Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
А.А.Барвенова Сценография.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
09.11.2019
Размер:
817.15 Кб
Скачать

VIII семестр

Тэма 8. Сцэнаграфія свята на адкрытай прасторы

Выкананне папярэдняга мастацка-дэкаратыўнага вырашэння свята.

  1. Назва свята, яго тэма, ідэя. Актуальнасць.

  2. Месца правядзення свята (аргументацыя, карта месца правядзення свята і ўсіх святочных пляцовак свята).

  3. Асяроддзе і антыасяроддзе. Ператварэнне антыасяроддзя ў асяроддзе свята.

  4. Час правядзення свята (аргументацыя).

  5. Каларыстыка свята (калаж колераў свята; аргументацыя абранай каларыстыкі).

  6. Эмблема ці некалькі эмблем свята або эпізода свята (працоўны матэрыял, выява, аргументацыя).

  7. Эскіз афармлення ўваходу ў святочную прастору або ландшафтную пляцоўку з уключэннем далягляду.

  8. Афармленне сцэны-эстрады на адкрытай прасторы (напрыклад на тэму “Фольк-рок-фестываль”, “Горад майстроў”).

  9. Афармленне сцэны-эстрады, звязанай з канкрэтным архітэктурным асяродкам (напрыклад на тэму “Каранацыя Міндоўга”). Аргументацыя. Эскіз у колеры.

  10. Умоўнае вырашэнне на плане каляровых суадносінаў неба, архітэктурнага ландшафту, сцэны, персанажаў.

Іх семестр

Работа над сцэнаграфіяй дыпломнай пастаноўкі. Складанне праекта комплекснай сцэнаграфіі свята.

  1. Тэма, мэта, задачы свята. Назва свята.

  2. Месца і час свята (дата, аргументацыя).

  3. Генеральны план тэрыторыі свята. Макет (аксанаметрыя, перспектыва) тэрыторыі і галоўных пляцовак свята.

  4. Каларыстыка свята. Каларыстычная карта свята.

  5. Эмблема свята. Эмблематыка эпізодаў свята (працоўны матэрыял, выява, аргументацыя).

  6. Эскізная распрацоўка асобных комплексаў свята.

  7. Жанравыя асаблівасці сцэнаграфіі свята.

  8. Пошук арыгігнальнага мастацкага ўвасаблення свята.

  9. Рэкламна-інфармацыйны матэрыял свята.

  10. Арганізацыйна-творчыя пытанні рэалізацыі мастацка-дэкаратыўнага вырашэння дыпломнай пастаноўкі.

Выкарыстанне тс, аўдыёвідэаматэрыялаў

  1. Самастойна выкананыя і адкарэктаваныя выкладчыкам матэрыялы па матэрыяльнай культуры Беларусі і сцэнаграфіі свят.

  2. Матэрыялы да самастойнай работы студэнтаў, індывідуальныя заданні, пытанні да экзаменаў і іншае прапануецца ў электронным выглядзе.

  3. Візуальны шэраг да лекцыйнага матэрыялу (кампутрная версія: прэзентацыі і інш.).

  4. Экскурсіі ў Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі (экспазіцыі “Нацыянальная сімволіка”, “Гарадская геральдыка беларускіх гарадоў”, “Партрэты ВКЛ” ці іншыя тэматычныя экспазіцыі). Наведанне Музея старажытнабеларускай культуры НАН Беларусі, Нацыянальнага мастацкага музея РБ і яго феліяла “Сядзіба Валенція Ваньковіча”. Наведанне Музея народнай архітэктуры і побыту (в. Строчыца), Беларускага народнага мастацтва (Раўбічы). Перавага аддаецца ў залежнасці ад спецыялізацыі курса і тэматыкі семестра.

  5. Прагляд спектакляў па зададзенай тэматыцы і праблематыцы: гісторыя-знак-сімвал на “Вольнай сцэне” (“Барбара Радзівіл”), на сцэне тэатра імя Я. Купалы (“Князь Вітаўт”, “Чорная дама Нясвіжа”), Нацыянальга тэатра оперы і балета РБГ (“Рагнеда”), увасабленне эпохі ў пастаноўках народнага ансамбля танца “Харошкі” (“Полацкі сшытак” і інш.), ансамбля “Бліскавіца”. Вобраз-сімвал у пастаноўцы “Раскіданага гнязда” Я. Купалы на сцэне Рускага драматычнага тэатра.