Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Праграма экзамену и разборы.docx
Скачиваний:
36
Добавлен:
14.08.2019
Размер:
41.04 Кб
Скачать

Узоры разбораў Парадак фанетычнага разбору

  1. Затранскрыбіраваць слова. Вызначыць колькасць складоў і націскны склад, ахарактарызаваць кожны склад: прыкрыты або непрыкрыты, адкрыты або закрыты.

  2. Вымавіць гукі і назваць літары

  3. Ахарактарызаваць кожны гук: галосны — паводле ўдзелу губ, ступені пад’ёму і месца пад’ёму языка; зычны — паводле ўдзелу голасу і шуму, цвёрдасці-мяккасці, спосабу ўтварэння.

Знойдзеш – у слове два склады: І – націскны, прыкрыты, закрыты; ІІ – прыкрыты, закрыты, 7 гукаў і 8 літар: гук [з] – літара “зэ”, гук [н] – літара “эн”, гук [о] – літара “о”, гук [й] – літара “й і нескладовае”, гук [дз’] – літары “дэ” і “зэ”, гук [э] – літара “е”, гук [ш] – літара “ша”.

[з] – зычны, звонкі, цвёрды, шчылінны, пярэднеязычны;

[н] – зычны, санорны, цвёрды, змычна-праходны, насавы, пярэднеязычны;

[о] – галосны, лабіялізаваны, задняга рада, сярэдняга пад’ёму;

[й] – зычны, санорны, мяккі, шчылінны, сярэднеязычны;

[дз’] – зычны, звонкі, мяккі, змычна-шчылінны (афрыката), пярэднеязычны;

[э] – галосны, нелабіялізаваны, пярэдняга рада, сярэдняга пад’ёму;

[ш] – зычны, глухі, цвёрды, шчылінны, пярэднеязычны.

Парадак лексічнага разбору

  1. лексічнае значэнне слова (у кантэксце); тып значэння; матываванае ці нематываванае; адназначнае або многазначнае; з прамым ці пераносным значэннем ужыта;

  2. сінонімы, антонімы да слова (калі яны ёсць);

  3. тып паводле паходжання: спрадвечна беларускае ці запазычанае;

  4. тып паводле прыналежнасці да актыўнай або пасіўнай лексікі (архаізм, гістарызм, неалагізм)

  5. тып паводле сферы выкарыстання: агульнанароднае, дыялектнае, прафесійнае, жаргоннае

  6. тып паводле стылістычнай афарбоўкі: нейтральнае, стылістычна афарбаванае (гутарковае, кніжнае)

Смутак — “пачуццё суму, маркоты, журбы”; матываванае, адназначнае; сінонімы: журба, жальба, маркота, скруха, сум, сумота, туга; антонімы: радасць, весялосць; паводле паходжання — спрадвечна беларускае; належыць да актыўнай лексікі; агульнанароднае, нейтральнае.

Парадак разбору фразеалагізмаў

  1. значэнне фразеалагізма;

  2. тып фразеалагіма: паводле адпаведнасці часцінам мовы (дзеяслоўны, назоўнікавы, прыслоўны і г.д.), сінтаксічным адзінкам (словазлучэнню, сказу, спалучэнню), стылістычнай аднесенасці і эмацыянальнай афарбоўкі (міжстылёвы, гутарковы, кніжны)

  3. тып паводле семантычнай злітнасці

Варушыць галавою — “меркаваць, думаць”; фразеалагізм дзеяслоўны, адпавядае словазлучэнню, гутарковы, фразеалагічнае адзінства.

Парадак графічнага разбору слова

  1. вызначыць колькасць гукаў і літар у слове;

  2. назваць літары і абазначаемыя імі гукі

  3. адназначныя і двухзначныя літары

  4. прынцып абазначэння гука ў слове (гукавы або складовы)

Літасцівы. Гукаў — 9, літар — 9. Літары: эл, і, тэ, а, эс, цэ, і, вэ, ы. Гукі : [л’], [і], [т], [а], [с’], [ц’], [і], [в],[ы]. Літары т,а,ы адназначныя (гукавы прынцып), літары л, і, с, ц, в двухзначныя (складовы прынцып).

Узоры разбораў

Марфемны разбор

1.Выпісаць слова.

2. Назваць, якой часцінай мовы з’яўляецца слова, як яно змяняецца

3. Вызначыць: канчатак (калі слова зменнае, у тым ліку нулявы; якое значэнне мае канчатак), аснову (вытворная ці невытворная [падзельная ці непадзельная]); корань, падабраць роднасныя словы, усе астатнія структурныя элементы слова

4. Графічна абазначыць аснову і ўсе марфемы

Узор: Падземны— прыметнік, слова зменнае, канчатак-ы, аснова падземн, падзельная, прыстаўка пад-, корань-зем-, суфікс –н-