- •Правапіс галосных
- •§ 1. Галосныя літары
- •§ 2. Літары о, ё.
- •§ 3. Літары э, е
- •§ 4. Перадача акання на пісьме
- •§ 5. Правапіс літар о,э,а ў складаных словах
- •§ 6. Перадача якання на пісьме
- •§ 7. Правапіс е, ё, я ў складаных словах
- •§ 8. Прыстаўныя галосныя і, a
- •§ 9. Спалучэнні галосных у запазычаных словах
Правапіс галосных
§ 1. Галосныя літары
У беларускім алфавіце 10 галосных літар: а, о, у, ы, э, е, ё, і, ю, я.
Літары а, о, э, у пішуцца ў пачатку слова і пасля цвёрдых зычных для абазначэння адпаведных галосных гукаў. Літара і пішацца ў пачатку слова, пасля зычных пішацца ы або і ў залежнасці ад цвёрдасці або мяккасці зычных. Літары е, ё, ю, я ў пачатку слова, у сярэдзіне слова пасля галосных, ў (у нескладовага), раздзяляльнага мяккага знака і апострафа абазначаюць на пісьме спалучэнне зычнага гука [й] з галоснымі [э], [о], [у], [а]: елка - [йэ]лка, юны -[йу]ны, яма - [йа]ма; паехаў - па[йэ]хаў, паёк -па[йо]к, саюз - са[йу]з; здароўе - здароў[йэ]; льеш - ль[йэ]ш; аб'езд - аб[йэ]зд, б'ю - б[йу), сям'я - сям[йа].
Літары я, ё, е, ю, і пасля зычных абазначаюць мяккасць зычных і адпаведныя галосныя гукі [а], [о], [э], [у], [і]: сяду - [с'а]ду; вязу - [в'а]зу, мёд - [м'о]д, лета - [л'э]та, люты -[л'у]ты, ліст - [л'і]ст.
Кропкі над літарай ё абавязковыя. Кропка над літарай і малой абавязковая. Над літарай I вялікай у друкаваных тэкстах кропка не ставіцца, а ў рукапісных тэкстах кропка абавязковая.
Каментарыі: § 1 "Галосныя літары" рэгламентуе выкарыстанне галосных літар для абазначэння на пісьме галосных гукаў, ужыванне галосных літар я, ё, е, юу і для абазначэння спалучэнняў галосных гукаў з зычным гукам [j] у пачатку і сярэдзіне слова, а таксама для абазначэння адпаведных галосных гукаў і мяккасці папярэдніх зычных.
У гэтым правіле асаблівую ўвагу трэба звярнуць на п. 4, дзе рэгламентуецца напісанне кропак над літарамі ё і і. Асаблівасцю беларускага правапісу з'яўляецца тое, што пастаноўка кропак над ё абавязковая ва ўсіх выпадках без выключэння ва ўсіх тыпах пісьмовых тэкстаў. Адсутнасць кропкі над і дапускаецца толькі ў адным выпадку - над літарай І вялікай у друкаваных тэкстах, у тым ліку і калі ўвесь тэкст надрукаваны вялікімі літарамі (ФЕСТЫВАЛЬ МУЗЫКІ I ПЕСНІ). Адхіленне ад гэтай нормы з'яўляецца памылкай і ўплывае на ацэнку ведаў вучняў па беларускай мове.
§ 2. Літары о, ё.
Літара о пішацца толькі пад націскам: год, кот, скрозь, шоўк, колас, мова, доўга, посуд, арол, шолах, плячо, дарога, разгортваць, дапамога, дадаткова, жніво, дэпо, водар, оканне, ода, оптам, ордэн, офіс, опера, Об, Орша, Омск, Обнінск, Осла, Оксфард, Орск, Токіа, Ватэрлоа.
Літара ё пішацца пад націскам: лёс, вёска, сёстры, цёмны, цёплы.
Літара ё пішацца не пад націскам у словах з коранем ёд- і ёт-: ёдапірын, ётацыя, ётаванне.
3. Літара ё пішацца ў складаных словах з першай часткай радыё-: радыёстанцыя, радыёграма, радыёантэна.
Калі першая частка складанага слова ўтво-рана ад назвы хімічнага элемента радый, то пішацца літара е, якая з'яўляецца злучальнай галоснай: радыебіялбгія, радыеактыўнасць, радыеметрычны, раЬыеізатдп і інш. У першым складзе перад націскам у гэтым выпадку пішацца я: радыямётрыя, радыяхгмія, радыялогія, радыяграфія.
Каментарыі: 1. Правіла аб напісанні літары о (п. 1) застаецца фактычна без змен, але цяпер гэтае правіла не мае выключэнняў, як у "Правілах..." 1959 г. Словы з ненаціскным канцавым о (адажыо, сальфеджыо, трыо і інш.), якія паводле дзеючых правіл 1959 г. пішуцца з о, перастаюць быць выключэннямі і будуць пісацца з канцавым а: адажыа, сальфеджыа, трыа, партфоліа, Токіа, Ватэрлоа і г. д. Такім чынам, змяншаецца колькасць выключэнняў.
2. У новай рэдакцыі "Правіл..п. 3 уведзены для таго, каб размежаваць напісанне літары ё ў складаных словах, першай часткай якіх з'яўляецца радыё-, і літар е, я ў складаных словах, першай часткай якіх з'яўляецца радый.
Слова радыё- адносіцца да разраду нескланяльных назоўнікаў, канцавое ё ў ім з'яўляецца часткай першай асновы складанага слова і пішацца нязменна. Складаныя словы з першым кампанентам радыё-, такім чынам, утвараюцца без удзелу злучальнай галоснай і з'яўляюцца чыстымі складаннямі. Літара ё ў такіх словах пішацца незалежна ад месца націску ў другой частцы: радыёабслугоўванне, радыёабсталяванне, радыёаглядальнік, радыёакустычны, радыёальтыметр, радыёаматар, радыёаматарскі, радыёантэна, радыёапавяданне, радыёапарат, радыёапаратура, радыёаператар, радыёастранамічны, радыёастраномія, радыёатэльё, радыёаўтограф, радыёаэранавігацыйны, радыёбачанне, радыёбуй, радыёвежа, радыёветрамер, радыёвузел, радыёвымяральны, радыёвыпраменьвальны, радыёвыпуск, радыёвышка, радыёвяшчанне, радыёгазета, радыёгідраакустычны, радыёгідралогія, радыёгідраметэаралагічны, радыёголас і г. д.
Слова радый у беларускай мове - зменны назоўнік з асновай на -й, таму ў складаных словах з першым кампанентам радый- галосныя е (я) з'яўляюцца злучальнымі галоснымі, напісанне якіх падпарадкоўваецца агульнаму правілу (гл. §7. Правапіс е, ё, я ў складаных словах): радыеадчувалънасцъ, радыеадчувальны, радыеактывацыйны, радыеактыўны, радыеахоўны, радыебіёлаг, радыебіялогія, радыевугляродны, радыегеалогія, радыеграфічны, радыеізатопны, радыекарбонны, радыелагічны, радыелюмінесцэнцыя, радыелячэнне, радыеметрычны, радыепратэктар, радыерэзістэнтнасць, радыесенсібілізацыя, радыетэрапія, радыеўстойлівасць, радыехімічны, радыеэкалогія; радыягенны, радыяграфія, радыялогія, радыялярыевы, радыялярыя, радыяметрыя, радыяхімія.