Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ekzamenatsionnye_voprosy_po_istorii_Belarusi.doc
Скачиваний:
29
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
1.68 Mб
Скачать

55. Партызанскі і падпольны рух на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Армія Краёва.

У гісторыі ВАВ Беларусь лічыцца краінай-партызанкай. Сапраўды, адносна колькасці насельніцтва рэспублікі колькасць партызан – тут самая найбольшая. Ды яшчэ афіцыйная савецкая прапаганда стварыла вельмі прыгожы міф, што быццам па закліку камуністычнай партыі ўвесь беларускі народ падняўся на барацьбу за родную савецкую ўладу. Так усё было проста і ёсць чым пахваліцца. А на гэтай баявой традыцыі ўжо выхоўваць трэба маладое пакаленне. А як было на самой справе, чаму на тэрыторыі Беларусі немцам даставалася ад партызан і падпольшчыкаў больш усяго?

Першае. Тэрыторыя Беларусі ідэальна спрыяла партызаншчыне: 1/3 частка пакрыта лясамі, тут знаходзяцца вялікія абшары непраходных для чужынцаў балот. Ёсць дзе схавацца. А па тэрыторыі праходзіць шмат транспартных артэрый, дыверсіі на якіх вельмі балюча раняць акупанта.

Другое. Хуткі разгром войск Беларускай ваеннай акругі немцамі фактычна стварыў вадатную кадравую аснову партызанскага руху. Акрамя гэтага, вельмі многія партыйна-камсамольскія і савецкія функцыянеры і актывісты не паспелі эвакуіравацца, а нямецкія карныя органы іх адразу расстрэльвалі. Трэба было ратавацца, а лепш усё ж са зброяй, якая і бараніла, і карміла.

Трэцяе. Гэта мэтанакіраваная работа савецкай улады па арганізацыі дыверсійных груп і атрадаў. Першую скрыпку тут ігралі органы бяспекі, разведкі і асабліва дзейнасць НКУС. Яны былі збіральнікамі і ініцыятарамі, і караючай сілай супраць тых, хто хацеў супрацоўнічаць з акупантамі і не спрыяў арганізацыі супраціўлення.

Партызанскі рух і беларускае падполле фарміравалася рознымі шляхамі і па розных прычынах. Першыя атрады беларускіх партызан фарміраваліся стыхійна з ваенаслужачых разгромленых часцей Чырвонай арміі, якія не змаглі дагнаць адступаючыя воінскія часці на ўсход. Таксама папаўненне партызанскіх атрадаў ішло за кошт беглых ваеннапалонных з розных канцэнтрацыйных лагераў. Мэтанакіраваны характар партызанскі рух набывае з 1943 года з ліку мясцовага насельніцтва.

Арганізаваныя партызанскія атрады і дыверсійныя групы летам і восенню 1941 года за зіму 1941/1942 года ў асноўным былі выкрыты і знішчаны немцамі. Вясной і летам 1942 года колькасць партызан зноў стала расці. Ускорыўся гэты працэс таму, што калі выкрываліся партызанскія групы, то вёскі, дзе спыняліся партызаны, як правіла спальваліся немцамі, часта разам з жыхарамі. Людзі сталі ратавацца ў лесе, яны папаўнялі ўцалелыя атрады і стваралі новыя. Так, у студзені 1942 года, па некаторых даных, у Беларусі было не больш 3 тысячы партызан, то восенню – 50 тысяч байцоў.

Вялікае значэнне ў развіцці партызанскай барацьбы набыло стварэнне ў маі 1942 года Цэнтральнага штаба партызанскага руху (ЦШПР) на чале з П.Панамарэнкам, а затым у верасні гэтага ж года яго тэрытарыяльнага аддзела – Беларускага штаба (БШПР) на чале з П.Калініным. ЦШПР вырашаў многія праблемы па стварэнню новых партызанскіх атрадаў, падрыхтоўваў для іх кадры спецыялістаў партызанскай барацьбы, забяспечваў пры дапамозе транспартнай авіацыі зброяй, баепрыпасамі, медыкаментамі, сувяззю і прапагандысцкімі сродкамі. Праз штаб ішла каардынацыя партызанскіх дзеянняў з Чырвонай Арміяй.

Усяго ў партызанскім руху на Беларусі па афіцыйных даных ЦШПР прынялі ўдзел 373.492 чалавекі 70-ці нацыянальнасцей, беларусы складалі 71,1%. Партызаны аб'яднаны ў 1.255 атрадаў, большасць якіх уваходзіла ў 213 брыгад. У сваю чаргу некаторыя брыгады былі аб'яднаны ў партызанскія злучэнні. Імі камандавалі выдатныя арганізатары Ц.Бумажкоў, В.Корж, К.Заслонаў. М.Шмыроў, П.Машэраў, В.Казлоў, Ф.Паўлоўскі.

Трэба адзначыць, што партызанскі рух на Беларусі інтэнсіўна разіваўся пераважна на Ўсходняй яе частцы, а на Захадзе да сярэдзіны 1943 года быў вельмі слабы. Патрабаваліся спецыяльныя рашэнні ЦК КП(б)Б і БШПР аб перадыслакацыі многіх атрадаў і брыгад у Заходнюю Беларусь. А тут ішло развіццё польскага партызанства пад назваю "Армія Краёва", якая кіравалася лонданскім польскім урадам. Мэтай гэтага нацыяналістычнага руху было аднаўленне Польшчы ў межах 1939 года. Акаўцы, або як іх называла мясцовае насельніцтва "белыя партызаны", лічылі сваімі ворагамі як немцаў, так і савецкіх партызан. Паміж савецкімі і польскімі партызанамі адбываліся нават крывавыя баі.

Неацэннае значэнне ў антыфашысцкай барацьбе мела падпольнае змаганне. Падпольныя групы і арганізацыі ў 1944 годзе былі амаль у кожным беларускім горадзе. Гісторыкі лічаць, што іх было не менш за 70 тысяч чалавек. Яны рабілі дыверсіі, сабатаж, вялі антыфашысцкую прапаганду і агітацыю, збіралі разведданыя для партызан і Чырвонай Арміі. А мінскія падпольшчыкі нават выдавалі газету "Звязда".

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]