Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Мова і тэкставая дзейнасць журналіста.docx
Скачиваний:
42
Добавлен:
24.09.2019
Размер:
134.01 Кб
Скачать
  1. Мова і тэкставая дзейнасць журналіста. Тэндэнцыі і заканамернасці развіцця беларускай мовы. Паняцце пра сучасную беларускую літаратурную мову як найвышэйшую форму праяўлення нацыянальнай культуры. Асноўныя адзнакі літаратурнай мовы. Формы існавання. Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовыМ о в а – важнейшы сродак зносін паміж людзмі. Для таго каб камунікаваць, людзі павінны былі дамовіцца аб адзінай сістэме зносін. Мова - з’ява сацыяльная. З гэтага сыходзіць яе галоўная функцыя – сродак зносін людзей ў грамадстве. У мове замацаваны ўсе здольнасці чалавека. Напрыклад, у слове “пяць” замацавана здольнасць чалавека лічыць. Мова не толькі сродак зносін, але і помнік везізарнай культуры многіх народаў. Вывучаючы мову можна даведацца пра жыццё народаў, якія на ёй размаўлялі. Мова складаецца з вялікай колькасці адзінак і правіл іх спалучэння ў выказваннях. Слова “мова” выкарыстоўваецца для абазначэння найважнейшага сродку зносін і для абазначэння сродку зносін з пэўнай, звычайна этнічнай, групы людзей: беларуская мова, французская мова. М о в а – сістэма фанетычных, лексічных, граматычных сродкаў, якая выконвае пэўныя функцыі. Н а ц ы я н а л ь н а я м о в а =літаратурнай мова+дыялектная мова+прафесіянальная мова+сацыяльныя жаргоны(малодзежны, камп’ютарны і інш.). Л і т а р а т у р н а я м о в а – унармаваная, апрацаваная майстрамі слова і дзеячмі культуры мова, абавязковая для ўсіх членаў грамадства. А д з н а к і л і т. м о в ы: унармаванасць, апрацаванасць, кадыфікаванасць, заканадаўчае афармленне. Літаратурная мова можа існаваць, як у вуснай, так і ў пісьмовай форме. Вусная: на радыё і тэлебачанні, на сцэне тэатра. Пісьмовая – у творах мастацкай літаратуры і пуліцыстыкі. Мова і літаратураЖывая народная мова ў разнастайных яе мясцовых дыялектах – зыходная аснова для станаўлення фальклору і пісьмовай літаратуры – гэта перадумовы станаўлення мовы літаратурнай. З’яўленне літаратурнай мовы звязана з паяўленнем і афарменнем нацыянальнай мовы. Г і с т а р ы ч н ы я э т а п ы р а з в і ц ц я б е л а р у с к а й м о в ы1 этап:6-7 стст. – распад славянскай групы на падгрупы, выдзяленне асобных падгруп.7-9 стст. – фарміраванне моў славянкіх народнасцей. 2 этап: 0-13 стст. – прынняцце храсціянства, з’яўленне пісьменнасці. “Аповесць…”, “Слова…”14-16 стст. – фарміраванне беларускай народнасці і ўласнабеларускай літаратурнай мовы - старабеларускай. Летапісы (Баркалабаўскі), Хронікі (Хроніка Быхаўца), статуты ВКЛ, Літоўскай метрыка.Канец 16-18 стст. – беларуская мова страціла статус дзяржаўнай. Помнікаў амаль на захавалась, перадавалась у вусных гаворках. 19-20 стст. – мовай карыстаюцца слаба. Ананімныятворы “Тарас на Парнасе”, “Энеіда навыварат”. З 1991 года. – беларуская мова набыла статус дзяржаўнай.

3. Генеалагічная і марфалагічная класіфікацыя моваў свету. Беларуская мова ў сям’і індаеўрапейскіх моў. Усходнеславянскія, заходнеславянскія і паўднёваславянскія мовы.Усяго каля 5 000 моў. Г е н е а л а г і ч н а я к л а с і ф і к а ц ы я вывучае і згрупоўвае мовы свету н падставе роднасных сувязей паміж імі.ГК падзяляе мовы свету на сем’і – групы – падгрупы. Беларуская мова ўваходзіць у індаеўрап моўную сям’ю. Славянская група моў, усходнеславянская падгрупа. М а р ф а л а г і ч н а я к л а с і ф і к а ц ы я аб’ядноўвае мовы свету паводле граматычных значэнняў (будовы слова). 4 класы моваў: - ізаляцыйныя мовы (аморфныя) – кітайская, в’етнамская – не маюць словазмянення (канчаткаў), склад толькі з каранёў.

- аглютынацыйныя – маюць адно скланенне, адно спражэнне, граматычная адназначнасць афіксаў – угра-фінская, мангольская, татарская. bala-дзіця, balada-дзіцяці

- флексійныя (фузійныя) – белар, руская, украінская – граматычнае значэнне выражана з дапамогай флексій. - інкарпарацыйныя (полісінтэтычныя) – у адзін гукавы комплекс уваходзіць некалькі каранёў – словасказ - заўседы пачын дзейнікам і заканчваецца выказнікам. Індзейскія мовы паўн Амерыкі, чукоцкая, мексіканская. ninakakva-я мяса ем

Усяго ў свеце ад 3 000 да 5 000 моў. 20 сем’яў. Найбольш вялікая – індаеўрапейская, кожны 2-і жыхар планеты карыстаецца адной з індаеўрапейскіх моваў.

Германская група (англ, ням, дацкая, фламандская мовы)

  • Раманская група (фр, іспанская, італ, партуг).

Да 9 ст. славянская група распалася на 3 падгрупы:

  • усходнія славяне (беларусы, украінцы, рускія)

  • заходнія славяне (польская, сербалужская, славацкая, чэшская)

  • паўдневыя славыне (балгарская македонская, сербахарвацкая, славенская)

Мертвыя славянскія мовы: стараславянская, палабская.

Усходнеславянскія мовы – (руская, беларуская, украінская) – асобная падгрупа ў славянскай групе індаеўрапейскай сям’і моў. У колькасных адносінах, першае месца – руская, 2- украніская, 3 – беларуская. Усходнеславянскія мовы паходзяць з адной крыніцы, старажытнарускай мовы, якая з’явілася ў 8-9 стст. І стала асновай для ўсх.слав. моў. Графіка ўсходнеславянскіх моў заснавана на кірылічнай азбуцы. Паўднёваславянскія мовы - група славянскіх моў, у якую ўваходзяць балгарская, сербахарвацкая, славенская, македонская і шэрах пераходных гаворак. Пашыраны на Балканскім паўвостраве, у Славеніі, Харватыі, Македоніі, размаўляе на іх прыблізна 30 млн. чалавек. Паходзяць ад стараславянскай мовы. Заходнеславянскія мовы - (польская, мертвая палабская, сербалужыцкія, чэшска, славацкая). Носьбіты насяляюць тэрыторыю Польшчы, Чэхіі, Славакіі.

4. Мова і маўленне. Функцыі мовы (камунікатыўная, кагнітыўная, акумулятыўная, уплывовая, эмацыянальна-эстэтычная, фатычная). Спецыфіка навуковага асэнсавання тэрміна “маўленне” ў беларускім мовазнаўстве. Культура мовы і культура маўлення.

Функцыя мовы – яе прызначэнне, роля, як яна выкарыстоўваецца ў грамадстве.

1)камунікатыўная – здольнасць мовы быць сродкам зносін паміж людзьмі а) фатычная – функцыя наладжвання кантактаў, рэгулявання адносін паміж людзьмі

б)акумулятыўная – функцыя назапашвання, захоўвання традыцый культуры, гісторыі, нацыянальнай свядомасці народа. в) уплывовая – (або апелятыўная) функцыя ўздзеяння.2)Пазнавальная (кагнетыўная) – сродак атрымання ведаў (кагнетыў).а) намінатыўная – найменне прадметаў, з’яўрэчаіснасці, паказвае свет, бо чалавек пастаянна сутыкаецца з неабходнасцю назваць прадметы, з’явы, працэсы. б) эмацыянальная – эстэтычная – эмацыя мова. выр думкі і пачуцці, эстэтычныя задаволенні, эстэтычня патрэбы

5. Дыялекты на тэрыторыі Беларусі. Формы існавання дыялектнай мовы.

Д ы я л е к т н а я м о в а – мова народа,якая выступае ў выглядзе мясцовых гаворак. Г а в о р к а – мова пэўнай мясцовасці, аднаго ці некалькіх населеных пунктаў з агульнмі рысамі.

На тэрыторыі Беларусі выдзяляюць 3 дыялекты:

  • П а ў н о ч н а-ў с х о д н і (гаворкі Віцебскай, большай часткі Магілеўскай, пн раёнаў Мінскай вобласці) іканне (вісна, кріўда)наяўнасць мяккага зычнага р (треба, кріўдна)наяўнасць цокання (пецка, авецка)асіміляцыя ў спалучэннях зычных дн (халонна, ланна замест ладна, халодна)падаўжэнне зычных пры іх спалучэнні (ружжо)

  • п а ў д н е в а-з а х о д н і

наяўнасць у насціскных складах дыфтонгаў іе, уо (піеч, куост)недысімілятыўнае аканне (пшаніца, п’ата)зацвярдзелы р(рэчка, бяроза) прыстаўны г перад а, о , у, і (гозэро, гусы – вусы)зацвярдзенне губных і узнікненне й паміж а, о (мйаса, аўйос)

  • з а х о н е п а л е с к і я або брэсцка-пінскія гаворкі

оканне (вода, гора)адсутнасць дзеканн, цекання цверды зычны паміж е, і і галоснымі верхняга пад’ёму (вэчор, мыска)

наяўнасць канчатка – ові (сынові, братові)

  • сярэднебеларусія говоркі - на іх аснове створана сучасна літаратурная мова. (Ашмяны, Мінск, Бабруйск, Гомель) – о на месцы а, перад ў – адсутнасць ц’. Засобы 2 спр.Пераважная форма існавання дыялектнай мовы – вусная, у народных гаворках. Але і ў пісьмовай форме дыялекты таксама выкарыстоўваюцца, часцей за ўсё ў творах мастацкай літаратуры для наданя тэрытарыяльнага каларыту (напрыклад у Івана Мележа).

6. Мэты і задачы вывучэння фанетыкі (сінхронная, дыяхронная, агульная, супастаўляльная). Размежаванне паняццяў вусная форма існавання мовы і пісьмовая Спантаннасць незваротнасць шматканальнасць як формы існавання вуснай мовы Сегментныя і суперсегментныя фанетычныя адзінкі. Ф а н е т ы к а – раздзел мовазнаўства, які вывучае гукавыя сродкі мовы. Да іх адносяцца гукі мовы, склады, націск і інтанацыя. Тэрмінам “фанетыка” называюць яшчэ гукавы лад мовы. Асноўныя фанет. адзінкі падзяляюцца на с е г м е н т н ы я (лінейныя) – гук, склад, фанетычнае слова, сінтагма, або такт, фраза, якія вылучаюцца на аснове лінейнага члянення (сегментаці).

С у п е с е г м е н т н ы я (прасадычныя) – націск, інтанцыя, якія накладваюцца на сегментныя адзінкі.

У залежнасці ад задач вывучэння гукавай матэрыі адрозніваюць фанетыку а г у л ь н у ю (вывучае будову маўленчага апарата, вызначае прыроду гукаў, умовы члянення моўнай плыні на пэўныя адрэзкі, заканамернасці вывуч гукаў, прыроду склада, інтанац сродкі мовы).

П р ы в а т н а я фанетыка разглядае ўсе гэтыя праблемы ў адносінах да анкрэтнай мовы. Яна можа быць а п і с а л ь н а й (сінхроннай) і г і с т а р ы ч н а й (дысінхроннай). Апісальная ф-ка даследуе гукавы склад канкрэтнай мовы у сінхронным плане на пэўным этапе гістарычнага развіцця.

Гістарычная ф-ка даследуе змены фанет. адзінак у розныя эпохі. Параўнальная ф-ка займаецца парўнальным вывучэннем гукавых сістэм дзвюх або больш моў. Звязана з гістарычнай.

7. Артыкуляцыйная фанетыка Аспекты вывучэння гука, іх сутнасць. Азначэнне гука. Утварэнне гукаў. Моўны апарат. Актыўныя і пасіўныя органы маўлення. Фазы артыкуляцыі.

Aсаблівасцей у будове або функцыянаванні органаў мовы ў людзей розных народаў, нацыянальнасцей або рас няма. Кожнае дзіця мова вывучыцца размаўляць на любой мове без акцэнта, але пасля 13-15 гадоў здольнасць цалкам засвоіць мову без акцэнта страчваецца, таму што наш моўны апарат прывыкае да пэўных рухаў маўленчых органаў. Моўныя звычкі вельмі ўстойлівыя. Артыкуляцыя гукаў – гэта рухі органаў мовы, неабходныя для іх вымаўлення. Адрозніваюць 3 фазы артыкуляцыі: экскурсію (прыступ), вытрымку, рэкурсію (адступленне). Г у к – найменшы членарадзельны элемент вуснай мовы, утвораны органамі маўлення за адну артыкуляцыю. А с п е к т ы в ы в у ч э н н я г у к а ў:

акустычны – даследуе гукі мовы з пункту погляду акутсычных характрастык гукаў (вышыня, сіла, тэмбр) усе членарадз. Гуки маюць акуст. Хар-кі. Артыкуляцыйны - звязаны з фізіялагічнаю дзейнасцю нашых органаў маўлення. Гукі ў сучаснай бел мове утвараюцца ў выніку складанай работы моўнага апарату.

Актуўныя органы маўлення: лёгкія, галасавя звязкі, гартань, мяккае паднябенне язык ніжняя сківіца. Пасіўныя – губы, цвердае паднябенне, поласць носа.

8. Артыкуляцыйная характарыстыка зычных гукаў паводле: удзелу голасу і шуму, спосабу ўтварэння, месца ўтварэння, палатальнасці. Асаблівасці вымаўлення безэквівалентных у дачыненні да рускай мовы гукаў

39 зычных гукаў[б], [б’], [в], [в’], [г], [г’], [г´], [г´’], [з], [з’], [д], [дз], [дз’], [ж], [дж], [й], [к], [к’], [л], [л’], [м], [м’], [н], [н’], [п], [п’], [р], [с], [с’], [т], [ў], [ф], [ф’], [х], [х’], [ц], [ц’], [ч], [ш]. Пры класіфікацыі улічваюцца 4 прыметы:

1) удзел голасу і шуму (удзел гал звязак.)2) месца утвар (перашкоды па шляху выраж паветра) 3) спосаб утварэння (спосаб пераадольвання гэтых перашкод) 4) наяўн. або адсутн змягчэння (наяўны дадатак рух языка ў напрамку да цв паднябеннага.) 1 – удзел голасу і шуму: шумныя – гл і шум, санорныя (больш голасу, а не шуму.)Звонкія [б], [б’], [г], [г’], [з’], [д], [дз], [дз’], [ж], [дж] глухія [п], [п’], [ф], [ф’], [х], [х’], [к], [к’], [с], [с’], ], [ц], [ц’], [ч], [т]непарныя цв [дж], [ж], [ш], [ч], [р], [ў]непарныя мяк [j’]зацвярдзелыя [ж], [ш], [дж], [ч], [р] санорныя (л, л’, м, м’, н, н’,р,в, в’. ў, й)

Паводле спосабу ўтварэння зычныя:А) змычныя (выбухныя): б, б’, п, п’, д, т, к, к’, г і г’.Б) шчылінныя (фрыкатыўныя): в, в’, г, г’, ж, з, з’, й, с, с’, ў, ф, ф’, х, х’. ш пасіўныя і актыўныя органыВ) змычна-шчылінныя (афрыкаты): дж, дз. Дз’, ц, ц’, ч

Г) змычнапраходныя : насавыя: м, м’, н, н’.

Дрыжачы(вібрант): рПлаўныя: л л’

Паводле месца ўтварэння:А) губныя:Губна-губныя б, б’, п, п’, м, м’, ў.Губны-зубныя в, в’, ф, ф’Б) язычныя:

Перэднеязычныя: д, з, с, т, ц, ж,ш,дж,ч, л, л’, н, р, дз

Сярэднеязычныя: й Заднеязычныя г, г’ (выбухныя і фрыкатыўныя), к, к’, х, х’.Паводле ўдзелу пасіўнага органа: Зубныя: д, дз, з, л, л’, н, р, с, т, ц,Пярэднепаднябенныя: дз’, ц’, з’,с’,ж,ш,дж,ч,н’Сярэднепаднябенны: й, г, к’, х’ Заднепаднебнныя: г, к, х свісцячыя зычныя: [с], [з], [ц], [дз], [с’], [з’], [ц’], [дз’], і шыпячыя зычныя: [ш], [ж], [ч], [дж].