Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
№13.doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
05.02.2016
Размер:
91.65 Кб
Скачать

8. Распарадчыя дакументы

Да распарадчых адносяцца такія дакументы, як загад, распараджэнне, пастанова, указ, дэкрэт. Усе яны носяць заканадаўчы характар і дзейнічаюць як на мясцовым узроўні (горад, прадпрыемства ці арганізацыя, факультэт і інш.), так і на ўзроўні ўсёй краіны. Дарэчы, у ТСБМ першае значэнне слова «закон» наступнае: ‘абавязковае для ўсіх правіла, устаноўленае вышэйшым органам дзяржаўнай улады, якое мае найвышэйшую сілу’. Прывядзём вытрымкі з некаторых распарадчых дакументаў.

Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь

«Аб гарантыях па сацыяльнай абароне дзяцей-сірот,

дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асобаў з ліку

дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў»

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 12 снежня 2007 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 20 снежня 2007 года

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 2005 года «Аб гарантыях па сацыяльнай абароне дзяцейсірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асобаў з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 2, 2/1170) наступныя змяненні:

  1. Пункт 3 артыкула 9 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«3. Расходы на аплату за карыстанне жылымі памяшканнямі, тэхнічнае абслугоўванне, аплату камунальных паслуг (гарачае і халоднае водазабеспячэнне, каналізацыя, газ, электрычная і цеплавая энергія, карыстанне ліфтамі, вываз і абясшкоджванне цвёрдых бытавых адходаў), аплату паліва (тым, хто пражывае ў дамах без цэнтральнага ацяплення), звязаныя з утрыманнем дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, знаходзяцца ў дзіцячых дамах сямейнага тыпу, апякунскіх сем’ях і прыёмных сем’ях, падлягаюць кампенсаванню грамадзянам, на выхаванні якіх яны знаходзяцца, за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў».

Артыкул 12 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 12. Гарантыі права на жыллё

1. Дзецям-сіротам, дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асобам з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, гарантуецца права на атрыманне жылога памяшкання сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду, ільготных крэдытаў, аднаразовых бязвыплатных субсідый і іншых формаў дзяржаўнай падтрымкі для будаўніцтва (рэканструкцыі) або набыцця жылога памяшкання ў адпаведнасці з заканадаўствам.

2. Дзецям-сіротам, дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асобам з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, гарантуецца захаванне права ўласнасці на жылое памяшканне або права карыстання жылым памяшканнем дзяржаўнага жыллёвага фонду, з якога яны выбылі».

Артыкул 2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона: прывесці рашэнні Урада Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з гэтым Законам; забяспечыць прывядзенне рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, якія падпарадкаваны Ураду Рэспублікі Беларусь, іх нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць іншыя меры па рэалізацыі гэтага Закона.

Артыкул 3. Гэты Закон уступае ў сілу з 1 студзеня 2008 года, за выключэннем гэтага артыкула і артыкула 2, якія ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

27 снежня 2007 года, г. Мінск

305 – 3

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]