Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
А.А.Барвенова Сценография.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
09.11.2019
Размер:
817.15 Кб
Скачать

Літаратура

  1. Этнаграфія Беларусі. Энцыклапедыя. – Мн., 1989.

  2. Раманюк М.Ф. Беларускае народнае адзенне. – Мн., 1981.

  3. Беларускае народнае адзенне. – Мн., 1975.

  4. Кацар М.С. Беларускі народны арнамент. – Мн., 1996.

  5. Крук І.І. Сімволіка беларускай народнай культуры. Мн., 2001.

  6. Фадзеева В.Я. Беларускі ручнік. – Мн., 1994.

  7. Матэрыяльная культура беларусаў. – Мн., 1968.

  8. Маслова Г. Народная одежда в восточно-славянских традиционных обычаях и обрядах ХІХ – начала ХХ веков. – М., 1984.

  9. Адзенне // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Мн., 1987.

  10. Валодзіна Т. Семантыка рэчаў у духоўнай спадчыне беларусаў. – Мн: 1999. – С. 113-151.

  11. Барвенава Г. Народны касцюм Беларусі як паказ узаемапранікнення паганства і хрысціянства.

V семестр – 3к

Тэма 5. Беларускі гістарычны касцюм, зброя і матэрыяльная культура магнатэрыі, шляхты і гараджан.

Самастойная праца

1. Збор матэрыялу для мастацка-дэкаратыўнага вырашэння святаў:

  • Збор іканаграфічнага матэрыялу па гістарычным касцюме, зброі і матэрыяльнай культуры шляхты і гараджан Беларусі ўсіх часавых і стылістычных накірункаў.

  • Знакамітыя гістарычныя постаці, звязаныя з Вашай мясцовасцю. Партрэтны жывапіс з выявамі ўладальнікаў Вашай мясцовасці. Ілюстрацыйны і факталагічны матэрыял.

2. Распрацоўка тэматыкі, часа свята, дзеючых асобаў свята. Выкарыстанне ў сцэнаграфіі прапанаванага студэнтам тэматычнага свята ведаў пра гістарычных асобаў ВКЛ, матэрыяльную культуру, касцюм, зброю розных часавых і стылістычных накірункаў.

Літаратура

  1. Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыкл. – Мн., 1993.

  2. Барвенава Г.А. Княскія строі Кунегунды і Яраполка паводле мініятураў “Кодэксу Гертруды” // Спадчына. – 1998. -- №6. – С. 61-78.

  3. Бекцінееў Ш.І. Насілі старажытныя модніцы // Мастацтва Беларусі. -- 1988. -- №7. -- С. 36-38.

  4. Гісторыя беларускага мастацтва: У 6-ці т. Т.1: Ад старажытных часоў да другой паловы ХVI ст. – Мн., 1987.

  5. Грыгор’еў М. Войска ВКЛ ад Саксаў да Касцюшкі. – Мн., 1994.

  6. Древняя одежда народов Восточной Европы: Материалы к ист.-этногр. атласу. – М., 1986.

  7. Дучыц Л.У. Касцюм жыхароў Беларусі Х - ХІІІ стст.: (Паводле археал. звестак).—Мн., 1995.

  8. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі ХІІ - ХVІІІ стагоддзяў: Альбом / Аўт. тэксту і склад. Н.Ф. Высоцкая. – Мн., 1984.

  9. Жывапіс Беларусі ХІІ – ХVІІІ стагоддзяў: Фрэска. Абраз. Партрэт. / Склад.: Н.Ф. Высоцкая і інш. – Мн., 1980.

  10. Забелин И.Е. Домашний быт русских царей. – 1986. Т.11.

  11. Мерцалова М.Н. История костюма. – М., 1972.

  12. Мерцалова М.Н. Костюм разных времён и народов. В 4-х томах. Т. 1. – М., 1993.

  13. Молчанова Л.А. Очерки материальной культуры белоруссов XVI - XVIII вв. – Мн., 1981.

  14. Пластыка Беларусі ХІІ – ХІІІ стагоддзяў: Альбом. / Аўт. тэксту і склад.: Н.Ф. Высоцкая. – Мінск., 1983.

  15. Пушкарева Н.Л. Женщины Древней Руси. – М., 1989.

  16. Сагановіч Г.М. Войскі Вялікага княства Літоўскага ў ХVI-XVII стст. – Мн., 1994.

  17. Тананаева Л.И. Сарматский портрет. – М., 1979.

  18. Хадыка А.Ю., Хадыка Ю.В. Непаўторныя рысы: З гісторыі беларускага партрэта. – Мн., 1992.

  19. Хадыка А. Старажытна-беларуская шляхетная мода // Спадчына. – 1992. – №3. – С. 51-56.

  20. Gutkowska-Rychlewska M. Historia ubiorów. – Wrocław-Warszawa-Kraków:, 1968.

Па тэматыцы ІІІ, IV, V семестраў і праведзенай практычнай самастойнай працы прымаецца экзамен.

VI семестр – 3к

Раздзел ІІІ. Мастацка-дэкаратыўнае вырашэнне свята.

Тэма 6. Сцэнаграфія сучаснай святочнай культуры Беларусі.

1. Дапрацоўка заданняў ІV, V і VI семестраў.

2. Распрацоўка тэмы і ідэі свята альбо момантусвята паводле сабранага матэрыялу па мастацка-дэкаратыўным вырашэнні свята ў папярэднія семестры.

3. Распрацоўка сцэнічнага вобразу розных слаёў насельніцтва праз гіпербалізацыю асблівасцяў характару, сілуэту, касцюму, элементаў матэрыяльнай культуры. Аргументацыя, эскіз, апісанне.

Літаратура

  1. Беларуская гістарычная энцыклапедыя. – Мн.,1994

  2. Этнаграфія Баларусі. Энцыклапедыя. – Мн.,1989.

  3. Раманюк М.Ф. Касцюм для сцэны // Народная творчасць. – № 1, 1997. – С. 9-11.

  4. Сокалаў-Кубай. Г.Г. Новыя касцюмы “Песняроў” // ЛіМ, І980, №2.

  5. Кирсанова Р.М. Сценический костюм и театральная публика в России ХІХ века. – М., 1997.

  6. Градова К.В., Гутина Е.А. Театральный костюм. Т.1. – М., 1976.

  7. Градова К.В. Театральный костюм. Т.2. – М., 1987.

VIІ семестр – 4 к

Тэма 7. Асновы кампазіцыі.

  1. Мастацка-дэкаратыўнае вырашэнне прапанаваных студэнтам святаў.

  • Колер у сцэнаграфіі свята, прапанаванага самім студэнтам: шматколерная кампазіцыя з пласкасных геаметрычных фігур, якая характарызуе прапанаванае свята; пісьмовае тлумачэнне абраных колераў, падцверджанае сабраным факталагічным матэрыяам (геральдыка, традыцыйны арнамент і г.д.)рэгіянальных адметнасцяў народнага строю Вашай мясцовасці.

  • Шматколерная (паліхромная) кампазіцыя з пласкасных геаметрычных фігур (5-7 элементаў), скампанаваная ў гарманічным каляровым строі і агульнай ураўнаважанасці кампазіцыі прапанаванага свята.

2. Пабудаваць тры кампазіцыі, ў кожнай з якіх дабіцца дамінуючай кампазіцыйнай ролі: а) большага элемента, б) меншага элемента, в) зоны прасторы.

3. Пластычныя сродкі арганізацыі прасторы свята па вертыкалі: эскіз святочнай аздобы будынка, падпарадкаванага рытму архітэктурнага фасаду, на тэму, абраную самім студэнтам.Эскіз каларыстычнага святочнага аздаблення фасадаў будынкаў на тэму, абраную самім студэнтам.

Літаратура

  1. Чернышев О.В. Формальная композиция. Творческий практикум. – Мн., 1999.

  2. Миронова Л.Н. Цветоведение. – Мн., 1993.

  3. Зернов В.А. Цветоведение. – М., 1972.

Па тэматыцы VII семестра і праведзенай практычнай самастойнай працы прымаецца залік.

VIII семестр – 4к (4 л, 6 пр, 2 інд)

Тэма 8. Мастацка-дэкаратыўнае вырашэнне свята на адкрытай прасторы.

Выкананне папярэдняга мастацка-дэкаратыўнага вырашэння свята:

  1. Назва свята, тэма, ідэя свята.

  2. Месца правядзення свята (аргументацыя, карта месца правядзення свята і ўсіх святочных пляцовак свята).

  3. Час правядзення свята (час свята, аргументацыя).

  4. Асяроддзе і антыасяроддзе. Ператварэнне антыасяроддзя ў асяроддзе свята.

  5. Каларыстыка свята. Каларыстыка свята (замалёўка, калаж і г.д. колераў свята; аргументацыя абранай каларыстыкі).

  6. Эмблема ці некалькі эмблемаў свята або эпізоду свята (працоўны матэрыял, выява, аргументацыя).

  7. Эскіз аздаблення ўваходу ў святочную прастору альбо ландшафтную пляцоўку з уключэннем далягляду.

  8. Аздабленне сцэны-эстрады на адкрытай прасторы (напр. на тэму “Фольк-Рок-фестываль”, “Горад майстроў”).

  9. Афармленне сцэны-эстрады, звязанай з канкрэтным архітэктурным асяродкам (напр. на тэму “Каранацыя Міндоўга”). Аргументацыя. Эскіз у колеры.

  10. Умоўнае вырашэнне на плане каляровых суадносінаў: неба-архітэктурны ландшафт-сцэна-персанаж.

Прапанаваныя святы павінны быць прысвечаны 3 тэмам:

1. Народнае свята ( Каляды, Купалле, Пахаванне стралы і г.д.)

2. Тэматычнае свята (Юбілей горада, мястэчка, юбілей атрымання горадам магдэбургскага права на самакіраванне; свята ў гонар магната, які валодаў горадам ці замкам (Нясвіж – кн. Радзівілы, Гомель – кн. Паскевічы); рыцарскія фэсты, прысвечаныя пэўным падзеям (абарона Наваградка ад крыжакаў і г.д.); свята, прысвечанае творчасці мастака, навукоўца – ураджэнца вашай мясцовасці (А. Міцкевіч, І. Дамейка і г.д.), свята паэзіі і г.д.

3. Пазаабрадавыя святы (фестываль, дзіцячае свята, спартыўнае свята і г.д.).

Крытэрыі ацэнкі мастацкіх вартасцяў эскізаў і выкананых прац:

  1. Арыгінальнасць і аргументаванасць абраных ідэі, тэмы, мэты, назвы свята. Слушнасць абранага месца і часа свята.

  2. Арыгінальнасць мастацкага аблічча свята і цэласнасць яго унутранай структуры. Здольнасць у яснай лагічнай форме пабудаваць у адпаведнасці з пастаўленымі задачамі змест будучага кампазіцыйнага твору. Адпаведнасць мастацка-дэкаратыўнага аздаблення свята ідэе свята, мастацкае адлюстраванне яе унутранай сутнасці і спецыфікі.

  3. Стылістычнае адзінства.

  4. Выкарыстанне у мастацка-дэкаратыўным вырашэнні свята ведаў і сабраных факталагічных і візуальных матэрыялаў па гісторыі, фальклоры, этнаграфіі, мастацтве, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве Вашай мясцовасці; выкарыстанне мастацкіх і інш. адметнасцяў Вашай мясцовасці на розных кампазіцыйных этапах свята.

  5. Інфармацыйнасць мастацкага аздаблення свята.

Літаратура

  1. Лебедев М., Вандалковскиий Е. Режиссёр – художник, художник – режиссер. – М., 1987.

  2. Немиро О.В. Праздничный город. Искусство оформления праздников. История и современность. – Л., 1987.

  3. Художник и город. – М., 1988.

  4. Художник и зрелище. – М., 1990.

  5. Мальков А.П. Театр под открытым небом. – М., 1990.

  6. Силин А.Д. Площади – наши палитры. – М, 1982.

  7. Васильев-Вязьмин И.И. Искусство людных площадей. – М., 1977.

Па тэматыцы VIII семестра і праведзенай практычнай самастойнай працы прымаецца залік.

ІХ семестр – 5 к

Работа над мастацка-дэкаратыўным вырашэннем дыпломнай пастаноўкі.

1. Тэма, мэта, задачы свята. Назва свята.

2. Месца і час свята (дата, аргументацыя).

3. Генеральны план тэрыторыі свята і памежных тэрыторыяў.

4. Макет (аксанаметрыя, перспектыва) тэрыторыі і галоўных пляцовак свята.

5. Эмблема свята. Эмблематыка эпізодаў свята (працоўны матэрыял, выява, аргументацыя).

6. Каларыстыка свята. Каларыстычная карта свята.

7. Эскізная распрацоўка паасобных комплексаў свята.

8. Рэкламна-інфармацыйны матэрыял свята.

9. Арганізацыйна-творчыя пытанні рэалізацыі мастацка-дэкаратыўнага вырашэння дыпломнай пастаноўкі.

10. Пошук арыгігнальнага мастацкага аблічча свята.

11. Жанравыя асаблівасці мастацка-дэкаратыўнага вырашэння свята.

Літаратура

  1. Шверубович В.В. Режиссер и оформление спектакля. – М., 1955.

  2. Афанасьев Д.В. Пространственное оформление спектакля. – Л., 1990.

  3. Базанов В.В. Техника и технология сцены. – Л., 1976.

  4. Березкин В.И. Искусство оформления спектакля. – М., 1986.

  5. Мочалов Ю. Композиция сценического пространства. – М., 1981.

  6. Мюллер В.Н. Декорационное оформление спектакля. – М., 1956.

  7. Власова Р.И. Русское театрально-декорационное искусство начала ХХ века. – Л., 1984.

Па тэматыцы VI, VII, VIII семестраў і праведзенай практычнай самастойнай працы прымаецца экзамен.

КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ ВЕДАЎ

студэнтаў кафедры рэжысуры святаў

Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры

па дысцыпліне “Мастацка-дэкаратыўнае вырашэнне святаў”

(па дзесяцібальнай шкале). Умовы выкарыстання рэйтынгавай сістэмы па курсу.

0 – няма адказу (адмаўленне ад адказу; адказ цалкам не адпавялае сутнасці пытанняў вучэбнага або экзаменацыйнага задання) без права пераздачы.

1 – (2) балы – “нездавальняюча” – заслугоўвае студэнт, адказ якога выяўляе значныя прабелы ў ведах па большай частцы асноўнага вучэбнага матэрыялу па праграме; студэнт, які не выканаў асноўныя заданні дадзеныя для практычнага і індывідуальнай выканання; не засвоіў матэрыял, прадугдеджаны вучэбнай праграмай для самастойнага вывучэння; студэнт, які не адпрацаваў асноўныя лекцыйныя, практычныя, семірнарскія і індывідуальныя заняткі па дадзенаму курсу; не здольны працягваць навучанне або прыступіць да прафесійнай дзейнасці без дадатковых заняткаў з выкладчыкам па адпаведнай дысцыпліне.

3 – (3) балы – “здавальняюча” – заслугоўвае студэнт, які паказаў веданне асноўнага вучэбнага матэрыялу па праграме дысцыпліны ў аб’ёме, неабходным для далейшай вучобы і авалодання прафесіяй, выконваў асноўныя заданні дадзеныя для практычнага і індывідуальнай выканання; імкнуўся засвоіць матэрыял, прадугдеджаны вучэбнай праграмай для самастойнага вывучэння, але не прымаў актыўнага удзелу ў лекцыйных, практычных, семірнарскіх і індывідуальных занятках па дадзенаму курсу; дапускаў значныя памылкі пры выкананні заданняў і адказе на экзамене; студэнт, які валодае мінімумам ведаў для леквідацыі прабелаў пад кіраўніцтвам выкладчыка.

4 – (3+) балы -- “дастаткова здавальняюча” – заслугоўвае студэнт, які паказаў веданне асноўнага вучэбнага матэрыялу па праграме дысцыпліны ў аб’ёме, неабходным для далейшай вучобы, і авалодання прафесіяй, выконваў асноўныя заданні дадзеныя для практычнага і індывідуальнай выканання; імкнуўся засвоіць матэрыял, прадугдеджаны вучэбнай праграмай для самастойнага вывучэння, але не прымаў актыўнага удзелу ў лекцыйных, практычных, семірнарскіх і індывідуальных занятках па дадзенаму курсу; дапускаў некаторыя памылкі пры выкананні заданняў і адказе на экзамене; студэнт, але які тым ня менш валодае неабходнымі ведамі для леквідацыі прабелаў пад кіраўніцтвам выкладчыка.

5 – (4-) балаў -- “амаль добра” – заслугоўвае студэнт, які паказаў веданне асноўнага вучэбнага матэрыялу па праграме дысцыпліны ў аб’ёме, неабходным для далейшага навучання і працы па абранай прафесіі, выконваў асноўныя заданні дадзеныя для практычнага і індывідуальнай выканання; засвоіў матэрыял, прадугдеджаны вучэбнай праграмай для самастойнага вывучэння, прымаў дастаткова актыўны ўдзелу ў лекцыйных, практычных, семірнарскіх і індывідуальных занятках па дадзенаму курсу; але дапускаў памылкі пры выкананні практычных заданняў і падчас адказу на экзамене; студэнт, які валодае неабходнымі ведамі па праграме дысцыпліны для леквідацыі пагрэшнасцяў самастойна.

6 – (4) балаў -- “добра” – заслугоўвае студэнт, які паказаў дастаткова поўнае веданне асноўнага вучэбнага матэрыялу па праграме дысцыпліны, выканаў асноўныя заданні дадзеныя для практычнага і індывідуальнай выканання; засвоіў асноўны матэрыял, прадугдеджаны вучэбнай праграмай для самастойнага вывучэння, прымаў дастаткова актыўны ўдзелу ў лекцыйных, практычных, семірнарскіх і індывідуальных занятках па дадзенаму курсу і веды якога маюць сістэматычны характар.

7 – (4+) балаў -- “вельмі добра” – заслугоўвае студэнт, які паказаў поўнае веданне асноўнага вучэбнага матэрыялу па праграме дысцыпліны, выканаў асноўныя заданні дадзеныя для практычнага і індывідуальнай выканання; засвоіў асноўны матэрыял, прадугдеджаны вучэбнай праграмай для самастойнага вывучэння, праявіў актыўнасць на лекцыйных, практычных, семірнарскіх і індывідуальных занятках па дадзенаму курсу. Студэнт, які не дапусціў сутнасных памылак пры выкананні заданняў і падчас адказу на экзамене, засвоіў усю асноўную і рэкамендаванную для самастойнага вывучэння літаратуру, паказаў сістэматычны характар ведаў, жаданне, здольнасць і імкненне да самастойнага папаўнення гэтых ведаў.

8 – (5-) балаў -- “амаль выдатна” – заслугоўвае студэнт, які паказаў поўнае веданне асноўнага асноўнага вучэбнага матэрыялу па праграме дысцыпліны, выканаў усе заданні дадзеныя для практычнага і індывідуальнай выканання; засвоіў матэрыял, прадугдеджаны вучэбнай праграмай для самастойнага вывучэння, актыўна працаваў на лекцыйных, практычных, семірнарскіх і індывідуальных занятках па дадзенаму курсу. Студэнт, які не дапусціў памылак пры выкананні практычных заданняў і падчас адказу на экзамене, засвоіў усю асноўную і рэкамендаванную для самастойнага вывучэння літаратуру, паказаў сістэматычны характар ведаў, жаданне, здольнасць і імкненне да самастойнага папаўнення гэтых ведаў.

9 – (5) балаў -- “выдатна” – заслугоўвае студэнт, які паказаў усебаковае і сістэматычнае веданне асноўнага вучэбнага матэрыялу па праграме дысцыпліны, безпамылкова выканаў усе заданні дадзеныя для практычнага і індывідуальнай выканання; засвоіў матэрыял, прадугдеджаны вучэбнай праграмай для самастойнага вывучэння, актыўна працаваў на лекцыйных, практычных, семірнарскіх і індывідуальных занятках па дадзенаму курсу. Студэнт, які не дапусціў памылак пры выкананні практычных заданняў і падчас адказу на экзамене, засвоіў і вольна аперыруе асноўнай і рэкамендаванай для самастойнага вывучэння літаратурай, дакладна карыстаецца тэрміналогіяй, паказвае сістэматычны характар ведаў, жаданне, здольнасць і імкненне да самастойнага папаўнення гэтых ведаў.

10 – (5+) балаў -- “надзвычай выдатна” – заслугоўвае студэнт, які паказаў усебаковае і сістэматычнае веданне вучэбнага матэрыялу па праграме дысцыпліны, безпамылкова выканаў усе заданні дадзеныя для практычнага і індывідуальнай выканання; глыбока засвоіў матэрыял, прадугдеджаны вучэбнай праграмай для самастойнага вывучэння, а таксама знаёмы з матэрыялам не запланаваным праграмай; актыўна працаваў на лекцыйных, практычных, семірнарскіх і індывідуальных занятках па дадзенаму курсу. Студэнт, які паказвае веды большыя за праграмны матэрыял, студэнт, які не дапусціў памылак пры выкананні практычных заданняў і падчас адказу на экзамене, засвоіў і вольна аперыруе асноўнай і рэкамендаванай для самастойнага вывучэння літаратурай, вольна выказвае свае меркаванні па прадмеце, дакладна карыстаецца тэрміналогіяй, паказвае, жаданне, здольнасць і імкненне да самастойнага папаўнення гэтых ведаў.

СПІС ЛІТАРАТУРЫ ПА КУРСУ

(АСНОЎНАЯ І ДАДАТКОВАЯ)

  1. Афанасьев Д.В. Пространственное оформление спектакля. – Л.: Искусство, 1990. – 140 с.

  2. Базанов В.В. Техника и технология сцены. – Л.: Искусство, 1976. – 193 с.

  3. Беларускае народнае адзенне. – Мн.: Навука і тэхніка, 1975. – 96 с.

  4. Беларускае народнае жыллё. – Мн.: Навука і тэхніка, 1973. – 98 с.

  5. Валодзіна Т.В. Семантыка рэчаў у духоўнай спадчыне беларусаў. – Мн.: Тэхналогія, 1999. – 167 с.

  6. Гісторыя беларускага мастацтва: У 6-ці т. Т.1: Ад старажытных часоў да другой паловы ХVI ст. – Мн.: Навука і тэхніка, 1987. – 304 с.

  7. Гуд П.А. Беларускі купальскі комплекс і семантыка абрадавых дзей. – Мн.: Тэхнапрынт, 1999. – 221 с.

  8. Древняя одежда народов Восточной Европы (Материалы к ист.-этногр. атласу). – М.: Наука, 1986. – 272 с.

  9. Дучыц Л.У. Касцюм жыхароў Беларусі Х -- ХІІІ стст. (паводле археалагічных звестак) Пад рэд. Г.В.Штыхава. -- Мн.: Навука і тэхніка, 1995. – 80 с.

  10. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі ХІІ -- ХVІІІ стагоддзяў: Альбом / Аўт. тэксту і склад. Н.Ф. Высоцкая. – Мн.: Беларусь, 1984. – 235 с.

  11. Жывапіс Беларусі ХІІ – ХVІІІ стагоддзяў: Фрэска. Абраз. Партрэт / Склад.: Н.Ф. Высоцкая і інш. – Мн.: Беларусь, 1980. – 315 с.

  12. Кацар М.С. Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка / Навук. рэд. Я.М. Сахута. – Мн.: БелЭн, 1996. – 208 с.

  13. Крук І.І. Сімволіка беларускай народнай культуры. – Мн.: Ураджай, 2001. – 350 с.

  14. Кулагин А.И.. Архитектура дворцово-усадебных ансамблей Беларуси. – Мн.: Наука и техника, 1981. – 134 с.

  15. Лабачэўская В.А. Повязь часоў – беларускі ручнік. – Мн.: Беларусь, 2002. – 231 с.

  16. Лебедев М., Вандалковский Е. Режиссёр – художник, художник – режиссер. – М.: Молодая гвардия, 1987. – 121 с.

  17. Локотко А.И. Нацыянальныя рысы беларускай архітэктуры. – Мн.: Навука і тэхніка, 1999. – 336 с.

  18. Локотко А.И. Белорусское народное зодчество. – Мн.: Навука і тэхніка, 1991. – 287 с.

  19. Миронова Л.Н. Учение о цвете.– Мн.: Выш. шк., 1993. – 463 с.

  20. Молчанова Л.А. Очерки материальной культуры белоруссов XVI -- XVIII вв. – Мн., 1981. – 212 с.

  21. Немиро О.В. Праздничный город. Искусство оформления праздников. История и современность. – Л.: Искусство, 1987. – 96 с.

  22. Рябцевич В.Н. Нумизматика Беларуси. – Мн.: Полымя, 1995. – 687 с.

  23. Пластыка Беларусі ХІІ – ХІІІ стагоддзяў: Альбом / Аўт. тэксту і склад. Н.Ф. Высоцкая. – Мн.: Беларусь, 1983. – 231 с.

  24. Раманюк М.Ф. Беларускае народнае адзенне. – Мн.: Беларусь, 1981. – 473 с.

  25. Сахута Я. Беларускае народнае мастацтва. – Мн.: Беларусь, 1980. – 215 с.

  26. Сахута Я.М. Беларускае народнае мастацкае кавальства.– Мн.: Полымя, 1990.—190 с.

  27. Тананаева Л.И. Сарматский портрет. – М.: Наука, 1979. – 303 с.

  28. Фадзеева В.Я. Беларускі ручнік. –Мн.: Полымя, 1994. – 327 с.

  29. Цітоў А.К. Гарадская геральдыка Беларусі. – Мн.: Полымя, 1989. – 207 с.

  30. Цітоў А.К. Сфрагістыка і геральдыка Беларусі. – Мн.: РІВШ БДУ, 1999. – 176 с.

  31. Чантурия В.А. История архитектуры Белорусии. – Мн.: Вышэйш. шк., 1985. – 319 с.

  32. Чернышев О.В. Формальная композиция. Творческий практикум. – Мн.: Харвест, 1999. – 312 с.

  33. Шароев И.Г. Режиссура эстрады и массовых представлений. – М.: Искусство, 1986. – 123 с.

  34. Шверубович В.В. Режиссер и оформление спектакля. – М.: Искусство, 1955. – 234 с.

  35. Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя. – Мн.: Бел Эн,1989. -- ...

Дадатковая ліатаратура

  1. Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыкл. – Мн.:БелЭн., 1993. – 702 с.

  2. Барвенава Г.А. Княскія строі Кунегунды і Яраполка паводле мініятураў “Кодэксу Гертруды” // Спадчына. – 1998. -- №6. – С. 61-78.

  3. Беларускія народныя тканіны ў зборы Дзяржаўнага мастацкага музея БССР / Пад рэд. І.М.Паньўынай. -- Мн.: Беларусь, 1979. – 256 с.

  4. Беларусь у малюнках Напалеона Орды. Другая палова ХІХ ст. – Мн.: Ураджай, 2001. – 143 с.

  5. Васильев-Вязьмин И.И. Искусство людных площадей. – М.: Искусство, 1977. – 124 с.

  6. Васілевіч У.А. Міфы бацькаўшчыны. – Мн.: БелЭн., 1994. – 109 с.

  7. Габрусь Т.В. Мураваныя храмы. Сакральная архітэктура беларускага барока. – Мн.: Ураджай, 2001. – 287 с.

  8. Градова К.В. Театральный костюм. Т.2. – М.: Искусство, 1987. – 143 с.

  9. Градова К.В., Гутина Е.А. Театральный костюм. Т.1. – М.: Искусство, 1976. – 132 с.

  10. Грыгор’еў М. Войска ВКЛ ад Саксаў да Касцюшкі. – Мн., 1994. — 34 с.

  11. Зайкоўскі Э.М., Дучыц Л.У. Жыватворныя крыніцы Беларусі. – Мн.: Ураджай, 2001.– 111 с.

  12. Караткевіч Ул. Зямля пад белымі крыламі. Нарыс. – Мн.: Маст. літ., 1977. – 176 с.

  13. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / А.М. Кулагін; Маст. І.І. Бокі. – Мн.: БелЭн., 2001. – 216 с.

  14. Кирсанова Р.М. Сценический костюм и театральная публика в России ХІХ века. – М.: Артист.Режисёр.Театр., 1997. – 384 с.

  15. Локотко А.И. Пад стрэхамі прашчураў. – Мн.: Полымя, 1995. – 384 с.

  16. Ляўкоў Э.А. Маўклівыя сведкі мінуўшчыны. – Мн.: Навука і тэхніка, 1992. – 215 с.

  17. Малішэўскі У.А., Пабока П.М. Нашы гарады. – Мн.: Нар. асвета, 1991. – 303 с.

  18. Маслова Г. Народная одежда в восточно-славянских традиционных обычаях и обрядах ХІХ – начала ХХ века. – М.: Искусство, 1984. – 123 с.

  19. Мерцалова М.Н. Костюм разных времён и народов. В 4-х томах. Т. 1.– М.: Академия моды, 1993. – 543 с.

  20. Мюллер В.Н. Декорационное оформление спектакля. – М.: Искусство,1956. – 101 с.

  21. Немиро О.В. В город пришёл праздник. Из истории художественного оформления советских массовых празднецтв. – Л.: Искусство, 1973. – 121 с.

  22. Пушкарева Н.Л. Женщины Древней Руси. – М.: Мысль, 1989. – 326 с.

  23. Раманюк М.Ф. Касцюм для сцэны // Народная творчасць. – 1997. -- № 1. – С. 9-11.

  24. Сагановіч Г.М. Войскі Вялікага княства Літоўскага ў ХVI -- XVII стст. – Мн.: Беларусь, 1994. – 146 с.

  25. Силин А.Д. Площади наши палитры. – М.: Искусство, 1982. – 134 с.

  26. Сокалаў-Кубай Г.Г. Новыя касцюмы “Песняроў” // ЛіМ. -- І980. -- №2.

  27. Страчаная спадчына / Т.В. Габрусь, А.М. Кулагін, Ю.У. Чантурыя і інш. Уклад. Габрусь Т.В. – Мн.: Полымя, 1998. – 351 с.

  28. Федорук А.Т. Садово-парковое искусство Белоруссии. – Мн.: Ураджай, 1989. – 247 с.

  29. Хадыка А. Старажытна-беларуская шляхетная мода // Спадчына. – 1992. – №3. – С. 51-56.

  30. Хадыка А.Ю., Хадыка Ю.В. Непаўторныя рысы: З гісторыі беларускага партрэта. – Мн.: Навука и тэхника, 1992. – 144 с.

  31. Художник и город. Сб. статей. – М.: Искусство, 1988. –134 с.

  32. Художник и зрелище. Сб. статей. – М.: Искусство, 1990. – 99 с.

  33. Целеш Вячка. Гарады Беларусі на старых паштоўках. – Мн.: Беларусь, 1998. – 255 с.

  34. Цітоў А.К. Менск – места майстроў: Рамесныя цэхі XVI -- XVIII стст. – Мн.: Беларусь, 2002. –110 с.

  35. Чантурия В.А. Памятники архитектуры и градостроительства Белоруссии. – Мн.: Полымя, 1986. – 240 с.

ПЫТАННІ ДА ЗАЛІКАЎ І ЭКЗАМЕНАЎ ПА КУРСУ

ПЫТАННІ ДА ЗАЛІКА

Па прадмеце “Мастацка-дэкаратыўнае вырашэнне свята”, 2 курс, 4 сем.естр

Пытанне 1:

  1. Паняцце “сімвал”, “сімволіка”. Сімволіка ў вобразным мастацка-дэкаратыўным вырашэнні свята.

  2. Паняцце нацыянальная, народная, дзяржаўная сімволіка.

  3. Паняцце “геральдыка”. Асноўныя правілы геральдыкі.

  4. Паняцце “герб”. Функцыі і прызначэнне герба.

  5. Паняцце “пячатка”. Варыянты і прызначэнне пячатак.

  6. Паняцце “поле”, “легенда”, “эмблема”.

  7. Дзяленне тарка і парадак чытання гербаў.

  8. Геральдычныя колеры. Колеры дзяржаўнай сімволікі. Нацыянальныя сімволіка колераў. Хрысціянская, буддзіская і г.д. сімволіка колераў.

  9. Ідэйны і іканаграфічны генезіс сімвала “Пагоня”.

  10. Геральдыка гарадоў Беларусі. Магдэбургскае права. Сучасная сімволіка горада.

  11. Вялікакняжацкая і каралеўская сімволіка (геральдычны знак, карона, берла, дзяржава, мантыя). Рыцарская сімволіка (меч, пас, астрогі).

  12. Магнацкая сімволіка. Фамільныя гербы. Дрэва рода.

  13. Прафесійная сімволіка. Цэхавая геральдыка. Сучасная прафесійная сімволіка.

  14. Канфесійная сімволіка.

  15. Беларускі народны арнамент – геаметрычны, раслінны, антрапаморфны.

  16. Беларускі народны арнамент і яго сімволіка.

  17. Сімволіка колераў у традыцыйнай народнай культуры, у тым ліку арнаменце.

  18. Архітэктура Беларусі – культавая, шляхецкая, гарадская, народная.

  19. Культавае дойлідства Беларусі.

  20. Асноўныя стылі, уласцівыя культаваму мастацтву Беларусі.

  21. Замкі, палацы і сядзібныя ансамблі Беларусі. Садова-паркавае мастацтва Беларусі.

  22. Асаблівасці градабудаўніцтва Беларусі.

  23. Народная архітэктура Беларусі (гісторыка-этнаграфічнае рэаніраванне).

  24. Паняцці “дом”, “сядзіба”, “хата”, “гаспадарчыя пабудовы”.

  25. Асаблівасці аб’ёмнага планіравання сядзібы.

  26. Абрадавыя дзеянні пры выбыры месца пабудовы, будова і абжыванне ў хаце.

  27. Інтэр’ер хаты і яго сімволіка.

  28. Хатняе начынне і яго сімволіка.

  29. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі – кераміка, ткацтва, кавальства, салома і лазапляценне, разьба і інш.

Неабходны веды па літаратуры:

Цітоў А.. Гарадская геральдыка Беларусі. – Мн. Полымя., 1989.

Цітоў А. Сфрагістыка і геральдыка Беларусі. – Мн., 1999.

Беларуская гістарычная энцыклапедыя. -- Мн., 1994.

Беларуская этнаграфія. – Мн., 1994.

Энцыклапедыя ЛіМ. Мн., 1984-1987.

Цітоў А.. Наш сімвал – Пагоня. – Мн., 1992.

Цітоў В.С.. Народная спадчына. Матэрыяльная культура ў лакальна-тыпалагічнай разнастайнасці. – Мн., 1994.

Вячорка В.Пра герб і сцяг. – Мн., 1993.

Нумізматыка Беларусі. – Мн., 1995.

Караткевіч У.. Зямля пад белымі крыламі. – Мн., 1995

Крук Янка. Сімволіка беларускай народнай культуры. – Мн., 2001.

Кацэр М.С. Беларускі нароны арнамент. – Мн, 1996.

Фадзеева В.Я. Беларускі ручнік. – Мн., 1994.

Этнаграфія Беларусі. Энцыклапедыя. – Мн., 1998.

Чантурия В.А.. История архитектуры Белорусии. – Мн: Вышэйшая школа, 1985.

Чантурия В.А. Атлас памятников архитектуры и мемориальных комплексов Белорусии. – Мн: Вышэйшая школа, 1983

Чантурия В.А. Памятники архитектуры и градостроительства Белоруссии. – Мн.: Полымя, 1986.

А.И. Кулагин. Архитектура дворцово-усадебных ансамблей Беларуси. – Мн.: Наука и техника, 1981.

Малішэўскі У.А., Пабока П.М. Нашы гарады. – Мн.: Народная асвета, 1991.

Федорук А.Т. Садово-парковое искусство Белоруссии. – Мн.: Ураджай, 1989.

Габрусь Т.В. Мураваныя храмы. Сакральная архітэктура беларускага барока. – Мн.:Ураджай, 2001.

Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / А.М. Кулагін. – Мн.: БелЭн, 2001.

Православное зодчество Беларуси. – Минск, 1995.

Целеш Вячка. Гарады Беларусі на старых паштоўках. – Мн: Беларусь, 1998.

Страчаная спадчына. – Мн: Полымя, 1998.

Целеш Вячка. Архітэктура Беларусі на старых паштоўках.

Беларусь у малюнках Напалеона Орды. Другая палова ХІХ ст. – Мн.: Ураджай, 2001.

Хрысціянскія храмы Беларусі на фотаздымках Яна Балзункевіча. Пачатак ХХ ст. – Мн.: Ураджай, 2000.

Беларускае народнае жыллё. – Мн., 1973.

Локотко А.И. Белорусское народное зодчество. – Мн., 1991.

Локотко А.И. Нацыянальныя рысы беларускай архитэктуры. – Мн: Ураджай, 1999.

А.И. Локотко. Белорусское народное зодчество. – Мн., 1991

Локотко А.И. Пад стрэхамі прашчураў.— Мн., 1995.

Цітоў В.С. Народная спадчына. Матэрыяльная культура ў лакальна-тыпалагічнай рахнастайнасці. – Мн., 1994.

Пытанне 2.

Збор матэрыяла для мастацка-дэкаратыўнага вырашэння святаў.

  • Геральдыка горада, мятэчка дзе Вы жывёце. Геральдыка магнатаў, што валодалі горадам, паветам, дзе нарадзіліся Вы ці вашы продкі. Даты, звязаныя з гістарычнымі падзеямі, якія можна было б адзначыць ў бліжэйшыя 5 год.

  • Архітэктура культавая (праваслаўныя храмы і кляштары, каталіцкія, сінагогі, мячэці), гарадская (ратуша, гандлёвыя шэрагі, найбольш знакамітыя гарадскія будынкі), магнацкая (замкі, палацы, сядзібы).

  • Ідалы, камяні, святыя крыніцы, святыя гаі і г.д.

  • Легенды і паданні, звязаныя з назвай горада, мястэчка, вёскі. Легенды пра назвы рэк, азёр, гаёў, пагоркаў, гор і г.д.

  • Каларыстыка народнага арнаменту. Сімволіка. Элементы народнага арнамента, якія сімвалізуюць Сонца, Жыццё, Зямлю, Ярылу і г.д.

  • Архітэктура і элементы побыту тыповыя для Вашай мясцовасці.