Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
марфалагічныя нормы.doc
Скачиваний:
20
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
157.7 Кб
Скачать

Асабовыя дзеясловы. Спражэнне дзеясловаў

Спражэнне – змяненне дзеясловаў па асобах і ліках.

Першае спражэнне Другое спражэнне

Адзіночны лік

1-я   -у (-ю) 1-я   -у (-ю)

2-я   -еш (-эш,   -аш) 2-я   -іш (-ыш)

3-я   -е (-э, -а) 3-я   -іць (-ыць)

Множны лік

1-я   -ём (-ем, -ом, -ам) 1-я   -ім (-ым)

2-я   -еце (-яце, -аце) 2-я   -іце (-ыце)

3-я   -уць (-юць) 3-я   -аць (-яць)

Асобыя формы дзеяслова

Дзеепрыметнік – форма дзеяслова, якая абазначае прымету прадмета паводле дзеяння. Адказвае на пытанні: які? якая? якое? якія? (прачытаная кніга, напісанае сачыненне, працуючыя вучні)

Дзеепрыметнікі незалежнага стану

Дзеепрыметнікі залежнага стану

цяперашняга часу

-уч-, -юч-(Iспр.)кіру-юч-ы чалавек

-ач-, -яч-(IIспр.)гавор-ач-ы чалавек

(сустракаюцца ў навуковых тэрмінах, у спалучэннях устойлівага характару: кіруючая роля, гаворачая асоба)

-ем-,-ом-(Iспр.)вывуча-ем-ы аб’ект

-ім-(IIспр.) люб-ім-ы чалавек

(ужываюцца рэдка, толькі ў навуковым стылі. Некаторыя ўжываюцца як прыметнікі: цярпімы, любімы)

прошлага часу

-л-, -ўш-, -ш-пажаўце-л-ы, загіну-ўш-ы, падрос-ш-ы

(ужыванне іх абмежавана: у форме м. р. яны супадаюць з формамі дзеепрыслоўяў іўспрымаюцца двухсэнсоўна)

-н-, -ен-, -ан-, -ян-, -т-прачыта-н-ы, прынес-ен-ы, пасе-ян-ы, разгледж-ан-ы, пашы-т-ы

(найбольш пашыраны ва ўжыванні)

У беларускай мове няма зваротных дзеепрыметнікаў.

Дзеепрыслоўе – нязменная форма дзеяслова, якая абазначае дадатковае дзеянне і паясняе дзеяслоў-выказнік. Адказвае на пытанні: што робячы? што рабіўшы? што зрабіўшы? (ішоў не спяшаючыся).

Дзеепрыслоўi незакончанага трывання

Дзеепрыслоўі закончанага трывання

-учы, -ючы (I спр.) піш-учы, малю-ючы

-ачы, -ячы (II спр.) кос-ячы, гавор-ачы

-ўшы (пасля галосных) піса-ўшы, адчу-ўшы

-шы (пасля зычных) адвёз-шы, прынёс-шы

Не/ня” з дзеепрыметнікамі

разам

асобна

1. Калі слова без не(ня) не ўжываецца: непадкупны, непарушны

1. З кароткімі дзеепрыметнікамі: кніга не прачытана, трава не скошана

2. З поўнымі дзеепрыметнікамі, калі няма супрацьпастаўлення ці залежных слоў: непрачытанная кніга, няскошаная трава

2. З поўнымі дзеепрыметнікамі, якія маюць пры сабе залежныя словы: не прачытаная мною кніга, не скошаная касцамі трава

3. З поўнымі дзеепрыметнікамі, якія маюць пры сабе супрацьпастаўленне: не прачытаная, а толькі пачатая кніга

Не/ня” з дзеепрыслоўямі

разам

асобна

1. Калі слова без не(ня) не ўжываецца: ненавідзячы, непакоячыся, нервуючыся

Усе дзеепрыслоўі з не(ня) пішуцца асобна: не працуючы, не спаўшы, не ведаючы, не гледзячы

Заданне 1 Выберыце правільны варыянт канчаткаў дзеясловаў. Вызначце іх граматычную форму.

Зморшч(а,у)ць, падкароц(я,ю)ць, палепш(а,у)ць, канстату(я,ю)ць, засмаж(а,у)ць, гол(я,ю)цца, мір(а,у)цца, адкаж(а,у)ць, убач(а,ы)м, саром(е,і)мся, трэпл(е,і)м, супако(е,і)мся, спатка(е,і)ш, абарон(е,і)м, залеж(а,ы)м, вывез(е,і)м, падыходз(е,і)ць, намуч(а,ы)шся, пасцел(е,і)ць, падліч(а,ы)ць, падкруц(е,і)ць, ненавідз(е,і)ш, вымаж(а,ы)шся, возьм(е,і)ш.

Заданне 2 Спішыце сказы, устаўляючы прапушчаныя літары або дапісваючы канчаткі дзеясловаў.

1. Што пасе..ш, тое и пажн..ш. 2. З песні слова не выкін..ш. 3. Глыбей узар..ш – болей збяр..ш. 4. Шыла ў мяшку не схава..ш. 5. Як пасцел..ш – так і высп..шся. 6. Хто не ідз.. – той не спатыка..цца. 7. Яна загавор..ць, як у званок зазвон..ць, яна заспява.. , як на скрыпцы за..гра.. . 8. Дома і сцены дапамага..ць. 9. Рана ўстан..ш – многа зроб..ш. 10. Ідз.. з людзьмі, то не згуб..шся. 11. Ад хлеба не шука..ць хлеба. 12. Навука вочы а(д,т)чыня.. . 13. Дым.. без агн.. не быва.. . 14. І хоч..цца, і кол..цца. 15. Не наеўшыся, не наліж..шся, а даганяючы, не нацалу..шся. 16. Каля вады намоч..шся, каля агн.. апяч..шся, а каля мукі запыл..шся. 17. Не падмаж..ш – не паедз..ш. 18. Салаўя байкамі не корм..ць. 19. У калодзеж вады не ль..ць, а ў лес дровы не воз..ць.

Заданне 3 Запiшыце дзеясловы, выбiраючы з дужак патрэбны суфiкс.

Аклiматыз(ава/iрава)ць, iгнар(ава/ырава)ць, праграм(ава/ірава)ць, фiнiш(ава/ырава)ць, газ(ава/iрава)ць, вiз(ава/iрава)ць, лаб(ава/iрава)ць, рэканстру(ява/iрава)ць.

Заданне 4 Падбярыце беларускія адпаведнікі (не абавязкова дзеепрыметнікі) да прыведзеных рускіх дзеепрыметнікаў.

Невидимый луч; угрожающее положение; протопленная печь; плачущий голос; развенчанный авторитет; осознанная ошибка; выжатый лимон; невыносимая боль; трудящийся человек, почитаемый коллега; соответствующие выводы; развивающиеся страны; установившиеся цены; получаемые доходы; высокооплачиваемая работа; располагающий сведениями; хозяйствующий субъект; сведения, помещаемые в объявлениях; продукция, произведенная предприятием; находящиеся в обращении деньги; документ, освобождающий от финансовой ответственности.

Заданне 5 Знайдзіце памылкі ва ўжыванні дзеепрыслоўяў. Пабудуйце сказы правільна і запішыце іх.

1. Прыходзячы раніцай на заняткі, у класе заўсёды было яшчэ цёмна. 2. Рыхтуючыся да экзамена, у нас былі незразумелыя пытанні. 3. Падыходзячы да школы, у хлопцаў узнікла спрэчка. 4. Даведаўшыся пра вызваленне Мінска, нас акрыліла надзея хутка вярнуцца ў родныя мясціны. 5. Iдучы дадому са станцыі, у яго часам з’яўлялася жаданне хутчэй зноў вярнуцца туды. 6. Праглядаючы гэтыя здымкі, успамінаюцца мае аднакласнікі. 7. Успамінаючы дарагія сэрцу мясціны, смутак агарнуў мяне. 8. Радасць ахоплівае мяне, успамінаючы школьныя гады. 9. Дайшоўшы да ракі, у нас узнікла неадольнае жаданне пакупацца. 10. Чытаючы пісьмо Барыса, у мяне дрыжалі рукі і ногі. 11. Убачыўшы Віктара, Маю быццам хто падмяніў.

Заданне 6 Спішыце. Расстаўце знакі прыпынку.

1. Цяпер едучы з Петраком я глядзеў перад сабою на лес перакідаючы позірк з хваінкі на ялінку з ялінкі на бярозку з бярозкі на дубочак і сам сабе пасміхаўся. 2. Вёска стаяла паміж балота паросшага густою лазою і алешнікам. 3. На стале засланым зялёным сукном стаялі прылады пісьма і розныя дарагія рэчы для пісьмовага стала спецыяльна прызначаныя. 4. Заросшая травою алея давяла мяне да агароджы. 5. Адшумеўшы завеямі і сцюжамі непрыкметна мінула зіма. 6. І цягам доўгія часіны дзявочыя забыўшы сны свае шырокія тканіны на лад персідскі ткуць яны. 7. Не даходзячы да лукі выгнуўшыся яшчэ раз каля лесу вельмі прыгожаю дугою Нёман забіраў управа пралёгшы паміж лугамі і полем. 8. Да хаты прымыкае чысты двор абсаджаны дрэвамі. 9. Буду ў далёкім краю я нудзіцца у сэрцы любоў затаіўшы сваю. 10. Плакала лета зямлю пакідаючы.

Заданне 7 Раскрыйце дужкі:

(Не)воліць, (не)даспяваеце песню, (не)пакоіць, (не)пахісны, (не)салі, (не)сказаўшы, (не)знайшоўшы, (не)чакаючы, (не)выкананая просьба, (не)выказаная прапанова, (не)прыбраны пакой, (не)давыканаць, (не)спяшаючыся, хата (не)дагледжана; два (не)выкананыя своечасова загады; поле яшчэ (не)засеяна; (не)мераная тайга; (не)засеяны нічым палетак; сакавітая, (не)патаптаная трава; даўно (не)мытая падлога; наказы (не)забыты; (не)абагрэтая сонцам хата, (не)перабраная бульба, адзнака (не)выпраўлена, (не)прымірымыя ворагі, кабінеты (не)абсталяваны, машына (не)памыта, (не)зробленае заданне, (не)зробленае студэнтам заданне.