Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

default

.docx
Скачиваний:
27
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
17.79 Кб
Скачать

Пытанні да заліку па Гісторыі беларускай літаратуры

3 курс ФПА (301 група)

  1. Жыццёвы і творчы шлях Ядвігіна Ш. Зварот пісьменніка да розных жанравых форм апавядання. Аналіз твораў “Зарабляюць”, “З бальнічнага жыцця”, “Бярозка”, “Падласенькі”.

  2. Асоба Цёткі. Праблемна-тэматычнае, жанравае наватарства паэзіі і прозы. Аналіз твораў “Асеннія лісты”, “Зялёнка”, “Прысяга над крывавымі разорамі”.

  3. Ідэя нацыянальнага адраджэння ў паэзіі Янкі Купалы (вершы “А хто там ідзе?”, “Прарок”, “Маладая Беларусь”, “Свайму народу”, паэмы “На Куццю”, “На Дзяды”, інш.). Скразныя вобразы ранняй лірыкі песняра.

  4. Ліра-эпас Янкі Купалы: ідэйны змест, жанравая разнастайнасць твораў (“Курган”, “Магіла льва”, “Адвечная песня”, “Сон на кургане”). Праблема мастацкага метаду пісьменніка.

  5. Янка Купала – драматург. Праблематыка, тыпажы п’ес “Паўлінка”, “Раскіданае гняздо”, “Тутэйшыя”. Сцэнічная гісторыя Купалавых твораў.

  6. “Новая зямля” Якуба Коласа як энцыклапедыя народнага жыцця. Праблемы зямлі і волі ў творы.

  7. Пошукі Сымонам свайго месца ў жыцці (паэма Якуба Коласа “Сымон-музыка”). Асаблівасці кампазіцыі твора. Роля лірычных адступленняў.

  8. Лёс Максіма Багдановіча. Мастацкая канцэпцыя кнігі паэзіі “Вянок”. Лірычныя сюжэты цыклаў “Вянка” Максіма Багдановіча. Паэтычнае майстэрства пісьменніка (“Возера”, “Зімой”, “Слуцкія ткачыхі”, “У Вільні”, “Раманс”, “Жывеш не вечна, чалавек…”, “Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі”).

  9. Праблема красы ў творчасці Максіма Багдановіча (“Апокрыф”, “На цёмнай гладзі сонных луж балота…”, “У вёсцы”, “Вераніка”, інш.). Вобраз Мадонны як рэнесансны ідэал паэта.

  10. Першая сусветная вайна ў лёсе і творчасці Максіма Гарэцкага. Гуманістычны пафас твораў “На імперыялістычнай вайне”, “Літоўскі хутарок”, “Рускі” і інш.

  11. Шлях героя-інтэлігента да народа (на прыкладзе твораў Максіма Гарэцкага “У лазні”, “Роднае карэнне”, “У чым яго крыўда?”). Драматызм духоўных пошукаў герояў пісьменніка.

  12. Абразкі і апавяданні Змітрака Бядулі: да праблемы жанрава-стылёвай адметнасці. Бядуля і мадэрнізм. Аналіз твораў “Плач пралескаў”, “Ашчаслівіла”, “На Каляды к сыну”, “Бондар”. Праблема мастака і мастацтва ў аповесці Змітрака Бядулі “Салавей”.

  13. Літаратурныя аб’яднанні 1920-х гг. на Беларусі. Ідэйна-эстэтычныя праграмы “Маладняка”, “Узвышша”, “Полымя”. Агульная характарыстыка творчасці маладнякоўцаў і ўзвышанцаў. Іх лёс у 1930-я гг.

  14. Гратэскава-камічны свет рамана Андрэя Мрыя “Запіскі Самсона Самасуя”. Лёс аўтара і твора.

  15. Праблемна-тэматычная, жанрава-стылявая шматстайнасць творчасці Міхася Чарота. Вобраз рэвалюцыі ў зборніку “Завіруха”. Аналіз вершаў “ Пад крыжам”, “Моладзь”, “Маладому песняру”, “Бунтар”, “Завіруха”, “Новы Алімп”. Паэма “Босыя на вогнішчы” як твор новай пралетарскай літаратуры.

  16. Праблемна-тэматычная, жанрава-стылявая шматстайнасць творчасці Уладзіміра Дубоўкі. Аналіз вершаў “Прыпыніла свой голас жалейка”, “Залатая, асенняя раніца”, “О Беларусь, мая шыпшына”, “Прамерыць гоні шмат разоў араты”, “Ніколі праўда не ўмірае”, “Родная мова, цудоўная мова!”.

  17. Гуманістычны пафас, навізна праблематыкі, мастацкія асаблівасці “малой прозы” Міхася Зарэцкага (апавяданні “У віры жыцця”, “Ворагі” і інш.).

  18. Вобраз жанчыны “новага часу” ў прозе Міхася Зарэцкага (на прыкладзе апавяданняў “Дзіўная”, “Кветка пажоўклая”).

  19. Падзеі калектывізацыі ў рамане “Вязьмо” Міхася Зарэцкага. Віна і бяда Сымона Карызны. Вобразы Пацяроба, Рачкоўскага, Зелянюка, іх роля ў творы. Сімвалічны змест назвы рамана.

  20. Кандрат Крапіва — байкапісец. Праблематыка, героі баек, традыцыі народнай смехавой культуры ў творах (аналіз 3-х баек на выбар).

  21. Канкрэтна-гістарычная эпоха і носьбіты яе маралі ў камедыі Кандрата Крапівы "Хто смяецца апошнім". Маштабнасць сатырычных характараў у творы. Сацыяльная абумоўленасць паводзін Тулягі. Станоўчыя героі п’есы.

  22. Нетрадыцыйны паказ ваеннай рэчаіснасці ў сатырычнай камедыі "Мілы чалавек" Кандрата Крапівы. Праўдзівасць і жыццёвасць вобраза Жлукты-Чарскага. Мяшчанскае асяроддзе ў творы.

  23. Філасофскі роздум Кандрата Крапівы над праблемамі быцця ў фантастычнай камедыі "Брама неўміручасці". Сатырычныя вобразы-тыпы (Дажывалаў, Караўкін, Торгала, Застрамілава, Банкір і інш.) як асуджэнне бездухоўнасці і прымітывізму. Функцыя станоўчых персанажаў у творы.

  24. Праблематыка, вобразы, мастацкія асаблівасці ранняй прозы (1920-я гг.) Кузьмы Чорнага (аналіз апавяданняў “Радасць жанчыны”, “На пыльнай дарозе”, “Маленькая жанчына”).

  25. Праблематыка апавядання Кузьмы Чорнага “Вераснёвыя ночы”.

  26. Вобраз уласніка ў аповесці Кузьмы Чорнага “Лявон Бушмар”.

  27. Гісторыя напісання, кампазіцыя, праблематыка, вобразная сістэма рамана Кузьмы Чорнага “Пошукі будучыні”. Сімволіка ў творы.

  28. Будучыня вачыма герояў рамана Кузьмы Чорнага “Пошукі будучыні”.

  29. “Млечны шлях” Кузьмы Чорнага як філасофскі раман. Асэнсаванне сутнасці і вытокаў фашызму.

  30. Лёс беларускага народа ў рамане Кузьмы Чорнага “Млечны шлях”. Вобразы Мікалая Сямагі і Уладзіміра Ярмаліцкага. Праблема маральнага выбару.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]