Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Реферат.Макаёнак.docx
Скачиваний:
9
Добавлен:
24.06.2022
Размер:
51.63 Кб
Скачать

Знаёмства з другой жонкай

У гэты перыяд свайго жыцця ён знаёміцца са сваёй другой жонкай – Любоўю Іванавнай. Іван Шамякін гаварыў: “Жанчыны ліплі да яго як мухі на мёд: прыгажун, весяльчак, гумарыст. І ён не цураўся іх, не адштурхоўваў, гарнуў да сябе”. Першая сустрэча з будучай спадарожніцай жыцця атрымалася так: Андрэй захварэў, тэмпература пад 40, Іван Шамякін выклікаў неадкладную дапамогу з лечкамісіі, прыехала Любоў. “Пасля я нават не хадзіла наведваць яго: ён быў хворы не майго ўчастка”, - прызнавалася жонка. У другі раз яны таксама сустрэліся выпадкова: на вяселлі ў дачкі артыста Купалаўскага тэатра Паўла Кармуніна – Людмілы. На вяселлі Андрэй садзіцца за стол побач з Любоўю Іванаўнай, бярэ яе за руку і не адыходзіць увесь вечар, запрашаючы пастаянна танцаваць і адганяючы ад жанчыны іншых мужчын. Ён сваёй будучай жонке адразу і сказаў: “Нікому цябе не аддам!” “З таго вечара [А.Макаёнак] стаў прыходзіць у лечкамісію і запрашаць мяне паабедаць у рэстаран. Заляцаўся паўгода. І, у рэшце рэшт, я здалася - мы пачалі жыць разам. Я не спяшалася афіцыйна афармляць шлюб. Мне здавалася, у нас сур'ёзная розніца ва ўзросце, сумнявалася, ці складзецца жыццё з такім вядомым чалавекам”. Праз паўтара года яны афіцыйна аформілі свае зносіны ў ЗАГСе на вуліцы Камуністычнай. Сямейства Івана Шамякіна не ўспрымала Любу сур’ёзна, творчаму асяроддзю Макаёнка яна таксама не вельмі падабалася. Лічылі, што той абраў не зусім прыдатную яму па поглядах, прыхільнасцях, інтэлектуальнаму ўзроўню жанчыну. Вось як Шамякін апісаў Любоў Іванаўну ў адной з сваіх кніг: “Другая жонка яго – своеасаблівая жанчына, магчыма, нават унікальная. Перш за ўсё, да неверагоднага супярэчлівая: у ёй як бы ўвасобіліся ўсе рысы многіх эпох і многіх сацыяльных пластоў - ад сялянскай патрыярхальнасці, забабоннасці да рафінаванай псіхалогіі пэўнай часткі ультрасучаснай інтэлігенцыі”.

У 1977 годзе ўдастоіўся ганаровага звання «Народны пісьменнік Беларусі». Мастацкія дасягненні Андрэя Макаёнка былі таксама адзначаны Літаратурнай прэміяй імя Янкі Купалы і Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Якуба Коласа.

Пра шматграннасць яго таленту сведчаць створаныя ім кінааповесць «Твой хлеб», сцэнарыі фільмаў «Шчасце трэба берагчы», «Кандрат Крапіва», «Рагаты бастыён», тэлефільм «Пасля кірмашу», пераклады твораў савецкіх драматургаў Аляксандра Карнейчука, Леаніда Зорына і іншых на беларускую мову, артыкулы па праблемах драматургіі, тэатра, кіно. 

Сыход з жыцця

І хоць у пачатку 1980-х гадоў Андрэй Макаёнак яшчэ мацаваўся, наладжваў сустрэчы, меў ён намер напісаць гістарычную драму і лірычны раман, але яго здароўе выклікала сур’ёзную трывогу. Пайшоў з жыцця ён нечакана, у росквіце творчых сіл. Іван Шамякін успамінаў: “12 лістапада 1982 года мы адзначалі яго дзень нараджэння ў новай кватэры, якую ён атрымаў чатыры дні назад. Мэблю яшчэ не купіў”. Прычынай яго смерці 16 лістапада 1982 года стаў тромб, асколак вайны, які рушыў па крывяносным сасудам і закаркаваў сэрца. Памёр Андрэй Ягоравіч у бальніцы. Вырашыў пагаліцца. Упаў.

У той злашчасны дзень побач з ім быў самі дарагі яму чалавек – жонка Люба. “Андрэй Ягоравіч мяне вельмі любіў. Жыць з ім было добра”, - з сумнай усмешкай успамінала яна аб ім пасля яго смерці. “Памятаю, ён мог на працягу сутак не ўстаць з-за працоўнага стала. Ціхенька падыйду, пастаўлю талерку з бутэрбродамі, малако ці кава. Ён машынальна гэта з'есць”.

Памяць

Пахаваны пісьменнік на Усходніх могілках у Мінску, дзе таксама знаходзяцца магілы айчынных палітыкаў, вядомых навукоўцаў, музыкаў, акцёраў і спартсменаў. Месца пахавання народнага пісьменніка БССР пазначана плітамі паліраванага граніту чырвонага колеру. На адной з іх усталявана скульптура: драматург сядзіць у крэсле. Побач, правей, размешчаны літой бронзавы аўтограф Андрэя Ягоравіча Макаёнка, перад ім размешчана таблічка з рэльефным надпісам: “НАРОДНЫ ПІСЬМЕННІК БССР. МАКАЁНАК АНДРЭЙ ЯГОРАВІЧ. 1920-1982”.

У 1983 годзе, СМ БССР прыняў рашэнне аб прысваенні сярэдняй школе ў вёсцы Журавічы імя Андрэя Макаёнка. Яшчэ праз год пасля смерці пісьменніка ў часопісе “Маладосць” з'явілася дакументальная аповесць Івана Шамякіна “Таямніца драмы: аповесць пра сябра”. Распавёўшы пра лёс і характар свайго сябра, аўтар згадаў і пра абставіны асабістага жыцця драматурга. Тады гэты твор выклікаў скандал, бо Шамякін (хай і “агульнымі словамі, без дэталяў”) дазволіў сабе пакрытыкаваць паводзіны другой па ліку жонкі Макаёнка. У 1986 годзе ў Журавічах была адкрыта хата-музей Андрэя Макаёнка. У 2000 годзе там жа быў усталяваны помнік пісьменніку. Ён уяўляе сабой скульптурны бюст на высокім прамавугольным пастаменце з белага каменя. Аўтарам з’яўляецца гомельскі скульптар Зміцер Папоў. Імем таленавітага драматурга названы вуліцы ў Мінску і Гомелі. У Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя Леніна 6 гадоў назад была адкрыта мемарыяльная зала Андрэя Макаёнка. Там, за шклом шаф, захоўваюцца рукапісы, нататкі, чарнавікі пісьменніка. Знайсці там можна і франтавы дзённік, які Андрэй Ягоравіч пісаў таемна, калі быў прызваны ў 1939 годзе ў войска. У ім ёсць такія радкі: "Здаецца, сама зямля стогне і заклікае аб літасці. Але няўмольная смерць бязлітасна нявечыць, здзекваецца, рыпае зубамі. Якім далікатным здаецца чалавек..."

Нашмат пазней самога драматурга памерла яго жонка Любоў Іванаўна Макаёнак. Пайшла яна з жыцця 17 кастрычніка 2021 года.