Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Праграма экзамену и разборы.docx
Скачиваний:
36
Добавлен:
14.08.2019
Размер:
41.04 Кб
Скачать

Парадак марфалагічнага разбору безасабова-прэдыкатыўных слоў

1.Лексіка-семантычныя група безасабова-прэдыкатыўных слоў (стан чалавека або іншай жывой істоты, стан прыроды або навакольнага асяроддзя, аб’ектыўная або суб’ектыўная ацэнка якога-небудзь стану ці становішча, мера чаго-небудзь і ацэнка чаго-небудзь з маральна-этычнага боку, мадальная ацэнка чаго-небудзь);

2. Разрад па суадносінах з іншымі часцінамі мовы: уласна безасабова-прэдыкатыўнае слова; суадноснае з прыслоўем, з назоўнікам, з прыметнікам, з дзеясловам;

3. Ступень параўнання (формы простая, складаная)

Узор: Калі ж спакойна на душы, парожнім словам не грашы (Грахоўскі)

Спакойна – безасабова-прэдыкатыўнае слова; абазначае стан чалавека; суадноснае з прыслоўем спакойна; можа мець простую і складаную формы ступеней параўнання: спакайней, больш (менш) спакойна.

Марфалагічны разбор прыназоўнікаў

  1. часціна мовы,

  2. разрад паводле паходжання (вытворны, невытворны)

  3. паводле структуры (просты, складаны, састаўны)

  4. з назоўнікам (займеннікам) якога склону ўжыты

  5. функцыянальнае значэнне (прасторавае, часавае, прычыны, мэты)

Узор: На (восень) — прыназоўнік; невытворны,. Просты, ужыты з назоўнікам вінавальнага склону, выражае аб’ектнае значэнне.

Парадак марфалагічнага разбору злучнікаў

  1. часціна мовы

  2. разрад паводле сінтаксічнай функцыі: злучальны (спалучальны, супастаўляльны, размеркавальны, далучальны, паясняльны); падпарадкавальны (часавы, прычынны, мэтавы, умоўны, параўнальны, уступальны, тлумачальны, выніковы);

  3. разрад паводле паходжання (невытворны, вытворны);

  4. паводле будовы (просты, састаўны)

  5. паводле ўжывання (адзіночны, паўторны, парны)

  6. якія сінтаксічныя адзінкі злучае (члены сказа, часткі складанага сказа)

Узор: Той дзень прапаў і страчаны навекі, калі ты не зрабіў таго, што мог.

І — злучнік; злучальны (спалучальны), невытворны, просты, адзіночны, злучае аднародныя члены сказа.

Калі — злучнік, падпарадкавальны (умоўны); вытворны, просты, адзіночны, злучае часткі складаназалежнага сказа.

Парадак марфалагічнага разбору часціц

  1. часціна мовы

  2. разрад паводле паходжання: невытворная, вытворная

  3. разрад паводле структуры: простая, састаўная;

  4. разрад паводле значэння і функцыі: а) часціцы, якія выражаюць дадатковыя сэнсавыя адценні (указальныя, вылучальна-абмежавальныя, азначальна-ўдакладняльныя); мадальныя і мадальна-валявыя (сцвярджальныя, адмоўныя, пытальныя, мадальна-валявыя, параўнальныя), эмацыянальна-экспрэсіўныя (клічныя, узмацняльныя), словаўтваральныя і формаўтваральныя

Узор: Б — часціца, вытворная, простая, формаўтваральная (утварае форму дзеяслова ўмоўнага ладу).

Ні— часціца, невытворная, простая, эмацыянальна-экспрэсіўная, узмацняльная.

Парадак марфалагічнага разбору выклічнікаў

  1. часціна мовы;

  2. разрад паводле значэння: эмацыянальны, волевыяўленчы, моўнага этыкету; што выражае.

  3. разрад паводле паходжання: невытворны, вытворны

Узор: А, ты ўжо тут! тырчыць, як паля! Здароў, як маешся, Міхале?

А — выклічнік, эмацыянальны, выражае здзіўленне; невытворны.

Здароў — выклічнік, моўнага этыкету, выражае прывітанне; вытворны.