Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
20 ст.docx
Скачиваний:
35
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
121.51 Кб
Скачать

51. Жанр імпрэсіі ў “нашаніўскай” літаратуры.

Імпрэсія ― невяікі верш ці абразок, у якім на першым плане ў ражанне ад той ці іншай з’явы. Аснова ― лірызм і псіхалагізм. “Наша ніва” ― стартавая пляцоўка для мнгіх беларускіх пісьменнікаў, у тым ліку у жанры імпрэсіі. Першая аповесць ― “Траляленачка”. Ластоўскі. Пачынальк імпрэсіі. Першы твор ― “Зайчык” ― імпрэсіяністычны абразок. Ядвігін Ш. Першы узняў праблему маральнага выбару. Рысы:Недасказальнасць, вобраз маленькага чалавека (“З бальнічнага жыцця”), рытмічнасць з павольнасцю, паўтор слоў, глыбокія характарыстыкі, асноўныя сродкі перадачы сэнсу ― размова і мова. Бядуля. 1913 ― першыя абразкі пад псеўд. Ясакар.Рысы: значная роля прыроды, больш маральных праблем, чым сацыльных,шмат думак, невыразныя вобразы.

52. Публіцыстыка пачатку хх ст.: аўтары, тэмы, праблемы.

Наша Ніва” – цэнтр беларускага нацыянальна-вызваленчага руху і культуры пачатку ХХ стагоддзя. Аўдыторыя -- сяляне, нацыянальная інтэлігенцыя Тэмы: Нацыянальныя: характар беларусаў, заклік да выкарыстання ў школе, царкве і касцёле беларускай мовы, пераходу іх на беларускія нацыянальныя пазіцыі. За правы паняволенных народаў мець сваё культурна - гістарычнае развіццё, спрыяла пашырэнню беларускай мовы і культуры. Грамадска-палітычныя: супраць трэцячэрвеньскага выбарчага закону, супраць афіцыйнай царскай палітыкі, супраць рэакцыйнай дзейнасці расійскіх і польскіх шавіністычных арганізацый, за дзейнасць Дзяржаўнай думы. Ацэнка з дэмакратычных пазіцый, павага да правоў і годнасці чалавека. Эканамічныя: за ўвядзенне на Беларусі земстваў, хутарызацыю (хаця гэта не вырашыць праблем малазямелля), арганізацыю вытворчых, крэдытных, гандлёвых, асветніцкіх і іншых суполак.  Сацыяльныя праблемы (асабліва у час рэдактарства Купалы),  Цётка Непасрэдны ўдзел пісьменніцы ў справах нацыянальнага адраджэння выклікаў да жыцця палымяную публіцыстыку Цёткі, змешчаную ў «Нашай Ніве» і «Лучынцы». Яна выступала з патрабаваннямі дамагацца для беларусаў беларускай пачатковай школы («Як нам вучыцца»), абараняла высокую годнасць беларускай мовы («Шануйце роднае слова»), заклікала ўзняцца над штодзёншчынай да разумення вечных скарбаў душы. З асаблівым пафасам звярталася Цётка да вучнёўскай моладзі, бачачы ў ёй будучыню беларускага адраджэння. Яна брала на сябе абавязак перадаць, як эстафету, нацыянальны запавет Ф. Багушэвіча і ў імя гэтага заклікала «развіваць далей родну мову, узбагачаць свой народ знаннем і культурай». «Толькі не кідайце роднай мовы: бо запраўды для свайго народу тады вы ўмёрлі!» — палка паўтарала яна прарочыя Багушэвічавы словы. Ядвігін Ш "Людзі-людзьмі забытыя". Ядвігін Ш. гаворыць, што селянін-беларус абуджаецца пасля доўгага сну, пачынае цікавіцца сучаснымі падзеямі, але ён адгароджаны ад ведаў, асветы, літаратуры, бо няма нават перыядычных выданняў на роднай мове, ён звяртае ўвагу грамадскасці на неабходнасць неадкладна арганізаваць выданне на беларускай мове штотыднёвага дадатку да адной з газет, якія выходзяць на тэрыторыі Беларусі. "Лісты з дарогі" - пісьменніцкія ўражанні, грамадзянскі роздум над эканамічнымі і нацыянальнымі праблемамі жыцця беларускага селяніна. А у апошнім лісце "Думкі з падарожжа"пісьменнік робіць рашучыя вывады: "Народ паспеў: … жыць так, як жыў дагэтуль, - нельга...". Закранае праблему народнай асветы Вацлаў Ластоўскі Янка Купала (канспект) Максім Багдановіч “Хто мы такія?”. Успамінае гісторыю, высвятляе, што мы за народ, бо “імя свайго народа забыліся”. Нельга забываць сваёй гаворкі, звычаяў, песень. “Аб веры нашых прашчураў”. Успамінае гісторыю, у каго верылі продкі. “Белорусский беженский приют”. Прыклад аднаго з прыютаў, дзе навучанне вядзецца па-беларуску. «Голос из Белоруссии». Пра навучанне ў школах на беларускай мове, мінусы навучання на рускай мове. “На белорусские темы”. Гітсорыю беларусаў і беларускай мовы. Вацлаў Ластоўскі “Родная мова”: Гнеўн інтан, скірованная на тых, хто ганьбіць родн мову, мяжуе яе з літар-най. Заклік абераг і ўзбагач родн мову. Заклік будаваць духоўн сілу, розум, пачуцці дабра і зла на родн мове “Сплачвайце доўг”: Павага да родн мовы як вяртанне доўга продкам. Пошукі будучыні ў старонках гісторыі.  “З нашага жыцця” …ў нас доўгае нявольнае жыцце асляпіла народ, адабрала ад яго характар, цвердась, гордасць нацыянальную, зрабіла яго слугой і нявольнікам 53. Сацыяльны пратэст малога чалавека ў прозе пачатку ХХ ст.

Цётка – “Хрэст на свабоду” Вацлаў Ластоўскі - “Лебядзіная песня”  Янка Купала – “Разбуранае гняздо” Якуб Колас - “Новая зямля” Максім Гарэцкі – “Літоўскі хутарок” 54.  Праблема “тутэйшасці” ў творчасці пісьменнікаў пачатку ХХ ст.

Слова «тутэйшыя» ў мінулым было адэкватна слову «беларусы». Гістарычна неспрыяльныя ўмовы ў развіцці нашай краіны, Беларусі, якія склаліся пасля распаду Вялікага княства Літоўскага, адмоўна паўплывалі на развіццё культуры і светапогляду народа, які перастаў усведамляць сябе як самастойная нацыя. Паланізацыя і акаталічванне, а потым русіфікацыя насельніцтва Беларусі знайшлі адбітак ва ўсіх сферах грамадска-культурнага жыцця. Беларуская культура, якая ў межах Вялікага княства Літоўскага вызначалася высокім узроўнем развіцця ў дачыненні да еўрапейскай гуманістычнай і дэмакратычнай накіраванасці (Францыск Скарына, Мікола Гусоўскі, Леў Сапега), была амаль на два стагоддзі адкінута назад.

Янка Купала як адданы сын свайго народа, інтэлігент у самым поўным сэнсе гэтага слова ў той час, калі на карту быў пастаўлены лес Радзімы, яе будучыні, свой грамадзянскі абавязак бачыў у абуджэнні народнай свядомасці. У вершы «Тутэйшы», які быў напісаны ў 1913 годзе, аўтар са спачуваннем ставіцца да героя твора — мясцовага чалавека. У самахарактарыстыцы лірычнага героя твора прысутнічаюць асуджальныя і іранічныя моманты. Ён, гэты герой, быццам і адчувае, што існуе Бацькаўшчына, духоўна неабходная яму, а з другога боку, гэты гонар, што яна ёсць, нібыта і дарэмны.

Самая заганая, небяспечная рыса тутэйшага — няведанне, што рабіць, няздольнасць узняцца да разумення, што такое «добра» і «дрэнна». Пасіўнасць, зміранасць, абыякавасць цалкам падпарадкавалі сабе натуру тутэйшага.

У трагікамедыі «Тутэйшыя» Янка Купала востра паставіў праблему тутэйшасці, вызначыў шляхі яе вырашэння. Твор быў напісаны ў 1918-1922 гг., гістарычна супярэчлівы час. Пісьменнік разумеў становішча свайго народа, якое склалася на працягу стагоддзяў. Па-мастацку тонка і ўдала ён стварыў тыповы вобраз беларуса. Пагардлівыя адносіны да ўсяго свайго роднага — найболын характэрная рыса яго характару. Мікіта Зносак, персанаж найболып высмеяны, поўна і глыбока раскрыты аўтарам ў сваёй абмежаванай духоўнай сутнасці. Раўнадушша да ўсяго роднага перарастае ў пагарду і нават здраду. Мікіта варты насмешкі, сатырычнай непрымірымасці, але і жалю, горычы, спачування. Ён тыповы прадстаўнік нацыянальнай драмы. Аднак тып Мікіты гістарычна небезнадзейны для драматурга. Аўтар у нейкай ступені верыць у яго зварот. Гэта надае аптымістычную ноту ў падтэкставым гучанні п'есы.

Галоўны сцвярджальны пафас ідэі твора засяроджаны ў вобразах Янкі Здольніка і Аленкі. Яны прыйдуць у заўтрашні дзень людзьмі іншымі. Іх дзейнасць здольна выхаваць пачуццё любові і адданасці беларускай зямлі, адчуванне сваёй адметнасці, непадобнасці да астатніх.

Тутэйшыя так і не змяніліся да нашага часу. На жаль, людзей, падобных да Зносака, у нашым сучасным жыцці шмат. Як і ён, яны варожа ставяцца да ўласнай культуры, адкрыта зневажаюць святыню народа — мову, хоць і на любой іншай граматна выказваць асабістыя думкі не могуць. Сіндром тутэйшасці — гэта ганебны крыж беларусаў. Аднак я ўпэўнены, што ёсць людзі, для якіх праблема тутэйшасці неабыякавая. Менавіта яны здольны абудзіць народ ад бяспамяцтва.

 

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]