Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Pytanni_da_ehkzamena

.doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
39.42 Кб
Скачать

Пытанні да экзамена

Экзамены (залікі) падводзяць вынік працы студэнта над найбольш важнымі тэарэтычнымі і практычнымі курсамі за семестр або навучальны год. Залогам паспяховай здачы экзаменаў з’яўляецца рэгулярная, добрасумленная праца на працягу ўсяго семестра або навучальнага года. Аднак пры гэтым экзамен патрабуе дадатковай падрыхтоўкі.

Метады і прынцыпы падрыхтоўкі да экзаменаў:

  • спачатку неабходна прааналізаваць вучэбную праграму па прадмету;

  • выбраць крыніцы для падрыхтоўкі па экзаменацыйных пытаннях (канспекты лекцый і практычных заняткаў, падручнік, запісы з навуковай літаратуры і перыядычных выданняў);

  • дэтальны паўтор і сістэматызацыя вывучанага матэрыяла па прадмету, пры гэтым неабходна вызначыць для сябе найбольш важныя паняцці, палажэнні, фармулёўкі;

  • нават пры самай добрасумленнай працы застаюцца незразумелыя пытанні. Яны выпісваюцца на асобны ліст і высвятляюцца пад час кансультацыі.

  1. Гісторыя як навука. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі.

  2. Перыядызацыя айчыннай і сусветнай гісторыі. Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі.

  3. Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі.

  4. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі. Рассяленне індаеўрапейцаў.

  5. Жалезны век на тэрыторыі Беларусі. Пачатак рассялення славян і славянізацыя балтаў.

  6. Фарміраванне феадальных адносін і ўзровень сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у IX – XIII стст.

  7. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян. Кіеўская Русь.

  8. Полацкае і Тураўскае княствы ў IX – XI ст., іх узаемаадносіны з Кіевам і Ноўгарадам.

  9. Феадальная раздробленасць. Месца і роля беларускіх зямель у барацьбе з крыжацкай агрэсіяй і набегамі ардынцаў (канец XII – пачатак XIII ст.).

  10. Духоўнае жыццё ўсходніх славян у эпоху ранняга Сярэднявечча. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці.

  11. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы ўтварэння ВКЛ. Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва ВКЛ.

  12. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе Вялікага княства Літоўскага ў XIV - XVI ст.

  13. Цэнтралізатарская палітыка і ўмацаванне ўлады вялікіх князёў літоўскіх. Крэўская унія.

  14. Месца беларускіх зямель ва ўсходнееўрапейскай геапалітычнай прасторы XV – першай паловы XVI ст. Барацьба з Тэўтонскім ордэнам і суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай.

  15. Эвалюцыя дзяржаўнага ладу Вялікага княства Літоўскага (ад адзінаўладдзя да саслоўна-прадстаўнічай манархіі).

  16. Асаблівасці развіцця культуры беларускіх зямель у складзе ВКЛ у XIV – XVI ст.

  17. Канфесійная сітуацыя на беларускіх землях у XIV – XVI ст. Рэфармацыя і Контррэфармацыя. Брэсцкая царкоўна-рэлігійная унія.

  18. Асноўныя канцэпцыі этнагенезу беларусаў у Сярэднія вякі. Эканамічныя і палітычныя фактары кансалідацыі беларускага этнасу (народнасці).

  19. Люблінская унія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай. Эвалюцыя форм дзяржаўнага і сацыяльна-палітычнага ладу на беларускіх землях.

  20. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у другой палове XVI – XVIII ст.

  21. Беларускія землі ў геапалітычнай прасторы Еўропы Новага часу. Войны XVI – XVIII стст. і іх наступствы.

  22. Палітычны крызіс і падзелы Рэчы Паспалітай. Уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі.

  23. Асноўныя тэндэнцыі і дасягненні ў развіцці культуры Беларусі ў кантэксце эпох Адраджэння і Асветніцтва.

  24. Асноўныя напрамкі палітыкі расійскага самадзяржаўя на Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX ст.

  25. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў першай палове XIX ст.

  26. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы і адмена прыгоннага права.

  27. Буржуазныя рэформы 60–80–х гг. XIX ст. і асаблівасці іх правядзення на Беларусі.

  28. Шляхі развіцця капіталістычных адносін. Прамысловы пераварот, яго вынікі і асаблівасці ў Беларусі.

  29. Грамадска-палітычны рух у Беларусі ў першай палове XIX ст. Шляхецкія паўстанні і іх наступствы для беларускіх губерняў.

  30. Беларусь у вайне 1812 года.

  31. Культура Беларусі ў першай палове XIX ст. Зараджэнне і развіццё беларусазнаўства.

  32. Культура Беларусі ў другой палове XIX ст.

  33. Беларускае нацыянальна-культурнае адраджэнне ў пачатку XX ст.

  34. Эканамічныя і палітычныя фактары фарміравання беларускай нацыі ў другой палове XIX – пачатку XX ст. Афармленне беларускай нацыянальнай ідэі.

  35. Грамадска-палітычны рух у другой палове XIX – пачатку XX ст. на тэрыторыі Беларусі: ідэалогія лібералізму, народніцкі і сацыял-дэмакратычны рух.

  36. Афармленне агульнарасійскіх палітычных партый. Рэвалюцыя 1905 – 1907 гг. Пачатак парламентарызму.

  37. Геапалітычнае становішча і сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў Беларусі ва ўмовах Першай сусветнай вайны.

  38. Лютаўская рэвалюцыя 1917 года ў Беларусі. Беларускі нацыянальны рух і яго роля ў рэвалюцыйным працэсе пачатку XX ст.

  39. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года і яе роля ў гістарычным лёсе беларускага народа.

  40. Беларусь ва ўмовах германскай акупацыі. Абвяшчэнне БНР.

  41. Стварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці. Роля і месца БССР у стварэнні СССР.

  42. Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі. Асаблівасці ажыццяўлення НЭПа ў БССР.

  43. Духоўнае і культурнае жыццё ў БССР у 1920-я гады.

  44. Стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы індустрыяльна-аграрнага грамадства: індустрыялізацыя і калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў БССР.

  45. Усталяванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы. Палітыка рэпрэсій 30-х гг. XX ст. у Беларусі.

  46. Дасягненні і супярэчнасці развіцця культуры і навукі БССР у 30-я гг. XX ст.

  47. Заходнебеларускія землі ў складзе Польскай дзяржавы (1920 – 1939 гг.).

  48. Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны.

  49. Удзел БССР у заснаванні і дзейнасці ААН. Роля і месца БССР на міжнароднай арэне ў перыяд канфрантацыі дзвюх грамадска-палітычных сістэм (другая палова 40-х - першая палова 80-х гг. XX ст.).

  50. Грамадска-палітычная і сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў БССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе (сярэдзіна 40-х – сярэдзіна 50-х гг. XX ст.).

  51. Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця БССР у сярэдзіне 50-х – сярэдзіне 80-х гг. XX ст.

  52. Грамадска-палітычнае жыццё БССР у сярэдзіне 50-х – сярэдзіне 80-х гг. XX ст.

  53. Асноўныя дасягненні беларускай мастацкай культуры, адукацыі, навукі БССР у 60-я – 80-я гг. XX ст.

  54. Спробы мадэрнізацыі савецкай грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сістэмы падчас палітыкі перабудовы (1985 – 1991 гг.).

  55. Абвяшчэнне і заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Асноўныя тэндэнцыі грамадска-палітычнага развіцця Рэспублікі Беларусь.

  56. Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь.

  57. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь.

  58. Духоўнае і культурнае жыццё беларускага народа на мяжы XX – XXI ст.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]