Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
I.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
115.2 Кб
Скачать

XII. Прьісяга беларуса*)

Над гонар і славу,

Народную справу

Над чары каханьня

І перакананьне,

Што розум дыктуе,

Заўсёды я волю,

Ня здраджу ніколі.

Хай хмара навісьне

Над соннай зямлёю,

Хай гора прыцісьне

Зялезнай рукою, —

Я роднае мовы,

Ня кіну ў нядолі,

Ня здраджу ніколі.

Бушуе хай бура,

Віхор хай злуецца.

Хай вецер панура

Завые на рэчцы, —

Я роднага краю,

Што рвецца да волі,

Ня здраджу ніколі.

Хай гром з пярунамі.

Грыміць і страляе,

Маланка агнямі

Хай бліскае, зьзяе, —

Свайго я народу —

Бяз хлеба і волі —

Ня здраджу ніколі.

Хай срэбра, дукаты

Мне сыплюць пад ногі

І скажуць: "Багаты

Будзь! Кінь род убогі!".

Я плюну з пагардай,

Народу-ж і волі

Ня здраджу ніколі.

Да самага скону

Усякім прымусам

І сіле прыгону

Скажу: "Беларусам

Па век застануся".

Свае ўласнай волі

Ня здраджу ніколі!

•) "Ніколі" — верш А. Зязюлі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]