Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

9

.docx
Скачиваний:
29
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
25.63 Кб
Скачать

Дата: 27.11.2012 Дапушчана __________

Адзнака ________

Заліковы ўрок па беларускай літаратуры ў 9 «Б» класе

Фядотавай Вольгі Дзмітрыеўны

Па тэме: Тарас Шаўчэнка. Вершы «Думка», «Садок вішнёвы каля хаты…»; паэма «Цары» (урывак)

Мэта: Падкрэсліць ролю асобы Т. Шаўчэнкі ва ўкраінскай культуры; праз асэнсаванне вершаў падвесці да разумення народна-паэтычных вытокаў, грамадзянска-патрыятычнай сутнасці яго паэзіі; удасканальваць уменні аналізу лірычных твораў, характарызаваць лірычнага героя;развіваць вуснае маўленне вучняў; выхоўваць пачуццё павагі да літаратурнай спадчыны іншых народаў.

Тып урока: урок камбінаванай будовы.

Абсталяванне: партрэт паэта, вершы Т. Шаўчэнкі, ілюстрацыі кобзы.

Літаратура: Беларуская літаратура : вучэб. дапам. для 9 кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / В. П. Рагойша [і інш.]; пад рэд. В. П. Рагойшы. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2011. – 320 ст. : іл.

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант.

  2. Паведамленне тэмы , мэты ўрока.

Слова настаўніка.

‒ Сёння на ўроку мы пазнаёмімся з такой асобай, літаратурным дзеячам, як Т. Шаўчэнка. Адкрыем для сябе яго паэзію, прааналізуем вершы «Думка», «Садок вішнёвы каля хаты» і ўрывак з паэмы «Цары».

  1. Праверка д/з. У вас было дамашняе заданне на выбар (выпісаць з паэмы «Тарас на Парнасе» назвы нацыянальных страў або паведамленне пра Т. Шаўчэнку), якое мы праверым пасля таго,як вы адкажаце на пытанні невялічкай літаратурнай віктарыны. Вучням раздаюцца карткі з заданнем.

  1. “Што ж, чалавек ён быў рахманы, // Гарэлкі ў губы ён не браў…” (Тарас);

  2. “Гляджу сабе – аж гэта сівы, // Кароткі, тоўсты, як чурбан, // Плюгавы, дужа некрасівы…” (Булгарын);

  3. “Яна ў найміткі ў неба ўзята, // Каб есць варыць і плацце мыць” (Геба);

  4. “Прайшлі, як павы, на Парнас” (Пушкін, Лермантаў, Жукоўскі, Гогаль);

  5. “… як той мядзведзь, - // Каб цешыць старага Зевеса, // Хахол ён Марсу добра мнець” (Геркулес);

  6. “… тым часам насцябаўся, // Што носам чуць зямлю не рыў…” (Зеўс);

  7. “Чырвона, тоўста, круглаліца // І вочы, як на калясе, // Як жар гарыць яе спадніца // Істужкі ўплецены ў касе”(Венера);

  8. “Як стаў прытаптываць атопкам, // Аж рот разявілі багі: // То ён прысвісне, то прытопне, // То шпарка пойдзе ў кругі” (Тарас);

  9. “То на гармоніку зайграе, // То німфам песню запяе, // То адным вокам заміргае, // Як быццам бы каго заве” (Амур);

  10. “… на лаўцы чыніць сеці // І восці садзіць на шасты” (Нептун).

  1. Знаёмства з новай тэмай.

Лекцыя.

  • Тарас Рыгоравіч Шаўчэнка (9 сакавіка 1814, с. Морынцы, цяпер Звянігародскі раён Чаркаскай вобл., Украіна — 10 сакавіка 1861) — украінскі пісьменнік, мастак, грамадскі дзеяч; заснавальнік новай украінскай літаратуры і нацыянальнай літаратурнай мовы.

Тараса Шаўчэнку называюць Вялікім Кабзаром Украіны. А ці ведаеце вы, хто такія кабзары? (паказаць ілюстрацыі кобзы - музычны народны ўкраінскі інструмент). Кабзары – гэта бадзяжныя сляпыя спевакі, якіх суправаджаў хлопчык-павадыр. За медны грош, кавалак хлеба яны спявалі народныя песні.

Звярніце ўвагу на партрэт пісьменніка, на нас глядзіць чалавек з такім добрым тварам! Хоць лёс яго быў надзвычай цяжкі.

Нарадзіўся ў сям'і прыгонных сялян. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ у К. Брулова (1838-45). Жыў у Вільні (1829-31), потым у Пецярбургу. У 1838 з дапамогай Брулова, В. Жукоўскага і інш. Тарас Шаўчэнка быў выкуплены з прыгоннай няволі. 3 1845 працаваў у Кіеўскай археаграфічнай камісіі. За ўдзел у тайным Кірша-Мяфодзіеўскім таварыстве арыштаваны і аддадзены ў салдаты (1847-57). Пасля ссылкі (з 1858) жыў у Пецярбургу. Прыхільнік рэвалюцыйнага шляху ліквідацыі прыгонніцтва, яднання славянскіх народаў у барацьбе за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне.

Пісаць пачаў каля 1836-37. Выдаў зборнік «Кабзар» (1840). Творы Тараса Шаўчэнкі прасякнуты любоўю да радзімы, напісаны народнай мовай, вызначаюцца блізкасцю да фальклору, разнастайнасцю рытмаў, меладычнасцю. У ранняй яго творчасці (вершы, балады, паэмы «Кацярына», 1838, «Гайдамакі», 1841; драма «Назар Стадоля», 1843, і інш.) спалучэнне рамантызму з рэалістычнымі тэндэнцыямі. Многія вершы Тараса Шаўчэнкі сталі народнымі песнямі.

Тарас Шаўчэнка — заснавальнік рэалістычнага кірунку ва ўкраінскім выяўленчым мастацтве. Майстар партрэта, гістарычных і жанравых кампазіцый, ілюстрацый, натурных замалёвак, афортаў . Яго мастацкая спадчына прасякнута народнасцю, сацыяльнай накіраванасцю, гуманістычным пафасам.

Тарас Шаўчэнка ў сваёй творчасці выразіў думкі і настроі, якія былі важнымі ў жыцці ўкраінцаў у той час. Яго творчасць знайшла водгук у сэрцах людзей, аб чым сведчыць тое, што ў другой палове XIX і на пачатку XX ст. ці не адзінаю кніжкаю ў большасці вясковых хат Украіны быў «Кобзар», вершы з яго вучылі напамяць, па яму вучыліся чытаць. У той час творы Шаўчэнкі аб'ядналі ўкраінскі народ, асабліва жыхароў Левабярэжнай Украіны.

Творы Т. Шаўчэнкі перакладзены на дзясяткі моў, у тым ліку на беларускую. Сярод беларускіх перакладчыкаў – Янка Купала, Якуб Колас, Максім Танк, Аркадзь Куляшоў і інш. У многіх гарадах не толькі Украіны, але і свету ўзведзены помнікі паэту.

  1. Фізхвілінка.

  2. Чытанне вершаў і аналіз.

Аналіз верша ”Думка”

  • Якія ўражанні, пачуцці і думкі выклікаў у вас твор?

  • Назавіце тэму і ідэю твора.

  • Якім матывам прасякнуты верш? (своеасаблівая споведзь хлопца-сіраты, які ўвасабляе сабой усіх прыгонных сялян)

  • Якім уяўляецца вам герой верша?

  • Якую думку сцвярджае аўтар верша? (дома і паміраць лягчэй – “шукаў долі ў чужым полі”, паміраючы, хлопец углядаўся ў бок роднага краю – “уміраючы, углядаўся, дзе сонейка ззяе”).

  • У вершы “Думка” расказваецца пра гаротнае жыццё “сіраты без роду”. Менавіта такое жыццё пражыў сам Т. Шаўчэнка.

  • Пасля арышту, у каземаце Петрапаўлаўскай крэпасці, Т. Шаўчэнка піша (дакладней, складае ў памяці, каб потым пры першай магчымасці запісаць) лірычна-прачулы верш “Садок вішнёвы каля хаты…”

Аналіз верша “Садок вішнёвы каля хаты…”

  • Якое пачуццё аб’ядноўвае гэты верш з папярэднім? пачуццё любові да радзімы і сум па ёй)

  • Якім настроем прасякнуты твор? (вылучаецца больш светлай танальнасцю, у ім аўтар стварае малюнак вясновага вечара на роднай Украіне. Але зірнуўшы на дату напісання верша (1847 г., калі Шаўчэнка быў арыштаваны і высланы з Украіны), разумеем, што лагодны настрой звязаны з тугой па радзіме, бо лірычнаму герою не хутка яшчэ ўдасца пабачыць такі “садок вішнёвы каля хаты”)

  • Якія карціны вы ўяўляеце, калі чытаеце гэты верш? ( верш можна падзяліць на 3 карціны таго вечара: 1. садок, бачым, як “хрушчы над вішнямі гудуць, // Ратаі з ворыва ідуць, // У вёску спеў нясуць дзяўчаты…”. 2. Вёска, дзе “сям'я сабралася ля хаты”. Мы бачым, як “дачка вячэраць падае”, чуем, як “ёй маці хоча даць парады, // Дык салавейка не дае” сваім цёхканнем. 3. Маці паклала спаць “дзетачак сваіх і сама заснула каля іх”).

Аналіз урыўка з паэмы “Цары”

  1. Якія вядомыя вам гістарычныя падзеі пакладзены ў аснову ўрыўка з паэмы “Цары”? (паход кіеўскага князя Уладзіміра на Полацк. У Полацку тады княжыў Рагвалод. Уладзімір хацеў узяць за жонку яго дачку-прыгажуню Рагнеду, але яна яму адмовіла. І тады кіеўскія дружыннікі “прыйшлі і Полацк аблажылі…” Князь захапіў горад і на вачах Рагнеды забіў яе бацьку Рагвалода і яго сыноў, братоў Рагнеды. Саму князёўну гвалтам прымусіў стаць яго жонкаю).

  2. Ці ведаеце вы працяг гэтай гісторыі, які звязаны з Беларуссю? (князёўна не магла дараваць Уладзіміру смерць сваіх родных, робіць спробу забіць соннага князя, але той прачынаецца… Смерць княгіні здавалася б непазбежнай, але за маці заступаецца сын Ізяслаў. Усё далейшае жыццё Рагнеды звязана з горадам пад Мінскам, які атрымаў назву ў гонар сына княгіні Рагнеды – Заслаўе).

  3. Успомніце творы беларускіх аўтараў, прысвечаныя гэтай гістарычнай падзеі (Уладзімір Бутрамееў “Славутая дачка Полацкай зямлі”, урывак з паэмы Лявона Случаніна “Рагнеда”).

  4. Чым значны вобраз Праметэя? Чаму творчасць Т. Шаўчэнкі ўспрымаецца як своеасаблівы подзвіг Праметэя? (вобраз Праметэя набыў сімвалічны сэнс – змагар з тыраніяй, а ўся творчасць Т. Шаўчэнкі была прысвечана барацьбе супраць самадзяржаўя і прыгону).

  1. Падвядзенне вынікаў урока.

  • Пра што вы сёння даведаліся на ўроку?

  • Якое другое прозвішча замацавалася за Т. Шаўчэнкам?

  • Хто перакладаў творы паэта на беларускую мову?

  1. Рэфлексія.

  • Ці былі вы задаволены сваёй работай?

  • Ці ўзбагаціў вас урок нейкай новай інфармацыяй з гісторыі ўкраінскай культуры?

VIII. Ацэначная работа класа і вучняў.

IX. Дамашняе заданне. Па вучэбным дапаможніку пазнаёміцца з жыццёвым і творчым шляхам В. Дуніна-Марцінкевіча (заканспектаваць). Прынесці камедыю «Пінская шляхта».

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]