Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Реферат.Макаёнак.docx
Скачиваний:
9
Добавлен:
24.06.2022
Размер:
51.63 Кб
Скачать

Няўдача

У 1957 годзе свет убачыла сатырычная камедыя “Каб людзі не журыліся”. П’есай цікавіліся за межамі Беларусі, аднак яна не была паспяховай. Спектакль купалаўцаў пасля двух-трох паказаў быў зняты, у абласных тэатрах да прэм’еры справа не дайшла. Калі купалаўцы захацелі паехаць са спектаклем па п’есе ў Кіеў, дазволу не даў сакратар ЦК па ідэалогіі таварыш Гарбуноў, які палічыў, што суседзі будуць смяяцца з беларусаў. Твор знялі з рэпертуару. 

Наўрад ці хто смяяўся б з суайчыннікаў аўтара, бо фон у яго творы надзвычай змрочны, ноткі трывогі пранізваюць нават чыста камічныя сцэны. Сваёй п’есай Андрэй Макаёнак імкнуўся прыцягнуць увагу грамадскасці да незайздроснага жыцця сельскіх працаўнікоў. Гэта жыццё драматург добра ведаў. У лісце да пісьменніка Аляксея Кулакоўскага ён апавядаў пра тое, што на ўвесь Журавіцкі раён з 71 калгаса 58 не далі калгаснікам на працадні ні каліва; астатнія 13 выдавалі па сто грамаў збожжа. Таму і гаворыць гаротніца Аксіння з камедыі «Каб людзі не журыліся»: «Робіш, робіш, а яно як у дзіравы мех…» Такой праўды пра калгаснае жыццё чыноўнікі дараваць не маглі, таму зрабілі ўсё, каб скараціць сцэнічны лёс твора Андрэя Макаёнка.

Яму зноў патрэбна было прабірацца на сцэну і заваёўваць любоў публікі. Яго “Лявоніха на арбіце” (1961) не сустрэла ніякіх сур’ёзных перашкод на шляху ў тэатр, што было добрым знакам. Прэм’ера спектакля ў тэатры імя Янкі Купалы супала з палётам Юрыя Гагарына ў космас, і гэта выклікала ў гледачоў дадатковыя станоўчыя эмоцыі і асацыяцыі. Камедыя атрымала ўсенародную вядомасць. У 1962 яна была адзначана Літаратурнай прэміяй Янкі Купалы.

Развод

У 60-я годы пісьменнік са сваёй жонкай Аленай Сяргееўнай стаў з'яўляцца ўсё радзей і радзей. Кажуць, яны вельмі часта сварыліся. Неўзабаве ў 1968-м яны рассталіся. Пасля гэтага драматург сем гадоў жыў адзін. Кватэру Андрэй пакінуў жонцы, таму першыя чатыры гады ў яго была толькі дача.

— Сам мыў сабе сарочкі, сам гатаваў страву, ды яшчэ нярэдка і гасцей прымаў з усёй шчырасцю сваёй шырокай натуры. Хаця пасля гасцей часам скардзіўся: «Усё люблю, усё умею, адно брыдка — мыць талеркі», — успамінаў Шамякин. Ён быў упэўнены, што рознагалоссі з жонкай у Макаёнка пачаліся менавіта пасля «заляцання да яго некаторых маладых актрыс. А далей ужо нарасталі як снежны ком».

Папулярнасць

У 1966 - 1978 гадах пісьменнік з'яўляўся галоўным рэдактарам часопіса “Нёман”. Ён шмат чаго зрабіў для выдання. Макаёнак змог падняць тыраж часопіса ў некалькі разоў. Падпісчыкі ганяліся за ім не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім Савецкім Саюзе. Пісьменнік вельмі строга і жорстка адбіраў творы, якія пойдуць у друк. Ён не баяўся друкаваць вострыя палітычныя рэчы, але ў той жа час не грэбаваў і моцна зробленай замежнай белетрыстыкай. Ён умеў бачыць будучы поспех таго ці іншага твора ў публікі.

Як член дэлегацыі БССР у 1965 годзе ўдзельнічаў у рабоце XX сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. 

У 1967 годзе з-пад пяра драматурга выйшла сатырычная камедыя “З кірмашу”. Аднак, нягледзячы на намаганні аўтара, падтрымку кіраўніцтва Саюза пісьменнікаў БССР, заступніцтва дзяржаўных чыноўнікаў высокага рангу, камедыя так і не была пастаўлена. Такія адносіны да свайго твора Андрэй Макаёнак успрыняў надзвычай хваравіта. I толькі франтавая загартоўка, падтрымка сяброў, усведамленне неабходнасці барацьбы за лепшае ў жыцці дапамаглі мастаку слова перажыць складаны перыяд. У тужлівы час ён ратаваўся працай.

У 1969 годзе была завершана трагікамедыя “Зацюканы апостал”. Прэм’ера спектакля па гэтай п’есе спачатку адбылася ў Расіі, у Маскоўскім тэатры сатыры праз год пасля публікацыі твора. Спектакль быў неверагодна паспяховы. І толькі пасля гэтага п’еса пачала ставіцца ў беларускіх тэатрах. “Зацюканага апостала” ставілі і ва Украіне, і ў Казахстане, і ў Латвіі ,і нават у краінах Заходняй Еўропы.

У 1971 годзе Андрэй Макаёнак атрымаў пасаду дэпутата Вярхоўнага Савета БССР і быў ім да 1982 года.

У 1970-1980-я гады новыя працы Андрэя Макаёнка з’яўляліся часта: сатырычныя камедыі “Таблетку пад язык” (1972) і “Святая прастата” (1976), сентыментальны фельетон “Верачка” (1979), трагікамедыі “Пагарэльцы” (1980) і “Дыхайце эканомна” , што была апублікавана толькі пасля смерці драматурга ў вераснёўскім і кастрычніцкім нумарах часопіса «Беларусь» за 1983 год, выходзяць розныя зборнікі.