Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вопросы НТиМС 2023-2024. 1 вариант-1.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
14.01.2024
Размер:
150.37 Кб
Скачать
  1. Организационные особенности информационного обеспечения пользователей нТиМс в современных условиях.

СТБ ГОСТ 7.0–2004 «Iнфармацыiна-бiблiятэчная дзейнасць, бiблiяграфiя» дае наспупнае азначэнне iнфармацыйна-бiблiяграфiчнага забеспячэння: –«сукупнасць iнфармацыйных рэсурсаў i паслуг, якiя прадстаўляюцца для вырашэння кiраўнiцкiх i навукова-тэхнiчных задач ў адпаведнасцi з этапамi iх выканання». Разам са стварэннем рынка iнфармацыйнах рэсурсаў i паслуг мяняецца роля, накiрункi дзейнасцi, функцыi спецыяльных бiблiятэк НТiМС у забеспячэннi iнфармацыйных патрэбнасцей карыстальнiкаў, таксама мяняюцца i функцыi iнфармацыйнага спецыялiста.

У НТiМС iнфармацыйнае забеспячэнне спецыялiстаў ажыццяўляюць навукова-тэхнiчныя бiблiятэкi прадпрыемстваў, бiблiятэкi навукова-практычых цэнтраў, устаноў вышэйшай адукацыi, а таксама iнфармацыйныя, патэнтна-лiцэнзiйныя аддзелы i службы стандартызацыi. Агульным для iх з’ яўляецца прадастаўленне iнфармацыйных паслуг карыстальнiкам, задавальненне

119

патрэбнасцi ў iнфармацыi, прадастаўленне доступу да яе атрымання. Ва ўмовах маркетынга iнфармацыйнае забеспячэнне становiцца разнавiднасццю iнфармацыйнага сервiса. В.А. Мiнкiна сцвярджала, што iнфармацыйнае забеспячэнне з’яўляецца складаючай часткай iнфармацыйнага менеджмента, якi ўключае: стварэнне iнфармацыйнай iнфраструктуры арганiзацыi, кiраванне iнфармацыйнымi тэхналогiямi, стварэнне БД, кансультаванне карыстальнiкаў, абарону данных, набыццё данных са знешняга iнфармацыйнага асяроддзя, ажыццяўленне iнфармацыйнага манiторынга iнфармацыйных рэсурсаў з мэтай сiстэматычнага аналiзу змяненняў на галiновым рынку, iнфармацыйнае суправаджэнне iнавацыйных праектаў, iнфармацыйнае забеспячэнне кiраўнiцтва i iншыя накiрункi. Такiм чынам, iнфармацыйныя паслугi НТБ становяцца неад’емнай часткай iнфармацыйнага менеджменту. Для сучаснага этапа аказання iнфармацыйных паслуг спецыялiстам НТiМС характэрны тэндэнцыi: iнтэлектуалiзацыя, ускладненне запытаў карыстальнiкаў, якiя звязаны з iх мiжгалiновай дзейнасццю, вырашэннем iнавацыйных праблем; пастаяннае павялiчэнне аб’ёму патока iнфармацыi пры знiжэннi яе рэцэптурнасцi; хуткiя тэмпы старэння iнфармацыi, страта яе актуальнасцi; пашырэнне тэматычных межаў прафесiйных iнфармацыйных патрэбнасцей, неабходнасць выкарыстання ведаў i прафесiйнага вопыту з iншых сфер дзейнасцi. Адосна новым у тэорыi i практыцы iнфармацыйнага забеспячэння з’яўляецца тое, што яно становiцца прамежкавай формай дакументнага, факта- i канцэптаграфiчнага абслугоўвання. У сувязi з развiццём iнфармацыйнага асяроддзя з’явiлася on-line абслугоўванне, ў межах якога адбываецца аб’яднанне бiблiяграфiчнага, поўнатэкставага i iншых вiдаў пошуку, вынiкам якога з’яўляецца прадстаўленне не iнфармацыi аб дакументах, а самiх тэкстаў дакументаў.

Усе гэтыя змены сведчаць, што змяняюцца як iнфармацыйныя патрэбнасцi, так i iфармацыйнае асяроддзе, што прыводзiць да павышэння патрабаванняў карыстальнiкаў да якасцi iнфармацыйных прадуктаў i паслуг. Так, патрабаваннi да якасцi паслуг уключаюць патрабаваннi да iнфармацыi (як зыходнага рэсурса): паўната, дакладнасць, актуальнасць; патрабаваннi да абсталявання i тэхналогiй; патрабаваннi да вытворцы iнфармацыйных паслуг; патрабаваннi

120

да умоў прадстаўлення паслуг (месца, час, наяўнасць дадатковых паслуг, спосаб дастаўкi iнфармацыi, рэжым абслугоўвання, актуалiзацыя атрыманых звестак); патрабаваннi да формы прадстаўлення паслугi (бiблiяграфiчная даведка, тэматычная падборка, дайджэст i iнш.). Iнфармацыйны рынак патрабуе ад iнфармацыйнага спецыялiста-бiблiёграфа пашырэння кругагляда, здольнасцi да ассацыятыўнага мыслення, арыентацыi ва усiх разнастайных iнфармацыйных рэсурсах, умення ўдакладняць невызначаныя iнфармацыйныя запыты, арганiзацыi iнфармацыйнага ўзаемадзеяння памiж спецыялiстамi i цэнтрамi-генератарамi БД, прадастаўлення рэлевантных iнфармацыйных паслуг.