Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
БЕЛАРУСІАДА 2013.doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
4.02 Mб
Скачать

Перацяжкі

Праводзяцца асобна сярод юнакоў і сярод дзяўчат з кожнай каманды.

Спартыўны інвентар: драўляная палка памерам ад паловы да палутара метраў.

Пляцоўка: закрытая

Склад удзельнікаў: адзін юнак і адна дзяўчына з кожнай каманды.

Правілы гульні: Два ўдзельнікі садзяцца на падлогу адзін супраць аднаго, упёршыся падэшвамі ў падэшвы. У рукі ўдзельнікі бяруць палку і стараюцца перацягнуць праціўніка на свой бок.

За палку гульцы бяруцца так, каб правыя рукі былі пасярэдзіне і побач адна да другой. Калі гулец адрывае хаця б адну руку ад палкі, або адрываецца ад зямлі, яму залічваецца паражэнне.

Сустрэча працягваецца да дзвюх перамог адной каманды.

Стральба з рагаткі

Праводзяцца асобна сярод юнакоў і сярод дзяўчат з кожнай каманды.

Спартыўны інвентар: рагатка вызначанага ўзору.

Пляцоўка: закрытая – разметка спартыўнай залы.

Склад удзельнікаў: адзін юнак і адна дзяўчына з кожнай каманды.

Правілы гульні: Кожны ўдзельнік мае па пяць выстралаў. Пры аднолькавай колькасці набраных балаў удзельнікам даецца яшчэ па адным выстрале.