Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
марфалагічныя нормы.doc
Скачиваний:
19
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
157.7 Кб
Скачать

Правапіс некаторых канчаткаў назоўнікаў Канчаткі назоўнікаў I скланення

Склон

Аснова

цвёрдая

зацвярдзелая

г; к; х

мяккая

давальны,

- е

- ы

- е; - э; - ы

- і

месны

вадзе, плаксе, Ганне

мяжы, задзіры, Веры

кнізе,страсе, цётцы, шчацэ

песні, соні Каці

Канчаткі рознаскланяльных назоўнікаў

Склон

Аснова

цвёрдая

зацвярдзелая

г; к; х

мяккая

давальны,

- у

- ю

месны

мужчыну

плаксу Мікіту

творцу

задзіру Мішу

дзядзьку

калегу Янку

дзядулю

соню Васю

Канчаткі назоўнікаў iі скланення

Родны склон

Канчатак -а(-я) маюць назоўнікі, што абазначаюць:

Канчатак -у(-ю) уласцівы назоўнiкамi, што абазначаюць:

  • асоб, жывых істот: настаўніка, мураўя;

  • органы і часткі цела чалавека, жывёлы: носа, зуба, языка, хваста; але: твару;

  • канкрэтныя прадметы: дома, вянка;

  • арганізацыі, прадпрыемствы, установы, вайсковыя падраздзяленні: інстытута, завода, ліцэя, гарнізона, штаба;

  • населеныя пункты, геаграфічныя і астранамічныя назвы: горада, акіяна, Магілёва, Юпітэра;

  • адзінкі вымярэння (меры даўжыні, вагі, плошчы, аб’ёму, часу і інш.): кілаграма, месяца, рубля, аўторка, кіламетра; але веку, ранку, абеду;

  • навуковыя і тэхнічныя тэрміны: дзеяслова, электрона, атама; але тэксту, ліку, склону, роду, націску, перакладу;

  • танцы, абрады, народныя, спартыўныя і картачныя гульні, картачныя і шахматныя фігуры: хакея, бокса, вальса, гапака, прэферанса, валета, слана.

  • зборныя прадметы: натоўпу, асінніку, парку, ячменю, мурашніку; але экіпажа, табуна, статка; лугу (але лужок – лужка), саду (але садок – садка)

  • рэчывы, хімічныя злучэнні, элементы, матэрыял, прадукты харчавання, лекі і пад.: аспірыну, мёду, кіслароду, алею, супу, пяску; але хлеба, аўса, жаўтка, бялка;

  • з’явы прыроды, стыхійныя бедствы: ветру, змроку, агню, смерчу, цыклону;

  • прасторавыя і часавыя паняцці: краю, часу, усходу, захаду (але поўдня), космасу, тэрміну, верху (але вяршок – вяршка);

  • абстрактныя паняцці, якасці, дзеянні, прыметы, працэсы: вопыту, крызісу, патрыятызму, характару, перапісу, прыезду, гумару;

  • стан, розныя пачуцці: спакою, болю, гневу, страху, смутку;

  • розныя захворванні: апендыцыту, грыпу, бранхіту;

  • грамадскія фармацыі, навуковыя плыні, тэорыі: феадалізму, атэізму, дарвінізму, нацыяналізму.

Мнагазначныя назоўнікі могуць мець абодва канчатка ў залежнасці ад значэння: адпачынак пачаўся пятага лістапада (адзінка вымярэння) пара залатога лістападу (абстрактны назоўнік), сядзець каля вяза (канкрэтны прадмет) палічка з вязу (матэрыял).

Месны склон

асабовыя

цвёрдая

зацвярдзелая

г, х, к

мяккая

- ю

салдату, дзеду

мужу, доктару

Алегу, пастуху, настаўніку

кавалю, герою

неасабовыя

-е;-у

-і

сне, стале

мячы, стрыжы

стозе, сцягу, даху, змроку

чаі, гаі, пні, алені