Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Мова і тэкставая дзейнасць журналіста.docx
Скачиваний:
43
Добавлен:
24.09.2019
Размер:
134.01 Кб
Скачать

3.Звязанымi з iнулымi словаутвар.Адносiны;4.Фанетычныя змены;5.Страта непрадуктыуных афiксау.

Характар:На члянiмасць слоў уплывае ўзнiк.нов.слоў цi знiкненне з ужытку ўстар. Пры ўзнiкненні новых, змяняюцца словаўтвар. адносiны, у выпадку чаго адбыв. змены:•Апрошчанне – вытворчая аснова становiцца невытворчай. Р-добры, хiтры, востры. У стар. Баг-ат-ы, да-р, на-род

•Перараскладанне –перамяшэннемяжы памiж марфемамi пры падзел слова па марфемы.(абяздолiць, недаважыць)•Ускладненне – працэс, абратны апрошчванню; ператварэнне ранней невытворнага слова у вытворнага, Г.зн. адна марфема (акраневая) пачынае члянiцца на две.(агiт-ацыj-а*агiт-атар*агiт-ав-а-ць; тра-гедыj-а*траг-iзм*траг-iк)•Дэкарэляцыя – змены характару марфем, калi,напрыклад,словазменненая марфема набывае значэнне словаутваральнай. Д. не пыводзiць да змен у марфемн. складзе слова(верхам-наз. АМ-канчатак; верхам-прыслоуе.АМ-суфiкс)

63.Прадмет і задачы словаўтварэння. Словаўтварэнне (дэрывацыя) – найважнейшая крыніца папаўнення слоўнікавага складу мовы. Словаўтварэнне і часціны мовы. Вытворнае слова Прыметы вытворнага слова

Слоўнік мовы з'яўляецца самай зменлівай, самай рухомай яе часткай. Ён

бесперапынны змяняецца, непасрэдна адлюстроўваючы ўсё новае, што ўзнікае ў жыцці

народа – творцы і носьбіта мовы. Пэўная частка новых слоў, што пашыраюць

выяўленчыя рэсурсы мовы, запазычваецца з іншых моў. Аднак гэты сродак не адзіны

і не самы галоўны. Галоўны сродак узбагачэння лексікі – словаўтварэнне (дэрывацыя), г. зн.

узнікненне новых слоў на базе наяўнага моўнага матэрыялу шляхам індывідуальнай

або масавай словатворчасці. Стварэнне новых слоў тымі ці іншымі спосабамі

паводле існуючых у мове ўзораў і ёсць асноўная ф-цыя словаўтварэння. Найперш

праз словаўтварэнне ажфццяўляецца пастаяннае папаўненне і ўдасканаленне слоўніка

ў сувязі з развіццём грамадства, якое патрабуе ад мовы ўсё новых і новых слоў.

Слоўнік не складае закрытага рада, ён бесканечны ў тым сэнсе, што ўвечь час

папаўняецца, і словаўтварэнне якраз і служыць тым механізмам, дзякуючы якому і

праяўляецца бесканечнасць слоўніка. Раздзел навукі аб мове, які вывучае словаўтваральны лад, называецца словаўтварэннем. Задача – вывучэнне сродкаў і спосабаў утварэння новых слоў,

устанаўленне словаўтваральных сувязей паміж асноўнымі (базавымі) і утворнымі ад

іх словамі і раскрыццё тых сістэмных адносін, што рэгулююць стварэнне новых слоў.

Асаблівасці словаўтварэння назоўнікаў. Утвараюцца ад назоўнікаў і прыметнікаў (разумны - разумнік), радзей дзеясловаў (бегаць - бягун). Пры ўтварэнні назоўнікаў

выкарыстоўваюцца ўсе спосабы, найбольш прадуктыўны – марфалагічны (афіксацыя).

Суфіксы – найбольш важны дэрывацыйны сродак назоўнікаў: назвы асоб (настаўнік –

настаўніца), назвы прадметаў, адцягненых паняццяў і інш. Ва ўтварэнні назваў асоб удзельнічае некалькі дзесяткаў суфіксаў, але актыўнаў з'яўляецца не такая ўжо вялікая іх колькасць – гэта суф. назваў асоб м.полу –чык/-шчык (барабаншчык, газетчык, -(н)ік (адпускнік), -ец (камсамолец), -іст/-ыст (журналіст); ж.полу –чыц(а)/-шчыц(а) – барабаншчыца, -(н)іц(а) – адпускніца, -к(а) – камсамолка. Для ўтварэння наз. з адцягненым (абстрактным) значэннем вельмі шырока ўжываюцца

суфіксы –нн(е) – аказваць - аказанне і –к(а) – зварыць - зварка. Запазычаны –ацы(я):

дэманстрацыя, ліквідацыя. –ізм/-ызм: дэмакратызм, ідэалізм. Прыстаўкі – даволі абмежаваны сродак утварэння. Пра- (прадзед), запазычаныя (а-, анты-, архі-, дэ-, контр- і інш). Часцей прыстаўкі выкарыстоўваюцца з суфіксамі – бескантрольнасць, пабярэжжа. Складанне асноў слоў: генерал-палкоўнік, бетонамяшалка, шматтыражка. Нулявая суфіквацыя: праезд, суш. Абрэвіацыя: БДУ, партбілет. Субстантывацыя (пераход прым., дзеепрым. у наз.): звеннявая, камандуючы.

Узнікненне амонімаў: лапатка:1) мед. тэрмін і прылада працы. Асаблівасці словаўтварэння прыметнікаў: Пераважная большасць якасных прыметнікаў і ўсе адносныя і прыналежныя прыметнікі з'яўляюцца вытворнымі. Вытворныя прым. матывуюцца самімі ж прым. (белы - белаваты), наз-мі (хата - хатні), дз-мі (сыпаць - сыпкі), прыслоўямі (сёння - сённяшні), лічэбнікамі (адзін - адзінокі), займеннікамі (свій - свойскі). Суффіксацыя: -ават/-яват (белаваты, гультаяваты), -ат- (вусаты), -іст- (лялісты), -к- (ліпкі), -н- (паўторны), -лів- (дажджлівы), -ок-/-ёк- (высокі, далёкі), -оў-/-аў- (ласкавы, памылковы), -ін-/-ын- (быбін, сястрын), -оў-/-ёў-/-еў-/-аў- (кавалёў,

Колеў). Прыстаўкі (а-, анты-, архі-, без-/бес-/бяз-/бяс-, за-, між-, на-, над-, най-, не-,

небез-/небес-/нябез-/нябес-, па і інш.) утвараюць прыметнікі толькі ад прыметнікаў. Прыстаўка + суфікс – ад іншых часцін мовы. Спалучэнне наз. з прыназ.: за мяжой – замежны. Складанне: мясамалочны, хлебабулачны. Ад'ектывізацыя дзеепрыметнікаў: вісячы, дохлы, чулы. Асаблівасці словаўтварэння дзеясловаў: Новымі славамі папаўняецца не ў такой значнай меры, як назоўнікі. Ад асноў іншых часцін мовы, пры выкарыстанні суфіксацыі (-а-, -ав-, -ев-, -ва-,

-е-/-э-, -і-/-ы-, -іча-, -ніча-, -ну- і інш.): ад дз. (крычаць - крыкнуць), ад

наз. (друк-дрцкаваць), прым. (вясёлы-весялець), лічэб. (два - дваіць), выклічнікаў і гукапераймальных слоў (ах-ахаць, ну-нукаць). Такім чынам, афіксацыя – галоўны і амаль што адзіны спосаб словаўтварэння дзеясловаў. З дапамогай прыставак: несці – прынесці, чытаць – прачытаць. Прэфіксальна-суфіксальны спосаб ад дз. (крычаць-прыкрыкваць), наз. (лес-абязлесіць),

прым. (глыбокі-паглыбіць), ліч. (двое-падвоіць), прыслоўяў (інакш-перайначыць).

Складанне: самаакупіцца. Асаблівасці словаўтварэння прыслоўяў: Некаторыя прыслоўі згубілі свае словаўтваральныя сувязі з іншымі часцінамі мовы і ўспрымаюцца як невытворныя: датла, куды, цяпер. Абвербіялізацыя (утварэнне прыслоўяў на базе іншых часцін мовы): з нізу і знізу, па новаму і па-новаму. Утвараюцца ад назоўнікаў: вечарам, удзень; прым.: бадзёра, завочна; лічэбнікаў: двойчы, удвух; займ.: па-мойму, штосьці; дз.: прыпяваючы, умеючы; ад прысл.: назаўтра, недалёка. Зліццё: папоўдні, датла. Суфіксацыя: дом-а, даўн-о. Прыфікс: доўга – ня-доўга, на-доўга. Прэфіксальна-суфіксальны спосаб: на-ўдач-у.