Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ekzamenatsionnye_voprosy_po_istorii_Belarusi.doc
Скачиваний:
29
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
1.68 Mб
Скачать

4. Старажытныя цывілізацыі. Першабытнае насельніцтва Беларусі.

Згодна з прынятай этнічнай перыядызацыяй вылучаюць 4 асноўныя эпохі:

  1. даіндаеўрапейская (каменны век 100-40 тыс. год да 3-2 тыс. год да н.э.)

  2. індаеўрапейская (бронзавы)(на мяжы 3-2 тыс. год да н.э.- 8-7 ст.да н.э.)

  3. балцкая (жалезны) (пач. з 8 ст. да н.э. – 5-6 ст. н.э.)

  4. славянская (6 ст. н. э на поўдні, 8-9 ст. н.э. – на поўначы (Віцебск)).

  5. стварэнне беларускай народнасці (ВКЛ, 13 ст.) – да старажытнасці гэта эпоха не адносіцца.

У аснове гэтай этнаграфічнай перыядызацыі ляжыць працэс фарміравання беларускага этнасу.

Даіндаеўрапейская эпоха займае ўвесь каменны век (100-40 тыс. год да 3 тыс. год да н.э.). Самыя старажытныя стаянкі знойдзены ў вёсках Юравічы і Бердыж на Гомельшчыне – 28-26 тыс. г. да н.э. Этнічная прыналежнасць тубыльцаў не высветлена, але мабыць яны былі еўрапеоіднай расы. Яны вынайшлі лук, займаліся збіральніцтвам, паляваннем, рыбнай лоўлей. У іх былі матрыярхат з экзагаміяй (забарона шлюбу ў адным родзе) і эндагамія (забарона шлюбу ўнутры племені). Існавалі вялікія сем'і. Пад час мезаліту ўжо існавалі вырабы з керамікі, ішла здабыча крэменю для шліфоўкі каменю (Дарэчы! Адзіная ва Ўсходняй Еўропе шахта па яго здабычы была ля Ваўкавыску). Знойдзена прыкладна 600 стаянак часу неаліта (5-3 тыс. г. да н.э). У гэты перыяд пачаўся паступовы пераход да жывёлагадоўлі і земляробства, ад прысвойвючай да вытворчай гаспадаркі. Насельніцтва складала прыкладна да 10 тыс. чалавек. У асноўным было заселена Палессе, Панямонне і Пасожжа.

Сярод даіндаеўрапейцаў эпохі неаліту на тэрыторыі Беларусі ў 3 тыс. да н.э. можна вызначыць фіна-ўграў (культура грабенчата-ямкавай керамікі). Яны ішлі з Урала на поўнач Беларусі з-за наяўнасці тут лепшага клімату. Па антрапалагічнаму выгляду фіна-ўгры падзяліліся на 2 галіны: мангалоідны выгляд (вузкія вочы, круглы твар, чорныя валасы. Напрыклад, у Расіі – ханты, мансі) і еўрапеоідны – фіны, венгры, эстонцы. Доказам іх існавання на Беларусі – знешняе падабенства, гідраніміка, тапаніміка (Зельва, Свір, Дзвіна).

Фіна-ўгры – адзіны ў Еўропе народ, продкі якога не былі індаеўрапейцамі. Па ўзроўні развіцця яны не былі вышэй за тубыльцаў і напэўна асіміляваліся сярод апошніх.

Індаеўрапейская эпоха пачынаецца на мяжы 3-2 тыс. год да н.э. Індаеўрапейцы – продкі сучасных народаў Еўропы і часткова азіяцкіх (індыйскіх, іранскіх, балцкіх, германскіх, кельтцкіх, раманскіх, славянскх і іншых).

Індаеўрапейцы спачатку жылі ў Малой Азіі і Цэнтральнай Азіі. У выніку "дэмаграфічнага выбуху", звязанага з тэхналагічнай рэвалюцыяй (пераходу да аседласці (жывёлагадоўля і земляробства), з'яўленне лішкаў харчу, багацця, сацыяльнай няроўнасці), сталі лепш харчавацца → пераход да патрыярхату. Пачалося вялікае перасяленне народаў, т.зв. міграцыя на свабодныя землі, у т.л. на Беларусь. На той час даследчыкі вылучылі 2 міграцыйныя патокі:

  1. Адна хваля індаеўрапейцаў накіравалася ў Індыю, дзе пад назвай арыяў заснавала сваю цывілізацыю – старажытныя Веды.

  2. Другая хваля праз Балканы і украінскія стэпы – ў Еўропу. На поўдні Еўропы індаеўрапейскае племя ахейцаў, аснавалі Трою і заклалі пачатак старажытна-грэчаскай цывілізацыі. Адтуль ідзе пачатак утварэння многіх еўрапейскіх і азіяцкіх народаў – германцы, кельты, іранцы, балты, славяне (са сваімі мовамі і культурамі).

На Беларусі з прыходам індаеўрапейцаў закончыўся каменны век і пачаўся бронзавы. Індаеўрапейцы рассяліліся на вялікіх прасторах Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы ад Рэйна да Волгі.

Індаеўрапейцы былі першым у гісторыі народам, які вынайшоў:

  • метал (спачату медзь, пасля волава і атрымалі бронзу (адсюль назва бронзавы век) & Гэта была новая кола

  • тэхналагічная рэвалюцыя.

  • баявыя сверленыя сякеры

  • земляробства

  • жывёлагадоўля

  • стварылі культуру шнураванай керамікі

  • курганныя пахаванні (нябожчыкаў пасыпалі вохрай чырвонага колеру(сімвал агню і сонца, якім пакланяліся індаеўрапейцы)).

Узровень развіцця індаеўрапейцаў быў вышэйшы за мясцовае насельніцтва, таму яны асімілявалі яго, сфарміравалі свае мовы. У выніку змешвання індаеўрапейцаў з мясцовым насельніцтвам адбыўся распад іх адзінай супольнасці на асобныя этнічныя супольнасці. Адна з іх – прабалта-германа-славянская (сяр. 2 тыс. да н.э.). Пазней яна падзеліцца на балтаў, германцаў і славян.

& Шэраг вучоных лічаць, што самымі старажытнымі індаеўрапейцамі на тэрыторыі сучаснай Беларусі былі кельты (на Захадзе і поўдні Беларусі). Яны прыйшлі з Бліжняга Ўсходу і рассяліліся на землях сучаснай Украіны, Славакіі, Чэхіі, Аўстрыі, Францыі, Іспаніі, Англіі.

У 1 тыс. г да н.э. на тэрыторыі Беларусі рассяляюцца балты, якія выдзеліліся з індаеўрапейцаў.

Балцкая этнаграфічная эпоха пачалася з 8 ст. да н.э (жалезны век). Сярод вучоных ёсць меркаванне, што балты – адгалінаванне галаў (частка кельтскіх плямён), узровень іх развіцця вышэй папярэднікаў, таму яны асіміліравалі тых.

Адметнасці балтаў:

  • першымі распачалі выраб жалеза з балотнай руды (жалезныя сякеры)

  • прадзенне

  • ткацтва

  • ганчарства

  • пасечнае земляробства (проса, пшаніца, зернецёркі).

Балты на поўдні Беларусі:

  • распачаты выраб жалеза ў 8 ст. да н.э. і асвоена жалезаапрацоўка. Вырабы былі даволі разеастайнымі

  • падсечнае земляробства-дамінуючая форма гаспадаркі

  • працэс падзелу вялікіх сем’яў на маёмасна няроўныя малыя сем’і з асобным тыпам сямейнага жылля

  • звыклай з’явай робяцца войны з мэтай грабежніцтва і занявольвання. Гэта прымушае мясцовае насельніцтва будаваць гарадзішчы з магутнымі абарончымі умацаваннямі

Балты на паўночнай і сярэдняй Беларусі:

  • працэс авалодвання жалезаапрацоўкай затрымліваецца

  • асноўнае месца займалі прысвойваючая гаспадарка і жалезныя прылады працы

  • ляднае земляробства, жывёлагадоўля, прысвойваючая форма гаспадаркі-паляванне і рыбалоўства

  • развіты дамашнія рамёствы, ганчарства, прадзенне, ткацтва

  • доўнія вялізныя дамы, вялікая патрыярхальная сям’я( 4 пакалення суродзічаў 50-70 чалавек)

У гэты час у балтаў назіраецца накапленне лішкаў прадукцыі, падзел вялікіх патрыярхальных сем'яў на малыя. Яны будуюць паселішча ў непрыступных месцах (выкарыстоўваюць валы, рвы з вадой, гарадзішча). Пра тое, што на Беларусі былі балты сведчаць татэмы (у выглядзе змея, вужа(бранзалеты)), нябожчыкаў пачалі хаваць у курганах, адпаведная тапаніміка, гідраніміка, імёны і прозвішчы.

Першыя пісьмовыя звесткі аб нашых продках (паўднёва-беларускіх балтах) пад назвай неўры ёсць у старажытна-грэцкага гісторыка Герадота. На пачатку 1 тыс. год н.э. на большасці нашай тэрыторыі жылі наступныя балцкія плямёны:

  • яцвягі (Гродзенская і часткова Брэсцскія землі)

  • лотва (Віцебшчына і Усх. Міншчына)

  • дайнова (Нарачанска-Маладзечненскі край)

  • літва (Верхняе і Сярэдняе Панямонне) і інш.

Балцкі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі па часе супаў з узнікненнем і росквітам Рымскай антычнай цывілазцыі. У выніку кантактаў нашых балтаў з Рымскай імперыяй стала грашовае абарачэнне на Беларусі рымскіх сярэбраных манет – дынарыяў (2-3 ст. н.э), знойдзеныя на Брэстчыне і Гродзеншчыне.

Славянская этнаграфічная эпоха пачынаецца з 6 ст. н.э. Славяне, таксама як і балты, выдзеліліся з агульнага масіву індаеўрапейцаў і першапачаткова рассяліліся ў Еўропе (тэрыторыя паміж Одэрам і Віслай (Усход Германіі – захад Польшчы)). Рух славян з гэтых тэрыторый стаў часткай т.зв. "Вялікага перасялення народаў" – засяленне тэрыторыі Рымскай імперыі першабытнымі плямёнамі з 4 па 7 ст. н.э. У 476 г. н.э. звергнуты апошні Рымскі імператар і на землях Заходняй Рымскай імперыі ўсталяваліся т.зв. "варварскія" каралеўствы. Экспансія славянскіх плямёнаў ахапіла тэрыторыю Балкан (Югославія)+Цэнтральную Еўропу – Усх. Германію, Чэхію, Польшчу, Украіну, Беларусь.

На паўднёвым захадзе беларускага Палесся славяне з'явіліся ў 6 ст. н.э., яны пачалі рухацца на поўнач, дзе пражывалі балцкія плямёны. У 8-9 ст.н.э. засяляюць Пасожжа, у 9 ст. – Падзвінне. Славяне ішлі на беларускія землі як з Захаду, так і з поўдня. З іх прыходам скончылася эпоха першабытнасці і пачаўся пераход да раннефеадальных адносінаў.

На тэрыторыі Беларусі рассяліліся некалькі славянскіх плямёнаў:

  • крывічы (Віцебшчына, Смаленшчына, Віленшчына і часткова Гарадзеншчына)

  • дрыгавічы (Цэнтральная Беларусь і паўночнае Палессе)

  • радзімічы (Магілёўшчына, Гомельшчына).

Крывічы. сфармаваліся ў выніку асыміляцыі прышлымі славянамі мясцовых балцкіх і заходнефінскіх плямёнаў, паступова славянізаваных.Паходжанне назвы:1)старшынёю рода быў Крыў 2)ад слова “крэўныя” блізкія па крыві 3)ад імя язычніцкага першасвяшчэнніка Крывейтэ 4)ад крывізны гарыстай мясцовасці. У Аповесці мінулых гадоў яны названы ў 859 г. паводле летапіснага паведамлення, яны плацілі даніну варагам. У 862 г. прагналі варагаў за мора, тут жа гаворыцца пра Полацк, пра тое, што яго заснавалі Крывічы, а варагі ў ім прышлыя. Вялізнае аб’яднанне крывічаў ў канцы 1 тыс. Распалася на группы-полацкую, смаленскую, пскоўскую.

Этнавызначальныя прыкметы:

  • доўгія да 100 м курганы-“валатоўкі”

  • шкляныя залачоныя пацеркі

  • скроневыя кольцы з кручанамі канцамі

  • падковападобныя спражкі

Радзімічы. Прыйшлі з прапольскіх зямель, назву атрымалі ад імя Радзім, які ўзначальваў іх племянную группу і рассяліліся на Пасожжы, уздоўж ракі Сож. У 9 ст. плацілі даніну хазарам, а потым кіеўскаму князю Алегу. Існавала свая племянная і ваенная арганізацыя. У 907 г. удзейнічалі ў паходзе на грэкаў у скадзе войска князя Алега. Летам 984 г. ваявода кіеўскага князя Уладзіміра, якога звалі Воўчы Хвост, на р. Пяшчань перамог войска Радзімічаў і яны былі ўключаны ў склад Кіеўскай дзяржавы.

Этнавызначальныя прыкметы:

  • курганы маюць паўсферычную форму

  • галаўное жаночае ўпрыгожванне – сяміпрамянёвыя скроневыя кольцы

  • шкляныя рознакаляровыя пацеркі

Дрыгавічы.Назва ад балцкага dregme вільготнасць(ня точна). Існаванне сваяго княжання яшчэ да ўключэння ў склад Кіеўскай Русі ў 10 ст. Пад 980 г. летапіс згадвае існаванне горада Тураў. Вылучэнне дрыгавіцкіх зямель ў Тураўскае княства ў 988 г., існаванне мясцовай дружыны ў тураўскіх князёў сведчыць аб высокім грамадска-палітычным узроўні развіцця.

Этнавызначальныя прыкметы:

  • металічныя пацеркі, упрыгожанныя напаеннымі шарыкамі-зернем, насілі 1-некалькі.

З 13 ст. пачынаецца 5 эпоха стварэння адзінай этнічнай супольнасці – ліцвіны (ВКЛ) – беларускай народнасці.

Такім чынам, карані беларускага этнасу ідуць у даўніну. Беларусы належаць да аднаго са старажытных народаў Еўропы. Наша народнасць, як і многія іншыя, сфарміравалася ў выніку працэсаў міграцыі старажытных жыхароў Азіі і Еўропы, сінтэзу плямёнаў, што жылі ў розныя часы на нашай тэрыторыі. Гэта былі спачатку даіндаеўрапейцы + на паўночным усходзе - фіна-ўгры, пасля прыйшлі індаеўрапейцы, якія асімілявалі тубыльцаў. З індаеўрапейцаў выдзеліліся балты, славяне, але ў аснове іх этнагенезу ляжыць балцкі субстрат (аснова). Аб гэтым сведчаць археалагічныя даныя, назвы мясцовасцяў і знешні выгляд беларусаў.

Як вядома, славяне падзяліліся на некалькі груп са сваімі этнічнымі адметнасцямі:

  • заходнія (палякі, чэхі, славакі, лужычы)

  • паўднёвыя (харваты, сербы, македонцы, чарнагорцы)

  • усходнія (беларусы, рускія, украінцы).

Як адзначалі вышэй, ліцвіны, як адзіная народнасць, сфарміравалася ў ВКЛ. Яна складала большую частку насельніцтва ВКЛ, бо там жылі і продкі сённяшніх украінцаў, жамойтаў, аукштайтаў. Гэта назва ліцвіны за 500 год існавання ВКЛ стала гістарычным этнонімам беларусаў. Пад канец 18 ст., калі адбылася страта дзяржаўнасці, паланізацыя замянілася русіфікацыяй Расійскай імперыі, прыкладна 200 год адсутнасці сваёй дзяржаўнасці тармазіла фарміраванне беларускага этнасу, беларускай нацыі, але не змаглі яе знішчыць.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]