Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Марфалогія.pdf
Скачиваний:
93
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
3.09 Mб
Скачать

ПРЫМЕТНІК

ПРЫМЕТНІК ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ

Прыметнік – паўназначная часціна мовы, што аб’ядноўвае словы з катэгарыяльным значэннем непрацэсуальнай прыметы, якое выражаецца ў словазмяняльных марфалагічных катэгорыях роду, ліку і склону, а таксама несловазмяняльнай катэгорыі ступені параўнання. Пад непрацэсуальнай прыметайразумеюцьлюбуюпастаяннуюпрымету,штослужыцьдляхарактарыстыкііадрозненняпрадметаў:Адбедрэцэптубыцьадзіным:таропка торыць новы шлях, каб жыта спела на палях адвечна праведнай Айчыны (М. Віняцкі); Няпростая, як свет, людская годнасць па рысачцы складаецца адной (Л. Тарасюк); Скарынкі дух з матчынай печы, дух соладу здна дзяжы трымцелі усэрцы хлапечым і сённятрымцяць удушы

(А. Лойка).

Уасноветэрміна«прыметнік»ляжыцьапелятыў«прымета».Такназывалася і знамянальная часціна мовы, якая абазначае пастаянную прымету прадмета, у першым выпуску граматыкі для школ Браніслава Тарашкевіча. У пятым выданні тэрмін «прымета» быў заменены на «прыметнік» па аналогіізіншымілінгвістычнымітэрмінамі,утвораныміпапрадуктыўных словаўтваральных мадэлях (назоўнік, займеннік і інш.). Параўн.: польск. przymiotnik, укр. прикметник.

Прыметнікі могуць абазначаць:

●●знешнія якасці чалавека і жывых істот (худы, касы, сівагрывы); ●●рысы характару, разумовыя якасці (сціплы, спагадлівы, кемлівы,

мудры­ ); ●●колеры і масці жывёл (бэзавы, белы, пярэсты, гняды);

●●адносіны прадмета:

а) да асобы (бацькоўскі клопат, мацярынская ласка); б) жывой істоты (воўчы след, лісіны каўнер, дзіцячыя гульні); в) прадмета (класная работа, мінскія тэатры); г) матэрыялу ці рэчыва (дубовы паркет, шкляны посуд);

д)прасторы,месца,часу(нябесныядалі,ляснаяфіялка,вячэрнізмрок);

74

е) дзеяння (капіравальная машына, вылічальная тэхніка); ё) прыналежнасць (студэнтаў канспект, Вінцусёва стыпендыя, ластаўчына гняздо) і інш.

Катэгорыіроду,лікуісклонупрыметніканевалодаюцьуласныміграматычнымізначэннямі,азалежацьадграматычныхзначэнняўназоўніка.Гэта залежнасць выражаецца ў атрыбутыўных словазлучэннях і прэдыкатыўных спалучэннях. Асноўная сінтаксічная роля прыметніка ў сказе – быць азначэннемцівыказнікам:Кутмойслынныне глухіідапесень,ідатанцаў

(Я. Янішчыц).

Катэгорыя роду прыметніка кваліфікуецца як словазмяняльная марфалагічная катэгорыя. Род прыметніка паказвае, што прымета ўласціва прадмету, які выражаны назоўнікам мужчынскага, жаночага або ніякага роду: святочны салют, святочная вячэра, святочнае віншаванне. У сувязі з тым што ў множным ліку прыметнік не мае супрацьпастаўлення паводле роду, яго род не вызначаецца.

Катэгорыя ліку прыметніка – словазмяняльная марфалагічная катэгорыя, якая паказвае, што прымета ўласціва прадмету, выражанаму на-

зоўнікам у форме адзіночнага (новы пашпарт, радасная падзея, шырокае поле) ці множнага ліку (новыя пашпарты, радасныя падзеі, шырокія палі).

Катэгорыялікупрыметнікапрадстаўленасклонавыміформаміадзіночнага (мужчынскага, жаночага, ніякага роду) і множнага ліку.

Да словазмяняльнай марфалагічнай катэгорыі адносіцца і катэгорыя склону прыметніка. Яна паказвае, што прымета ўласціва прадмету, выражанаму назоўнікам у форме таго ці іншага склону (радасны настрой, ра-

даснаганастрою,радаснамунастрою,радаснымнастроем,(у)радасным настроі). Кароткія прыметнікі не скланяюцца.

Прыметнікіпадзяляюццаназменныяінязменныясловы.Граматычныя формызменныхпрыметнікаўадрозніваюццаадформназоўнікаўіпададзены двуматыпаміскланенняў–ад’ектыўным(якасныяіадносныяпрыметнікі)і змешаным(прыналежныя).Нязменныяпрыметнікі(запазычаныясловы,якія не аформіліся пры дапамозе беларускіх канчаткаў) адносяцца да нулявога тыпу скланення. Яны не маюць форм роду і ліку і ва ўсіх склонах пада­ дзены аманімічнымі формамі. У сказе такія лексічныя адзінкі выконваюць функцыю азначэння (спадніца мідзі, колер хакі, стыль ракако і інш.): Ля ягостаяўнейкімаёруфуражцыколерухакі(В. Быкаў);Аддаюперавагу стылю ракако («Звязда»).

Уласная марфалагічная катэгорыя прыметніка – катэгорыя ступені параўнання – з’яўляецца несловазмяняльнай і характэрна толькі для якас-

ных прыметнікаў: цёплы – цяплейшы, больш (менш) цёплы, найцяплейшы, самы цёплы.

75

Якасныя прыметнікі могуць мець кароткую і поўную формы. Поўная форма прыметніка змяняецца па родах, ліках і склонах і ўжываецца ва ўсіх стыляхмаўлення.Кароткіяформыякасныхпрыметнікаўмаюцьтолькікатэгорыі роду і ліку, не змяняюцца па склонах і ўжываюцца ў асноўным у паэтычныммаўленні,утворахвуснайнароднайтворчасці:Печпрыгорненас, як матка,добратам,дзеяздароў(Я. Колас);Жадаем,каббылівыбагаты, як восень, каб былі вы красны, як вясна, а душы чысты, як вада (Нар.).

У народных гаворках, паэтычных тэкстах пашырана і ўсечаная форма прыметніка:чалавечажыццё,вішнёвадрэва,добрадуша,шырокаполе:Як дым,жыццётычалавеча:дыхнуўвіхор–ізгінуўслед…(Я. Колас);Цвіце ляўкой, ў пуках рабіна; вішнёва дрэва ў малацэ... (Цётка).

Поўнуюікароткуюформымаюцьпрыналежныяпрыметнікі.Кароткая форма ўласціва прыметнікам, якія абазначаюць індывідуальную прыналежнасць, у назоўным і вінавальным склонах адзіночнага і множнага ліку (акрамя прыметнікаў пры адушаўлёных назоўніках мужчынскага роду):

Сумленне, як ласку матчыну, не купіш і ў складчыну (Р. Барадулін); А пад гарой Дняпровы хвалі з вясны да восені шумяць (Я. Купала).

Поўную форму маюць прыналежныя прыметнікі са значэннем індывідуальнай прыналежнасці ва ўскосных склонах (за выключэннем вінаваль-

нага): І малее запас з умалоту Скарынавых думак (Д. Бічэль-Загне-

тава).Поўнаяформаваўсіхсклонахуласцівапрыналежнымпрыметнікам са значэннем групавой прыналежнасці: Песня салаўіная вольна разліецца (А. Мілюць).

Катэгорыіродуілікуўпрыметнікаўвыражаюцца,якіўназоўнікаў,пры дапамозеканчаткаў.Алеўадрозненнеадназоўнікаўгэтыяформыз’яўляюц- цаадназначнымі.Уназоўнымсклонеканчаткі-ы, -іўказваюцьнамужчынскі род адзіночны лік (урачысты дзень, сіні званочак), -ая, -яя – на жаночы род адзіночны лік, -ае, -яе, -ое – на ніякі род адзіночны лік, -ыя, -ія – на множны лік для ўсіх трох родаў: Дзень стаіць над зямлёй, урачысты і сіні

(П. Броўка); Дарога партызанская, балоцістая, гразкая, ні ўзлесся, ні прасвету,нізоркіўвышыні(А.Вярцінскі); Напопеле,наруінахшуміць пераможнаежыта...Вышынісвятла–вяршыніжыцця,штобяссмерцем здабыта (А. Куляшоў); І толькі слова, толькі песня жывучыя, як мой народ(С. Законнікаў).

Канчаткіпрыметнікаўслужацьуніверсальнымсродкамвыражэнняроду і ліку, а таксама адушаўлёнасці/неадушаўлёнасці назоўнікаў, незалежна ад іх зменнасці ці нязменнасці: У Лоры-парку мы захапляліся прыгажосцю

сіня-жоўтага ара і пярэстых какаду.

Прыметнікі ўтвараюцца рознымі спосабамі. Найбольш прадуктыўным спосабам словаўтварэння прыметнікаў з’яўляецца марфалагічны, пада­ дзеныпрэфіксальным(супермодны←модны,алагічны←лагічны,пазаўча­

76