Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Samusevich_Morf_UMK.doc
Скачиваний:
18
Добавлен:
20.11.2019
Размер:
414.72 Кб
Скачать

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

ФАКУЛЬТЭТ ЖУРНАЛІСТЫКІ

Кафедра стылістыкі і літаратурнага рэдагавання

В.М. Самусевіч

Вучэбна-метадычны комплекс

па курсе

Сучасная беларуская мова: Марфалогія

Для студэнтаў факультэта журналістыкі

Мінск

2007

Аўтар Самусевіч Вольга Міхайлаўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання

Рэцэнзенты: Басова Ганна Іванаўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання;

Іўчанкаў Віктар Іванавіч,доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання.

Вучэбна-метадычны комплекс зацверджаны на пасяджэнні кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта 10 мая 2007 г. пратакол № 3.

Рэкамендаваны Вучоным саветам факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта 15 мая 2007 г. пратакол № 6.

І. Прадмова

Вучэбна-метадычны комплекс прызначаны забяспечыць самастойную работу студэнтаў факультэта журналістыкі па засваенні раздзелаў курса “Сучасная беларуская мова”, арыентаваны на ўсебаковае засваенне раздзелаў курса.

Згодна з Праграмай дысцыпліны “Сучасная беларуская мова” (аўтар – Іўчанкаў В.І., Мн., 2003 г.) падрыхтоўка спецыялістаў журналісцкага профілю прадугледжвае фарміраванне маўленчай кампетэнтнасці носьбіта мовы, арыентаванай на інтэнсіўную і прадуктыўную вытворчасць тэкстаў у адпаведнасці з камунікатыўнай зададзенасцю і жанравай спецыфікай.

У выніку вывучэння раздзела “арфалогія сучаснай беларускай мовы” студэнты абавязаны:

ведаць:

-‑ асаблівасці функцыянавання беларускай мовы на сучасным этапе;

‑ асноўныя ўяўленні пра непарыўную сувязь паміж моўнымі заканамернасцямі і неабходнасці выканання імператыўных/дыспазітыўных норм арфаграфіі, лексікі, словаўтварэння, граматыкі і стылістыкі;

‑ метады і прыёмы лінгвістычнага (словаўтваральнага, марфалагічнага, сінтаксічнага) аналізу з мэтай выяўлення асноўных тэкстаўтваральных фактатараў пабудовы публіцыстычнага матэрыялу;

‑ інтэрферэнтныя з’явы ў сітуацыі руска-беларускага білінгвізму, прычыны іх узнікнення і шляхі пераадолення ў тэкстах СМІ;

‑ лінгвістычныя законы і прынцыпы пабудовы разнажанравых тэкстаў СМІ.

умець:

‑ дыферэнцыраваць лексіка-граматычную пабудову тэкстаў СМІ з мэтай вызначэння іх арталагічных характарыстык;

‑ вызначаць і кваліфікаваць інтэрферэнтныя парушэнні пабудовы маўлення;

‑ выдзяляць ды- і канвергентнасць беларускай і рускай моў, умець супастаўляць, даваць ім тыпалагічную характарыстыку;

‑ ствараць разнажанравыя публіцыстычныя тэксты і аналізаваць іх з пункту гледжання лінгвістычнай арганізацыі і марфалагічнай стратыфікацыі;

‑ выяўляць моўныя факты ў тэкстах СМІ асістэмнага паходжання, рэдагаваць іх з улікам норм сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Вучэбна-метадычны комплекс складаецца з тэарэтычнай, лабараторнай, развіццёвай, эксперыментальнай і творчай частак. Заданні маюць паэтапны і сістэмны характар. Абавязковымі з’яўляюцца заданні па ўдасканаленні арфаграфічных навыкаў і ўменняў студэнтаў.

Іі.РАзмеркаванне гадзін па раздзелах і відах работы

тэмы

Найменне раздзелаў дысцыплины

Усяго гадзін

Аўдыторныя заняткі (гадзіны)

КСР

Лекцыі

Практычныя

1.

2.

3.

4.

5.

6.

7.

8.

Агульнае апісанне беларускай граматыкі. Марфалогія

Назоўнік

Прыметнік

Займеннік. Лічэбнік

Дзеяслоў

Дзеепрыметнік.

Дзеепрыслоўе

Прыслоўе. Словы катэгорыі стану (прэдыкатывы)

Службовыя часціны мовы. Выклічнік. Мадальныя словы. Гукаперайманні

Паўтарэнне

4

8

4

4

4

2

4

4

2

2

4

2

2

2

1

1

2

4

2

2

2

1

1

2

2

2

2

Разам

34

14

14

6

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]