Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
№16.doc
Скачиваний:
20
Добавлен:
05.02.2016
Размер:
136.19 Кб
Скачать

4. Дарэчнасць маўлення

Дарэчнасць (рус. уместность) – адно з цэнтральных паняццяў і культуры маўлення як практычнай дысцыпліны, так і стылістыкі беларускай мовы як тэарытычнага курса. Маўленне лічыцца дарэчным, калі выкарыстаныя ў ім моўныя сродкі адпавядаюць стылю, жанру, часу, месцу, мэтам і ўмовам камунікацыі ці інфармацыі. Дарэчнасць маўлення абавязкова павінна пераплятацца з лагічнасцю і дакладнасцю, таму што яе сутнасць заключаецца ў падборы сродкаў у залежнасці ад тэмы гутаркі, стылю, часу, кантэксту, сітуацыі, узроўню падрыхтаванасці слухачоў ці чытачоў. Дарэчная інфармацыя будзе адпавядаць узросту, інтэлектуальнаму ўзроўню, прафесіі, нават настрою.

Дакладнасць маўлення яшчэ са старажытных часоў лічыцца адной з асноўных камунікатыўных якасцей маўлення. Яшчэ ў антычных дапаможніках па красамоўстве прешым і асноўным патрабаваннем да маўлення было патрабаванне яснасці маўлення. Разуменне гэтага тэрміна вельмі блізкае да сучаснага разумення дакладнасці. Ужо ў тыя часы ўмовай забеспячэння дакладнасці лічылі сувязь мовы і мыслення. На сённяшні дзень дадзеная якасць разглядаецца як адзін з накірункаў удасканальвання маўленчага майстэрства.

Дакладнасць маўлення цесна звязна з правільным ужываннем слоў, асабліва з размежаваннем значэнняў мнагазначных слоў, сінонімаў і паронімаў, добрым веданнем значэнняў запазычаных, прафесійных, устарэлых слоў, правільным выкарыстаннем тэрмінаў. Напрыклад, двухсэнсоўным з’яўляецца пытанне: вы праслухалі аб’яву? Маецца на ўвазе: вы пачулі інфармацыю ці вы, наадварот, прапусцілі яе. Пры ўжыванні сінонімаў патрэбна звяртаць увагу на розніцу ў адценнях сэнсу (вільготны – сыры), аб’ёмаў паняццяў (здольны – таленавіты – геніяльны), сфер выкарыстання (прасіць – клянчыць – хадайнічаць). Пры ўжыванні паронімаў важна размяжоўваць іх значэнні: у слоў засушнаны і засушлівы адзін корань, але яны адрозніваюцца па значэнні. У маўленні патрэбна ўлічваць здольнасць слова ўжывацца разам з іншымі словамі (лексічную спалучальнасць слоў). Напрыклад, можна сказаць артрыт суставаў, але нельга сказаць артырыт пальцаў. Незахаванне ўмоў акладнага маўлення можва прывесці да маўленчых (лексічных) памылак: Перакрэсліўшы неба чырвонай рыскай, згарэў, не дасягнуўшы зямлі, метэарыт (падаў мэтэор – касмічнае цела, якое хутка рухаецца ў зямной атмасферы, а не метэарыт – касмічнае цела, якое ўпала на паверхню зямлі).

Кантэкстуальная дарэчнасць забяспечвае сэнсавае адзінства слоў і словазлучэнняў у кантэксце, не дапускае нематываванае змешванне адзінак. Не змешваюцца ў адным кантэксце словы з жывой, народнай мовы і тэрміналагічная лексіка.

Стылявая дарэчнасць размяжоўвае адзінкі розных функцыянальных стыляў. Напрыклад, нельга ўжываць эмацыянальна-экспрэсіўную лексіку ў навуковым або афіцыйна-справавым стылі. І наадварот, нельга беспадстаўна выкарыстаць канцылярызмы ў мастацкім ці гутарковым стылі.

Сітуацыйная дарэчнасць прадугледжвае выбар моўных элементаў адпаведна канкрэтнай сітуацыі маўлення. У дадзеным выпадку неабходна кіравацца створанымі абставінамі, напрыклад, нечаканым далучэннем новага субяседніка, апанента.

Асабіста-псіхалагічная дарэчнасць папярэджвае ад неасцярожнага выказвання, так як недарэчнае слова можа раніць чалавека. Неабходна прадумваць асаблівасці размовы з тым ці іншым субяседнікам, таму што адны і тыя ж словы або звесткі могуць успрымацца людзьмі абсалютна па-рознаму.

Навуковаму і афіцыйна-справавому тэкстам найбольш характэрны кантэкстуальная і стылявая дарэчнасць, якія гарантуюць адзінства стылю. Абодва стылі вылучаюцца спецыфічнымі моўнымі сродкамі, характэрнымі толькі для іх.

У публіцыстычным стылі недарэчнымі могуць з’яўляцца прастамоўныя словы з аднаго боку, і захапленне спецыяльнай тэрміналогіяй — з другога.

Мастацкі тэкст пераважна кіруецца сітуацыйнай дарэчнасцю, паколькі падбор моўнага матэрыялу павінен дакладна перадаць аўтарскі настрой, стварыць неабходную сітуацыю, закрануць душу таго, хто будзе ўспрымаць мастацкі твор.

У гутарковым стылі неабходна ўлічваць асабіста-псіхалагічныя рысы, настрой субяседніка, яго характар, узрост, тэмперамент. У сяброўскую размову недарэчна ўключаць кніжныя, канцылярскія выразы.

Вельмі часта трапнае і неабходнае ў адным стылі можа стаць памылковым і недарэчным у другім, таму адно з важнейшых патрабаванняў стылістыкі — трымацца адзінства стылю.

Улічваючы тое, што моўныя стылі – гэта грамадска ўсвядомленыя, функцыянальна абумоўленыя і ўнутрана аб’яднаныя разнавіднасці мовы ці маўлення, якія склаліся гістарычна і залежаць ад характару і зместу выказвання, неабходна адрозніваць сферы грамадскага жыцця, дзе складваюцца ўсе стылі літаратурнай мовы. Так, у сферы афіцыйных і справавых зносін сфарміраваўся і бытуе афіцыйна-справавы стыль – стыль дзяржаўных дакумуентаў, указаў, законаў, кодэксаў, актаў, даверанасцей, пратаколаў і г.д., у публіцыстычнай сферы або ў сферы грамадска-палітычных зносін – публіцыстычны стыль, а ў сферы навуковых зносін – навуковы стыль. Кожны стыль сучаснай беларускай мовы мае свае спецыфічныя нормы, і таму прыдатнае і патрэбнае ў адным стылі можа не падыходзіць да другога ці будзе зусім недарэчнае ў ім. Значыць, трымацца адзінства стылю – асноўнае патрабаванне як стылістыкі, так і культуры маўлення.

ІІІ. ЛІТАРАТУРА ДЛЯ САМАПАДРЫХТОЎКІ:

  1. Абабурка, М. Культура беларускай мовы / М. Абабурка. – Мінск: Вышэйшая школа, 1994. – 122 с.

  2. Лепешаў, І.Я. Асновы культуры мовы і стылістыкі: практыкум: вучэбны дапаможнік / І.Я. Лепешаў. – Мінск: Універсітэцкае, 1989. – 207 с.

1 Тамашэвіч, Т.І. Культура і тэхніка маўлення: дапаможнік / Т.І. Тамашэвіч; Пад рэд. І.Я. Лепешава. – Гродна: ГрДУ, 2003. – С. 27 – 28.

2 Лепешаў, І.Я. Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў. – Мінск, 1981.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]