж датычыцца палаца, то пры Ільінічах гэта быў невялікі аднапавярховы будынак у паўднёва-заходнім вугле комп­ лексу. Аднак у такім выглядзе Мірскі замак праіснаваў недоўга — ужо ў другой палове XVI ст., па ініцыятыве новых гаспадароў Радзівілаў ён быў перабудаваны ў стылі рэнесансу.

Яшчэ адзін прыватны гатычны замак у пачатку XVI ст. быў узведзены А. Гаштольдам ў в. Геранёны Іўеўскага раена. Чатырохвежавы замак меў даволі сціплыя памеры 27x27 м і невялікі драўляны палац. Галоўны цяжар абароны прыпадаў на знешні земляны вал. На ім размяшчаліся чатыры арыгінальныя двух’ярусныя вежы-рандэлі. Іх ніжні ўзровень быў схаваны ў тоўшчы вала, а на верхняй адкрытай пляцоўцы знаходзіліся гарматы. Адна з вежаў выконвала функцыю брамы. Пры гэтым справа ад яе быў зроблены вялікі насыпны выступ, які прыкрываў падыходы да брамы і з ’яўляўся прататыпам бастыёнаў, што паз­ ней атрымалі ў Беларусі шырокае распаўсюджанне. Менавіта ў Геранёнскім замку пачаўся знакаміты раман яго гаспадыні Б. Радзівіл з будучым каралём Жыгімонтам Аўгустам. На жаль, у час

войнаў сярэдзіны XVII—пачатку XVIII ст. ён быў значна пашкоджаны і прыйшоў у заняпад. Зараз ад яго захаваліся толькі невялікія рэшткі падмуркаў і сцен.

Такім чынам, падводзячы выснову гатычнаму абарончаму дойлідству ў Беларусі, можна адзначыць тое, што

80

:аця развіццё айчынных замкаў і прайшло вялікі шлях ад звы- Г] чайных апорных пунктаў да велізарных магнацкіх рэзідэнцый, £ 'апошнія пакуль яшчэ мелі падкрэслена абарончы характар.

1 7.3. Уплыў готыкі на культавую архітэктуру Беларусі

Пранікненне готыкі ў айчынную храмавую архітэктуру пачалося яшчэ ў XII ст., калі яна разам з раманскім стылем аказала пэўны ўплыў на Полацкую і Гродзенскую школы дойлідства.

. Аднак паскорылася яе распаўсюджанне толькі ў наступныя ста- ! годдзі, што было выклікана пашырэннем каталіцызму і частко-

 

вым заняпадам візантыйскіх

традыцый.

I

Адной

з першых праяў

новага кірунку ў царкоўным бу-

'| даўніцтве

стала ўзвядзенне

на мяжы XIII—XIV стст. Гро-

дзенскай Верхняй царквы. Яна знаходзілася на тэрыторыі дзядзінца на рэштках ужо разгледжанай Ніжняй царквы. Гэта быў невялікі квадратны храм (памерамі 8,9x8,9 м) з паўкруглай апсідай. Ён меў высокі гатычны дах і нервюрныя скляпенні. Ф а­ сады царквы ўпрыгожвалі плоскія нішы і шліфаваныя камяні. Пры рэканструкцыі замка ў канцы XVI ст. яе знішчылі і зараз ад храма захаваліся толькі падмуркі. Не ацалеў да нашых дзён і Іншы тутэйшы гатычны храм — Гродзенскі Марыінскі касцёл^

больш вядомы як “Фара Вітаўта”. Ён быў узведзены ў 1380-я гг. на Рынкавай плошчы і ўяўляў сабой трохнефавую базіліку буй­ ных памераў (58,6x23 м) з вялікай чатырох’яруснай вежай-звані- цай на галоўным фасадзе. Некалькі разоў перабудаваны, храм быў узарваны ў 1961 г. пры рэканструкцыі цэнтра горада.

Два гатычных храма меў і Навагрудак. Па-першае, у пачатку XIV ст. на тэрыторыі замка з ’явілася невялікая Міхайлаўская царква (12,2x13 м) з даволі тоўстымі сценамі (да 1,2 м), адной апсідай і нервюрнымі скляпеннямі. У XVII—XVIII стст. тут адбываліся пасяджэнні Літоўскага Трыбунала, а ў 1850 г. яе разабралі на цэглу. Па-другое, у XVI—XVII стст. пад уплывам готыкі была перабудавана ўжо згаданая вышэй Барысаглебская царк­ ва. Яе памеры істотна павялічыліся, а на галоўным фасадзе з’явіліся дзве вежы. Сцены храма былі ўмацаваны контрфорсамі і аздоблены складанай сістэмай стрэльчатых арак. Зараз гэты храм адрэстаўраваны і належыЦь праваслаўнай канфесіі.

Сярод іншых ацалелых да нашых дзён гатычных храмаў трэба адзначыць касцёл у в. Ішкальдзь Баранавіцкага раёна, які быў узведзены ў 1470 1тГТІа*сваёй кампазіцыі гэ­ та быў бязвежавы, трохнефавы храм (памерамі 26,4x13,5 м). Яго цэнтральны неф і алтарная частка былі перакрыты

81

зорчатымі нервюрнымі скляпеннямі, а вузкія бакавыя нефы больш нагадвалі абыходную галерэю. Галоўны фасад храма завяршаўся завостраным шчытом з плоскімі нішамі. Сцены храма былі ўмацаваны контрфорсамі, якія на бакавых фасадах чаргаваліся з стрэльчатымі вокнамі. У сярэдзіне XVI ст. па загаду Радзівілаў ён быў пераабсталяваны пад кальвініскі збор, а пазней належыў як праваслаўным, так і католікам.

Быў пабудаваны гат ы чны касцёл у першай палове XV ст. і ў в. Усялюб пад Навагрудкам. У далейшым гэты храм быў значна перабудаваны і да пачатковага амаль квадратнага ў пла­ не малітоўнага зала былі дабаўлены гранёная апсіда з двума ба~ кавымі сакрысціямі (мяжа XVI—XVII стст.) і трох’ярусная ве- жа-званіца (пачатак XX ст.). Разам з тым усе яго кампаненты гарманічна звязаны паміж сабой і вырашаны ў адзіным стылявым напрамку.

Прыгожы гатычны касцёл быў узведзены ў пачатку XVI ст. у в. Гнезна Ваўкавыскага раёна. У цэнтры яго галоўнага фасада

знаходзілася васьмігранная

чатырох’ярусная

вежа вышынёй

31 м. Памеры храма былі

адносна невялікімі

(21,5x13,7 м), а

таўшчыня сцен складала менш чым 1 м. Позняя готыка праявілася ў наяўнасці контрфорсаў, стрэльчатых завяршэннях ваконных праёмаў і прысутнасцю акна-ружы над галоўным уваходам.

Сінтэз готыкі з візантыйскімі традыцыямі прывёў да з ’яўлення ў Беларусі унікальнага для еўрапейскага дойлідства тыпу цэркваў-крэпасцяў. Чатыры вуглавыя абарончыя вежы і цэнтральны вежападобны купал набыў пасля рэканструкцыі ў 1494— 1505 гг. Полацкі Сафійскі сабор. На жаль, у такім выглядзе ён вядомы зараз толькі па тагачасных гравюрах, бо ў па­ чатку XVIII ст. яго ўзарвалі рускія войскі.

У Зэльвенскім раёне да нашага часу ў амаль нязменным выглядзе захавалася царква-крэпасцъ каля в. Сынкавічы, якая за­ раз уключана ў каталог помнікаў сусветнай архітэктуры. Узве­ дзены з цэглы ў пачатку XVI ст. храм адзначаецца манументальнасцю і адносіцца да тыпу трохнефавых базілік з трыма апсідамі, над якімі для прыдання канструкцыі цэльнасці быў створаны агульны дах (памеры царквы — 17,5x13 м, пры таўшчыні сцен у 1,5 м). Яна мела высока размешчаныя стрэльчатыя вокны і нервюрныя скляпенні. Па вуглах былі ўзведзены чатыры абарончыя вежы, якія з ’яўляліся самастойнымі збудаваннямі, далучанымі да

I

асноўнага аб’ёму.

Умацаваныя контрфорсамі вежы на па-

Лі

радным фасадзе

мелі гранёную форму, а з боку апсід —

Л

круглую. Фасады храма ўпрыгожвалі разнастайныя нішы і

|mjr

аркатурны фрыз. Байніцы бліжняга і дальняга бою знахо-

 

дзіліся ў вежах і на паддашку, дзе мелася баявая галерэя.

82

 

Яшчэ адна, вельмі падобная

 

на папярэдні храм па сваей кан-

 

струкцыі і размяшчэнню байніц,

 

царква-крэпасцъ была пабуда-

 

ванаў 1516—1542 гг. каля в. Му-

 

раванка Шчучынскага раёна. Яе

 

памеры складалі 21,7x14,8 м,

 

а таўшчыня сцен дасягала 2 м.

 

Гэта таксама была трохнефавая

 

базіліка, але ўсяго з адной буй­

 

ной апсідай. Пад уплывам рэне-

 

сансу тут больш увагі аддавала-

 

ся знешняму дэкору ў выглядзе

 

нішаў розных форм і памераў,

 

якія ўпрыгожвалі сцены, вежы і

 

апсіду. У цэнтры галоўнага фа­

 

саду мелася гатычнае акно-ру-

 

жа. Удасканаленне канструк-

 

цыі скляпенняў дазволіла ўтва-

Царква-крэпасцъ у в. Мураванка

рыць з нервюраў дэкаратыўную

зоркавую столь. Усе чатыры аба-

 

 

рончыя вежы храма мелі цылінд-

рычную форму і ў адрозненні ад Сынкавічскай царквы з ’яўляліся неад’емным элементам кампазіцыі. Храм быў моцна пашкоджаны шведамі ў 1706 г., а ў 1870-я гг. яго часткова перабудавалі — перад уваходам з ’явіўся бабінец з невялікімі вежачкамі, а ў вежах на галоўным фасадзе быў надбудаваны яшчэ адзін Наверх.

У XVI ст. готыка ў Беларусі паступова стала саступаць месца рэнесансу, а пазней і барока. Нягледзячы на гэта яе ўплыў адчуваўся тут яшчэ доўгі час. Так, у 1603—-1606 гг. у в. Камаі Пастаўскага раёна быў узведзены абарончы зальны храм з ад­ ной буйной апсідай і крыжовымі нервюрнымі скляпеннямі. Галоўны фасад касцёла абаранялі дзве 16-метровыя цыліндрычныя вежы дыяметрам 5 м з байніцамі, якія таксама меліся і ў шэрагу плоскіх ніш на парадным франтоне. У 1778 г. да храма з бо­ ку была прыбудавана капліца, што парушыла сіметрыю пабудовы, але прыдала ей арыгінальны знешні выгляд.

Такім чынам, менавіта распаўсюджанне готыкі садзейнічала ўздыму мураванага будаўніцтва храмаў у Беларусі. Пры гэтым уключэнне асобных цэркваў у склад замкавых компдексаў, а таксама сінтэз гатычнага стылю з рэнесансам і Візантыйскімі традыцыямі сталі адметнымі рысамі тагаЧаснага айчыннага культавага дойлідства.

83

7.4. Гатычны кірунак у беларускім мастацтве

Гатычнае выяўленчае мастацтва даволі слаба прадстаўлена ў сучасных айчынных помніках, што было выклікана неаднаразовымі разбурэннямі беларускіх гарадоў і мястэчак у час шматлікіх войнаў, разрабаваннем тутэйшых прыватных калекцый і значнымі перабудовамі болыйасці мясцовых храмаў. Менавіта па гэтай прычыне ў Беларусі не захавалася ніводнага прыкладу гатычных фрэсак, хаця аб іх існаванні вядома з дакументальных крыніц. Разам з тым творы “русінаў” (мастакі з ВКЛ) ацалелі ў храмах Любліна, Кракава і Сандаміра, дзе яны з ’явіліся пасля Крэўскай уніі.

Таксама не выяўлена ў Беларусі і тагачасных абразоў (з пісьмовых помнікаў вядома пра іх існаванне ў XIX ст.). Згодна апісанням гатычныя традыцыі тут цесна перапляталіся з візантыйскімі і праяўляліся ў нервовай, ломкай лініі, якой мадэліраваліся рысы твару і рук, імклівым, кінутым у бок позірку, вытанчаным сілуэце і ў выразным рытме складак адзення.

Пад уплывам готыкі зарадзіўся і свецкі партрэт. Дагэтуль у Швецыі захавалася некалькі выяў вялікага князя Жыгімонта I Старога, напісаных беларускімі мастакамі. Готыка тут спалучалася з рэнесансам і прасочвалася ў застылым, амаль безжыццёвым твары, які больш адпавядаў іканапіснай традыцыі. Ацалелі фрэскавыя выявы Ягайлы ў Любліне і Вітаўта ў Троках пачатку XV ст. Вядома, што ў Віцебску на сцяне Міхайлаўскай царквы таксама меўся партрэт Альгерда з жонкай Ульянай.

Адчувала ўплыў готыкі і скульптура XV—XVI стст. Яе праявай сталі жорсткія складкі адзення, дэтальная прапрацоўка дробных рыс, выцягнутасць постацей. Падобныя скульптуры захаваліся ў касцёлах в. Мсцібава (Ваўкавыскі раён) і в. Новая Мыш (Баранавічскі раён).

Гатычныя традыцыі адчуваюцца і ў шэрагу гравюр, змешчаных у кнігах Ф. Скарыны. Тэхніка іх выканання з панаваннем контура над разнастайнай штрыхоўкай была запазычана першадрукаром у творах познегатычнага нямецкага мастака А. Дзюрэра. Праявамі готыкі ў скарынінскіх гравюрах таксама былі: пэўнае парушэнне прапорцый чалавечага цела, дробнасць малюнка і перанасычанасць кампазіцыі складанымі шматфігурнымі сцэнамі (“Суд Саламона”,“Саламон і царыца Саўская”, “Пама-

занне Давіда”, “Давід перад каўчэгам”, “Будаўніцтва Іерусалімскага храма”, “Аблога Іерусаліма”).

У дэкаратыўна-прыкладным мастацтве найбольш яскрава готыка адчуваецца ў ацалелых да нашых дзён пацірах. Так, срэбраны з пазалотай пацір з Навагрудскай

84

Барысаглебскай царквы XVI ст. вызначаецца масіўнасцю прапорцый, якія падкрэсліваюцца характэрным гатычным пандусам

іскладанай формы падстаўкай.

Уцэлым готыка ахапіла практычна ўсе кірункі тагачаснай

айчыннай архітэктуры і мастацтва. Яе пашырэнне ў ВКЛ азначала пачатак пераарыентацыі беларускай культуры з візантыйскіх традыцый на еўрапейскія і падрыхтавала глебу для распаўсюджання наступных заходніх стыляў.

Кантрольныя пытанні і заданні

1.Адзначце асноўныя рысы готыкі.

2.Прасачыце эвалюцыю гатычных замкаў у Беларусі.

3.Вылучыце асаблівасці айчыннага культавага дойлідства ў

часы готыкі.

4. Пакажыце ўплыў готыкі на беларускае мастацтва.

Аітаратура

Калнін В.В. Мірскі замак. Мн., 2002. Ткачёв М.А. Замки Беларуси. Мн., 2002.

Трацэўскі У.В. Цэрквы-крэпасці ў Сынкавічах і Малым Мажэйкаве. Мн., 1989.

Трусаў А.А. Старонкі мураванай кнігі. Мн., 1990. Янкавічэне А.С. Самабытныя рысы беларускай готыкі / /

Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1974. № 1. С. 15—21.

Глава 8

ПОМНІКІ ПЕРЫЯДУ АДРАДЖЭННЯ (РЭНЕСАНСА) У БЕЛАРУСІ

8.1.Паходжанне стылю. Характэрныя рысы

УXIV—XV стст. у Еўропе адбываўся працэс генэзісу капіталістычных адносін і складвання новага буржуазнага грамадства. Вынікам гэтага стала адмова ад культурных здабыткаў сярэдніх вякоў і пошук новых шляхоў далейшага ўдасканалення архітэктуры і мастацтва. У якасці ўзору была абрана антычнасць, творчая пераапрацоўка культурных традыцый якой дазволіла пераадолець састарэлую схаластыку і рэлігійны кансерватызм.

Гэта асаблівасць новага стылю вызначыла і яго найменне. Тэрмін “рэнесанс” паходзіў ад французскага слова “renaitre” што азначае “адраджаць”. Дадзены стылявы напрамак заклаў асновы такой культурнай традыцыі, дзе панавалі свецкі пачатак і прагрэсіўны рэнесансава-гуманістычны светапогляд. Асновай апошняга з’яўлялася тэорыя аб самакаштоўнасці чалавечага жыцця: сканцэнтраванне ўвагі на праблемах зямнога прызначэння чалавека, прызнанне існавання абсалютнай духоўнай свабоды, а таксама неабмежаваных магчымасцяў асобы ў самапазнанні і вывучэнні свету.

Рэнесанс зарадзіўся ў Італіі. Яго агульнаеўрапейская перыядызацыя складаецца з трох асноўных этапаў: протарэнесанс (XIV—XV стст.), высокае Адраджэнне (канец XV—сярэдзіна XVI ст.), позняе Адраджэнне (другая палова XVI—пачатак XVII ст.). Крызіс рэнесансу праявіўся ў пераходзе да маньерызму, адметнасцю якога была празмерная дэкаратыўнасць. У

адрозненне ад папярэдніх стыляў ідэі Адраджэння твор-

ча пераапрацоўваліся ў розных краінах з улікам мясцовых традыцый і асаблівасцяў. ІПырокую вядомасць атрымала “Паўночнае Адраджэнне”, якое было выкліканаРэфармацыяй і буржуазнай рэвалюцыяй у Нідэрландах.

86

Што ж датычыцца Беларусі, то тут рэнесанс адчуваўся на працягу XVI—першай паловы XVII ст. Пры гэтым яго італьянскі і галандскі кірункі цесна перапляліся з готыкай,візантыйскай традыцыяй, а таксама барока.

Да характэрных рысаў Адраджэння трэба аднесці, па-пер- шае, канцэпцыю “ідэальнага горада”, калі ўсе яго элементы ўтваралі гарманічны ансамбль з геаметрычнай сеткай вуліц, вялікай гандлёвай плошчай і наяўнасцю значных грамадскіх збудаванняў (ратушы, гандлёвыя рады).

Па-другое, адбывалася паступовая перабудова замкаў у па- лацава-паркавыя комплексы, якія часткова страчвалі абарончы характар.

Па-трэцяе, шырокаму распаўсюджанню рэнесансу ў культавым дойлідстве садзейнічаў пратэстанцкі рух. Пры гэтым хра­ мы пачалі вызваляцца ад абарончых элементаў, але яшчэ захоўвалі ў большасці даволі сціплы знешні дэкор.

Па-чацвёртае, творчы пошук і выкарыстанне антычных традыцый у архітэктуры дазволілі ўвесці ва ўжытак такія дэкаратыўныя элементы, як рустоўку першых паверхаў,а тынкоўку і Набелку фасадаў, карнізы, паўадкрытыя галерэі, кафляныя печы, калоны і пілястры, якія значна ўзбагацілі знешні выгляд і ўнутраныя інтэр’еры тагачасных будынкаў.

Па-пятае, мастацтва часоў Адраджэння арыентавалася на пачуццёвае ўспрыманне з наяўнасцю перспектывы і аб’ёмнага бачання навакольнага свету. Усё большую ролю пачынала адыгрываць суб’ектыўнае бачанне мастака, прафесія якога набыла Самастойны від дзейнасці. Аб’ектам мастацкага адлюстравання ўсё часцей станавілася рэчаіснасць, а рэлігійныя сюжэты секулярызаваліся (выявы святых падобны на простых людзей).

Такім чынам, па шэрагу значных паказчыкаў рэнесанс істотна адрозніваўся ад папярэдняй яму готыкі, што сведчыла аб па­ чатку новай буржуазнай эпохі і фарміраванні свецкай культур­ ней традыцыі.

8.2. Рэнесанс у айчынным горадабудаўніцтве

На працягу XV—XVI стст. гарады Беларусі развіваліся паСкоранымі тэмпамі, што было выклікана актывізацыяй гандлю і дастаткова стабільным унутраным становішчам у краіне.

У выніку гэтага адбыўся значны рост насельніцтва, што Прывяло да пашырэння плошчы гарадоў. Побач са старой вабудовай сталі ўзнікаць новыя кварталы. У Мінску ў гэ­ ты час з ’яўляюцца Ракаўскае і Траеикае прадмесцг, а так-

87

сама пачынае забудоўвацца Троіцкая тара, дзе ўзнікае Верхні рынак (сучасная пл. Свабоды). У Гродна з сярэдзіны XVI ст. засяляўся супрацьлеглы бераг Нёмана, дзе ўзнік Занёманскі пасад з новай гандлёвай плошчай.

Істотна змянілі сваё аблічча некаторыя з прыватных гарадоў Беларусі, дзе канцэпцыя “ідэальнага горада” знайшла найбольшае адлюстраванне. Італьянскія майстры ажыццявілі шырокамаштабнае будаўніцтва ў Нясвіжы, які атрымаў рэгулярную планіроўку ў выглядзе квадрата з прамавугольнымі кварталамі і гандлёвай плошчай у цэнтры. Па перыметру ён быў абнесены землянымі валамі з бастыёнамі. Уваход у горад абаранялі мураваныя збудаванні, з якіх да нашага часу ацалела Слуцкая брама і адна з вежаў (канец XVI ст.). Таксама быў значна перабудаваны Быхаў, які стаў уяўляць сабой паўкруг, падзелены папалам вялікай плошчай. Слуцк у плане наблізілі да круга памерам у 120 га. Кожны з вышэйпералічаных гарадоў дадаткова да гарадскіх умацаванняў меў і замак-цытадэль, дзе знаходзілася рэзідэнцыя феадала.

Помнікаў рэнесансавага жылля гараджан у Беларусі, на жаль, не захавалася. Аднак з тагачасных гравюр (Гродна, 1568— 1572 гг.) вядома, што былі пашыраны пераважна прамавугольныя ў плане адна- і двухпавярховыя дамы з мансардай пад двухсхільным дахам. У тыя часы шырокую папулярнасць набылі пабудовы, узведзеныя на аснове канструкцыі “прускага муру”, дзе драўляныя стойкі і балкі ўтваралі каркас, прамежкі паміж якімі запаўняліся цэглай альбо былі глінабітнымі. Ч а­ сам толькі вулічны фасад быў мураваны, а астатняя частка будынка рабілася з дрэва. У Гродна, на тэрыторыі кляш т ара брыгітак, ацалеў лям ус (XVII ст.), які служыў у якасці інтэрната для манашак. Гэта двухпавярховы будынак, складзены з масіўных бярвенняў з двух’яруснай арачнай галерэяй на галоўным фасадзе.

Найбольш значнымі грамадскімі пабудовамі таго часу былі ратушы, якія ўзводзіліся ў гарадах з магдэбургскім правам. Менавіта тут засядаў магістрат (выбарны орган самакіравання). Звычайна яны мелі некалькі паверхаў і абарончую вежу з дазорнай пляцоўкай наверсе.

У канцы XVI ст. мураваная двухпавярховая ратуша была пабудавана ў Нясвгжы. Яна размяшчалася ў цэнтры гандлёвай плошчы. 3 трох бакоў ратушу абкружалі гандлёвыя рады, змураваныя ў выглядзе рэнесансавай арачнай галерэі з атыкам. Ратуша мела лаканічнае архітэктурнае рашэнне і была пазбаўлена знешняга дэкору. У цэнтры яе параднага фасада была ўзведзена шасціярусная вежа з га-

88

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]