Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
№15.doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
05.02.2016
Размер:
104.45 Кб
Скачать

4. Лагічнасць маўлення

Маўленне лагічнае, калі сэнсавыя сувязі паміж яго асноўнымі элементамі (словамі, словазлучэннямі, сказамі) адпавядаюць законам логікі, законам мыслення беларусаў.

Існуе цесная сувязь паміж дакладнасцю і лагічнасцю маўлення. У многіх выпадках недакладна ўжытае слова робіць маўленне нелагічным. Напрыклад, слова нагбом мае лексічнае значэнне, якое выяўляецца толькі ў словазлучэнні з дзеясловам піць (піць нагбом) – “піць з вялікай пасудзіны, нахіліўшы яе”. У вершы К. Ільюшчыца ёсць радкі: “І шпак, спацелы ў пералёце, п’е днём бярозавік нагбом”. Тут прыслоўе нагбом выкарастана недакладна, а таму парушаецца лагічнасць выказвання: шпак не можа піць бярозавік нагбом. У праекце праграмы па мове для ўніверсітэтаў ёсць сказ: “праграма мае на мэце захаванне пастаяннай сувязі з асновамі школьнай граматыкі, асабліва з тымі яе тэмамі, што вывучаюцца ў сярэдняй школе”. Лагічнасць у дадзеным выказванні парушана тры разы: 1) не праграма, а выкладанне курса мовы мае на мэце захаванне пастаяннай сувязі; 2) зараз у школе вывучаюць не толькі граматыку, але і арфаграфію, лексіку, стылістыку і г.д., таму патрэбна было друкаваць не школьная граматыка, а школьны курс мовы; 3) радок “асабліва з тымі яе тэмамі, што вывучаюцца ў сярэдняй школе” стварае ўражанне, што ў школьнай граматыцы ёсць тэмы, якія не вывучаюцца ў сярэдняй школе.

“Мысленне, - пісаў Ф. Энгельс, - калі яно не робіць промахаў, можа аб’яднаць элементы свядомасці ў нейкае адзінства толькі ў тым выпадку, калі ў іх гэтае адзінства ўжо існавала. Ад таго, што шчотку для абутку мы залічым у адну катэгорыю з млекакормячымі, - ад гэтага ў яе яшчэ не вырастуць малочныя залозы”. Урывак з адной навуковай працы: “У кнізе разглядаюцца найбольш актуальныя пытанні і тыя, для вырашэння якіх аўтар меў дастатковы матэрыял”. Чытаючы гэты сказ, склакдваецца ўражанне, што другая група пытанняў (“для вырашэння якіх аўтар меў дастатковы матэрыял”) ужо не належыць для найбольш актуальных. Лагічнаы памылкі ўтрымліваюцца і ў вядомых радках А. Ставера:

Каб любіць Беларусь нашу мілую,

Трэба ў розных краях пабываць.

Разумею цяпер, чаму з выраю

Жураўлі на Палессе ляцяць...

Чаму, каб любіць радзіму, трэба абязкова ехаць ў іншыя краі? Зразумела. на чужыне вельмі востра абуджаецца туга па радзіме, але гэта зусім не азначае, што людзі, якія не выязджалі за межы сваіх сяліб, не любяць іх. Па-другое, “жураўлі на Палессе ляцяць” не таму, што любяць яго – пералёты птушак зімой і летам склаліся гістарычна, маюць устойлівы характар.

Такім чынам, як відаць х прыведзеных прыкладаў, лагічнасць перш за ўсё забяспечваецца ўменнем лагічна мысліць (пазалінгвістычнай умовай).

Лінгвістычная ўмова лагічнасці заключаецца ў правільным выбары сінтаксічнай канструкцыі і сродкаў лагічнай сувязі паміж часткамі выказвання. Адным з лагічных парушэнняў з’яўляецца аб’яднанне ў адзін аднародны рад несупастаўляльныя паняцці: Кожны год са свайго ўчастка школа збірае багаты ўраджай садавіны, агародніны і іншых культур. напрыклад, мы ўжо звыкліся з назвай штотыднёвіка творчай інтэлігенцыі Беларусі “Літаратура і мастацтва”, аднак тут дапушчана лагічная памылка. Злучнікам і злучаны радавое і відавое паняцці: у мастацтва ўвахрдзяць архітэктура, музыка, ліатаратура, скульптура, жывапіс і іншыя відв творчай дзейнасці чалавека. Літаратура – гэта адзін з відаў мастацтва.

Такім чынам, лагічнасць маўлення грунтуецца пераважна на сінтаксічным узроўні, г.зн. пры пабудове выказванняў і тэкстаў на аснове ўзаемадзеяння слова як выказніка і ўтрымальніка паняцця з іншымі словамі, што дапамагаюць сцвярджаць ці адмаўляць ісціну, заключаную ў думцы.

Да лінгвістычных сродкаў, што забяспечваюць лагічнасць маўлення, адносяцца, акрамя дакладнага словаўжывання, яшчэ і правільны парадак слоў, правільны выбар патрэбнай сінтаксічнай канструкцыі, а таксама правільны выбар сродкаў і лагічнай, і сінтаксічнай сувязі паміж часткамі выказвання (тэксту). Таксама ў тэкстах адводзіцца вялікая роля абзацам і параграфам.

Парушэнні, выкліканыя незахаваннем адзначаных асаблівасцей лагічнасці маўлення, сустракаюцца вельмі часта як у вусных выказваннях, так і ў пісьмовых:

  • несумяшчальныя, несуадносныя паняцці аб’ядноўваюцца ў аднародны рад;

  • нелагічная сувязь займеннікаў з папярэднімі назоўнікамі ці займеннікамі і інш.;

  • вельмі часта парушаюць лагічнасць маўлення плеаназмы і таўталогія як разнавіднасці збыткоўнай інфармацыі.

Ствараючы найпрасцейшыя выказванні на аснове вуснай і пісьмовай мовы, носьбіты сучаснай беларускай мовы дапускаюць наступныя лагічныя памылкі:

1. Пропуск істотных фактаў ці дэталяў, якія цягнуць за сабой парушэнні звязнасці выказвання (тэксту).

2. Неабгрунтаваныя, бяздоказныя высновы, якія супярэчаць сказанаму раней.

3. Лагічнае кола - выказванне тыпу “Асіміляцыя – гэта прыпадабненне”.

Сучасная стылістыка беларускай літаратурнай мовы дазваляе праяўляцца лагічнасці маўлення своеасабліва ў мастацкім стылі. Іншым разам з пэўнай стылістычнай мэтай у вусны персанажаў укладваюцца нелагічныя разважанні. Напрыклад, дзед Цыбулька з камедыі А. Макаёнка “Таблетку пад язык” прызнаецца: “Ды я са сваім завочнікам Юркам усю палітэканомію асіліў. За істмат узяўся. Вот!”Зразумела, паміж палітэканоміяй і істматам няма ніякай прычынна-выніковай залежнасці. У мастацкіх творах нярдка знарок для стварэння камічнага эфекту несупастаўлялшьныя паняцці ўкладваюцца ў канструкцыю з фармальна аднароднымі членамі сказа: “А пакгауз я ведаю, як свой вагон, мы вунь колькі разоў туды лазілі галубоў ганяць... – Галубоў, галубоў, - перадоражніў адзін з рабочых, - Тут, бачыш не галубямі пахне, акуляй” (М. Лынькоў). У беларускай мове ёсць нямала фразеалагізмаў якія ўтрымліваюць алагізмы (лагічныя памылкі): выдраць лысаму валоссе, ваду ў ступе таўчы, дзірка ад абаранка, сёрбаць лапцем боршч, вароты пірагамі падпёртыя, выходзіць з вады сухім, бярозавая каша і інш.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]