Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Марфалогія.pdf
Скачиваний:
93
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
3.09 Mб
Скачать

ПРЫСЛОЎЕ

ПРЫСЛОЎЕ ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ

Прыслоўе–гэтапаўназначнаязнамянальнаячасцінамовы,якаяабазна- чае прымету дзеяння, стану, прымету іншай непрацэсуальнай прыметы (якасці або ўласцівасці), радзей – прымету прадмета: У Васіля раптам

дробна, па-дзіцячы бездапаможна задрыжалі губы (І. Мележ); І неба, і

сонца,пераліваючысявясёлкавыміколерамі,адбівалісяўнезлічоныхбуйных кроплях, што былі шчодра рассыпаны на пожні (І. Мележ).

Тэрмін «прыслоўе» з’яўляецца калькай з лац. adverbium, створанага на ўзор грэч. epirrhema (ἐπίρ᾽ῥημα) (пры/на + дзеяслоў), і ўжо сваёй структурай выразна паказвае на цесную сувязь у сінтаксічнай канструкцыі слоў гэтага лексіка-граматычнага класа з дзеясловам. Менавіта ад дзеяслова (іягоформ)прыслоўенайчасцейзалежыцьусказе,прыгэтымяновыражае прыметудзеяння(здацьдатэрмінова,узяцьаберуч,моцнаплакаць,разумець па-нямецку, зацята маўчаць, вярнуцца ўзімку, адказна працуючы, цудоўна выглядаючы).Каліпрыслоўеадносіццадапрыметнікаўііншыхпрыслоўяў,

яноабазначаепрыметуякасці(свежыкалісьці,выключнапрацавіты, абсалютна правільна, неверагодна прыемна). Радзей, пры сувязі з назоўнікам,

прыслоўе абазначае прымету прадмета (размова раніцай, шлях дадому,

дарога нізам, гук зверху, крык наўздагон, праход справа, праца ўпустую).

Прыслоўі – нязменныя словы, яны не скланяюцца, не спрагаюцца, не маюць граматычных катэгорый роду, ліку, часу, трывання, ладу і г. д. Ня­ зменнасць з’яўляецца іх асноўнай і адметнай марфалагічнай рысай. Аднак многія прыслоўі, утвораныя ад прыметнікаў, маюць ступені параўнання

(весела – весялей, больш (менш) весела, найвесялей, найбольш (найменш)

весела), а таксама могуць утвараць формы суб’ектыўнай ацэнкі (са значэн- немпамяншальнасцііласкальнасці(нізка–ніз-енечк-а,рана–ран-еньк-а), павелічальнасці і ўзмацняльнасці (страшна – страш-энн-а, шырока – шы- рач-эзн-а), пагарджальнасці і зневажальнасці (цяжка – цяж-эрн-а, доў-

га – даўж-эразн-а) і г. д.) і меры якасці (высока – высак-ават-а, лёгка – легк-а ват-а). Для ўтварэння форм прыслоўяў са значэннем ацэнкі і меры

222

якасцівыкарыстоўваюццатыяжсуфіксы,штоіўпадобныхформахпрыметнікаў. Такога тыпу суфіксы валодаюць рознай ступенню прадуктыўнасці. Найбольш ужывальным з’яўляецца суфікс -еньк- (-эньк-) / -аньк-, у якім экспрэсіўнаеадценнеласкальнасцінакладаеццаназначэннеўзмацняльнасці:

акуратн-еньк-а, дараж-эньк-а, высок-аньк-а. Значна радзей і пераважна ў гутарковымстылізпамяншальна-ласкальнымзначэннемужываюццасуфік-

сы-утк-(-ютк-),-ечк-(-ачк-),-к-,-усеньк-(-юсеньк-),-усенечк-(-юсенечк-): ціх-утк-а,бял-ютк-а,памал-ечк-у,нядаўн-ачк-а,ціхенеч-к-а,шчыр-усеньк-а, раўн-юсеньк-а, шчадр-усенечк-а, тан-юсенечк-а. Адносна рэдка выкары-

стоўваюццаісуфіксызузмацняльна-павелічальнымзначэннем-енн-(-энн-),

-эрн-, -эзн-, -эразн-: здарав-енн-а, высач-энн-а, цяж-эрн-а, страш-эзн-а,

даўж-эразн-а. Значэнні непаўнаты прыметы (якасці або колькасці) ці перавышэння меры якасці надаюць прыслоўям прадуктыўны суфікс -ават- (-яват-)імалапрадуктыўнысённясуфікс-ав-(-яв-):мал-ават-а,сін-яват-а,

танк-а́в-а, чарн-яв-а.

Такога тыпу прыслоўі ўзбагачаюць, індывідуалізуюць маўленне, дадаюць яму эмацыянальнасці, паэтычнасці і сустракаюцца пераважна ў мове вуснайнароднайтворчасціімастацкайлітаратуры,напр.:Аўстаньранень-

ка,умыйсябеленька,умыйсябеленькадайпрыбярыся(Нар.);Ападвечар яна[бярозка]ціханькастаяла,узахадсонцамілагагосцечкаждала(Нар.);

Устаньрана-ранюсенька,мыйсябела-бялюсенька,трысясуха-сухусенька,

да ўчашыся слізюсенька (Нар.); Але ён іх [жукоў] усё ж шкадаваў і паціхеньку выпускаў (І. Навуменка); Колькі я там сядзеў, не ведаю, але, відаць,даўгавата,бомянепачалаўжошукацьНінаІосіфаўна(У.Ліпскі); Праз некалькі хвілін Алёша пачаў страшэнна крычаць, і яго бацька, здагадаўшыся, у чым справа, кінуўся да доктара (І. Навуменка); Ды ўсё ж узаемныясмуткімыздольныхоцьтрошкіўтаймоўваць–пакульнезмялела ціхутка сардэчная мова (Н. Мацяш).

Многія прыслоўі (якіх, паводле даных «Слоўніка беларускай мовы», усучаснайбеларускаймовебольшза2501)маюцьсловаўтваральныяварыянты (словы з аднолькавым лексічным значэннем і аднолькавым коранем, але з рознымі словаўтваральнымі афіксамі): няўцям – няўцямна, вясной – вясною – увесну, наўцёк – наўцёкі, уроссып – уроссыпку, дбайна – дбала, сяголета – сёлета, здалёк – здалёку, больш – болей, вакол – наўкол – наўкола – навокал, упоцемку – упоцемках – упоцемкі – поцемкам – папоцемку, удагонку–наўздагон,пешкі–пехам–пеша–пешшу–пехатой–пехатою–

1Кароткая граматыка беларускай мовы : у 2 ч. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа ; навук. рэд. А. А. Лукашанец. Мінск, 2007–2009. Ч. 1 : Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. 2007. С. 313.

223

пешкам, зрэдку – рэдка, калісьці – калісь, наўкруг – наўкруга, па-ваўчына-

му–па-воўчыіінш.Разамзтымусучаснайбеларускаймовесустракаюцца і акцэнталагічныя варыянты прыслоўяў (такія аднакаранёвыя словы, якія маюцьаднолькаваелексічнаезначэнне,алеадрозніваюццамесцамнаціску),

напр.: наво́кал – навако́л, упо́цемку – упацёмку, папо́цемку – папацёмку, пе́шкам – пяшко́м, ме́лькам – мялько́м, ве́рхам – вярхо́м. Некаторыя літара-

турныяварыянтыпрыслоўяўужываюццачасцей,напр.відаво́чна,шчаслі́,ва шырэ́й, некаторыя радзей: відо́чна, шча́сна, шы́рай. Сустракаюцца таксама размоўныяформы:ніцам(літ.ніцма),дзесь(літ.дзесьці)іінш.Варыянтныя прыслоўі найбольш актыўна выкарыстоўваюцца ў гутарковым стылі і ў мове мастацкай літаратуры і надаюць маўленню гнуткасць, выразнасць і разнастайнасць.

Паколькі прыслоўі не маюць канчаткаў, якія маглі б служыць фармальнымі паказчыкамі сувязі катэгарыяльнага значэння прыметы непасрэдна з дзеяннем або з прадметам ці з прыметай, то з іншымі словамі ў сказе пры­ слоўізвязваюццапрымыканнем–сінтаксічнайсувяззю,якаянемаемарфа- лагічнагавыражэнняіпрадугледжваесэнсаваепадпарадкаваннезалежнага кампанента словазлучэння галоўнаму (стаяць (як?) моўчкі, будынак (які?)

злева, зацікаўлены (як?) моцна, калісьці (калі?) летам).

Прыслоўе ў сказе часцей выконвае сінтаксічную функцыю акалічна-

сці месца: Далёка дзесьці час ад часу гуркатаў гром, але гэты гуркат быў мяккі, лагодны, як мурлыканне кацяняці (Т. Хадкевіч); часу: Паветра пахне лесам, смалой, нядаўна ссечаным ельнікам, і ў гэтай свежасці, напоенайляснымздароўем,здаецца,лунаеабяцанненейкіхбясконцасветлых і маладых спадзяванняў і надзей (А. Васілевіч); спосабу дзеяння: Маланкі паласавалі ўжо неба і ўздоўж і ўпоперак(Т. Хадкевіч); У лазняку трывожна трашчаць сарокі, цягавіта, будзённа стогнуць жабы (Б. Сачанка); прычыны: Коля спрасонку не мог зразумець, чаго ад яго хочуць (П. Місько);мэты:Знарокнадругідзеньпакінула,каббыўмнедзеньібыла забаўка (В. Казько); меры і ступені: Гэта была выдатна арганізаваная вайсковаячастка,штожылапаводлевайсковагастатуту(Л. Юрэвіч),

калі прымыкае да дзеяслова, дзеепрыслоўя, дзеепрыметніка, прыметніка або іншага прыслоўя.

Прыспалучэннізназоўнікампрыслоўевыступаеўролінедапасаванага азначэння:Маядарогадамоўдаўжынёйнаадзіндзень,іяшчэнаадзінсон, наадзінпапасінааднупесню(М. Танк);Лясцянызлеваўстаўбарадаты дзядзька, пакашляў (І. Мележ). Таксама прыслоўе можа быць іменнай часткайсастаўногавыказніка:Застаццазёю[цішынёю]–гэтаўтойувайсці сезам,дзесам-насамзсусветам,звечнасцюсам-насам(А. Вярцінскі); Якбылоўсёдобра,дыкіяныбылідобрыя.Аякдрэнна...(І. Навуменка);

224

Блізкамойчас...(М. Мятліцкі);Ну,вось–імызтабоюдома!(П. Глебка); Ціха ўсё на паверхні (У. Караткевіч); Эх, спёка, спёка! А прохладзь вечара далёка (Я. Колас).

Сінтаксічная роля прыслоўя ў сказе значна пашыраецца пры субстантывацыі. Пры гэтай умове прыслоўі могуць станавіцца дзейнікамі або да-

паўненнямі:Непатрэбнамнесветлаезаўтра(Р. Жук);Тваёвысока – гэта маё нізка. Стаміўся я ад пастаянных «дзе» і «калі».

У ролі прыслоўяў могуць выступаць адвербіяльныя фразеалагізмы – устойлівыяадзінкімовы,якіясуадносяццазпрыслоўемагульнымзначэннем якаснайхарактарыстыкі:наўсежылы(‘моцна’),курынеклююць(‘многа’),

як мокрае гарыць (‘марудна’), гады ў рады (‘рэдка’), як на духу (‘шчыра’), ні свет ні зара (‘рана’), у свіныя галасы (‘позна’), за блізкі свет (‘далёка’),

як бачыш / як вокам маргнуць (‘хутка’) і г. д. У сказе такога тыпу фразеалагізмы, як правіла, выконваюць функцыю акалічнасці, напр.: Рабі ўсякую работуякслед,здушою(Г. Далідовіч);Нагуцянскайдарозетымчасам асядаў пыл, узняты нядаўнім рухам па ёй (І. Чыгрынаў); Капою сена блізкаадмянеякбачначалавечыростпадняўсябыўкудлач(Я. Лучына); Надыходзіць Новы год – ціхай сапай, як той кот… (В. Доўнар); Але час адчасудумкіадрывалісяадкарцініэцюдаў,фарбыіпэндзлісохлі,настрой мяняўся(В. Карамазаў);Цяпержа,перабраўшыся,разглядзеўкватэру як мае быць (Б. Сачанка).

Паводлесловаўтваральнайструктурыўсепрыслоўіпадзяляюццана: ●●невытворныя(нематываваныя),якіяпапаходжанніз’яўляюццасамымі старажытнымі,увынікучагострацілісемантычнуюсуадноснасцьзіншымі паўназначнымічасцінамімовы,незахоўваюцьусваёйсучаснайструктуры слядоў словаўтварэння і ўспрымаюцца сёння як першасныя назвы. Гэта ў большасці сваёй займеннікавыя прыслоўі, якія абазначаюць прымету як акалічнасць часу (тады, калі, ужо, пакуль), месца (дзе, куды, там, тут,

сюды), спосабу дзеяння (як, так, інакш), меры і ступені (вельмі, амаль,

столькі, ледзь); ●●вытворныя (матываваныя), утвораныя ад слоў іншых часцін мовы і

фармальна і сэнсава звязаныя з імі.

Большасць прыслоўяў з’яўляецца вытворнымі, і ўтвараюцца яны ад усіхзнамянальныхчасцінмовы:адназоўніка(узімку,задам,парой,адвеку,

усярэдзіне),прыметніка(цудоўна,зрэдку,начыста,засветла,па-беларуску), лічэбніка(упяцярых,удзвюх,па-першае,аднойчы,утрая,спярша),займен- ніка (па-мойму, усюды, настолькі, іначай), прыслоўя (замала, назнарок, паслязаўтра, ненадоўга, няшмат), дзеяслова (упрысядкі, тайком, наўцёкі, маўчком, упрыхваткі).

Многіяпрыслоўізахоўваюцьвыразнуюсуадноснасцьзчасцінамімовы, ад якіх утварыліся (а часам і аманімічныя іх формам), напрыклад з на-

225

зоўнікамі(прачнуццазранку–працавацьзранкудавечара,накідацьдавер- ху – не дацягнуцца да верху шафы, чытаць спачатку – з пачатку раздзела, з’есці напалавіну – разлічваць на палавіну грошай, глядзець удаль – у даль неабсяжную),прыметнікамі(жыцьпа-новаму–пановамураспарадкудня, памыцьзбольшага–пачынацьзбольшагааб’ёму,гаварыцьупустую–вяр- нуццаўпустуюхату),лічэбнікамі(яныўсезаадно–плаціцьзааднопірож- нае, учатырох хутчэй зробім – у чатырох сяброў), займеннікамі (няхай будзе па-вашаму – па вашаму ўчынку, чаму крыўдуеш? – чаму ты там навучыўся?).Такогатыпуаманімічнасцьпатрабуепільнайувагідакантэксту, паколькі абумоўлівае правільнае (злітнае, паўзлітнае ці асобнае) напісанне слоў: прыйсці ўдзень у дзень нараджэння.

Здольнасць многіх прыслоўяў утвараць формы ступеней параўнання, формы суб’ектыўнай ацэнкі і меры якасці, багатая магчымасць мець варыянтыіўвогулевысокісловаўтваральныпатэнцыялслоўгэтайчасцінымовы разам з вялікай інфармацыйнай нагрузкай на прыслоўі ў тэксце, а часта і багатай ацэначнай, эмацыянальна-экспрэсіўнай, метафарычнай функцыяй – усё разам сведчыць пра моцны выяўленчы патэнцыял і значныя тэкстаўтваральныямагчымасціпрыслоўяў:Янатрымаласябестрога ісціпла,

гаварыласкупа,аледушэўна іразумна,заўсёдыпакідаючыпаслясябетакое адчуванне, што хацелася зноў скарэй убачыць яе (Я. Скрыган).

РАЗРАДЫ ПРЫСЛОЎЯЎ ПА ЗНАЧЭННІ

У залежнасці ад таго, называе прыслоўе прымету ці толькі ўказвае на яе, усе прыслоўі падзяляюцца на знамянальныя і займеннікавыя.

Знамянальныяпрыслоўіз’яўляюццалексічнасамастойнымісловамі, значэнне якіх характарызуецца канкрэтнасцю. Яны называюць пэўныя прыметыразнастайныхдзеянняўціякасцей:дома,далёка,заўтра,упарта,

двойчы, зблізу, утрая, наўмысна, уручную.

Займеннікавыя прыслоўі валодаюць неканкрэтным, абагульненым значэннем, яны толькі ўказваюць на прымету, у выніку чаго для дакладнай рэалізацыі пэўнага значэння займеннікавым прыслоўям абавязкова патрабуеццакантэкст.Займеннікавыяпрыслоўіўяўляюцьсабойдастаткова закрытую групу, іх колькасны склад не папаўняецца.

Паводле суадносін з разрадамі займеннікаў сярод займеннікавых пры­ слоўяў вылучаюць наступныя групы:

●●асабовыя (па-мойму, па-нашаму, па-твойму, па-вашаму, па-іхняму); ●●зваротны (па-свойму);

226