Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вопросы НТиМС 2023-2024. 1 вариант-1.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
14.01.2024
Размер:
150.37 Кб
Скачать
  1. Этапы создания информационно-библиографических ресурсов нТиМс и их отраслевая специфика.

Бiблiяграфiчная тэхналогiя – гэта мэтанакiраваныя, паслядоўна ажыццяўляемыя дзеяннi з дакументамi цi звесткамi аб iх для стварэння iнфармацыйных рэсурсаў, выканання iнфармацыйных паслуг.

Стварэнне iнфармацыйных рэсурсаў i прадуктаў навукова-тэхнiчнай тэматыкi прадугледжвае выканання паслядоўных этапаў i аперацый. Гэта: вывучэнне тэмы, падрыхтоўка тэхнiчнага задання,выяўленне i адбор дакументаў, аналiтыка-сiнтэтычная апрацоўка дакументаў, групоўка запiсаў, стварэнне бiблiяграфiчнага аппарата выдання, рэдагаванне i афармленне створанага iнфармацыйнага прадукта i яго распаўсюджванне. Пры выкананнi тэхналагiчных аперацый неабходна кiравацца дзеючымi нарматыўна-метадычнымi дакументамi, а таксама ўлiчваць галiновыя асаблiвасцi дакументаў i iнфармацыйныя патрэбнасцi спецыялiстаў, спажыўцоў данай iнфармацыi. Звернем асобную ўвагу на галiновыя асаблiвасцi тэхналогii падрыхтоўкi iнфармацыйна-бiблiяграфiчнай прадукцыi.

Падрыхтоўка тэхнiчнага задання прадугледжвае прыняцця арганiзацыйных i метадычных рашэнняў. Арганiзацыйныя у сваю чаргу звязаны з вывучэннем рынка iснуючай iнфармацыйнай прадукцыi, зацвярджэннем тэмы, прызначэннем складальнiка, спецыялiста –кансультанта, вызначэннем аб’ёму,тыражу, формы iснавання iнфармацыйна-бiблiяграфiчнай прадукцыi, тэрмiна яе падрыхтоўкi, пошукам крынiц фiнансавання i падрыхтоўкай прапаноў для кiраўнiка аддзела i заказчыка. Пры стварэннi электронных

iнфармацыйных рэсурсаў таксама ажыццяўляецца выбар прыкладной праграмы. Метадычныя рашэннi прадугледжваюць аналiз iнфармацыйнай забяспечаначцi тэмы, яе вывучэнне, вызначэнне мэтавага i чытацкага прызначэння будучай прадукцыi, прынцыпаў адбору дакументаў ( вiдавы,тэматычны, моўны склад, храналагiчныя рамкi), крынiц адбору дакументаў (нацыянальныя /мiжнародныя БД, iнфармацыйная прадукцыя буйных iнфармацыйных цэнтраў i бiблiятэк), выбар фармата бiблiяграфiчнага запiсу, распрацоўку структуры запiсаў (палёў), пiсьмовае фiксаванне правiлаў апрацоўкi iнфармацыi з вызначэннем спосаба раскрыцця зместу дакументаў,групоўку бiблiяграфiчных запiсаў, выбар спосабаў найлепшпга пошуку iнфармацыi з дапамогай элементаў даведачна-пошукавага аппарата.

Спецыфiка аналiтыка-сiнтэтычнай апрацоўкi дакументаў НТiМС залежыць ад iх зместа i асаблiвасцей iнфармацыйных патрэбнасцей карыстальнiкаў. Неабходна улiчваць i працэсы iнтэграцыi i дыферэнцыяцыi, якiя праходзяць ва ўсiх галiнах НТiМК. Аналiз дакумента ажыццяўляецца ў 3 этапа. На першым этапе вызначаецца iнфармацыйная каштоўнасць дакумента: актуальнасць яго тэматыкi, арыгiнальнасць зместу, паўната прыведзеных данных. На выбар вiда бiблiяграфiчнай характарыстыкi ўплывае мова дакумента i яго даступнасць. Другi этап звязаны з высвятленнем найбольш важнай iнфармацыi, на трэццем этапе адбываецца абагульненне iнфармацыi для стварэння другаснага дакумента.

Заключны этап падрыхтоўкi iнфармацыйна-бiблiяграфiчнай прадукцыi уключае падрыхтоўку прадмовы, дапаможных паказальнiкаў, рэдагаванне i яго распаўсюджванне. Асаблiвасццю дапаможных паказальнiкаў у iнфармацыйна-бiблiяграфiчнай прадукцыi па тэматыцы НТiМС з’яўляецца стварэнне нумерацыйных (для патэнтных, тэхнiчных нарматыўна-прававых актаў), геаграфiчных (з улiкам прынцыпа занальнасцi – для сельскай гаспсдаркi) i прадметных паказальнiкаў для тэматычных iнфармацыйна-бiблiяграфiчных рэсурсаў. Ажыццяўляецца бiблiяграфiчнае, лiтаратурнае, навуковае рэдагаванне створанай прадукцыi. Асаблiвасццю рэалiзацыi гэтай прадукцыi з’яўляецца ў апошнi час яе арыентацыя на канкрэтныя запыты, у сувязi з чым яна распаўсюджваецца за грошы. Заключны этап падрыхтоўкi БД акрамя таго, ўключае неабходнасць яе рэгiстрацыi.