Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
№7.doc
Скачиваний:
58
Добавлен:
05.02.2016
Размер:
236.54 Кб
Скачать

УА “Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў

медыцынскі ўніверсітэт”

Кафедра рускай і беларускай моў ФПДП

Абмеркавана на пасяджэнні кафедры

рускай і беларускай моў ФПДП

Пратакол №1 ад 2.09.2011г.

МетадычнаЯ распрацоўка для студэнтаў №7

для правядзення заняткаў

на I курсе стаматалагічнага, фармацэўтычнага, лячэбнага факультэтаў

па дысцыпліне “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”

Функцыянаванне сучаснай беларускай літаратурнай мовы ва ўмовах білінгвізму

75 хвілін

    1. ПЫТАННІ ДЛЯ АЎДЫТОРНАГА КАНТРОЛЮ ВЕДАЎ:

  1. лексічная інтэрферэнцыя.

  2. асаблівасці беларуска-рускай лексічнай інтэрферэнцыі.

  3. словаўтваральная інтэрферэнцыя.

  4. асаблівасці беларуска-рускай словаўтваральнай інтэрферэнцыі.

  5. марфалагічная інтэрферэнцыя.

  6. асаблівасці беларуска-рускай марфалагічнай інтэрферэнцыі.

  7. сінтаксічная інтэрферэнцыя.

  8. Асаблівасці руска-беларускай сінтаксічнай інтэрферэнцыі.

ІІ. Тэарэтычны матэрыял

1. Лексічная інтэрферэнцыя

Лексічная інтэрферэнцыя выклікана наяўнасцю разыходжанняў або частковага падабенства ва ўласналексемным і семантычным аспектах беларускай і рускай моў. Напрыклад, ужыванне білінгвам у беларускай мове выразу гуляць ролю замест адыгрываць ролю абумоўлена неаднолькавым аб'ёмам значэнняў і асаблівасцямі ўжывання ў рускай і беларускай мовах слоў іграць (играть) і гуляць (гулять). Напрыклад, недарэчным трэба лічыць спалучэнне хатнія жывёлы і выкарыстоўваць замест яго натуральнае свойскія жывёлы, замест пашыранага ў мове сметанковае масла і расліннае масла трэба ўжываць адпаведна масла і алей. Не трэба выкарыстоўваць у беларускай мове назоўнік напітак, які нічым не матывуецца. Нарматыўнае слова – напой. Гэта слова фіксуецца яшчэ у слоўніку ў 1872 года. У беларускай мове ёсць іншыя словы, ўтвораныя паводле гэтай мадэлі: настой, вадапой, надой і інш. Трэба лічыць неадпаведным літаратурнай мове прыметнік знешні, які з’яўляецца своеасаблівай кантаментацыяй двух слоў: беларускага з і рускага нешні. Але ў рускай мове існуе слова вне. Формы зне ў беларускай мове няма. Таму замест згаданага слова варта было б ужыць уласнабеларускую форму вонкавы. Такім чынам знешні выгляд лепей гучала б як вонкавы выгляд. Пашыраныя спалучэнні разбіць сад, разбіць палатку адпаведна пасадзіць сад і паставіць палатку. Ненарматыўным з’яўляецца ўжыванне пароніма старшы, малодшы замест старэйшы, маладзейшы (старшы клас, малодшы лейтэнант – старэйшы брат, маладзейшы вучань). Няправільным лічыцца ўжыванне слова які, калі маецца на ўвазе парадак лічэння (парадкавы нумар): каторая зараз гадзіна, а не які час; каторы нумар дома вам патрэбен, а не які нумар дома вам патрэбен.

2. Словаўтваральная інтэрферэнцыя.

Прычынай існавання словаўтваральнай інтэрферэнцыі з'яўляецца несупадзенне словаўтваральных фармантаў (часцей за ўсё суфіксаў) аднакаранёвых беларускіх і рускіх слоў: рус. читательница – бел. чытачка, рус. детский – бел. дзіцячы, рус. шептаться – бел. шаптацца, рус. беспринципный – бел. беспрынцыповы, рус. вблизи – бел. паблізу.

Для таго, каб пазбегнуць словаўтваральнай інтэрферэнцыі, патрэбна памятаць некаторыя правілы беларускага словаўтварэння:

  1. Ужыванне суфіксаў дзеясловаў і ўтвораных ад іх назоўнікаў:

Каб пазбягаць словаўтваральных памылак у беларускім пісьмовым і вусным маўленні, патрэбна памятаць, што рускамоўныя дзеясловы з суфіксамі –ірава- (-ырава-), як правіла, адпавядаюць у беларускай мове дзеясловам з суфіксамі –ава- (-ява-): рус. конденсировать – бел. кандэнсаваць, рус. балансировать – бел. балансаваць, рус. тестировать – бел. тэставаць. Адпаведна назоўнікі, утвораныя ад дзеясловаў з суфіксамі –ава- (-ява), будуць мець у сваім складзе, акрамя названых дзеяслоўных суфіксаў, суфікс –нн-: кандэнс-ава-ць – кандэнс-ава-нн-е, баланс-ава-ць – баланс-ава-нн-е, тэст-ава-ць – тэст-ава-нн.

  1. Ужыванне суфіксаў дзеепрыметнікаў:

У беларускай літаратурнай мове найбольш ужывальныя дзеепрыметнікі з суфіксамі –н-, ан-, ен, -т-, -л-. Дзеепрыметнікі з суфіксамі -ш- і -ўш- ужываюцца калі іх нельга замяніць дзеепрыметнікамі з суфіксамі –л- (спалавеўшае поле – спалавелае поле, расцвіўшая кветка). Дзеепрыметнікі цяперашняга часу з суфіксамі –уч-, -юч-, -ач-, -яч-, -ом-, -ем-, -ым-, -ім-, атаксама з суфіксамі –ўш-, -ш- у форме адзіночнага ліку мужчынскага роду (заснуўшы хлопчык) нехарактэрныя для беларускай літаратурнай мовы. Найбольш пашыраныя наступныя спосабы іх замены:

  1. Даданым сказам: принадлежащий ему – які належыць яму;

  2. Дзеепрыслоўем ці дзеясловам: Человек, купивший газету, отошёл от киоска. - Купіўшы газету, чалавек адышоў ад кіёска. Чалавек купіў газету і адышоў ад кіёска.

  3. Прыметнікамі і іх спалучэннямі з назоўнікамі: определяющие фактары - вызначальныя фактары, обслуживающий персонал - абслуговы персанал.

  4. Адпаведнымі назоўнікамі: расказывающий - апавядальнік, пашущий крестьянин – араты.

  5. Азначэнні-прыдаткі: вещества, стимулирующие рост – рэчывы-стымулятары.

  6. Калі дзеепрыметнікі не нясуць неабходнай сэнсавай нагрузкі, яны пры перакладзе могуць апускацца: Собравшиеся люди обсуждали план работы. – Людзі абмяркоўвалі план работы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]