Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Марфалогія.pdf
Скачиваний:
93
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
3.09 Mб
Скачать

СЛОВАЗМЯНЕННЕ ДЗЕЯСЛОВАЎ

КЛАСЫ ДЗЕЯСЛОВАЎ

Узалежнасціадсуадносінасновыінфінітываіасновыцяперашнягачасу дзеясловы падзяляюцца на словазмяняльныя класы. Яны бываюць прадуктыўныя і непрадуктыўныя. Тыя з іх, якія ахопліваюць вялікую колькасць існуючыхдзеясловаўіўключаюцьнаватворы,адносяццадапрадуктыўных класаў. Класы, якія ахопліваюць нязначную колькасць дзеясловаў і не папаўняюцца за кошт наватвораў, адносяцца да непрадуктыўных.

Звычайнаасобныядзеясловынепрадуктыўныхкласаўпачынаюцьспрагацца, як дзеясловы аднаго з прадуктыўных класаў. У пэўны адрэзак часу гэтыя дзеясловы могуць мець спрагальныя формы адначасова аднаго з непрадуктыўныхкласаўіаднагозпрадуктыўных.Алеўрэшцеяныпераходзяць у прадуктыўны клас, што колькасна змяншае непрадуктыўны клас.

Прадуктыўныя словазмяняльныя класы

Убеларускаймовевыдзяляюццачатырыпрадуктыўныякласыдзеясловаў. Да першага класа належаць дзеясловы, неазначальная форма якіх заканчваецца на -аць (-яць), -эць (-ець), а ў формах 3-й асобы множнага ліку цяперашнягаабобудучагапростагачасуканчаткі уць(-юць)далучаюццада тэматычнагагалоснагаінфінітыўнайасновы:чытаць–чытаюць,купляць–

купляюць, прэць – прэюць, чарнець – чарнеюць.

Дадругогакласаадносяццадзеясловы,якіяўінфінітывезаканчваюцца на-нуць,асуфікс-ну-захоўваеццаіў3-йасобемножнагалікуцяперашняга або будучага простага часу: цягнуць – цягнуць, крыкнуць – крыкнуць.

Да трэцяга класа адносяцца дзеясловы, інфінітыў якіх заканчваецца на -аваць (-яваць), а форма 3-й асобы множнага ліку цяперашняга або будучага простага часу заканчваецца на -уюць ( ююць): будаваць – будуюць,

пляваць – плююць.

Да чацвёртага прадуктыўнага класа належаць дзеясловы, інфінітыў якіх заканчваецца на -іць (-ыць), а ў форме 3-й асобы множнага ліку цяперашняга або будучага простага часу яны маюць канчаткі -аць (-яць):

бачыць – бачаць, зрабіць – зробяць.

Ніжэй падрабязна разглядаюцца асаблівасці асабовых форм кожнага з прадуктыўных класаў.

Першы прадуктыўны клас

Усе дзеясловы першага прадуктыўнага класа спрагаюцца па першым спражэнні, але аснова інфінітыва заканчваецца галосным а () або э (). У сувязі з гэтым выдзяляюць два падкласы.

182

Падклас А. Да яго адносяць дзеясловы, аснова інфінітыва якіх заканч­ ваецца на -а- (-я-). Гэта -а- (-я-) у адных дзеясловах з’яўляецца суфіксам (падклад а ць), у іншых часткай суфікса (падклад ва ць), а можа быць і канцавым галосным невытворнай асновы (зна-ць). Канцавое -я- асновы ін- фінітываможабыцьсуфіксам(раўн-я-ць),належацькораню(ззя-ць),абояго можа складаць карэнны j з дзеяслоўным суфіксам -а- (паj-а-ць). Карэнныя губныя чаргуюцца са спалучэннем ‘губны + л’ (купл-я-ць).

Асновацяперашнягачасуадрозніваеццаадасновыінфінітыванарошч­ ваннемj пасляапошнягагалоснагаінфінітыўнайасновы:зараджа-ць–за-

раджаj-уць, размяня-ць – размяняj-уць.

ДзеясловыпадкласаАўтвараюццаякаддзеяслоўных,такіадіменных асноў. Ад дзеяслоўных асноў яны ўтвараюцца пры дапамозе суфіксаў -а-

(-я-),-ва-,-оўва-:апрануць–апранаць,вырашыць–вырашаць,прымусіць– прымушаць, забараніць – забараняць, распытаць – распытваць, забінтаваць – забінтоўваць, захаваць – захоўваць. Ад іменных асноў дзеясловы падкласаАўтвараюццапрыдапамозесуфіксаў-а-,-іча-,-ніча-:абед–абе-

даць, вечар – вячэраць, адсутны – адсутнічаць, садзеянне – садзейнічаць,

спаборніцтва–спаборнічаць.Адвыклічнікаўяныўтвараюццаздапамогай суфікса ка-: мяў – мяўкаць, ох – охкаць, ну – нукаць, ага – агакаць.

Да падкласа Б адносяцца дзеясловы, інфінітыў якіх заканчваецца на -эць (-ець), а форма 3-й асобы множнага ліку цяперашняга часу – на -эюць (-еюць). Галосныя е (э, я) у аснове інфінітыва з’яўляюцца суфіксам. Вы-

ключэнне складаюць дзеясловы гавець, гарэць, ірдзець, калець, карцець, карэць, пець, прэць, тлець, чаўрэць, чмурэць, дранцвець, квітнець і пры-

ставачныя ўтварэнні ад іх, дзе -е- (-э-) з’яўляецца канцавым галосным невытворнай асновы.

Асновы інфінітыва і цяперашняга часу адрозніваюцца нарашчэннем

-j-уасновецяперашнягачасу:чырване-ць–чырванеj уць,прэ-ць–прэj-уць, мацне-ць – мацнеj-уць, хварэ-ць – хварэj-уць.

Утвараюцца дзеясловы прадуктыўнага падкласа Б галоўным чынам ад іменных асноў з дапамогай суфікса -е- (-э-): горб – гарбець, тло – тлець,

бледны–бляднець,мяккі–мякчэць,стары–старэць.Часткадзеясловаўгэ-

тагападкласаўтвараеццапрыдапамозесуфікса-яне-(-ане-):дуб–дубянець,

костка–касцянець,слуп–слупянець,труп–трупянець,прут–пруцянець, лёд – ледзянець, вада – вадзянець, трава – травянець, корч – карчанець.

АсобныядзеясловыпадкласаБутвараюццасуфіксальна-прэфіксальным спосабамз дапамогай суфікса-э- (-е-)у спалучэнні зпрыстаўкаміз- (с-),а-

(аб-абез-,атаксамаза-,па-іу-:зблажэць,спахмурнець,аб’інець,агрэць, абезгаловець, абязводзець, замшэць, павышэць, уцалець.

183

Узор парадыгмы

Цяперашні час

Асоба

падклас А

падклас Б

адзіночны лік

 

1-я

чыта-ю

грэ-ю

2-я

чыта-еш

грэ-еш

3-я

чыта-е

грэ-е

 

множны лік

1-я

чыта-ем

грэ-ем

2-я

чыта-еце

грэ-еце

3-я

чыта-юць

грэ-юць

 

Прошлы час

 

Род

падклас А

падклас Б

адзіночны лік

 

м.

чытаў-

грэў-

ж.

чытал-а

грэл-а

н.

чытал-а

грэл-а

множны лік

чытал-і грэл-і

Другі прадуктыўны клас

Да другога прадуктыўнага класа адносяцца дзеясловы, што маюць суфікс -ну-, які захоўваецца ў прошлым часе і ў 3-й асобе множнага ліку цяперашняга або будучага простага часу: стукнуць – стукнуў, (яны) стук­ нуць;ірвануць–ірвануў,(яны)ірвануць;крыкнуць–крыкнуў,(яны)крыкнуць; глянуць – глянуў, (яны) глянуць; дасягнуць – дасягнуў, (яны) дасягнуць.

Дзеясловы другога прадуктыўнага класа ў асноўным маюць значэнне закончанага трывання, выключэнні адзінкавыя (гнуць, гарнуць, імкнуць,

сунуць, цягнуць і інш.).

Дзеясловы другога прадуктыўнага класа ў цяперашнім і будучым про- стымчасегубляюць-у-якчасткусуфіксаімаюцьаснову,якаязаканчваецца на -н-. Таму фармальнае захаванне -ну- ў 3-й асобе множнага ліку азначае канчатак-уць,аасновазаканчваеццана-н-,якоеперадгалоснымпярэдняга рада е становіцца мяккім: ты цягн-еш, ён цягн-е, мы цягн-ем, вы цягн-еце.

Усе дзеясловы другога класа спрагаюцца па першым спражэнні. Утвараюцца дзеясловы другога прадуктыўнага класа толькі ад дзея­

слоўныхасноў:стукаць–стукнуць,крычаць–крыкнуць,глядзець–глянуць,

184

пляваць–плюнуць,скакаць–скокнуць,свістаць–свіснуць,зяваць–зяўнуць.

Некаторыязіхз’яўляюццаневытворнымі:гнуць,кануць,сунуць,мінуць, вярнуць.Гэтыяіпадобныяімдзеясловыадрозніваюццааддзеясловаўзсуфіксам -ну-ісемантычна:калісуфікс-ну-надаедзеясловамзначэннеаднаразовасці, імгненнасці дзеяння, то ў невытворных дзеясловаў такога значэння няма. Алеспрагальныяформыянымаюцьтакіяж,якідзеясловызсуфіксам ну-.

 

Узор парадыгмы

 

 

 

 

Цяперашні час

 

 

 

 

Асоба

 

адзіночны лік

1-я

стукн-у

 

цісн-у

2-я

стукн-еш

 

цісн-еш

3-я

стукн-е

 

цісн-е

 

 

множны лік

1-я

стукн-ем

 

цісн-ем

2-я

стукн-еце

 

цісн-еце

3-я

стукн-уць

 

цісн-уць

 

Прошлы час

 

 

 

Род

 

адзіночны лік

м.

стукнуў-

 

ціснуў-

ж.

стукнул-а

 

ціснул-а

н.

стукнул-а

 

ціснул-а

 

 

множны лік

 

стукнул-і

 

ціснул-і

 

 

 

 

Трэці прадуктыўны клас

Датрэцягапрадуктыўнагакласаадносяццадзеясловы,якіяўінфінітыве заканчваюцца на -аваць (-яваць), а ў форме 3-й асобы множнага ліку цяперашняга або будучага простага часу заканчваюцца на -уюць (-ююць):

начаваць – начуюць, будаваць – будуюць, маляваць – малююць, пляваць – плююць, каваць – куюць, гараваць – гаруюць.

Адрозненнеасновыінфінітываадасновыцяперашнягачасутутзаключаецца ў тым, што суфіксу -ава- неазначальнай формы адпавядае суфікс -уj- у асабовых формах. Сюды ж далучаюцца і дзеясловы невытворныя, у якіх у інфінітыве не выдзяляецца суфікс ава-, а ў цяперашнім часе суфікс

-уj-: жаваць – жуюць, каваць – куюць, пляваць – плююць, саваць – суюць, псаваць – псуюць, снаваць – снуюць, цкаваць – цкуюць і інш.

185

Наяўнасць суфіксаў -ава-, -ява- сведчыць, што дзеясловы гэтага класа адносяцца, як правіла, да незакончанага трывання. Аднак некаторыя дзея­ словы,галоўнымчынаміншамоўнагапаходжання,узалежнасціадкантэксту могуць належаць і да незакончанага, і да закончанага трывання, бо формы абодвух трыванняў знешне ў іх супадаюць: дэмакратызаваць, атака­ ваць,тэлеграфаваць,ліквідаваць,аб’ектывізаваць,анатаваць,ігнараваць, кальцаваць, кандэнсаваць, легалізаваць, персаніфікаваць, тэрарызаваць,

трансляваць, сімуляваць і пад. У гэтых дзеясловаў назіраецца тэндэнцыя да ўтварэння розных трывальных пар, параўн.: дэмаралізаваць і дэмаралі-

зоўваць, ліквідаваць і ліквідоўваць, дэнансаваць і дэнансоўваць, кальцаваць і акальцоўваць і да т. п.

Дзеясловы трэцяга прадуктыўнага класа ўтвараюцца ў асноўным ад назоўнікаў і якасных прыметнікаў пры дапамозе суфіксаў -ава- (-ява-),

-ствава-, -ізава- (-ызава-): вапна – вапнаваць, гастролі – гастраляваць, мур – мураваць, шарж – шаржаваць, інвентар – інвентарызаваць, цар – царстваваць, мілы – мілаваць, хітры – хітраваць, яравы – яравізаваць.

Усе дзеясловы трэцяга прадуктыўнага класа змяняюцца па першым спражэнні.

Узор парадыгмы

Цяперашні час

Асоба

 

адзіночны лік

 

 

 

 

 

 

1-я

жарту-ю

 

гандлю-ю

ку-ю

 

 

 

 

 

2-я

жарту-еш

 

гандлю-еш

ку-еш

 

 

 

 

 

3-я

жарту-е

 

гандлю-е

ку-е

 

 

 

множны лік

 

 

 

 

 

 

1-я

жарту-ем

 

гандлю-ем

ку-ём

2-я

жарту-еце

 

гандлю-еце

ку-яце

 

 

 

 

 

3-я

жарту-юць

 

гандлю-юць

ку-юць

 

 

 

 

 

Прошлы час

 

 

 

 

 

Род

 

адзіночны лік

 

 

 

 

 

 

м.

жартаваў-

 

гандляваў-

каваў-

ж.

жартавал-а

 

гандлявал-а

кавал-а

 

 

 

 

 

н.

жартавал-а

 

гандлявал-а

кавал-а

 

 

 

 

 

 

 

 

множны лік

 

 

 

 

 

 

 

жартавал-і

 

гандлявал-і

кавал-і

 

 

 

 

 

186

Чацвёрты прадуктыўны клас

Да чацвёртага прадуктыўнага класа адносяцца дзеясловы, якія ў ін- фінітывезаканчваюццана-іць(-ыць),аўформе3-йасобыцяперашнягаабо будучага простага часу – на -аць ( яць): будзіць – будзяць, насіць – носяць, карміць–кормяць,спыніць–спыняць,кончыць–кончаць,важыць–важаць, гаварыць – гавораць, стварыць – створаць, вяршыць – вяршаць.

Аснова формы цяперашняга або будучага простага часу, якая вызначаецца 3-й асобай множнага ліку, заканчваецца мяккім зычным, шыпячым абор.У1-йасобеадзіночнагалікуназіраюццачаргаванніапошнягазычнага асновы: губныя чаргуюцца са спалучэннем ‘губны + [л’] (купіць – куплю,

зрабіць–зраблю,карміць–кармлю,лавіць–лаўлю,графіць–графлю);[с’]// [ш] (касіць – кашу); [з’] // [ж] (грузіць – гружу); [ц’] // [ч] (каціць – качу); [дз’] // [дж] (вадзіць – ваджу). Некаторыя даследчыкі асобна выдзяляюць чаргаванне [с’ц’] // [шч] (часціць – чашчу), але гэта тое ж чаргаванне, што і [ц’] // [ч], бо ш з’яўляецца перад ч у выніку прыпадабнення свісцячых да шыпячых.

Беспрыставачныядзеясловычацвёртагапрадуктыўнагакласаадносяцца да незакончанага трывання: кпіць, сніць, шкліць, дзяліць, паліць, лічыць, мыліць, сініць.

Дзеясловыгэтагакласаўтвараюццаадназоўнікаў,прыметнікаў,займеннікаў і лічэбнікаў суфіксальным і суфіксальна-прэфіксальным спосабамі:

зуб – зубіць, каніфоль – каніфоліць, меншы – меншыць, свой – асвоіць, зялёны – зеляніць, два – падвоіць, тры – патраіць, дзесяць – удзесяцярыць,

розны – адрозніць. Яны могуць утварацца і ад прыслоўяў: паўсюдна – рас-

паўсюдзіць, павольна – запаволіць.

Дзеясловы чацвёртага прадуктыўнага класа змяняюцца па другім спражэнні.

Узор парадыгмы

Цяперашні час

Асоба

 

адзіночны лік

 

 

 

 

1-я

помн-ю

кармл-ю

хадж-у

 

 

 

 

2-я

помн-іш

корм-іш

ходз-іш

 

 

 

 

3-я

помн-іць

корм-іць

ходз-іць

 

 

 

 

 

 

множны лік

 

 

 

 

1-я

помн-ім

корм-ім

ходз-ім

 

 

 

 

2-я

помн-іце

корм-іце

ходз-іце

 

 

 

 

3-я

помн-яць

корм-яць

ходз-яць

 

 

 

 

187