Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ekzamenatsionnye_voprosy_po_istorii_Belarusi.doc
Скачиваний:
29
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
1.68 Mб
Скачать

46. Развіцце архітэктуры, скульптуры і жывапісу на Беларусі ў 20-30-х гады хх ст.

Беларуская архітэктура ў савецкі час фарміравалася як неадрыўная састаўная частка савецкай архітэктуры. Ацэньваючы ў цэлым яе развіццё ў 20 –30-я гады, неабходна адзначыць, што яна стала часам пошукаў і набыцця вопыту для карэннай рэканструкцыі гарадоў і вёсак рэспублікі, арганізацыі масавага жыллёвага будаўніцтва. Пад кіраўніцтвам архітэктараў аднаўляліся вытворчыя памяшканні, рэканструяваліся старыя дамы і збудаванні. Праўда, у гэты ж час руйнуецца шмат царкоўных пабудоў, што адпавядала палітыцы ваяўнічага атэізму. Напрыклад, з дарэвалюцыйных 1445 праваслаўных цэркваў, 704 сінагог і 148 касцёлаў да канца 30-х гадоў у БССР былі зачынены адпаведна 1371, 633 і 95, астатнія перароблены ў клеці, гаспадарчыя пабудовы, ці зруйнаваны.

Праблема жылля вырашалася за кошт індывідуальнага будаўніцтва, а з 1924 г. — шляхам арганізацыі жыллёвых кааператываў. Побач з новамі заводамі і фабрыкамі пачалі ўзводзіцца рабочыя пасёлкі з 1–2-х павярховымі дамамі на 2–16 кватэр. Колькасць апошніх была невялікай, аднак на іх адпрацоўваліся асноўныя прынцыпы арганізацыі жылля працоўных. Іменна ў гэтыя гады ў якасці асноўнага тыпу зацвердзіўся жылы дом секцыйнай структуры. Адбывалася станаўленне новых і ўдасканальванне створаных у мінулым тыпаў грамадскіх будынкаў, выпрацоўваліся тыпалагічныя асновы розных збудаванняў, атрымала развіццё тыповае праектаванне.

Асабліва выразна пошукі новага стыля праявіліся пры будаўніцтве канторы

Дзяржбанка БССР, універсітэцкага гарадка, комплекса першай беларускай сельскагаспадарчай выстаўкі. Гэтыя пабудовы характарызаваліся рацыяналізмам, сухасцю і геаметрычнасцю форм, спрошчанасцю фасадаў.

У гэтым жа стылі — канструктывізма і функцыяналізма, былі пабудаваны па праекту І. Лангбарда ў 1930–1934 гг. Дом урада, у 1934–1935 гг. — Мінскі Дом афіцэраў, у 1935–1937 гг. — тэатр оперы і балета, Магілёўскі Дом саветаў, галоўны корпус АН БССР, па праекту Г. Лаўрова ў 1934/35 гг. — Дзяржаўная бібліятэка, па праекту А. Воінава і У. Вараксіна ў 1929–1932 гг. — будынак ЦК КПБ, А. Воінава — гасцініца «Беларусь» і іншыя. Разам з удалай функцыянальнай арганізацыяй гэтым будынкам уласцівы архітэктурна-мастацкія якасці. У цэлым у архітэктуры 20–30-х гадоў быў выкарыстаны першы вопыт у засваенні новых метадаў будаўніцтва ў рэспубліцы.

Беларуская савецкая скульптура ў першыя паслярэвалюцыйныя гады развівалася пад уздзеяннем ленінскага плана манументальнай прапаганды. Разлічаная на выкананне ідэалагічнай функцыі, скульптура выконвала ролю сімвала новага жыцця. Яна першапачаткова была мала звязана структурна з гарадскім асяроддзем, а манументальнасць дасягалася простым павелічэннем памераў. Напрыклад, у помніку К. Марксу (скульптар К. Елісееў), які быў пастаўлены ў 1920 годзе ў Мінску перад гарадскім тэатрам, пастамент быў павялічаны да такіх памераў, што бюст правадыра аказаўся на узроўні даху. Такімі ж былі і іншыя скульптуры. Для іх быў характэрны кубізм. Гэтым характарызавалася творчасць скульптараў Д. Якерсана, М. Цэханоўскага.

Першыя савецкія скульптуры выконваліся з недаўгавечных матэрыялаў, часцей з гіпсу, цэменту, фанеры і нават са шкла і алебастравых пліт. Так, скульптура чырванаармейца на плошчы Свабоды ў Мінску была выканана з дошчачак, а галава пакрыта шапкай з бляхі. Помнік «Перамога светлага і новага» у Віцебску ўяўляў сабой кампазіцыю з гіпсу і фанеры.

Адметнай рысай скульптуры 20-х гадоў з'явілася цікавасць да свайго гістарычнага мінулага. Гэтаму былі прысвечаны работы скульптараў А. Бразера (партрэты Ф. Скарыны, М. Галадзеда, І. Песталоцці, Я. Купалы) і А. Грубэ (бюсты К. Каліноўскага, М. Багдановіча) і іншыя.

Развіццю беларускай скульптуры спрыяла адкрыццё ў Віцебску скульптурнага аддзялення ў мастацкім тэхнікуме. Сярод выпускнікоў гэтага аддзялення былі Заір Азгур, Андрэй Бембель, Аляксей Глебаў, Аляксандр Арлоў, Абрам Жораў, Генадзь Ізмайлаў, першым творчым дасягненнем якіх стала скульптурнае афармленне Дома ўрада ў Мінску (барэльефы і помнік У. Леніну).

Адной з асноўных праблем, што вырашаліся скульптарамі ў 30-я гады, была праблема стварэння вобраза сучасніка. На змену вобразаў гераічных рэвалюцыйных гадоў, прыходзіць вобраз чалавека новай сацыялістычнай фармацыі. Гэта адпавядала метаду сацрэалізму. Над вобразамі сучасніка паспяхова працавалі А. Грубэ (скульптуры «Трактарыстка», «Беларус», помнікі Ф. Дзяржынскаму ў Дзяржынску, У. Леніну ў Барысаве), А. Арлоў (скульптура «Пагранічнік і калгасніца», барэльеф «Жыццё піянераў» у Палацы піянераў), А. Жораў, А. Глебаў.

У партрэтным жанры працавалі скульптары М. Керзін, А. Бразер, З. Азгур і іншыя. Імі створана цэлая галерэя вобразаў беларускай інтэлігенцыі — С. Міхоэлса, М. Голуба, М. Кульбокава, Г. Грыгоніса. З. Азгур выканаў шмат партрэтаў дзеячаў камуністычнай партыі і беларускай культуры (Леніна, Свярдлова, Касіёра, Маркса, Энгельса, Арджанікідзе, Я. Коласа, Я. Купалы, Л. Александроўскай).

Развіццё жывапісу таксама праходзіла ў вострай барацьбе розных накірункаў і плыняў. Майстры старэйшага пакалення звярталіся да традыцыйнай манеры пісьма позніх перадзвіжнікаў, у той час як некаторыя маладыя мастакі зняважліва ставіліся да рэалістычных традыцый мінулага.

У масавых відах мастацтва (афармленні афіш, свят, напісанні плакатаў) працавалі М. Шагал, К. Малевіч, В. Ермалаева, Л. Лісіцкі і іншыя прадстаўнікі так званых «левых» накірункаў, якія сродкамі імпрэсіянізму і супрэматызму (разнавіднасці крайняга геаметрычнага абстракцыянізму) рабілі спробы ўвасобіць ідэі рэвалюцыі. У 1919 г. К. Малевіч нават выступіў з «Маніфестам левых беспрадметнікаў», у якім запатрабаваў устанаўлення дыктатуры «левых» у галіне культуры і мастацтва, а супрэматызм — зрабіць дзяржаўным мастацтвам.

К. Малевіч і члены створанай ім групы мастакоў УНОВІС (утвердители нового искусства) адмаўлялі рэалістычны жывапіс, які лічылі аджыўшым. Рэчаіснасць яны заклікалі выражаць сімваламі, дзе квадрат сімвалізаваў сусвет, круг — рух зямлі, трохвугольнік — Бога, падоўжаны чатырохвугольнік (супрэма) — узаемадзеянне сіл. Асноўнымі фарбамі з´яўляліся чорная і белая. Чорная — азначала злы пачатак, белая — добры. Зрэдку дапускаліся іншыя фарбы, якія мелі сваё значэнне. Космас у Космасе — так можна вызначыць знакамітую карціну К. Малевіча «Чорны квадрат». Белая прастора палатна сімвалізавала добрыя светлыя сілы, а чорная, якая запаланіла ўвесь квадрат, цёмныя сілы. Трэба адзначыць, што творчасць К. Малевіча і яго прыхільнікаў мела вялікае значэнне ў развіцці сусветнай архітэктуры, дызайну, кніжнай і прамысловай графікі.

У барацьбе з гэтымі напрамкамі мацнела рэалістычная плынь. У яе развіцці значную ролю адыграў М. Філіповіч, які працаваў у тэхніцы алейнага жывапісу і акварэлі. Ён стварыў карціны «На Купалле», «Вясковае свята», «Стары беларус з люлькай», «Чырвонаармейцы ў вёсцы», «Бойка на Нямізе», «Паўстанне К. Каліноўскага», «1905 год у Мінску».

3 1921 года пачалася творчая дзейнасць Івана Ахрэмчыка, які пісаў карціны на гістарычныя тэмы («I з'езд РСДРП у Мінску», «Падпісанне Маніфеста аб утварэнні БССР» і інш.). Плённа працавалі Н. Гаўрыленка, І. Да-відовіч, Я. Красоўскі і іншыя.

3 1925 г. на Беларусі сістэматычна арганізоўваліся мастацкія выстаўкі. Галоўнай тэмай іх быў паказ рэвалюцыйнай героікі, людзей працы. Развіваўся сюжэтна-тэматычны жанр, прысвечаны гісторыка-рэвалюцыйнаму мінуламу, людзям працы. Побач з сюжэтна-тэматычным жанрам, актыўна развіваўся пейзаж, нацюрморт, партрэтны жывапіс. У гэтым жанры працавалі М. Філі-повіч, Ул. Кудрэвіч, Ю. Пэн, М. Дучыц, В. Волкаў, Я. Кругер, М. Станюта, К. Касмачоў, Г. Ізэргіне, Соф'я Лі і іншыя.

Беларускія мастакі актыўна ўдзельнічалі ў распрацоўцы агітплакатаў, газетнай і часопіснай графікі, кніжнай ілюстрацыі. Яны працавалі таксама ў стылі лінагравюры, ксілаграфіі, афорта. Пашырэнне тэатральнай дзейнасці спрыяла развіццю дэкаратыўнага мастацтва. Выдатнымі мастакамі-дэкаратарамі сталі Аскар Марыкс, Леанід Нікіцін. У афармленні спектакляў яны шырока ўжывалі народнае адзенне, ткацтва, прадметы побыту, што стварала рэальную абстаноўку і набліжала артыстаў да народа.

На 30-я гады прыпаў росквіт талента Вітольда Бялыніцкага-Бірулі з аршаншчыны. Ён стварыў у гэты час такія вядомыя лірычныя пейзажы, як «Аголеныя бярозкі», «Лёд пайшоў», «Пачатак вясны», «Ранняя вясна».

Важнай падзеяй у культурным жыцці рэспублікі з'явілася адкрыццё ў 1939 г. Дзяржаўнай карціннай галерэі, якая сабрала вялікія каштоўнасці. Акрамя палотнаў беларускіх мастакоў, у ёй было шмат карцін майстроў рускага і заходняга жывапісу. Галерэя праводзіла вялікую работу па эстэтычнаму выхаванню працоўных, аказвала творчую дапамогу мастакам.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]