Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Реферат.Макаёнак.docx
Скачиваний:
9
Добавлен:
24.06.2022
Размер:
51.63 Кб
Скачать

Заключэнне

"Чалавек-тэатр" - так казалі пра Андрэя Макаёнка яго сучаснікі. Драматург самааддана любіў тэатр. Ён любіў таямнічую цішыню пустой ранішняй глядзельнай залы, ён любіў прыбраную публіку вячэрніх спектакляў, ён любіў хадзіць на рэпетыцыі сваіх п'ес. Ён хадзіў на іх, як на працу. Яго сатырычныя п'есы сталі эталонам жанру, яны выклікалі цікавасць і ў публікі, і ў тэатральных калектываў. У дваццатым стагоддзі імя Андрэя Макаёнка грымела на ўвесь Савецкі Саюз. За свае працы ён атрымліваў завоблачныя ганарары. Сакрэт такога поспеху быў просты: драматург гуляў і пражываў жыццё кожнага са сваіх герояў, пражываў таленавіта і заразліва. Нішто і ніхто не мог супрацьстаяць творчаму таленту і харызме пісьменніка.

"Андрэй Макаёнак вельмі любіў людзей і беражліва да іх ставіўся", - успаміналі акцёры Купалаўскага тэатра. Самымі дарагімі людзьмі ў жыцці Макаёнка былі яго другая жонка Люба і адданы прыяцель Іван Шамякін. Яны сябравалі сем'ямі, ніколі не расставаліся, усюды ездзілі разам. Дачка Шамякіна ўспамінала, як Андрэй і Іван любілі ладзіць гонкі на сваіх "Перамогах" на паўпустых у той час трасах. Узаемаадносіны двух пісьменнікаў - прыклад сапраўднай дружбы, чыстай і бескарыслівай, якую амаль не сустрэнеш у наш час. Іх цесныя зносіны знаходзілі адлюстраванне і ў творчасці. Іван Шамякін не раз прызнаваўся, што галоўны герой рамана "Атланты і Карыятыды" Карнач быў спісаны з Андрэя Ягоравіча.

Макаёнак і Шамякін зусім розныя, непаўторныя, творчыя індывідуальнасці. Іх непаўторнасць асабліва прыкметная на фоне сучасных літаратараў, аднолькавых па поглядах і жыццёвым крэда. Андрэй Макаёнак быў чалавекам з выключным розумам, энергіяй, напорыстасцю - ён мог падняць любую справу. Па натуры ён быў супярэчлівы, складаны да неверагоднасці. Таму ён і выбраў шлях драматурга, бо ў аснове драматургіі ляжаць канфлікты, супярэчнасці і пошукі. І Андрэй Макаёнак творча шукаў, шмат шукаў. Ён сінтэзаваў элементы розных літаратурных форм — фельетона, гумарэскі, памфлета, рэпартажу, народнага лубка, фарса, вадэвіля, гераічнай драмы, сатырычнай камедыі, трагікамедыі, спалучаў дасягненні народнага тэатра і класічныя традыцыі.

У хаце Андрэя Ягоравіча заўсёды вісела фатаграфія публікі, якая смяецца. Гэта сельскія гледачы. Яны глядзяць камедыю Макаёнка. Здымак гэты быў вельмі дарагі аўтару. Зала, якая смяецца, - гэта яго суддзі, яго крытыкі, яго сябры. Для іх ён працаваў.

- Андрэй Ягоравіч, кім вы працуеце? – спыталі яго аднойчы. - Працую сатырыкам, – шчыра адказаў Макаёнак.

Ён назаўжды сышоў ад нас цёплай, доўгай восенню восемдзясят другога... Але яшчэ доўга будуць жыць яго п'есы, хваляваць яго паўнакроўныя вобразы, са сцэн тэатраў будзе гучаць непаўторны смех макаёнаўскай сатыры. І людзі доўга будуць удзячныя пышнаму майстру драматургіі, слаўнаму чалавеку і вернаму сябру Андрэю Макаёнку.

Спіс выкарыстаных крыніц

▪ Сохар Ю. М. На пульсе жыцця: Андрэй Макаёнак і беларускі тэатр. Мн., 1979.

▪ http://profil.adu.by/mod/book/view.php?id=4361&chapterid=13303&lang=en

▪ Макаенак Андрей Егорович. Их именами названы : Энциклопедический справочник / редкол. : И. П. Шамякин – Минск, 1987. – С. 386–387

▪ https://people.onliner.by/2020/11/12/rasskaz-pro-dramaturga-andreya-makaenka

▪ Гомельская праўда. – 2000. – 21 лістапада. – С. 1.

▪ Макаёнак Андрэй / С. С. Лаўшук // Беларускія пісьменнікі : Біябібліяграфічны слоўнік

▪ https://makaenak.goub.by/?page_id=5256

▪ https://be.convdocs.org/docs/index-6095.html

▪ Усікаў Я. К. Андрэй Макаёнак. Мн., 1984.

▪ Макаёнак Андрэй // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.

https://narbel.bsu.by/andrej-makayonak/

▪ Георгій Колас. Аўтографы Андрэя Макаёнка, Мінск: Мастацкая літаратура, 1992

https://davaiknam.ru/text/o-tajne-drami-i-dvuh-druzeyah-tateyana-shamyakina-vospominaniy

https://www.sb.by/articles/sem-let-schastya.html