Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
лекция №24.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
24.09.2019
Размер:
88.58 Кб
Скачать

Занятак № 24 тэма: «Станаўленне Рэспублікі Беларусь і ўтварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Культура Беларусі ў другой палове хх ст.»

Пытанні да вывучэння новай тэмы:

1. Змены ў палітычным жыцці ў канцы 1980-х - пачатку 1990-х гг.

2.Станаўленне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Наладжванне знешнепалітычных сувязей.

3. Культурнае развіццё на сучасным этапе.

ПЫТАННЕ №1

Фарміраванне ў рэспубліды шматпартыйнасці стала сведчаннем дэмакратызацыі грамадства, рэалізацыі на справе правоў грамадзян на аб'яднанне і ўтварэнне розных рухаў, сагозаў, палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў. Працэс зараджэння і фарміравання новых партый у другой палове80-х гг. (на Беларусі ён лраходзіўу пачатку 90-х гг.) быў немагчымы без ліквідацыі ўсеўладдзя Кампартыі. Рост грамадскай і палітычнай свядомасці насельніцтва дрывёў да ўзнікнення ў 1989г. апазіцыйнага ў адносінах да КПБ грамадска-лалітычнага руху Беларускі народны фронт за перабудову «Адраджэнне» (БНФ), які ў 1990г. узяў курс на заваяванне палітычнай улады. У 1990г. на XXXI з'ездзе КПБ было прынята рашэнне імкнуцца да захавання за партыяй ролі кіруючай і накіроўваючай сілы ў грамадстве. Імкненне' лартыйнага кіраўніцтва праявілася ў рашучым супрацьдзеянні ўзнікненню любых палітычных партый.

Права на аб'яднанне ў форме палітычных партый, прафесіянальных саюзаў, жаночых, маладзёжных, дзіцячых, навуковых, культурна-асветніцкіх, фізкультурна-спартыўных і іншых аб'яднанняў і таварыстваў было замацавана принятым у кастрычніку 1990г. Законам СССР «Аб грамадскіх аб'яднаннях». Кірункі дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця БССР у сярэдзіне палове 80-х гг, сведчылі аб працэсу ўтварэння новых палітычных партый. У Беларусі ў 1990—1991 гг. сфарміравалася пяць палітычных партый, а на пачатак 1998г. іх было ўжо 35. Аднак працэс фарміравання палітычных партый праходзіў вельмі марудна, а большасць створаных партый заставаліся невялікімі. Практычна на рубяжы 80—90-х гг. гэта былі аб'яднанні вузкага кола аднадумцаў, якія не мелі шырокай падтрымкі народа.

Складванне шматпартыйнасці азначала канец манаполіі КПСС (КПБ) наўладу. Была прадпрынята спроба рэфармавання Кампартыі ў напрамку яе дэмакратызацыі і ператварэння ў партыю парламенцкага тыпу. Яе ўспрымалі па-роз-наму. Калі для радавых партыйцаў такі напрамак перабудовы партыі з'яўляўся адзіна магчымым і неабходным, то для партыйнага кіраўніцтва гэта азначала толькі прыстасаванне да новых умоў. У самой партыі ўзніклі розныя плыні. Многія камуністы выйшлі з яе радоў.

Апошняй спробай вярнуць усё на старыя пазіцыі быў жнівеньскі путч (спроба дзяржаўнага перавароту) вярхушкі партыйна-дзяржаўнага кіраўніцтва ў 1991г. у Маскве, звязаны з утварэннем Дзяржаўнага камітэта па надзвычайным становішчы (ДКНС). яго няўдача паскорыла крах КПСС (КПБ). У сувязі з гэтымі падзеямі Вярхоўны Савет БССР 26 жніўня 1991г. прыняў пастанову аб часовым прыпыненні дзейнасці КПБ, якая была адменена ў 1993г.

Такім чынам у рэспубліцы адбыўся пераход да шматпартыйнасці. Аднак наяўнасць значнай колькасці партый і аб'яднанняў не прывяла да радыкальных змен у грамадска-палітычным жыцці краіны. На 1 студзеня 2000г. у Рэспубліцы Беларусь дзейнічала 20 палітычных партый. іх дзейнасць рэгулюецца Законам «Аб палітычных партыях», прынятым у 1994г.

У грамадска-палітычным жыцці рэспублікі важную ролю адыгрываюць таксама прафсаюзы і грамадскія аб'яднанні. Так, у 1991г. утварыліся Свабодныя прафсаюзы Беларусь У 1997г. быу створаны Беларускі патрыятычны саюз моладзі (у 2002г. рэарганізаваны ў рэспубліканскі).

ПЫТАННЕ № 2

Рух за дзяржаўны суверэнітэт Беларусі ўзмацніўся ў канцы 80-х — пачатку 90-х гг. XX ст. і быў звязаны з развіццём самастойнасці дзяржаўнай улады ва ўмовах палітыкі перабудовы. У ходзе яе ажыццяўлення нечакана для партыйнага і дзяржаўнага кіраўніцтва абвастрыліся нацыянальныя праблемы, якія, здавалася, былі вырашаны цалкам і назаўсёды яшчэ пры стварэнні СССР.

У Беларусі рух за нацыянальнае адраджэнне прадугле-джваў перш за ўсё карэннае пераўтварэнне Саюза ССР у сапраўды дэмакратычную прававую дзяржаву, заснаваную на добраахвотным аб'яднанні раўнапраўных суверэнных рэспублік. 27 ліпеня 1990г. Вярхоўны Савет Беларускай ССР прыняў Декларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі. Гэта азначала, што Беларусь выбрала ўласны шлях развіцця, хоць і не выключала магчымасці аб'яднання разам з іншымі рэспублікамі ў новы саюз.

У сакавіку 1991г. ад6ыўся рэферэндум (усенароднае галасаванне) па пытанні захавання абноўленага СССР. Больш за 3/4 удзельнікаў рэферэндуму ў 9 з 15 савецкіх рэспубл ік выказаліся зазахаванне СССР. Вярхоўны Савет БССР прыняў пастанову, у якой адзначалася мэтазгоднасць уваходжання БССР у склад Саюза ССР пры ўмове яго абнаўлення. Аднак надзеі забяспечыць суверэнітэт рэспублік і ў той жа час захавацъ СССР аказаліся нежыццяздольнымі. Гэтаму супрацьстаялі, з аднаго боку, патрыятычна настроеныя нацыянальныя рухі ў рэспубліках, якія патрабавалі поўнай незалежнасці, а з другога боку — партыйна-дзяржаўнае кіраўніцтва, якое стаяла за захаванне СССР як унітарнай дзяржавы. Такая дзяржава мае адзіны моцны кіруючы цэнтр, праводзіць адзіную палітыку.

Працэс падрыхтоўкі новага Саюзнага дагавора быў прыпынены ў сувязі з падзеямі 1991г. у Маскве, якія атрымалі назву жнівеньскага путчуспробы дзяржаўнага пераварота супраць палітыкі перабудовы. Путч праваліўся.

Афармленне дзяржаўнай незалежнасці Рэспублікі Беларусь было звязана з практычным замацаваннем суверэнітэту рэспублікі. 25 жніўня 1991г. было прынята рашэнне Вярхоўнага Савета БССР аб наданні канстытуцыйнага статусу Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР, прынятай 27 ліпеня 1990г.

На наступны дзень, 26жніўня 1991г. быў приняты Закон «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР», эгодна э якім усе прадпрыемствы, арганізацыі і уста­нови саюзнага падпарадкавання, што размяшчаліся на тэрыторыі рэспублікі, пераводзіліся ва ўласнасць Беларускай ССР. Прамое ўмяшанне цэнтра ў жыццё рэспублікі было спынена. 19 верасня 1991г. Вярхоўны Савет прыняў Закон аб назве Беларускай ССР, у адпаведнасці з якім яна пачала называцца Рэспубліка Беларусь, а ў скарочаным варыянце — Беларусь. Была зацверджана новая дзяржаўная сімволіка: бела-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня».

14 мая 1995г. на рэферэндуме большасць насельніцтва нашай рэспублікі прагаласавала за ўвядзенне новых дзяржаўных сімвалаў, якія існуюць і сёння.

8 снежня 1991г. кіраўнікі Расійскай Федэрацыі, Украіныі Беларусі ва ўмовах крызісу саюзнай улады і ўзмацнення руху саюзных рэспублік за суверэнітэт падпісалі ў Белавежскай пушчы Пагадненне аб спыненні існавання СССР і аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД ). Яно было ратыфікавана (зацверджана) Вярхоўным Саветам гэтых рэспублік. Адйачасова была прынята пастанова аб дэнансацыі (скасаванні) Дагавора аб утварэнні СССР ад 1922г. Заснавальнікі СНД запрасілі іншыя рэспублікі былога СССР уступіць у Садружнасць. У выніку ў яе склад увайшлі 12 краін. Цэнтрам СНД была вызначана наша сталіца — г. Мінск.

Вызначальным фактарам ваўзаемаадносінах краін СНД стала этсанамічнаяштяэграцыя (узаемадзеянне і супрацоўніцтва). Справа ў тым, што ва ўмовах існавання СССР развіццё нашай краіны адбывалася ў адпаведнасці з планамі, якія распрацоўваліся ў Маскве. У іх не улічваліся нацыянальна-рэгіяналвныя інтарэсы. Таму, калі рэспубліка набыла дзяржаўны суверэнітэт, яна атрымала не эканамічную сама-стойнасць, а механічна адрэзаны кавалак усё той жа адзінай саюзнай прамысловасці. Былі парушаны неабходныя для функцыянавання нармальнага эканамічнага механізму сувязі, і ў першую чаргу з краінамі так званага блізкага замеж-жа, г. зн. былымі рэспублікамі СССР.

Узнікненне СНД было ўспрынята ў грамадстве неадназначна. 3 аднаго боку, распад СССР прывёў дарэзкага падзення ўзроўню жыцця насельніцтва, да шматлікіх нацыянальных канфліктаў у рэгіёнах былога СССР, а з другога — садзейнічау афармленню незалежнасці рэспублік.

. У замацаванні суверэнітэту нашай краіны асобае месца займае Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, якая была прынята Вярхоўным Саветам 15 сакавіка 1994г. Канстытуцыя суверэннай Беларусі стала важным крокам на шляху стварэння правовой дзяржавы, у якой забеспячэнне правоў і свабод чалавека з'явілася прыярытэтным кірункам дзейнасці ўсіх дзяржаўных органаў.

Канстыіуцыя ўстанавіла прэзідэнцкую форму дзяржаўнага кіравання, паводле якой Прэзідэнт з'яўляецца кіраўніком дзяржавы. У выніку праведзеныху рэспубліцы летам 1994г. прэзідэнцкіх выбараў абсалютная большасць выбаршчыкаў (больш за 80%) аддалі свае галасы за Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку. У 2001г. ён быў паўторна абраны Прэзідэнтам Беларусі.

Аднак на шляху будаўніцтва маладой дзяржавы ўзйіклі немалыя цяжкасці, якія былі звязаны з недасканаласцю заканадаўства. У прыватнасці, недастаткова выразна праводзіласяў Канстытуцыі раздзяленне функцый і паўнамоцтваў паміж заканадаўчай і выканаўчай уладамі, што прывяло да абвастрэння ў другой палове 1996г. унутрыпалітычнага крызісу ў краіне. 3 мэтай выхаду з яго Прэзідэнт выступіў з ініцыятывай правядзення рэспубліканскага рэферэндуму па пытанні прыняцця новай рэдакцыі Канстыіуцыі і па некаторых іншых лытаннях. Рэферэндум адбыўся 24 лістапада 1996г.

За прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994г. са змяненнямі і дапаўненнямі (новая рэдакцыя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь), лрапанаванымі Прэзідэнтам А. Лукашэнкам, прагаласавала больш за 5 млн. чалавек або 70,4% выбаршчыкаў. За адабрэнне пытання аб перанясенні Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) з 27 ліпеня на 3 ліпеня (Дзень вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх за-хопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне) прагаласавала таксама большасць выбаршчыкаў.

Рэферэндум фактычна паклаў пачатак новаму этапу развіцця Беларусі. Паводле новай рэдакцыі Канстытуцыі Рэспубліка Беларусь абвяшчана унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай правовой дзяржавай. Кіраўніком дзяржавы з'яўляецца Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Новая рэдакцыя Канстытуцыі 1994г. пашырыла паўнамоцтвы Прэзідэнта На гэтай падставе павысілася яго роля ў справе забеспячэння ўзаемадзеяння ўсіх галін улады; заканадаўчай, выканаўчай і судовай. Асаблівасцю беларускага варыянта размежавання ўлады з'явілася ўвядзенне прэзідэнцкай формы рэспубліканскай замест парламенцкай. У 2004г. большасць удзельнікаў праведзенага рэспубліканскага рэферэндуму выказаліся за дазвол пёршаму Прэзідэнту Рзспублікі Беларусь Лукашэнку А. удзельнічаць у якасці кандыдата ў выбарах прэзідэнта ў 2006г.

Перш за ўсё прынцыповыя змены адбыліся ў структуры заканадаўчай улады. У прыватнасці, спыніў паўнамоцтвы Вярхоўны Савет Рэслублікі Беларусь Замест яго ўтвораны дзвюхпалатны Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь, які з'яўляецца прадстаўнічым і заканадаўчым органам улады. Ён складаецца з Палаты прадстаўйікоў і Совета Рэспублікі. Канстытуцыйны суд сочыць за адпаведнасцю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь законам, якія прымаюцца ў нашай краіне. Выканаўчую ўладу ў нашай краіне ажыццяўляе ўрад — Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, які фарміруе Прэзідэнт. Судовая ўлада належыць судам.

Рэспубліка Беларусь як унітарная дзяржава падзяляенда на адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі (вобласці), кожная з якіх не мае статусу самастойнага дзяржаўнага ўтварэння. Разам з тым вобласці валодаюць пэўнай самастойнасцю ў вырашэнні шэрагу пытанняў, спалучаючы агульнадзяржаўныя інтарэсы з інтарэсамі насельніцтва, якое пражывае ў вобласці.

Наша рэспубліка з'яўляецца правовой дзяржавай таму, што дзейнасць усіх органаў улады, жыцдё грамадства вызначаюцца Канстытуцыяй і адпаведнымі законамі, выкананне якіх з'яўляецца абавязковым для ўсіх.

Рэспубяіка Беларусь выступав як раўнапраўны член сусветнага супольніцтва, пачынаючы з абвяшчэння яе суверэнітэту 27 ліпеня 1990г. Знаходзячыся ў складзе СССР, Беларусь праводзіла ўзгоднены з цэнтральнымі органамі знешнепалітычны курс, яе ўдзел у шматлікіх міжнародных арганізацыях меў фармальны характар. Яе статус дзяржаўнай незалежнасці прызнаны міжнароднай супольнасцю. Беларусь стала паўнапраўным удзельнікам Нарады па бяспецы і Супрацоўніцтве ў Еўропе, членам Міжнароднага валютнага фонду (МВФ), Сусветнага банка рэканструкцыі і развіцця наладжвае ўзаемаадносіны з Еўрапейскім экамічным союзам (ЕЭС).

Ва ўмовах нарастания ваеннага супрацьстаяння ў гады «халоднай вайны» Беларусь была самай «узброенай» савецкай рэспублікай. На яе тэрыторыі знаходзілася амаль 30% усіх ядзерных боепрыпасаў былога СССР. Вялікая колькасць ядзернай зброі пагражала не толькі былым праціўнікам СССР, але несла ў сабе экалагічную небяспеку і для самой Беларусь у Дэкларацыі “Аб дзяржаўным суверэнітэце БССР” 27 ліпеня 1990г. было абвешчана, што Беларусь мае на мэце зрабіць сваю тэрыторыю бяз'ядзернай зонай, а рэспубліку -нейтральнай дзяржавай, г. зн. дзяржавай, знешнепалітычны курс якой характарызуецца няўдзелам ва ўзброеных канфліктах. У адпаведнасці з гэтым ядзерная зброя ў 1996г. поўнасцю выведзена за межы нашай краіны. Беларусь стала першай у свеце дзяржавай, якая добраахвотна адмовілася ад валодання ядзернай зброяй. Другім крокам на шляху раззбра-еННя стала падпісанне ў лютым 1995г. Пагаднення аб калектыўнай бяспецы паміж краінамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД).

Сёння Беларусь праводзіць курс на ўмацаванне эканаміч-нага ўзаемадзеяння з краінамі СНД, хутчэйшае фарміраванне ўсходнееўрапейскага рынку, стварэнне ўмоў для паступовага ўваходжання ў еўрапейскае супольніцтва і ўтварэнне агульнага рынку з Еўропай. Асаблівая ўвага надаецца развіццю двухбаковых эканамічных і палітычных адносін з Расіяй.

Развіццё ўзаемаадносін з Расійскай Федэрацыяй з'яўляецца прыярытэтным кірункам знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь. У 1995г. Беларусь падпісала дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве з Расіяй. Важнае значэнне ў аднаўленні і развіцці цесных сувязей паміж Беларуссю і Расіяй, а таксама краінамі СНД меў праведзены ў маі 1995г. усебеларускі рэферэндум. На рэферэндуме большасць насельніцтва, якое прыняло ў ім удзел, выказалася за паглыбленне інтэграцыі з Расіяй, г. зн. паступовае збліжзнне і выраўноўванне ўзроўняў эканамічнага развіцця краін, фарміраванне ўстойлівых связей у асноўных галінах эканомікі. Далейшым развіццём гэтых адносін з'явілася падпісанне 2 красавіка 1996г. договора паміж Расіяй і Беларуссю аб стварэнні Супольніцтва Суверенных Рэспублік. Важным крокам на шляху да ўсебаковай інтэграцыі дзвюх краін было стварэнне Союза Беларусі і Расіі, дагавор аб якім падпісаны 2 красавіка 1997г. Тэты дзень абвешчаны Днём яднання народаў Беларусі і Расіі. Працэс збліжэння Беларусі і Расіі быў працягнуты 25 снежня 1998г., калі ў Маскве адбылося падпісанне прэзідэнтамі абедзвюх краін Дэкларацыі аб далейшым яднанні Беларусі і Расіі. Канчатковае завяршэнне гэтага працэсу звяэана з утварэннем Саюзнай дзяржавы. Дагавор аб гэтым падпісалі 8 снежня 1999г. прэзідэнты.

ПЫТАННЕ №3

Умовы для развіцця культуры склаліся ў рэспуб-ліцы ў другой паловс 80-х гг. XX ст., напярэдадні абвяшчэння яе незалежнасці. Дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця, разгортванне галоснасці азначалі пачатак новага этапу ў развіцці культуры Беларусі. Асаблівасць сітуацыі ў Беларусі заключаеццаўтым, што яе народу выпадае вырашаць задачы не толькі дэмакратызацыі, але і адраджэння культуры, вяртання да гістарычных каранёў. Рэальныя магчымасці для гэтага ўзніклі з набыццём Рэспублікай Беларусь дзяржаўнага суверэнітэту. Так, у апошнія гады быў выдадзены шэраг энцыклапедый па архітэктуры, археалогіі і нумізматыцы, гісторыі Беларусі, біябібліяграфічны слоўнік «Беларускія пісьменнікі», наладжаны выпуск гістарычных часопісаў.

Важнае значэнйеў культурна-нацыянальным адраджэнні сучаснай Беларусі мае стварэнне спрыяльных умоў для развіцця і функцыянавання роднай мовы. У студзені 1990г. быў прыняты Закон «Аб мовах у БССР», які ўстанавіў, што дзяржаўнаймовай Беларусі з'яўляецца беларуская мова. Разам з тым Закон прадугледжваў права свабоднага карыстання рус-кай мовай як мовай міжнадыянальных зносін, свабоднае развіццё і ўжыванне іншых нацыянальных моў. Так быў пакладзены пачатак складанаму шляху адраджэння беларускай мовы. Найбольш істотныя вынікі па выкананш Закону аб мовах былі дасягнуты ў сферы адукацыі. У сярэдзіне 90-х гг.

Непасрэдна да Закона аб мовах далучаецца Закон «Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь», прыняты ў 1991г. У ім адзначаецца, што кожнаму грамадзяніну гарантуецца магчымасць атрымання адукацыі, якая адпавядала б яго патрабаванням і здольнасцям, актыўнае далучэнне да культурна-гістарычнай спадчыны беларускага народа і іншых нацыянальных супольнасцей рэспублікі. Няпоўная сярэдняя (9-гадовая) адукацыя з'яуляецца сёння ўсеагульнай у Рэспубліцы Беларусь. У1991г. Вярхоўны Савет прыняў таксама Закон «Аб культуры ў Беларускай ССР», які накіраваны на адраджэнне беларускай культурнай спадчыны. Тэты закон гарантуе свабоду творчай дзейнасці, развіццё мноства напрамкаў і стыляўу мастацтве, забеспячэнне культурных сувязей беларускага народа з народамі свету.

. Развіццё літаратуры і мастацтва на рубяжы 80—90-х гг. XX ст. было звязаназ новымі ўмовамі грамадска-палітычнага жыцця. З'явілася магчымасць для пераадолення прынцыпу партыйнасці і метаду сацыялістычнага рэалізму, пры-знания перавагі агульначалавечых каштоўнасцей. Шлях да новай літаратуры, якая павінна служыць мастацтву, а не партыям і дзяржаве, вельмі складаны і патрабуе вялікіх намаганняў. На гэтым шляху беларускія пісьменнікі, якія звярнуліся да тэмы гісторыі і мінулага беларускага народа, аказаліся нават наперадзе гісторыкаў.

Новыя тэндэнцыі праявіліся і ў выяўленчым мастацтве. Імкненне да рэчаіснага і сацыяльнага жывапісу працягвала набіраць хуткасць яшчэ з часоў савецкай эпохі. Разнастайнасць і шматграннасць беларускагаг выяўленчага жывапісу сталі асновай яго плённай творчай дзейнасці.

Значныя змены адбыліся ў і архітэктурным напрамку. Асаблівую цікавасць выклікаюць сучасныя новыя накірункі, якія пачалі развівацца адносна нядаўна: дызайн, стылістыка і іншыя.

ВЫКЛАДЧЫК СУШКО В. У.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]