Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Tema_Eneida_navyvarat

.doc
Скачиваний:
67
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
46.59 Кб
Скачать

Тэма: «Энеіда навыварат». Змест і вобразы.

Мэты:

Адукацыйная: дапамагчы вучням зразумець змест твора, яго значэнне для беларускай літаратуры, упісаць паэму ў кантэкст гістарычнай эпохі; пазнаёміць вучняў з тэорыяй літаратуры: класіцызм, бурлеск, травесці.

Выхаваўчая: выхоўваць у дзяцей павагу да роднай літаратуры, абуджаць гонар да беларускай гісторыі.

Развіццёвая: навучыць дзяцей працаваць з тэкстам і аналізаваць прачытанае; развіваць вуснае маўленне дзяцей; развіваць уменне аналізаваць прачытанае; развіваць навыкі літаратурнага аналізу.

Тып урока: урок новых ведаў.

Літаратура: 1. Беларуская літаратура: Хрэстаматыя. Вучэбны дапаможнік для 10 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання. — Мінск: «Мастацкая літаратура», 2002.

2. Івашын, В.У., Лазарук, М.А. Беларуская літаратура: Падручнік для 10 класа агульнаадукацыйнай школы з беларускай і рускай мовамі навучання. — Мінск: «Мастацкая літаратура», 2001.

Ход урока:

I. Арганізацыйны момант.

Добры дзень! Рады вітаць вас на занятках беларускай літаратуры. Я буду выкладаць у вас беларускую мову і літаратуру да канца другой чвэрці. Наперадзе ў нас шмат цікавай працы і займальнага матэрыялу. Таму давайце настройвацца на добры працоўны лад. Бо актыўных вучняў чакаюць выдатныя адзнакі. А хто будзе адседжвацца на нашых заняткаў, таго прымусім вучыць паэму «Новая зямля» Якуба Коласа на памяць.

Давайце праверым адсутных у класе.

II. Паведамленне тэмы і мэты ўрока.

Сёння на ўроку мы пазнаёмімся з арыгінальным творам, які мае назву «Энеіда навыварат». Разбяром змест і вобразы гэтай паэмы, а таксама пастараемся ўпісаць гэты твор у кантэкст эпохі.

III. Знаёмства з новай тэмай.

Што нам вядома з гісторыі напісання паэмы? Калі яна ўзнікла? Калі ўпершыню была надрукавана? Як вырашаецца пытанне аб аўтарстве паэмы? На падставе чаго можна пра гэта сцвярджаць? Ці цалкам беларуская паэма дайшла да чытача?

«Энеіда навыварат» узнікла неўзабаве пасля 1812 года.

Што нам з гісторыі вядома пра гэты час? Якая грамадская і палітычная сітуацыя склалася на Беларусі? Што адбывалася з беларускай мовай?

Паняцце «класіцызм».

Класіцызм (ад лац. — узорны) — мастацкі метад і напрамак у літаратуры, які сфарміраваўся ў 17 стагоддзі і асабліва шырока выявіўся ў французскай літаратуры.

Асноўнымі жанрамі класіцызму былі: паэма-эпапея, трагедыя, ода, пазней — камедыя. У аснове трагедыі — вядучага жанру класіцызму — часцей за ўсё ляжыць канфлікт, барацьба паміж асабістымі схільнасцямі, інтарэсамі герояў і пачуццём грамадзянскага абавязку, якое лічыцца вышэйшай вартасцю чалавека. Не дапускалася змяшанне эстэтычна разнародных элементаў у творы — трагічнага і камічнага, высокага і нізкага.

Класіцысты адмоўна ставіліся да ўсяго народнага, да фальклору, народнай мовы і г.д. Пісьменнікі класіцызму паказвалі жыццё і сваіх герояў даволі аднабакова, схематычна, умоўна, яны не захоўвалі і патрабавання гістарызму, часта адступалі ад праўдзівасці ў паказе жыцця. Строгая рэгламентацыя ў выбары тэм, жанраў, вобразаў. стылю абмяжоўвала паўнату адлюстравання рэчаіснасці, скоўвала творчыя магчымасці пісьменнікаў.

А ці вызначыўся класіцызм у беларускай літаратуры? Чаму?

Паняцце «бурлеск», «травесці». Да якога віду паэзіі можна аднесці «Энеіда навыварат»? Давайце дакажам.

Бурлеск — від камічнай, парадыйнай паэзіі, які асноўваецца на перавялічана камічным, наўмысна неадпаведным тэма паказе розных жыццёвых з'яў у творы, калі «высокая» тэма падаецца ў «нізкім» стылі.

Травесці — жартоўная паэзія, заснаваная на парадыраванні высокіх узораў літаратуры. Часцей за ўсё аб'ектам парадыравання былі творы антычнай паэзіі (паэма «Энеіда» Вергілія).

Давайце паспрабуем «расшыфраваць» вобразы паэмы. Каго сімвалізуе... (Узаемаадносіны паміж антычнымі багамі і траянцамі нагадваюць узаемаадносіны паміж панамі і прыгоннымі сялянамі). Уладнай, вяльможнай паняй у паэме з'яўляецца Юнона — багіня неба, сямейнага дабрабыту, ахоўніца шлюбу. Яна паказана як «баба злая, адроддзя панскага, ліхая». 3 адкрытай нянавісцю адносіцца яна да траянцаў і ўсіх простых людзей, бесчалавечна абыходзіцца з прыгоннымі. Помслівай і жорсткай намалявана ў «Энеідзе навыварат» Дыдона — багіня Месяца. заснавальніца Карфагена. Дзесяцкага яна «прыбіла» за тое, што той «распраўшчыны не знае і без пашпортаў усіх пускае». Бог вятроў Эол паказаны распусным падпанкам, жорсткім войтам, што зганяе на паншчыну людзей. Багіня прыгажосці Венера — засцянковая шляхцянка-модніца. Вобраз вярхоўнага бога, цара і бацькі багоў і людзей Зеўса намаляваны з гумарам, гратэскам. Калі да яго прыйшла з паклонам Венера, Зеўс ...сядзеў у клеці, Гарэлку з мёдам там сцябаў, Без сораму. як малы дзеці, З падоння пальцам калупаў. Багі падоўгу сядзяць на печы, спяць на палацях. Аўтар, адмоўна адносячыся да багоў, з прыхільнасцю і сімпатыяй ставіцца да траянцаў. У паэме яны параўноўваюцца з валачобнікамі. Гэта простыя рамеснікі і прыгонныя сяляне. Сярод іх — працавітыя, кемлівыя, вынаходлівыя, сумленныя Піліп (ганчар), Пракоп (цясляр), Саўка (земляроб і знахар). Аўтар паказвае іх працу, звычаі, абрады і вераванні.

Галоўным героем «Энеіды навыварат» з'яўляецца Эней. Ён хоць і пан, але з павагай адносіцца да людзей. У Рыме Эней намерваецца заснаваць сваё царства, у якім «паны не будуць так багаты», дзе будуць новыя парадкі. Паэма «Энеіда навыварат» праўдзіва (праўда, у парадыйнай форме) адлюстроўвае жыццё беларускага народа. У ёй упершыню створаны рэалістычныя вобразы сялян і прыгоннікаў, адкрыта крытыкуецца дваранска-арыстакратычная літаратура класіцызму. Створаная на народнай аснове, паэма сведчыць аб цеснай сувязі беларускай літаратуры XIX ст. як з вуснай народнай творчасцю і народнай паэзіяй, так і з літаратурамі, што дасягнулі высокага ўзроўню развіцця.

Фізкультхвілінка.

Навошта аўтар паэмы ўвасобіў сялян і паноў у выглядзе антычных герояў?

Як раскрываюцца асаблівасці жыцця беларускага народа пачатку XIX стагоддзя ў паэме?

У чым значэнне паэмы «Энеіда навыварат»для беларускай літаратуры?

Выпішыце з паэмы і растлумачце народныя выслоўі, афарызмы, прымаўкі.

IV. Падвядзенне вынікаў урока.

Да якоі а жанру адносіцца «Энеіда навыварат»? Што вядома пра аўтара паэмы і час напісання? Чаму твор называецца «Энеіда навыварат»? У чым значэнне паэмы «Энеіда навыварат»для беларускай літаратуры?

V. Рэфлексія.

ІІІто новага вы даведаліся на ўроку?

Раскажыце пра свае ўражанні ад урока.

Ці ёсць розніца ў тым, якія вы прыйшлі на ўрок і якія вы з яго пойдзеце?

Вашы пажаданні да будучых заняткаў.

VI. Выстаўленне адзнак,

Сёння на ўроку актыўна працавалі ...

VII. Дамашняе заданне.

Адгарніце дзённікі і запішыце дамашняе заданне. Урок скончаны. Да пабачэння!

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]