Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Samusevich_Morf_UMK.doc
Скачиваний:
18
Добавлен:
20.11.2019
Размер:
414.72 Кб
Скачать
  1. Эксперыментальная частка

1. Адлюструйце ў схемах граматычнае чляненне слоў.

Дапаможная літаратура: глядзіце раздзел “Адлюстраванне беларускай мовы ў табліцых і схемах” у кнізе Плотнікава Б.А., Антанюк Л.А. “Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум” (Мн.: Інтэрпрэссэрвіс, Кніжны Дом, 2003. С. 533‑562).

2. Прааналізуйце на матэрыяле слоўніка І.Р. Шкрабы “Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні) (Мн.: БелЭн, 1994) словы, якіх часцін мовы, найбольш частотны ў ім. Запішыце тэкст, выкарыстоўваючы словы беларускай безэквівалентнай лексікі. Зрабіце пераклад тэксту на рускую мову.

  1. Творчая частка

Падрыхтуйце паведамленне на адну з тэм:

  1. Граматыка” Лаўрэнція Зізанія.

  2. Граматыка” Мялеція Сматрыцкага.

  3. Граматыка славенская” Івана Ужэвіча.

  1. Удасканаленне арфаграфічных навыкаў і ўменнняў

У асобных словах адбылося спрашчэнне груп зычных: спалучэнні здн, згн, лнц, стн, скн, сльн, спн, стл, рдн, рдц сталі вымаўляцца як зн, сн, сл, нц, рн, рц, што і адлюстроўваецца на пісьме:

здн - зн: праязны, выязны (параўн.: прыезд, выезд),

згн - зн: бразнуць (параўн.: бразгаць), але! ў слове абрызгнуць спалучэнне згн не спрасцілася;

стн - сн: бязлітасны (параўн.: літасць), пачэсны (параўн.: чэсць),

скн - сн: бліснуць (параўн.: бліскаць, бліскавіца, бляск),

стл - сл: жаласлівы (параўн.: жаласць), шчаслівы (параўн.: шчасце),

лнц - нц: сонца, сонечны, Сонцаў (параўн.: сланечнік);

рдн - рн: міласэрны, міласэрнасць (параўн.: сардэчны);

рдц - рц: сэрца, сэрцайка (параўн.: сардэчны).

Прывядзіце па два-тры прыклады на кожнае спрашчэнне груп зычных.

Тэма 2: Назоўнік

I. Тэарэтычная частка

  1. Семантыка-камунікатыўная і граматычная адметнасць назоўніка як носьбіта значэння прадметнасці.

  2. Назоўнік і яго лексіка-граматычныя разрады. Іх марфалагічная залежнасць ад семантыкі слова. Граматычная форма назоўніка.

  3. Граматычныя катэгорыі роду, ліку і склону назоўнікаў і іх выражэнне. Значэнне і сродкі выражэння катэгорыі роду назоўнікаў. Значэнне і формы выражэння лікавага супрацьстаяння. Сістэма склонаў назоўнікаў у сучаснай беларускай мове, значэнні склонаў.

  4. Скланенне назоўнікаў. Асноўныя тыпы скланення назоўнікаў. Варыянтнасць канчаткаў у склонавай сістэме назоўнікаў і і х характарыстыка.

  5. І скланенне. Асаблівасці склонавых канчаткаў назоўнікаў 1 скланення (мужчынскага і ніякага роду) у адзіночным і множным ліку.

  6. ІІ скланенне. Асаблівасці склонавых канчаткаў назоўнікаў ІІ скланення (жаночага роду на –а, -я) у адзіночным і множным ліку.

  7. Асаблівасці склонавых канчаткаў назоўнікаў агульнага і мужчынскага роду на -а, -я ў адзіночным і множным ліку.

  8. ІІІ скланенне. Асаблівасці склонавых канчаткаў назоўнікаў ІІІ скланення (жаночага роду з чыстай асновай) у адзіночным і множным ліку.

  9. Рознаскланяльныя назоўнікі і іх групы. Асаблівасці склонавых канчаткаў рознаскланяльных назоўнікаў у адзіночным і множным ліку.

  10. Скланенне назоўнікаў, якія паходзяць ад прыметнікаў і дзеепрыметнікаў.

  11. Скланенне назоўнікаў pluralia tantum.

  12. Нескланяльныя назоўнікі.

  13. Словаўтваральнае значэнне некаторых склонавых канчаткаў. Цяжкія выпадкі ўжывання канчаткаў назоўніка.

  14. Субстантывацыя.

Тэрміналагічны апарат: назоўнік, агульныя і ўласныя назоўнікі, канкрэтныя і абстрактныя назоўнікі, зборныя назоўнікі, рэчыўныя назоўнікі, адзінкавыя назоўнікі (сінгулятывы), катэгорыя роду (мужчынскі, жаночы, ніякі, агульны), катэгорыя адушаўлёнасці – неадушаўлёнасці, катэгорыя ліку (адзіночны, множны), адзіночналікавыя і множналікавыя назоўнікі, катэгорыя склону (назоўны, родны, давальны, вінавальны, творны, месны), скланенне (субстантыўнае, ад’ектыўнае, змешанае, нулявое), рознаскланяльныя і нескланяльныя назоўнікі, субстантывацыя.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]