- •Установа адукацыі
- •Тлумачальная запіска
- •Прыкладны тэматычны план
- •Змест вучэбнага матэрыялу тэма 1. Уводзiны. Вытокі дзіцячай літаратуры
- •Тэма 2. Узнікненне дзіцячай літаратуры
- •Тэма 3. Жанр казкі ў літаратуры для дзяцей
- •3.2. Эвалюцыя жанру казкі ў рускай літаратуры хіх-хх ст.
- •Тэма 4. Апавяданне і аповесць для дзяцей у айчыннай і сусветнай літаратуры.
- •Тэма 5. Навукова-пазнавальная літаратура для дзяцей
- •Тэма 6. Паэзія ў дзіцячым чытанні
- •Тэма 7. Тэндэнцыі развіцця жанраў дзіцячай драматургіі
- •Тэма 8. Жанр ілюстрацыі ў дзіцячай кнізе. Сучасныя перыядычныя выданні для дзяцей
- •Інфармацыйна-метадычная частка літаратура
- •Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі і выкананні самастойнай работы
- •Пералік рэкамендаваных сродкаў дыягностыкі кампетэнцый студэнтаў
- •Крытэрыі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці
Установа адукацыі
«БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ПЕДАГАГІЧНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ
ІМЯ МАКСІМА ТАНКА»
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Прарэктар па вучэбнай рабоце
____________ У.У. Шлыкаў
«___»________________2014 г.
Рэгістрацыйны № УД-33-02- -2014 / баз.
ДЗІЦЯЧАЯ літаратура
Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасцей:
1 – 03 03 01 Лагапедыя;
1 – 03 03 06 Сурдапедагогіка;
1 – 03 03 07 Тыфлапедагогіка;
1 – 03 03 08 Алігафрэнапедагогіка
2014 г.
СКЛАДАЛЬНІК
В.Б. Несцяровіч, дацэнт кафедры беларускай літаратуры і культуры ўстановы вышэйшай адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка», кандыдат філалагічных навук, дацэнт
РЭЦЭНЗЕНТЫ:
Н.А. Развадоўская, дацэнт кафедры рускай і зарубежнай літаратуры ўстановы вышэйшай адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка», кандыдат філалагічных навук, дацэнт;
І.В. Саверчанка, загадчык сектара гісторыі беларускай літаратуры Дзяржаўнай навуковай установы «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», доктар філалагічных навук, прафесар
РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ:
Кафедрай беларускай літаратуры і культуры ўстановы вышэйшай адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка»
(пратакол № 7 ад 24.02.2014 г.);
Загадчык кафедры
______________І.М. Гоўзіч
Саветам факультэта беларускай і рускай філалогіі ўстановы вышэйшай адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка»
(пратакол № 7 ад 05. 03. 2014 г.);
Старшыня
______________В.Д. Старычонак
Навукова-метадычным саветам установы вышэйшай адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка»
(пратакол № 3 ад 06.03.2014 г.)
Адказны за рэдакцыю: В.Б. Несцяровіч
Адказны за выпуск: В.Б. Несцяровіч
Афармленне вучэбнай праграмы і суправаджаючых
яе матэрыялаў дзеючым патрабаванням Міністэрства
адукацыі Рэспублікі Беларусь адпавядае
Метадыст вучэбна-метадычнага
упраўлення БДПУ
____________ __________________
(подпіс) (ініцыялы, прозвішча)
Тлумачальная запіска
Праграма па дзіцячай літаратуры складзена згодна з новай канцэпцыяй літаратурнай адукацыі і абумоўлена рэаліямі нашага часу.
Мэтай вучэбнай дысцыпліны “Дзіцячая літаратура” з’яўляецца вывучэнне асноўных заканамернасцей развіцця сусветнай і айчыннай літаратуры для дзяцей, рэалізаваных у творчасці канкрэтных яе прадстаўнікоў, раскрыццё эвалюцыі жанравых форм. Падбор імёнаў і твораў матывуецца такімі крытэрыямі, як гуманістычны патэнцыял, мастацкая каштоўнасць, месца, якое твор займае ў гісторыі літаратуры і творчасці пісьменніка, актуальнасць для нашага часу і даступнасць для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.
Задачы дысцыпліны:
– даць студэнтам цэласнае ўяўленне пра дзіцячую літаратуру як самастойную гісторыка-літаратурную з’яву, якая адлюстроўвае агульныя тэндэнцыі развіцця айчыннай і сусветнай культуры, літаратуры і педагагічнай думкі;
– пазнаёміць з асноўнымі этапамі, важнейшымі заканамернасцямі ў развіцці дзіцячай літаратуры;
– прасачыць гісторыю ўзнікнення і існавання жанраў дзіцячай кнігі;
– вывучыць манаграфічна творчасць беларускіх, рускіх і замежных аўтараў, якія пісалі для дзяцей, прааналізаваць асаблівасці іх творчасці, змест твораў, паказаць ролю пісьменнікаў у літаратурным працэсе;
– выпрацаваць навыкі аналізу мастацкага твора, уменне ацэньваць ідэйна-эстэтычныя вартасці мастацкіх з’яў, вызначаць пазнавальны і выхаваўчы патэнцыял твора;
– пазнаёміць з прынцыпамі адбору кніг для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту;
– садзейнічаць выхаванню эстэтычнага густу, развіццю самастойнага творчага мыслення;
– фарміраваць і развіваць сацыяльна-асобасныя кампетэнцыі студэнтаў, заснаваныя на ведах па прадмеце, эмацыянальна-каштоўнасным і творчым вопыце, што будзе спрыяць вырашэнню і выкананню грамадзянскіх, прафесіянальных задач і функцый.
Праграма “Дзіцячая літаратура” зарыентавана на дэталёвы разгляд твораў для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў і прадугледжвае шырокае выкарыстанне магчымасцей літаратуры ў працэсе прафесіянальнай падрыхтоўкі студэнтаў. Яна прызначана для студэнтаў вышэйшых педагагічных навучальных устаноў па спецыяльнасцях “Лагапедыя”, “Сурдапедагогіка”, “Тыфлапедагогіка”, “Алігафрэнапедагогіка”.
У аснову праграмы пакладзены жанрава-тэматычны прынцып, які дае шырокія магчымасці для праблемнага тлумачэння матэрыялу, для супастаўлення, абагульнення, асвятлення праблемы традыцый і наватарства. На лекцыйных і практычных занятках аналізуюцца найбольш каштоўныя ў эстэтычных і педагагічных адносінах творы для дзяцей.
Змест вучэбнага матэрыялу складаюць восем тэм, якія прадстаўляюць эвалюцыю фальклорных і літаратурных (эпічных, паэтычных, драматычных) жанраў, іх трансфармацыю ў сусветнай і айчыннай дзіцячай літаратуры.
Размеркаванне тэм і адпаведнай колькасці гадзін на іх вывучэнне ў праграме праводзіцца з улікам спецыфікі факультэта спецыяльнай адукацыі. Вучэбным планам на дзіцячую літаратуру на факультэце спецыяльнай адукацыі адводзіцца 54 гадзіны, з іх аўдыторных 34 гадзіны (20 лекцыйных, 14 практычных). Форма кантролю ведаў – залік.
У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен ведаць:
спецыфічныя рысы дзіцячай літаратуры як мастацтва слова, сувязь яе з фальклорам, педагогікай, з іншымі відамі мастацтва;
асноўныя тэндэнцыі развіцця сусветнай і айчыннай літаратуры для дзяцей;
заканамернасці існавання і развіцця літаратурных жанраў, характэрныя прыкметы розных жанраў дзіцячай кнігі;
асноўныя літаратуразнаўчыя паняцці, неабходныя для самастойнага аналізу і ацэнкі мастацкіх твораў;
прынцыпы работы з мастацкімі тэкстамі ў дашкольнай і школьнай адукацыйных установах.
У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен умець:
вызначаць тэматыку, праблематыку твора, аналізаваць літаратурны твор, раскрываючы асаблівасці яго зместу і формы;
ацэньваць пазнавальны, выхаваўчы, эстэтычны патэнцыял твора для дзяцей;
выказваць свае адносіны да прачытанага і даваць аргументаваную ацэнку;
выяўляць падобнае і адметнае ў літаратурах для дзяцей розных часоў і народаў;
валодаць навыкамі выразнага чытання твораў розных жанраў, чытаць на памяць мастацкія творы;
супастаўляць вывучаемыя літаратурныя творы з іншымі відамі мастацтва;
складаць віктарыны, красворды, гульні па літаратурных творах, фактах жыццёвага і творчага шляху аўтара;
самастойна набываць веды па прадмеце, працуючы з навукова-крытычнай і даведачнай літаратурай па дысцыпліне.
У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен валодаць:
метадалогіяй літаратуразнаўчага аналізу;
навыкамі свабоднага карыстання адпаведным літаратуразнаўчым апаратам пры рашэнні канкрэтных задач;
навыкамі выразнага чытання твораў.
Прапанаваная канцэпцыя дысцыпліны прадугледжвае фарміраванне ў студэнтаў сукупнасці ведаў, уменняў і навыкаў па дзіцячай літаратуры ў адпаведнасці з Адукацыйным стандартам, фарміраванне ў пэўнай ступені іх светапогляду, развіццё творчага мыслення і эстэтычнага густу.