Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Малашук И.Н.Бел. мова. Ч. 1 (№105-).doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
622.08 Кб
Скачать

Раздзел 2. Асноўныя камунiкатыўныя якасцi маўлення

Мэта работы – карэкціроўка навыкаў падбору і арганізацыі моўных сродкаў у адпаведнасці з мэтамі зносін.

Пытанні

1. Дакладнасць маўлення.

2. Эканамічнасць і паўната маўлення.

3. Лагічнасць маўлення.

Мова – гэта пэўны код і сістэма правіл ужывання знакаў, якія яго састаўляюць. Мова – сродак зносін усяго народа, гэта сацыяльная з’ява.

Маўленне – рэалізацыя пэўнага кода і сістэмы правіл ужывання знакаў мовы ў пэўнай сферы і сітуацыі зносін. Менавіта ў адносінах да маўлення вядзецца гутарка аб яго вуснай ці пісьмовай форме, аб яго якасцях, культуры маўлення.

Культура мовы – гэта такі падбор і такая арганізацыя моўных сродкаў, якія ў пэўнай сітуацыі зносін пры выкананні сучасных моўных нормаў і этыкі зносін дазваляюць забяспечыць найбольшы эфект у дасягненні пастаўленых камунікатыўных задач. Мова прапануе прамоўцу варыянты, з якіх ён у адпаведнасці з сітуацыяй, мэтай выказвання, асобай і пазіцыяй партнёра па зносінах выбірае тыя ці іншыя моўныя сродкі. Такім чынам, моўная культура з’яўляецца часткай культуры зносін, якая ўключае наступныя кампаненты:

а) валоданне неабходным наборам сродкаў зносін;

б) здольнасць будаваць зносіны ў адпаведнасці са сваімі мэтамі, дасягаючы максімальнай эфектыўнасці камунікатыўных дзеянняў;

в) імкненне ўлічваць пры зносінах не толькі ўласную пазіцыю, але і пазіцыю, інтарэсы партнёраў і грамадства ў цэлым;

г) здольнасць акцэнтаваць увагу на самім працэсе зносін, на майстэрстве, дасканаласці яго формаў.

2.1. Дакладнасць маўлення

Гэта якасць неабходна ў любой сітуацыі зносін, асабліва – у пісьмовай форме. Важна, па-першае, назваць прадмет, дзеянне, з’яву адпаведным словам і, па-другое, знайсці неабходныя моўныя сродкі для перадачы ўласнай думкі. Дакладнасць маўлення часцей за ўсё звязваюць з дакладнасцю словаўжывання. Гэта дакладнасць залежыць ад ведання прадмета, ад магчымасці лагічна разважаць і выбіраць патрэбнае слова. Iснуе некалькі лінгвістычных умоў, якія дапамагаюць зрабіць мову больш дакладнай. Важнейшыя з іх:

  • ужыванне слова ў тым значэнні, якое яно мае ў мове, таму што менавіта ім, хутчэй за ўсё, валодаюць вашы партнёры па камунікацыі;

  • правільнае ўжыванне мнагазначнага слова;

  • размежаванне паронімаў і правільнае іх ужыванне;

  • ужыванне ўстойлівых словазлучэнняў у адпаведнасці з нормамі мовы.

Практычныя заданні

Заданне 1. Прачытайце дыялог і скажыце, чаму ўдзельнікі размовы не разумеюць адзін другога.

- Пазыч мне дзвесце рублёў.

- Я не ведаю ў каго.

- Цябе прашу мне пазычыць!

- Я так і зразумела, што ты мяне просіш. Але скажы ў каго?

Заданне 2. Знайдзіце сказы, дзе словы не адпавядаюць тым прадметам, прыкметам і з’явам, якія яны абазначаюць. Выпраўце памылкі.

1. У справе павышэння вытворчасці мы выкарыстоўваем новыя альтэрнатывы.

2. Гэта барацьба вядзецца пад тэзісам абароны правоў чалавека.

3. Ён пазнаёміўся з плеядай навейшых камп’ютэраў.

4. У зале былі людзі даволі сталага ўзросту – шматгадовыя чытачы часопіса «Полымя».

5. Я папрасіў чалавека апісаць дарогу да вакзала.

6. Выкладчык стварыў на дошцы план выканання работы.

7. Некаторыя рабочыя дапускаюць дэфекты ў рабоце станкоў.

Заданне 3. Назавіце прычыны ўзнікнення двухсэнсавасці ў наступных сказах.

1. - Сягоння мы ўсёй групай хадзілі ў музей. – Ну, і што ты вынес адтуль?

2. Пакіньце свае думкі!

3. Гэтыя разлікі па ўстаноўцы генератара мы прагледзелі.

4. Недахоп прыбораў ставіць пад сумненне вынікі эксперыменту.

Заданне 4. Выпраўце памылкі, звязаныя з парушэннем лексічнай спалучальнасці.

1. Ставіцца ўпор на больш глыбокае вывучэнне прадметаў, якія адносяцца да выбранага накірунку.

2. Гэтыя словы канчаткова падарвалі трыванне дэпутатаў.

3. Не трэба рабіць дарэмных абяцанняў.

4. Гэты спектакль аказаў на дзіця вялікае ўражанне.

5. Шмат увагі добраўпарадкаванню горада будзе аказана ў наступным годзе.

6. Не трэба з гэтага факта будаваць праблему.

7. Тавар карыстаецца аўтарытэтам у пакупнікоў.

8. Фірма традыцыйна вырабляе ўпрыгожанні, але можа выканаць і іншую прадукцыю.

Заданне 5. Выпраўце памылкі, звязаныя з парушэннем нормаў лексічнай спалучальнасці слоў.

1. На палях жывёлагадоўчай фермы працуе самая сучасная тэхніка.

2. Закаранелыя масквічы асабліва моцна любяць горад.

3. У яго няма саўдзельнікаў, ён трагічна адзінокі.

4. У вёсцы ўзвялі сталовую.

5. Яна саўдзельніца ва ўсіх хваляваннях сваіх сяброў.

6. Ён хутка пралез у маю душу.

7. Яго твор наштурхнуў многіх людзей пачаць барацьбу.

Заданне 6. Прачытайце ўрывак з артыкула «Наш горад заваляць слоганамі і брэндамі». Якое іранічнае азначэнне паняцця «брэнд» вы маглі б даць на аснове тэкста? Паспрабуйце даць сваё (сур’ёзнае ці іранічнае) тлумачэнне наступных запазычаных слоў: рыэлтарскія паслугі, секвестарская палітыка, піар, эмбарга, валанцёр, харызма, візаві, мараторый.

Тэкст:

Галоўная справа фонда – раскручванне брэнда. А калі ў горадзе адбываюцца выбары, то гэта вельмі прыдатная пляцоўка для раскруткі гэтага брэнда (пры гэтым выкарыстоўваюцца сур’ёзныя рэсурсы, напрыклад, магутныя «крэатыўныя групы»). Для тых, хто не цікавіцца тонкасцямі рэкламнай справы, тлумачым проста: раскручваць брэнд – гэта значыць прапіхваць на рынак і паспяхова там прасоўваць нейкі тавар, піва там ці малако.

Заданне 7. Выпраўце ў сказах памылкі, якія ўзніклі ў выніку змяшэння паронімаў. Пры ўзнікненні складанасцей звярніцеся да слоўніка паронімаў.

1. Даказаная вопытам, гіпатэтычнасць становіцца навуковай тэорыяй.

2. Грамадства ўзрасло на мільён чалавек.

3. У рэдакцыйнай пошце ў снежні назіраўся самы вялікі прыток лістоў аб дрэннай працы энергетыкаў.

4. Эфектыўнае кіраванне эканомікай мае велізарнае значэнне для стабілізацыі сітуацыі ў краіне.

5. Самалёты значна ўкарацілі шлях ад Камчаткі да Масквы.

6. Увесь ілюстрыраваны матэрыял ён захоўвае ў спецыяльнай папцы.

7. Мноства фактаў: кліматычныя і тэмпературныя ўмовы, спосабы апрацоўкі, характар асвятлення – уплываюць на развіццё раслін.