Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

1. 03.02. У краіне майстроў

.docx
Скачиваний:
187
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
35.81 Кб
Скачать

План – канспект уроку Мая Радзіма – Беларусь для 4 класа

Тэма: У краіне майстроў

Мэты: 1. даць вучням уяўленне аб раскошы і багаццях панскіх палацаў на прыкладзе палаца Радзівілаў у Нясвіжы; паказаць ім, як ствараліся ўсе гэтыя багацці талентам і ўмелымі рукамі беларускіх майстроў, што ўсе дасягненні народных умельцаў, якія захаваліся да нашых дзен, з’яўляюцца нацыянальным скарбам, нашай усенароднай гордасцю;

2. развіваць у вучняў цікавасць да народнай творчасці, разуменне яе гістарычнай каштоўнасці;

3. выхоўваць у вучняў пачуцце гонару за нашых прокаў, чые ўмелыя рукі, прыродна працавітасць і талент тварылі цуды мастацтва; шаноўныя адносіны да культурнай спадчыны свайго народу.

Абсталяванне: прэзентацыя; карткі з заданнем № 1, №2; карткі з тэрмінамі “ Майстар”, “ Рамяство”,

Ход урока

  1. Арганізацыя пачатку кроку

Гісторыю сваёй краіны трэба ведаць. (запіс на дошцы)

  • Вы згодны з гэтым сцвярджэннем?

  • Чаму трэба ведаць гісторыю сваёй краіны?

2. Актуалізацыі ведаў вучняў

-Многа з гісторыі Беларусі вы ўжо ведаеце. Давайце ўспомнім. ( вучні адказваюць на пытанні з месца)

  • На тэрыторыі нашай дзяржавы пражывалі ўсходнеславянскія плямены…( дрыгавічы, радзімічы,крывічы)

  • На тэрыторыі сучасных гарадоў Полацк і Віцебск знаходзілася племя… ( крывічы)

  • Нарач – гэта …( самае вялікае возера)

  • Балтыйскае мора, Заходняя Дзвіна, Дняпро, Чорнае мора – гэта … (рэкі)

  • Пачатак нашай эры звязваюць з нараджэннем …( Ісуса Хрыста)

  • Самы старажытны летапіс усходніх славян…( Аповесць мінулых гадоў)

  • Першае летапіснае ўпамінанне пра горад Полацк адносіцца да …(862)

  • Пад якімі іменамі пражыла свій век полацкая князеўна…( Рагнеда, Гарыслава, Анастасія

  • Францыск Скарына – гэта…( пачыныльнік кнігадрукавання сярод усходніх славян).

  • 1067 год. Якія падзеі звязаны з гэтай датай? ( бітва на рацэ Нямізе).

3.праверка дамашняга задання

  • На мінулым уроку вы здейснілі невялікае падарожжа па старажытных замках нашай Беларусі.

  • Давайце ўспомнім, адкуль паходзіць назва “замак”?

+ Слова замак паходзіць ад слова замок.

  • Для чаго будаваліся замкі?

+ Для абароны.

  • Дзе?

+ Замкі былі акружаны ровам з вадою.

  • З чаго?

+ Зпачтку за дрэва, а потым з каменю і цэглы.

  • Чаму сення замкі з’яўляюцца нацыянальнай каштоўнасцю?

  • Тры вучні працуюць з картай № 1.

Тэма “Пад сценамі старажытных замкаў” Картка 1

  1. Як называлася царква, пабудаваная па загаду Вітаўта? Адзнач знакам “+” правільны адказ.

£ Спаса-Еўфрасіннеўская.

£ Сынкавіцкая.

2. Чым адрознівалі замкі ад іншых збудаванняў? Адзнач знакам “+”.

£ Вежы.

£ Крыжы.

£ Крэпасныя сцены.

£ Роў з вадой.

£ Падвесны мост.

£ Вялікія вокны.

3. Адзнач знакам “+” праўдзівыя выказванні.

£ Хоць замкі належалі князю, але ствараліся ўсім народам.

£ У час небяспекі ўсе жыхары ратаваліся ў замку.

£ Замкі былі акружаны ровам з вадою.

£ Моц замка вызначалася па глыбіні рва вакол яго.

4. Вызнач старажытны замак па апісанні.

1) Гэты замак належаў старажытнаму роду князёў Радзівілаў. Быў пабудаваны ў баку ад горада, між азёр — фактычна на востраве. _________

2) Гэты замак меў вельмі цікавую канструкцыю моста. Зараз у пабудовах гэтага замка размяшчаюцца музеі._________

3) У падзямелле гэтага замка быў пасаджаны князь Вітаўт. Выратавацца яму дапамагла жонка. _________

4) Гэты замак лічыўся адным з самых прыгожых. Казалі, падобны на яго ёсць толькі ў Францыі. Захаваўся да нашых дзён у разбураным стане._________

Словы для даведак: Гальшанскі, Нясвіжскі, Гродзенскі, Крэўскі, Мірскі.

  • Чатыры вучні працуюць з карткай № 2( на адзнаку 9 – 7 пытаннаў, на адзнаку 10 – 8 пыт.)

Мая Радзіма Беларусь “Пад сценамі старажытных замкаў” Картка 2

1.Нашы продкі будавалі замкі, каб абараніцца ад _________________.

2. Першапачаткова замкі будаваліся з _______________, а потым з _________________.

3.Замкі звычайна акружаліся ровам з ________________.

4. Нясвіжскі замак быў пабудаваны паміж азёр, фактычна на _________________.

5. Нясвіжскі замак належаў старажытнаму роду князёў ____________________________.

6. Сынковіцкая царква-крэпасць была адначасова __________________ і _________________.

7. Чаму замкі будаваліся на межах княства?___________________________________________

____________________________________________________________________________________________________________________________________________________

8. Чаму замкі Беларусі з’яўляюцца гордасцю беларускага народа?

______________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

  • Як князю Вітаўту ўдалося уцячы з падзямелля Крэўскага замка?

  • Чым славуты Нясвіжскі замак?

  • Каб вызначыць, пра што сення пойдзе гаворка на ўроку, я прапаную вам разгадаць крыжаванку.

м

р

і

с

і

к

5.

а

т

с

й

а

я

р

г

а

з

л

н

я

а

і

в

к

с

ж

і

в

а

к

а

м

і

з

д

а

в

к

р

ц

т

ў

і

в

л

і

а

1.

4.

6.

2.

3.

7.

1. Добра ўмацаванае збудаване, прыстасаванае для жыцця і працяглай абароны.

2. Якому князю ўдалося выратавацца з падзямелля Крэўскага замка?

3. Акая пабудова “выратавала” князя Вітаўта?

4. Імя князя, які падманам заманіў Вітаўта ў Крэўскі замак.

5. Для пабудовы якога замка спецыяльна быў адкрыты завод па выпуску цэглы?

6. Самым багатым замкам быў…

7. Хто валодаў замкам ў Нясвіжы?

- Якое слова ў нас атрымалася?

- Хто такі майстар? Давайце звернемся да тлумачальнага слоўніка.

Майстар - спецыяліст у нейкім рамястве, галіне вытворчасці. Чалавек, які дасягнуў высокага майстэрства ў сваей справе.

-Што такое рамяство?

Рамяство – вытворчасць якіх-небудзь вырабаў ручным спосабам з дапамогай простых прылад. Рамяство – прафесія, занятак.

-Якімі рамествамі займаліся жыхары нашай Беларусі ў даўнейшыя часы?

( ганчарства,ткацтва,разьба па дрэве, саломапляценне, вышыўка, кавальства і інш.)

4.Работа па тэме ўрока

  • Сення я запрашаю вас ў невялікае падарожжа па краіне майстроў. У канцы якога, мы паспрабуем даць адказ на пытанне: “ Чаму творы старажытных майстроў лічацца сення нацыянальным скарбам”. ( прагноз)

  • Праўда, каб разгледзіць усе рамествы, якімі валодалі нашы продкі, аднаго урока мала. Таму сення я запрашаю вас наведаць самыя значныя мясціны развіцця раместваў.

  • І першым прыпынкам ў нашым падарожжы стане невялічкі гарадок Слуцк.

Слуцкія паясы ( расказвае настаўнік)

Слуцкія паясы... Жамчужына высокага майстэрства беларускіх ткачоў, гонар беларускага дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва. Далёка за межамі Слуцка былі вядомы яны і славіліся сваёй прыгажосцю ўжо ў 2-й палавіне XVIII ст.

У тыя далёкія гады за р. Случ па вуліцы Сенатарскай, у невялікім двухпавярховым будынку і заснаваў князь Міхаіл Казімір Радзівіл фабрыку паясоў — персіярню, Для работы на ёй князь прывёз персаў і туркаў. Праз некаторы час мясцовыя маладыя рабочыя Ян Гадоўскі і Томас Хаецкі былі накіраваны ў г. Станіслаў (цяпер г. Івана-Франкоўск, Украіна) для навучання. У той час горад славіўся вытворчасцю паясоў. Адтуль было завезена і абсталяванне для фабрыкі — 28 етанкоў. Пазней тут працавала каля 60 чалавек. Праз 10 —15 гадоў на фабрыку прыйшлі ў асноўным мясцовыя жыхары — гараджане са Слуцка і Нясвіжа, сяляне з вёсак. Да нашых дзён дайшлі іх імёны — Іосіф Барсук, Міхаіл Баранцэвіч, Лойка, Канчыла і іншыя.

Для слуцкага пояса характэрны высокая якасць і непаўторнасць. Яны ткаліся з шаўковых, сярэбраных і залатых нітак. Даўжыня пояса была ад 3 да 4 метраў, шырыня ад 20 да 30 сантыметраў. Паясы, вытканыя з золата і серабра, пракатваліся на спецыяльных катках, якія тайна па частках былі прывезены Янам Маджарскім з Канстанцінопаля (пазней іх устройства было асвоена слуцкімі майстрамі), Паясы ўпрыгожваліся шыкоўным арнаментам: поле звычайна запаўнялася папярэчнымі палоскамі альбо лускавым малюнкам, канцы — гірляндамі з кветак і лісця. Сустр-каліся і такія паясы, канцы якіх абшываліся махрамі. 3 часам слуцкі пояс набыў гарманічныя суадносіны частак. Выпрацавалася выразная структура арнаменту, усё часцей у яго пачалі ўключацца кветкі мясцовай флоры — гваздзікі, валошкі, незабудкі, жалуды 1 дубовае лісце. Так мянялася ўсходняя стылізацыя і арнаментацыя пояса, набывала рэалістычныя рысы. На абодвух канцах пояса была метка на лацінскай мове ці кірыліыы: «Мяне зрабілі ў Слуцку», «Зроблены ў Слуцку», «Слуцк», «Во градзе Слуцку».

Самая багатая калекцыя слуцкіх паясоў мелася ў Нясвіжы, у князёў Радзівілаў.

Хочацца адзначыць, што род Радзівілаў быў першым магнацкім родам, які стаў ініцыятарам стварэння на Беларусі мануфактур. У першай палове XVIII у сваіх уладаннях імі былі заснаваны 24 мануфактуры.

Пад уражаннем прыгажосці і непаўторнасці слуцкіх паясоў Максім Багдановіч напісаў свой верш “ Слуцкія ткачыхі” ( чытае падрыхтаваны вучань)

Гэты верш літаратуразнаўцы называюць геніяльнай памылкай Багдановіча (Верш прысвечаны жанчынам – ткачыхам,Слуцкія паясы ткалі толькі мужчыны)

Слуцкія ткачыхі

Ад родных ніў, ад роднай хаты

У панскі двор дзеля красы

Яны, бяздольныя, узяты

Ткаць залатыя паясы.

І цягам доўгія часіны,

Дзявочыя забыўшы сны,

Свае шырокія тканіны

На лад персідскі ткуць яны.

А за сьцяной сьмяецца поле,

Зіяе неба з-за вакна —

І думкі мкнуцца мімаволі

Туды, дзе расьцвіла вясна,

Дзе блішча збожжа ў яснай далі,

Сінеюць міла васількі,

Халодным срэбрам ззяюць хвалі

Між гор ліючайся ракі.

Цямнее край зубчаты бора...

І тчэ, забыўшыся, рука

Заміж персідскага узора

Цьвяток радзімы васілька.

Максім Багдановіч

-Тэхналогіі ткацтва, якія выкарыстоўваліся пры вытворчасці слуцкіх паясоў, цяпер страчаны.

Вытворчасць шматкаляровай кафлі

  • А цяпер я запрашаю вас наведаць старажытны горад Віцебск.

Майстэрства шматкаляровай кафлі зарадзілася ў 14 -16 ст. у Віцебску. Да нас прыйшло з Заходняй Еўропы. Кафлю выраблялі са спецыяльных сартоў гліны. Яна магла мець натуральны колер гліны, а магла быць і каляровай. Кафля з выявамі людзей, жывёл, кветак, радавых гербаў упрыгожвалі печы. Майстэрства шматкаляровай кафлі было вельмі складаным. Вопыт яе вырабу назапашваўся стагоддзямі і перадаваўся з пакалення ў пакаленне. Застаецца шкадаваць, што цяпер гэты від мастацтва амаль забыты.

У сенняшнія нашым жыцці таксама прысутнічае кафля. Толькі зараз яна выглядае прасцей і ўяўляе сабой керамічную плітку.

Майстры-гутнікі

Калі вельмі ўважліва паглядзець на карту Беларусі, то можна знайсці паўсотні паселішчаў, у назве якіх прысутнічае назва Гута: Новая Гута, Старая Гута, Гутніца. Гута – гэта старадаўняя назва шклозавода.

С.77 – 80 (самастойная работа з тэкстам)

-Чаму сэрца гаспадыні Нясвіжскага палаца поўнілася гордасцю?

- У XVIII стагоддзі дасягнула высокага ўзроўня шкляная вытворчасць, асабліва прадукцыя шкляных мануфактураў князёў Радзівілаў у Налібоках і Урэччы, якія славіліся таксама крышталёвымі вырабамі. Шкляныя вырабы у XVIII стагоддзі ў асноўным былі з безколернага шкла. Для вырабаў характэрна асіметрычнасць прафіляваных ножак і чаш бакалаў, кілішкаў, кубкаў. Па узроўню дасягненняў урэцка-налібоцкае шкло з'ява не меньш значная, чым слуцкія паясы, і з'яўляецца такім жа сымвалам беларускага мастацтва, як крышталь "бакара" у Францыі, венецыянскае шкло ў Італіі, багемскае шкло і хрусталь у Чэхіі.

Шкляная вытворчасць на беларусі з’яўляецца старадаўняй і шырока распаўсюджанай. У наш час яна працягвае развівацца. Выдатныя майстры працуюць на шклозаводзе “ Неман” у паселку Бярозаўка на Гродзеншчыне. Іх вырабы шырока вядомы не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.

  1. Замацаванне вывучанага матэрялу

- Вось і закончылася наша падарожжа па краіне майстроў. Давайце звернемся да пытання, якое мы ставілі перад нашым невялічкім падарожжам.

Чаму творы старажытных майстроў лічацца сення нацыянальным скарбам беларусі?( Гэта лепшыя дасягненні нашай культуры, гэта наша гісторыя, якая звязвае далекае мінулае з сучаснасцю).

Чаму Беларусь называлі краінай майстроў. Выраб якіх прадметаў вас больш за ўсе зацікавіў? Пра якія расместы вы хацелі б яшчэ даведацца?

6.Рэфлексія.

-Дапоўніце фразы:

Я сення даведаўся…

Мне было цікава…

Сення я ўдзячны …

  1. Дамашняе заданне

  • с.77-81, пераказ.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]