- •2. “Нашаніўскі” перыяд у гісторыі беларускай літаратуры і яго актыўныя дзеячы. Дзве плыні ў “нашаніўскім” руху.
- •3. Асноўныя заканамернасці развіцця беларускай літаратуры пачатку хх ст. Беларускамоўны перыядычны друк на пачатку хх ст.
- •6. Тэматыка, вобразы прозы Ядвігіна ш. Жанрава-стылявыя асаблівасці.
- •7. Ядвігін ш. “Золата”. Спроба рамана.
- •9. На крылах рамантызму. Паэзія Цёткі.
- •11. Публіцыстычная спадчына а. Пашкевіч.
- •12. Янка Купала. Наватарская роля пісьменніка ў развіцці беларускай паэзіі. Спецыфічныя рысы мастакоўскай індывідуальнасці (параўнаць з Коласам).
- •16. Драматычныя паэмы Янкі Купалы “Адвечная песня” і “Сон на кургане”: міфалогія і філасофія паэм. Купала і мадэрнізм.
- •18. Купала-драматург. Праблематыка п’ес “Раскіданае гняздо”, “Паўлінка”. Праблема аўтарскай пазіцыі.
- •21. Тэмы, матывы і вобразы зборніка “Песні-жальбы” і ранняй паэзіі Якуба Коласа. Праявы мастакоўскай індывідуальнасці (параўнаць з Янкам Купалам). Купала
- •22. Нацыянальны свет беларуса ў паэме Якуба Коласа “Новая зямля”. Ідэя гаспадара ў творы. Асаблівасці паэтыкі. Праблема зямлі і волі.
- •24. Універсалізм творчасці Максіма Багдановіча.
- •25. Зборнік м. Багдановіча “Вянок” як ідэйна-мастацкая цэласнасць, як духоўная біяграфія паэта. Паэт і імпрэсіянізм.
- •26. Праблема красы ў эстэтыцы м. Багдановіча (вершы “у вёсцы”, “Вераніка”, апавяданні “Апокрыф”, “Апавяданне аб іконніку і залатару”, “Мадонна” і інш.).
- •28. Творчасць Вацлава Ластоўскага і культурна-гістарычны кантэкст.
- •29. Беларус і Беларусь Вацлава Ластоўскага.
- •30. Вацлаў Ластоўскі — майстар малых празаічных жанраў.
- •31. Аповесць “Лабірынты” в. Ластоўскага.
- •33. Алесь Гарун: цярністы шлях вяртання ў літаратуру. Жанравае і тэматычнае наватарства Гаруна-празаіка.
- •34. Вобраз беларуса-адраджэнца ў зборніку а. Гаруна “Матчын дар”. Праблематыка і жанрава-стылёвыя асаблівасці паэзіі.
- •35. Нацыянальны тэатр на пачатку хх ст. Роля у. Галубка і ф. Аляхновіча ў станаўленні нацыянальнай драматургіі.
- •36. “Новая драма” Францішка Аляхновіча.
- •37. Ф.Аляхновіч як асоба часоў новага Адраджэння. Дакументальная аповесць “у кіпцюрах гпу” як прысуд сталінізму. Вобраз апавядальніка ў творы.
- •38. Максім Гарэцкі: станаўленне беларускай прафесійнай прозы. Тэматыка, праблематыка, мастацкія асаблівасці.
- •39. Вобраз беларуса і лёс Беларусі ў творах м. Гарэцкага.
- •40. Аповесць м. Гарэцкага “Дзве душы”. “Блуканне па пакутах” Ігната Абдзіраловіча.
- •41. “Крамольныя творы” м. Гарэцкага (“Лірныя спевы”, “Усебеларускі з’езд 1917 года”, “у 1920 годзе”, “Апостал”, “Незадача”, “Фантазія”).
- •42. Гуманістычная скіраванасць антываеннай прозы м. Гарэцкага (“Літоўскі хутарок”, “На імперыялістычнай вайне”, інш.).
- •43. Драматычныя абразкі м. Гарэцкага як жанр. Нацыянальная праблематыка і быційна-філасофскія пытанні ў абразку “Антон”.
- •44. Дакументальны жанр у творчасці м. Гарэцкага (“Сібірскія абразкі”, “На імперыялістычнай вайне”, “Скарбы жыцця”).
- •46. Ранняя творчасць Змітрака Бядулі: пісьменнік і мадэрнізм.
- •47. Рэалістычна-бытавыя апавяданні і аповесць “Салавей” Змітрака Бядулі.
- •48. Творчасць Цішкі Гартнага і культурна-гістарычны кантэкст.
- •51. Жанр імпрэсіі ў “нашаніўскай” літаратуры.
- •52. Публіцыстыка пачатку хх ст.: аўтары, тэмы, праблемы.
- •55. Вобраз музыкі ў беларускай літаратуры пачатку хх ст.
- •56. Тэма красы ў літаратуры пачатку хх ст.
- •57. Вобраз жанчыны ў творах пісьменнікаў пачатку хх ст.
11. Публіцыстычная спадчына а. Пашкевіч.
Публіцыстычныя артыкулы Непасрэдны ўдзел пісьменніцы ў справах нацыянальнага адраджэння выклікаў да жыцця палымяную публіцыстыку Цёткі, змешчаную ў «Нашай Ніве» і «Лучынцы». Яна выступала з патрабаваннямі дамагацца для беларусаў беларускай пачатковай школы («Як нам вучыцца»), абараняла высокую годнасць беларускай мовы («Шануйце роднае слова»), заклікала ўзняцца над штодзёншчынай да разумення вечных скарбаў душы. З асаблівым пафасам звярталася Цётка да вучнёўскай моладзі, бачачы ў ёй будучыню беларускага адраджэння. Яна брала на сябе абавязак перадаць, як эстафету, нацыянальны запавет Ф. Багушэвіча і ў імя гэтага заклікала «развіваць далей родну мову, узбагачаць свой народ знаннем і культурай». «Толькі не кідайце роднай мовы: бо запраўды для свайго народу тады вы ўмёрлі!» — палка паўтарала яна прарочыя Багушэвічавы словы.
Мемуары "З дарогі" - Нямеччына Успаміны аб вандроўцы ў Фінляндыю можна лічыць грунтоўным этнаграфічным нарысам з жыцця фінаў, а таксама гімнам фінскаму культурна-гістарычнаму адраджэнню, за якім паралеллю праглядваецца запаветная мара Цёткі аб адраджэнні беларусаў.
Значэнне творчасці Цёткі ў станаўленні беларускай літаратуры пачатку XX ст. заключаецца ў тым, што яна была непасрэдным водгукам на канцэпцыю нацыянальнага адраджэння, сфармуляваную Ф. Багушэвічам. Цётка была адной з першых яе пераемніц як у мастацкай творчасці, так і на полі грамадскай дзейнасці, ствараючы і пашыраючы разам з Я. Купалам і Я. Коласам, Ядвігіным Ш. і А. Уласавым, братамі Луцкевічамі і Іваноўскімі, а таксама іншымі рупліўцамі на гэтай ніве ідэалогію і эстэтыку нацыянальнага адраджэння на пачатку XX ст. Гэтым было абумоўлена наватарства яе паэтыкі, распрацоўка новых тэм і матываў у паэзіі, прозе, публіцыстыцы. У галіне стылю Цётка прынесла ў беларускую паэзію магутную стыхію лірызму, пачуццёвасці, на новым узроўні скарыстаўшы ў творчых мэтах фальклорную паэтыку. У прозе яна паказала адметную жанрава-стылявую разнастайнасць, стварыўшы узоры сацыяльна-бытавога, алегарычнага, псіхалагічнага, сатырычнага апавядання, выкарыстоўваючы пры гэтым прыёмы сінтэтычнага пісьма; рэальны сацыяльна-бытавы сюжэт часта меў сімволіка-алегарычны план, а містычная сфера перажыванняў упляталася ў рэалістычную канву вонкавых падзей. У беларускай прозе Цётка стала таксама заснавальніцай экзістэнцыялізму («Зялёнка») — эстэтычнай плыні, якая моцна пашырылася ў Еўропе пасля першай сусветнай вайны.
12. Янка Купала. Наватарская роля пісьменніка ў развіцці беларускай паэзіі. Спецыфічныя рысы мастакоўскай індывідуальнасці (параўнаць з Коласам).
Купала-рамантык увесь у метафары. Колас-рэаліст у рэлістычна-канкрэтнай малюнкавасці. Купала – лірык драматычнага напруджання, які перайшоў да драматургіі. Спакойны, рэалістычна-канкрэтны Колас стаў аўтарам паэмы-эпапеі “Новая зямля”. Стаў адным з заснавальнікаў беларускай нацыянальнай прозы, тардыцыі палітычнага, лірычна-сінтэтічнага стылю ў ёй. Агульнае:спроба ўваскрэсіць нацыю і матыў пераадолення хаосу і яднання народу
Віктар Жыбуль: Купала пачынаў пісаць па-польску, а Колас - па-руску. Колас быў большы эпік, а Купала - лірык (бо не пісаў эпапей кшталту "На ростанях"). Купала бліжэй да рамантызму, Колас - да рэалізму.
Оля Габрусева: Абодва мелі ордэны народных пісьменнікаў. Колас да ўсяго яшчэ і бытаапісальнік (“Новая Зямля” -- "скарбонка беларускай літаратуры" і "энцыклапедыя сялянскага жыцця"), Купала у выніку гэтага больш узвышаны (містычнасць вершаў, “Явар і каліна”).
Максім Гарэцкі, Дзве душы: - Мне больш падабаецца Якуб Колас, - кажаць з смешнай паважнасцю Сухавей, - бо мне ў яго вершах чуецца тое, што я чую цяпер, тут, пад беларускім небам, сярод беларускага жыта, той шчыра-беларускі дух, які ёсць адзнакай іменна беларускай паэзіі, а не якой іншай... - А мне - Янка Купала, бо ў яго можна знайсці і гэты дух, і апрача таго, лепшую, чымсі ў Коласа, тэхніку верша, - адказуець яму любым голасам Іра. 13. “Невядомы” Купала: вершы і публіцыстычныя артыкулы 1918 — 1922 гг. П’еса “Тутэйшыя”. Паэт і таталітарная сістэма.
Неаднаразова падвяргаўся рэпрэсіям. У 1921 на паэта быў накладзены хатні арышт і канфіскаваны рукапісы. У 1930 былі раскулачаны маці і сястра паэта. Летам 1930 у друку з'явіўся артыкул Л. Бэндэ «Шлях паэта», у якім Янка Купала абвяшчаўся «ідэолагам буржуазнага нацыянал-адраджанізму». Купалу выклікалі на допыты ў ДПУ; яму інкрымінавалася лідэрства ў «Саюзе вызвалення Беларусі». 20.11.1930 пасля «гутарак» у ДПУ ён зрабіў спробу самагубства, але быў выратаваны. У снежні 1930 быў вымушаны апублікаваць у «Звяздзе» «пакаянны» ліст, у якім паэт вымушаны быў прызнавацца ў «памылках» і «шкодных поглядах», абяцаў парваць з «кулацкім нацыяналістычным адраджанізмам» і «аддаць усе свае сілы сацыялістычнаму будаўніцтву». У 1930-я г. творы Купалы падвергліся значнай цэнзурнай праўцы, у т.л. творы са зборнікаў «Жалейка» і «Гусляр». У 1937 над паэтам чарговы раз навісла пагроза арышту — яго імя апынулася ў спісе мяркуемых ахвяр. Арышту ўдалося пазбегнуць.