Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Міністэрства адукацыі Рэспулікі Беларусь.doc
Скачиваний:
40
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
134.66 Кб
Скачать

2 Вобраз бацькаўшчыны ў творах ф. Багушэвіча

Асноўнае месца ў вершах Ф. Багушэвіча займае жыццё беларускага сялянства. Селянін, працавіты і руплівы земляроб, жыве ў холадзе і галечы. 3 яго здзекуюцца, называючы цёмным і дурным. Працай жа яго карыстаюцца іншыя, не пакідаючы стваральніку матэрыяльных даброт самага неабходнага: мужыком пабудаваны прыгожыя палацы і касцёлы, сам жа ён «жыве ў мокрай яме», яго рукамі ўзведзены чыгункі, дарогі і масты, а сам ён не мае грошай нават на білет. Такая думка падкрэсліваецца ў вершах «Дурны мужык, як варона», «Бог не роўна дзеле», «Воўк і авечка».

У вершы «Дурны мужык, як варона» мужык для чужых людзей косіць, а свая скаціна рыкае галодная, узводзіць касцёл да неба і гмахі валасных будынкаў, а сам «жывець у мокрай яме». Так, ад страфы да страфы, адбываецца градацыя пачуцця непрыняцця палітыкі гаспадароў жыцця ўяўных, якія адкідаюць рэальнага гаспадара — селяніна — на ўзбочыну, спажываюць набыткі яго працы. Усё, што створана на зямлі, пабудавана, узарана, назапашана, у тым ліку чыгунка, што абвіла свет, — справа рук працоўнага люду, селяніна. Разам з градацыяй пачуцця нянавісці да тых, хто стаіць над працоўным народам і рабуе яго, градзіруе і пачуццё спачування селяніну — майстру сваёй справы, выдатнаму ўмельцу.

У перадапошняй страфе Ф. Багушэвіч, карыстаючыся адначасова мастацкімі тропамі гіпербалай, літотай, параўнаннем, стварае яркую сцэну працы селяніна ў лесе:

3 камаровы нос сякерку

Сцісне, крэкне, замахае —

Зробе пушчу, як талерку,

Свет дрывамі закідае!

А у хаце — зварыць страву,

Пашчапае стару лаву!

Дык крычыце ж, біце ў звона:

Дурны мужык, як варона! [7, с. 26].

Верш напісаны ў форме «доказу ад процілеглага». Прыём гэты даў плён. I пачулі мы іронію яго лірычнага героя! I адчулі боль самога аўтара, без якога твор увогуле не адбыўся б.

Верш «Бог не роўна дзеле» паглыбляе сацыяльны кантраст паміж беднасцю і багаццем. Ён напісаны ў форме адкрытага паведамлення ад імя селяніна пра нярадасныя назіранні над уласным становішчам і становішчам багацея. Голас селяніна падсвечваецца голасам самога аўтара — заступніка пакрыўджаных. Верш мае эпіграф, у якасці якога паэт выкарыстаў прыказку «Бог сірот любіць, але долі не дае». Сіратой у вершы выступае той, хто, «сам аж за дзесятак працуючы, лье свой пот». Эпіграф скіраваны на больш выразнае выяўленне аўтарскай пазіцыі, на раскрыццё пратэсту пісьменніка супраць такога сацыяльнага ўкладу калі адзін працуе, а другі карыстаецца вынікамі яго дзейнасці. ляшук

У аснове будовы твора супрацьпастаўленне жыцця багатага і беднага чалавека. Першы, сам не працуючы, жыве ў раскошы: смачна есць, прыгожа апранаецца, мае багатае жыллё. Другі і працуе за дзесяцярых, тым не менш не можа забяспечыць сябе самым неабходным. У яго няма за што купіць вопратку адрамантаваць дом, збудаваць хлеў для свойскіх жывёл. Усё гэта і адбілася на знешнасці бедняка: «Высахшы, як аплатак, цянюсенькі, як той кнот». Сімпатыі аўтара на баку беднага. Гэта асабліва выразна раскрываецца праз мастацка-выяўленчыя сродкі.

Асаблівая роля ў вершы належыць гіпербале. Перабольшанне ці, наадварот, рэзкае змяншэнне адметнасцей жыцця багатага і беднага абвастрае кантраст і падпарадкавана раскрыццю аўтарскіх адносін да таго і другога. Калі багаты ходзіць «у золаце з плеч да ног», то бедны не можа прыкрыцца нават непарванай анучай, праз яе дзіркі свеціцца голае цела. Шырока выкарыстоўвае пісьменнік і параўнанні, што робіць жыццё героя ў яскравым, зрокава наглядным, а самае галоўнае — ацэначным. Вось які знешні выгляд багача:

Рукі ў яго, як пампушкі,

Як кісель, дрыжыць жывот [7, с. 43].

Экспрэсіўнасці выказвання падпарадкаваны паэтычны сінтаксіс: паўторы, бяззлучнікавасць, воклічы, недамоўленасць:

У другога ў сцяне дзюры,

Вецер ходзіць, дым і снег;

Тут каровы, свіні, куры...

Тут пакута, тут і грэх! [7, с. 26].

Супраць здзекаў і прыгнёту, несправядлівасці царскіх законаў і парадкаў выступае селянін і ў вершы «У астрозе». За знішчэнне межавога слупа селяніна садзяць у астрог, але здзекі і пабоі не могуць зламаць волі і імкнення героя да свабоды.

Таму абяздоленае, бяспраўнае становішча селяніна — вось асноўная тэма творчасці Багушэвіча. Пра гэта і верш «Праўда», дзе аўтар скардзіцца, што не можа нічым дапамагчы людзям. А як бы хацелася яму прыдумаць і сказаць ім словы, якія б былі праўдай! Каб пачуўшы тыя словы праўды, усе сталі роў-нымі, усе сталі братамі. Тады б і жыццё было радасным:

Ой, нашто ж мне дана тая мая мова,

Як я не умею сказаць тое слова,

Каб яго пачулі, каб яго пазналі,

Каб яго, то слова, ды праўдай назвалі;

Каб і разышлося то слова па свеце,

Як праменні слоньца цёплага у леце [7, с. 34].

Тэма роўнасці ўсіх людзей перад Богам гучыць у вершы Багушэвіча «Быў у чыстцы». Заключны верш зборніка «Дудка беларуская»— паэтычны магістрал да ўсёй кніжкі. Усе аднолькава праходзяць чыстку ў пекле, нягледзячы на сацыяльнае становішча: і мужык, і пан. «Чаму тады на зямлі людзі падзелены?» — ставіць перад чытачом пытанне аўтар.

«Ужо загаловак — «Быў у чыстцы» — знакавы, сведчыць пра мастацкае пераасэнсаванне паэтам евангельскай прытчы, набліжэнне яе да выкрывальніцкага памфлету, адкрыта накіраванага супраць грамадска-палітычнай сістэмы паслярэформеннай Расеі, дзе паноў і начальнікаў больш, чым раней у прыгонніцтве, дзе не надта свабодна ў гэтай свабодзе» [3, с. 25], — мяркуе У. Конан.

У фабульнай частцы верша герой апавядае пра сваю відму, ці то кашмарны сон, пра тое, як сустрэўся яму апоўначы задушнага дня нябожчык-аканом, які за свае грахі перад братам-селянінам пакутуе ў Чысцы, — гэтым крыху ліберальным каталіцкім варыянце Пекла. Грэшнік просіць Праведніка паспачуваць у яго пакутах, зачарпнуць вады і астудзіць сэрца ад пякельнага агню. Аканом Бізуньскі так моцна ўразіў селяніна апісаннем Пекла і Чысца, што «туга падпіўшы» герой апавядання дараваў грахі, пераступіў прорву, што аддзяляе Рай ад Пекла, прынёс вады і «брызнуў крапідлам на твар» Грэшніка, вызваліўшы яго ад пакутніцтва.

Першаснае месца ў «Смыку Беларускім» займаюць песні, яны распачынаюць зборнік. Магчыма, Ф. Багушэвіч хацеў падрыхтаваць іх цэлы зборнік. Яго, як бачым з прадмовы, не вельмі задавальняў тон беларускіх песняў: «...нота ў іх плакучая, аднастайная, і песняў вясолых няшмат, ды і тых ужо рэдка пачуць... Надта за хлебам народ гоніцца, а хлеба дастане, дык і за крамнай вопраткай, і за ляксаванымі ботамі гоніцца, і ўсё маркоціцца.

Даўней, кажуць людзі, як меншым абходзіліся, то больш мелі і весалей-шыя былі. Вот я і напісаў з дзесятак песняў «сякіх-такіх» » [7, с. 70].

«Якраз, калі пісаўся зборнік «Смык Беларускі», Францішак Багушэвіч выпадкова натрапіў на «Народныя песні» Яна Чачота, выдадзеныя ў Вільні ў 1846 г. Знаёмства з згаданым зборнікам, пэўна, яшчэ больш скіравала паэтаву душу да напісання сваіх песняў» [11, с. 65], — нагадвае У. Содаль.

Францішак Багушэвіч вырашыў даць у зборніку ўзоры беларускіх песняў зусім іншага характару: гумарыстычнага, жартаўлівага, вясёлага. I такія песні ў яго нізцы ёсць. Гэта «Сватаны», «Сватаная», а таксама трэцяя песня «Аж смяялася сарока». Многія песні нагадваюць апрацоўку гуллівых народных прыпевак.

Назваўшы сваю нізку песнямі, Францішак Багушэвіч клапаціўся, каб яны і сталі імі. Верш «Хмаркі» паэт пасылаў вядомаму маладому кампазітару Мечыславу Карловічу, каб паклаў іх на музыку.

Сацыяльныя праблемы раскрываюцца ў вершы «Гора», які ўваходзіць у раздзел «Песні». У паэтыцы верша відавочны уплыў фальклору. Аўтар шырока выкарыстоўвае выклічнікі, паўторы, воклічы, характэрныя для народных песень.

Лірычным героем верша зяўляецца селянін, які, як і ў народных казках, жадае пазбавіцца ад гора, аднак сваёй мэты імкнецца дасягнуць не чарадзейнымі сродкамі, а актыўнай дзейнасцю. Ён робіць дзейсныя захады, каб пазбавіцца гора: то, закруціўшы яго ў клунак, кідае ў рэчку, то аддае агню, то зносіць у лес і там добра прывязвае да пня, то глыбока закопвае ў зямлю, то кладзе ў лапаць, спадзеючыся стаптаць, нават адвозіць у Амерыку. Пра свае спробы пазбавіцца гора герой расказвае з гумарам, у чым і выяўляецца яго аптымізм.

Вызваліцца ад гора селяніну не ўдалося, што і падкрэсліваецца рэфрэнам «Ой, гора маё!». Вобраз гора ў пісьменніка персаніфікаваны, ачалавечаны. Яно таксама не пасіўнае, а здатнае адольваць перашкоды, якія чыніць яму селянін, знаходзіць магчымасць выжыць у самых, здавалася б, неспрыяльных умовах і ўрэшце перамагчы селяніна.

Мабыць, простаму чалавеку ў несправядлівым грамадстве пазбыцца гора нельга. Да такой думкі прыходзіць пазт. Праўда, сам верш гучыць не песімістычна. Няшчасце селяніна — хутчэй за ўсё насміханне з свайго гора, ад якога ніяк не можа пазбавіцца чалавек і якое ў той жа час не можа пазбавіць чалавека жыцця.

Такая ж думка падкрэсліваецца і ў вершы «Калыханка». Маці над калыскай пяе песню-калыханку свайму дзіцяці. Цэлы рой думак снуе ў яе галаве аб будучым сына. Марыць яна аб тым, як дарослы сын-паніч будзе частаваць яе «мядком сытным, блінком мякенькім падсітным, піражочкам і з начынкай, верашчачкай гарачынкай...» Але ў жыцці часта атрымлівалася не так: дзеці, «выходзячы» ў паны і становячыся інтэлігентамі, адракаліся ад сваіх маці, сваёй мовы і культуры, здраджвалі свайму народу. I ўжо іншыя думкі ўзнікаюць у маці: не хочацца ёй бачыць свайго сына «панам ці вялікім капітанам»:

Можа, будзеш калі панам

Ці вялікім капітанам,

Людцоў Божых будзеш біці,

Цяжка будзе ў свеце жыці,

Будуць клясці, як ліхога,

Прасіць смертанькі ад Бога...

Ой, не будзь ты леней панам,

Ці вялікім капітанам... [7, с. 79].

Другую частку «Смыка Беларускага» складаюць творы самага рознага жанру і зместу. Гэта і балада, і літаратурная спрэчка, паэтычны адказ-рэцэнзія Юрку на «Панскае ігрышча», і само Юркава «Панскае ігрышча», і філасофскі твор «Не ўсім адна смерць». Свае высокія грамадзянскія пазіцыі паэт выказаў у прыгожа-хрысціянскіх вершах «Ахвяра» і «Не цурайся».

Ідэя справядлівасці, роўнасці ва ўзаемаадносінах паміж людзьмі выказваецца ў вершы «Ахвяра» — своеасаблівым маральным кодэксе селяніна, малітве, у якой спалучаюцца рэлігійныя пачаткі і шматвяковая народная мудрасць. Лірычны герой верша звяртаецца да бабулі з просьбай памаліцца за яго:

Маліся ж, бабулька, да Бога,

Каб я панам ніколі не быў:

Не жадаў бы ніколі чужога,

Сваё дзела як трэба рабіў [7, с. 82].

Герой верша не хоча быць панам, бо з панствам у яго асацыіруецца ўсё самае адмоўнае ў жыцці: амаральнасць, разбэшчанасць, сквапнасць, фанабэрыстасць, прага да нажывы, пагарда да слабейшых. Усё жыццё герой хоча быць толькі мужыком, бо ён ва ўсіх адносінах вышэйшы за паноў, з’яўляецца чалавекам у самым шырокім і прывабным значэнні гэтага слова.

«Адно са значэнняў слова ахвяра — «добраахвотнае адхіленне, адрачэнне ад чаго-небудзь на карысць каго-небудзь». Селянін у вершы Ф.Багушэвіча сам не хоча быць панам і нават спадзяецца, што малітвы бабулькі дойдуць да Бога і ён не дапусціць такой бяды. Маральныя ідэалы героя і паноў супрацьлеглыя. Паны зайздросныя, несумленныя ў адносінах да сваіх абавязкаў з пагардай ставяцца да слабых і прыніжаюцца перад дужымі, няздольныя пакаяцца, схільныя да п’янства і клятваадступніцтва.

Селянін высока цэніць вернасць ва ўзаемаадносінах паміж мужам і жонкай, высокапатрабавальны да бацькоўскіх абавязкаў па выхаванні дзяцей. Ён гуманіст і патрыёт. Герою верша характэрныя братнія пачуцці да людзей, адсутнасць агрэсіўнасці, сквапнасці начужое. Ён гатовы аддаць жыццё за вольнасць радзімы. На роднай зямлі хоча і памерці. Селянін Францішка Багушэвіча богабаязны і верны сваёй канфесіі. Герой гэтага верша высока цэніць сваю і чужую працу, верны дадзенаму слову» [5, с. 87], — заўважае В.Я. Ляшук.

Як бачым, у вершы «Ахвяра» створаны маральны кодэкс, па якім, на думку паэта, павінен жыць беларус і які адпавядае біблейскім запаветам. На жаль, паны іх не прытрымліваюцца, таму лірычны герой Ф. Багушэвіча і не хоча быць такім, як яны.

Такім чынам, творы Ф. Багушэвіча адлюстроўваюць думкі і памкненні аўтара, яго заклапочанасць нацыянальнай светам, лёсам беларускага сялянства, звычайных вясковых людзей.

Пахаванне Францішка Багушэвіча вылілася ў выяўленне любові і ўдзячнасці чалавеку і пісьменніку. «Сяляне праводзілі ў апошнюю дарогу свайго «адваката», несучы на плячах дамавіну ўвесь шлях з Кушлянаў у Жупраны. Тут адбылася жалобная імша, на якой прысутнічалі таксама сябры і калегі Багушэвіча з Вільні. Касцёл ледзь змясціў усіх, хто прыйшоў развітацца з песняром. Недалёка ад храма ў глыбокі дол апусцілі труну з целам слаўнага сына сваёй зямлі. Тут гучаў плач тых, хто любіў і цаніў Багушэвіча. Тут плыў у паветры жалобны, дрыготкі, як асенні ліст, і пранізлівы спеў.

На надмагільным драўляным крыжы доўгі час віселі дудка, смык і скрыпка, як сімвалы і атрыбуты таленту песняра. 3 цягам часу на магіле паўстала памятная мармуровая пліта з па-мастацку выкананым барэльефным партрэтам паэта. Жупранцы, шануючы запавет славутага земляка, прыладзілі да пліты крыж. Мястэчка ж стала своеасаблівай літаратурнай Меккай: сюды прыязджае пакланіцца магіле Багушэвіча кожны, у чыіх грудзях б’ецца сэрца беларуса» [12, с. 14].— нагадвае В. Шукеловіч.

Сапраўды, Ф. Багушэвічу — выдатнейшаму песняру свайго часу, ёсць за што пакланіцца. Упэўнімся ў гэтым, разгледзіўшы адну з адметных галін дзейнасці аўтара – яго паэтычную творчасць.