- •Тлумачальная запіска
- •2 Змест вытворчай (пераддыпломнай) практыкі
- •2.3 Індывідуальныя заданні
- •3 Інфармацыйна-метадычная частка
- •3.7 Прыкладны пералік пытанняў да заліку
- •3.8 Спіс літаратуры
- •Форма педагагічнага дзённіка студэнта-практыканта
- •Паслядоўнасць афармлення дзённіка можа быць наступнай:
- •Наведванне і аналіз урокаў беларускай мовы
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ
"БАРАНАВІЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ"
ЗацвярдЖАЮ
Рэктар (першы прарэктар)
___________________________
«___»__________ 2012 г.
Рэгістрацыйны № УД-ф _____ /р.
ПРАГРАМА
вытворчай (пераддыпломнай) практыкі
для спецыяльнасці
1-02 03 07 Замежная мова (англійская). Дадатковая спецыяльнасць
1-02 03 07-01 Замежная мова (англійская).
Беларуская мова і літаратура
2012 г.
СКЛАДАЛЬНІК
Г. І. Ваўчок, старшы выкладчык кафедры філалогіі ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»
РАЗГЛЕДЖАНА І РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ:
кафедрай філалогіі (пратакол № 10 от 11.04.2012 г.);
Загадчык кафедры
___________ Т.М. Пучынская
(подпіс) (І.І Прозвішча)
АДОБРАНА І РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ: Саветам факультэта УА БарДУ (пратакол № ___ ад________________ )
Старшыня
Савета факультэта
___________ ______________
(подпіс) (І.І.Прозвішча)
Тлумачальная запіска
1.1 Актуальнасць правядзення вытворчай (пераддыпломнай) практыкі
Праграма вытворчай (пераддыпломнай) практыкі распрацавана на аснове патрабаванняў да ўменняў спецыяліста з кваліфікацыяй «Настаўнік беларускай мовы і літаратуры» ў адпаведнасці з адукацыйным стандартам, зацверджаным і ўведзеным у дзеянне загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 1-02 03 07-2008 ад 12.06.2008 г. № 50 для спецыяльнасці 1-02 03 07 «Замежная мова (англійская). Дадатковая спецыяльнасць 1-02 03 07-01 Замежная мова (англійская). Беларуская мова і літаратура».
Пераддыпломная практыка студэнтаў накіравана на практычнае пазнанне заканамернасцей і прынцыпаў педагагічнай дзейнасці, улік і рэалізацыю іх у вучэбна-выхаваўчым працэсе школы; на развіццё педагагічнага мыслення студэнтаў у працэсе авалодання сучаснымі тэхналогіямі навучання і выхавання вучняў сродкамі беларускай мовы і літаратуры.
Правядзенне пераддыпломнай практыкі прадугледжана вучэбным планам на V курсе ў IX семестры па дадатковай спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура» факультэта замежных моў.
Пераддыпломная практыка з'яўляецца завяршальным этапам прафесійнай падрыхтоўкі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.
Студэнты праходзяць педагагічную практыку на базе сярэдніх агульнаадукацыйных школ, гімназій, ліцэяў РБ, у сярэдніх і старэйшых класах.
Такім чынам, педагагічная практыка займае важнае месца ў сістэме вучэбна-выхаваўчага працэсу ва ўніверсітэце. У працэсе практыкі паглыбляюцца, пашыраюцца і замацоўваюцца тэарэтычныя веды студэнтаў, фарміруюцца іх педагагічныя ўменні і навыкі і прафесійна-асобасныя якасці, развіваецца педагагічнае мысленне, творчая актыўнасць і самастойнасць.
1.2 Мэты і задачы практыкі
Мэта пераддыпломнай практыкі далейшае развіццё асобаснага і прафесійнага развіцця будучага настаўніка беларускай мовы і літаратуры, пазнанне імі сутнасці педагагічнай дзейнасці, авалоданне педагагічнымі, псіхалагічнымі і метадычнымі ўменнямі і навыкамі арганізацыі педагагічнага працэсу сродкамі беларускай мовы і літаратуры.
Зыходзячы з мэты, задачамі педагагічнага працэсу будуць з’яўляцца:
– паглыбленне і замацаванне тэарэтычных ведаў, атрыманых студэнтамі па педагогіцы, псіхалогіі і методыках беларускай мовы і літаратуры ў навучальнай установе, і іх прымяненне ў рашэнні канкрэтных педагагічных задач;
– авалодванне сучаснымі метадамі псіхолага-педагагічнага даследавання;
– падрыхтоўка да будучай выкладчыцкай, вучэбна-выхаваўчай і арганізацыйнай дзейнасці ў якасці настаўніка беларускай мовы і літаратуры;
– выпрацоўка ўмення рэалізоўваць патрабаванні новых канцэпцый моўнай і літаратурнай адукацыі;
– выпрацоўка ўменняў вывучаць педагагічны вопыт і творча прымяняць яго на практыцы, выкарыстоўваць ідэі педагогаў-наватараў;
– авалодванне методыкай, сродкамі, прыёмамі правядзення ўрокаў, факультатыўных заняткаў, а таксама развіцця пазнавальнай дзейнасці школьнікаў у адпаведнасці з іх узроставымі і індывідуальнымі асаблівасцямі;
– выкананне функцыі класных кіраўнікоў, праца з калектывамі школьнікаў, а таксама правядзенне індывідуальнай выхаваўчай работы з навучэнцамі;
– выхаванне ў студэнтаў устойлівай цікавасці і любові да прафесіі настаўніка, патрэбнасці ў педагагічнай самаадукацыі, выпрацоўка творчага і даследчага падыходу да педагагічнай дзейнасці.
1.3 Уменні і навыкі, якімі неабходна авалодаць студэнтам
Будучы настаўнік павінен ведаць:
змест тэарэтычнага матэрыялу па фанетыцы, арфаэпіі, арфаграфіі, графіцы, марфемнай будове слова, словаўтварэнні, марфалогіі, сінтаксісе і пунктуацыі;
арфаграфічныя, арфаэпічныя, граматычныя і стылістычныя нормы мовы;
заканамернасці і прынцыпы засваення мовы;
найбольш эфектыўныя метады, прыёмы, арганізацыйныя формы навучання;
самастойна ажыццяўляць педагагічную дзейнасць настаўніка і класнага кіраўніка;
аналізаваць сваю вучэбную дзейнасць і дзейнасць аднакурснікаў;
праводзіць пазакласную працу па прадмеце, планаваць і ажыццяўляць індывідуальную працу з адоранымі вучнямі;
прадуктыўна і мэтаабумоўлена арганізоўваць стымулюючыя (падтрымліваючыя) заняткі для адстаючых вучняў па прадмеце;
метадычна абгрунтоўваць выбар канкрэтных шляхоў вырашэння вучэбна-выхаваўчай праблемы.
У працэсе практыкі студэнты павінны сфарміраваць прафесійныя ўменні: канструктыўныя, арганізатарскія, камунікатыўныя, даследчыя.
Да канструктыўных уменняў адносяцца:
вызначэнне канкрэтных вучэбна-выхаваўчых задач з улікам узроставых і індывідуальных асаблівасцей вучняў;
абгрунтаваны выбар эфектыўных форм, метадаў і сродкаў навучання і выхавання;
правядзенне разнастайнай работы па развіцці пазнавальнай актыўнасці, інтарэсаў і патрэб вучняў;
ажыццяўленне выхаваўчай работы ў класным калектыве, гуртку;
распрацоўка дыдактычнага і нагляднага матэрыялу;
самааналіз, самаацэнка.
Арганізатарскія ўменні ўключаюць:
кіраванне вучэбнай дзейнасцю школьнікаў і фарміраванне ў іх агульнавучэбных уменняў і навыкаў;
рацыянальнае размеркаванне часу на ўроку і выкананне плана заняткаў;
правядзенне індывідуальнай работы з вучнямі.
Камунікатыўныя ўменні:
выкарыстанне разнастайных форм і метадаў педагагічных зносін з вучнямі, калегамі;
наладжванне дзелавых адносін з усімі, хто ажыццяўляе працэс навучання і выхавання дзяцей.
Даследчыя ўменні:
вывучэнне асобы кожнага школьніка і калектыву ў цэлым з мэтай дыягностыкі і праектавання іх развіцця і выхавання.
1.4 Патрабаванні да ўзроўню засваення зместу вытворчай (педагагічнай) практыкі
У выніку праходжання практыкі студэнты павінны замацаваць і развіць наступныя акадэмічныя (АК), сацыяльна-асобасныя (САК) і прафесійныя (ПК) кампетэнцыі, прадугледжаныя ў адукацыйным стандарце Рэспублікі Беларусь 1-02 03 07-2008 ад 12.06.2008 № 50.
АК-1. Валодаць і прымяняць базавыя навукова-тэарэтычныя веды для вырашэння тэарэтычных і практычных задач.
АК-2. Валодаць даследчымі навыкамі.
АК-3. Умець працаваць самастойна.
АК-4. Умець вучыцца, павышаць сваю кваліфікацыю на працягу ўсяго жыцця.
САК-1. Быць здольным да сацыяльнага ўзаемадзеяння.
САК-2. Валодаць якасцямі грамадзянскасці.
САК-3. Валодаць здольнасцю да міжасабовых камунікацый.
ПК-1. Валодаць сістэмай ведаў аб сферы адукацыі.
ПК-2. Выкарыстоўваць разнастайныя метады, сродкі і формы навучання, выкарыстоўваць сучасныя тэхнічныя сродкі навучання.
ПК-3. Укараняць у адукацыйны працэс новыя прагрэсіўныя тэхналогіі, падыходы, метады і прыёмы работы.
ПК-4. Павышаць узровень агульнадыдактычнай і метадычнай падрыхтаванасці да арганізацыі і вядзення вучэбна-выхаваўчай работы.
ПК-5. Узаемадзейнічаць са спецыялістамі сумежных профілей.
ПК-6. Структураваць веды, выдзяляць галоўнае, лагічна выстройваць выкладанне матэрылу, выдзяляючы асноўныя прычынна-выніковыя сувязі.
ПК-7. Планаваць, арганізоўваць і весці выхаваўчую працу.