Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
№8.doc
Скачиваний:
159
Добавлен:
05.02.2016
Размер:
103.94 Кб
Скачать

2. Навуковы стыль.

Навуковы стыль – гэта функцыянальная разнавіднасць маўлення, якая выкарыстоўваецца ў сферы навукі, адукацыі, тэхніцы і вытворчасці. Гэта стыль навуковых артыкулаў, дысертацый, рэфератаў, энцыклапедый, навукова-тэхнічнай літаратуры, дакладаў і выступленняў і інш.

Асноўнай формай рэалізацыі навуковага стылю з’яўляецца пісьмовае маўленне, хоць з развіццём сродкаў масавай камунікацыі, з пашырэннем навуковых кантактаў павялічваецца і роля вуснай формы зносін.

Галоўныя функцыі навуковага стылю – перадача навуковай інфармацыі, доказнасць яе сапраўданасці.

Доказнасць у навуковых тэкстах можа выяўляцца з дапамогай тэкставых ілюстрацый, формул, графікаў, схем, цытавання, спасылак на выказванні вядомых вучоных і інш.

Вызначальнымі рысамі навуковага стылю з’яўляецца лагічнасць выкладу, дакладнасць і аб’ектыўнасць, абагульненасць і абстаргаванасць. Падкрэсленая лагічнасць – тыповая рыса навуковага тэксту. Усе часткі ў ім цесна звязаны па сэнсе і размяшчаюцца ў строгай паслядоўнасці. Найбольш пашыранымі сродкамі сувязі паміж сказамі ў навуковым маўленні, якія забяспечваюць лагічныя разважанні з’яўляюцца:

  • паўтор назоўнікаў, часта ў спалучэнні з указальнымі займеннікамі гэты, той, такі;

  • прыслоўі часу затым, далей, спачатку, потым;

  • пабочныя словы па-першае, па-другое, значыць, нарэшце, такім чынам, безумоўна, як сведчыць даследаванне, як паказвае матэрыял і інш;

  • канструкцыі з прыназоўнікамі у выніку, з прычыны.

Лагічнасці навуковых тэкстаў садзейнічае і частае ўжыванне складаназалежных сказаў, сказаў з прамым парадкам слоў.

Яркай рысай навуковага маўлення з’яўляюцца аб’ектыўнасць і дакладнасць выкладу. Сэнсавая дакладнасць (адназначнасць) абумоўлівае ўжыванне слоў з прамым значэннем. шырокае выкарыстанне тэрмінаў. Дакладнасцю тлумачыцца выкарыстанне ў навуковым тэксце сказаў з дзеепрыметнымі і дзеепрыслоўнымі зваротамі, з аднароднымі членамі і абагульняльнымі словамі.

Абагульненасць і абстрагаванасць уласцівы кожнаму навуковаму тэксту. Напрыклад, тут шырока выкарыстоўваецца абстрактная лексіка.

Інфармацыйны характар навуковага стылю абумоўлівае тое, што ў ім амаль не сустракаюцца клічныя і пытальныя сказы, а таксама іншыя сродкі эмацыянальнасці і экспрэсіўнасці.

Аднак трэба адзначыць, што ў тэкстах навукова-папулярнага характару (напрыклад, падручнік па гісторыі для малодшых класаў) іншы раз выкарыстоўваюцца параўнанні, метафары. словы з эмацыянальна-экспрэсіўна й афарбоўкай для таго, каб, абаріраючыся на звычныя для чытача ўяўленні, выклікаць у яго цікавасць да пэўнай навуковай праблемы.

3. Афіцыйна-дзелавы стыль.

Афіцыйна-дзенлавы стыль – гэта такая функцыянальная разнавіднасць маўлення, якая выкарыстоўваецца ў сферы афіцыйных і дзелавых зносін – адносін, якія ўзнікаюць паміж дзержаўнымі органамі, паміж арганізацыямі і ўнутры іх, паміж арганізацыямі і прыватнымі асобамі ў працэсе вытворчай, гаспадарчай і юрыдычнай дзейнасці, рэгулюе ўзаемаадносіны паміж дзяржавамі.

Афіцыйна-дзелавы стыль адносіцца да кніжных стыляў і таму функцыянуе пераважна ў форме пісьмовага маўлення. Гэта стыль дзяржаўных законаў, указаў, пагадненняў, законаў, канцылярскай дакументацыі і інш. Аднак афіцыйна-дзелавы стыль можа праяўляцца і ў вуснай форме, напрыклад, на нарадах, сходах, пасяджэннях, калі некаторыя віды дакументацыі (загады, распараджэнні) зачытваюцца прысутным.

Асноўнымі прыметамі афіцыйнага стылю з’яўляюцца канстатацыйна-сцвярджальны і прадпісальны характар дакументаў, неасабовасць выкладу, дакладнасць, высокая ступень стандартызацыі. Змешчаную інфармацыю ў афіцыйных дакументах прымаюць да ведама і абавязковага выканання. Неасабовы характар афіцыйнага маўлення праяўляецца амаль у поўнай адсутнасці форм першай і другой асоб займеннікаў і дзеясловаў. Выключэннем з’яўляюцца заява (прашу дазволіць), загад (загадваю), дакладная запіска (паведамляю, даводжу да ведама). Дакумент адпавядае свайму прызначэнню, калі ён дакладны. Так, дакладнасць заканадаўчых тэкстаў дасягаецца з дапамогай ужывання спецыяльнай спарававой тэрміналогіі (арандатар, спажывец, заказчык) і адназначных слоў. Адметнай рысай афіцыйна-дзелавога стылю з’яўляецца шырокае выкарыстанне стандартных сродкаў (канцылярскіх штампаў) – за справаздачны перыяд, прымаючы пад увагу, дагаворныя бакі, прыцягнуць да адказнасці і інш. Патрабаваннямі дакладнасці, канкрэтнасці і аб’ектыўнасці афіцыйных тэкстаў тлумачыцца адсутнасць у іх слоў з пераносным значэннем, з адценнямі эмацыянальнасці і экспрэсіўнасці, вобразных сродкаў мовы. Непажаданымі з’ўляюцца ў афіцыйным маўленні сінонімы, таму што яны могуць надаць выказванню пэўныя сэнсавыя адценні. У сувязі з гэтым у тэкстах некаторых дакументаў часта паўтараюцца адны і тыя ж словы і выразы.

Акрамя таго, у афіцыйным маўленні ў мэтах забеспячэння дакладнасці выкарыстоўваюцца розныя прыёмы ўдакладнення. так, у аўтабіяграфіі і даверанасці пасля слова я ўказваецца прозвішча, імя і імя па бацьку.

Афіцыйна-дзелавы стыль абслугоўвае сферу афіцыйных зносін паміж людзьмі, характарызуецца “сухой”, “халоднай” танальнасцю, безэмацыянальнасцю, што праяўляецца ў падборы і ўжыванні адпаведных слоў і канструкцый.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]