Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1 Прадмет.docx
Скачиваний:
9
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
135.69 Кб
Скачать

48.Грамадска-палітычнае жыццё бсср у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе

49.Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі бсср

Вял. Айч. вайна i фаш. акупац. прынелсi бел. нар. вялiзарныя бедствы: загiн. больш за 2,2 млн. чал., толькi прамыя страты склалi 75 млрд. р., былi разбур. гарады, вескi, прамысл. прадпр.. Аднаўл. экан. пачыналася адразу пасля вызвал. – у кан. 1943—1944 году. Аднак гал. было зроблена пасля заканч. Айч. вайны, у ходзе рэалiзацыi чацьвертага пяцiгад. плана аднаўл. i развiц. нар. гасп. 1946—1950 гг. У галiне прамысл. адбыл. не толькi аднаўл. разбуранага, развiцце тых галiн, якiя iснав. да вайны, але i ствар. новых галін – аўтамаб., трактарная, дарожн. машын i будаўн. механiзмаў i iнш. Вял. поспехi адбылiся ў ствар. энергетычн. i палiўнай базы нар. гасп. – к 1950 г. выраб электраэн. перавысiў даваен. ўзр. на 47 %.Ва ўсiх галiнах, асаблiва ў машынабуд., у значных маштабах рабiлася тэхнiчн. рэканстр., уводзiлася больш дасканалае абсталяв., выкарыст. нов. мет. вытворч.: механiз., электрыфiкацыя i аўтаматыз..Прадпр. мясц. прамысл. наладжвалi вытворч. тавараў нар. спажыв., абутку, адзен., вырабаў са скуры, будаўн. матэр`ялаў i iнш., у тым лiку нов. вiдаў вырабаў: швейн. машын, посуду, бытав. электрапрыб.. Далейшае развiц. атрымала лег. прамысл.: былi пабудав. Мiнскi i Гродз. тонкасуконныя камбiнаты па выр. тонкасук. i шэрсцяных тканiн, рэканструяв. гарбарна-абутковыя прадпр., iльназаводы, хутка развiв. швейная, скураная i iнш. галiны лег. прамысл..Хутк. тэмпамi iшло аднаўл. i разв. прамысл. ў зах. р-нах Бел., тут будавалiся нов. прадпр., а аб`ем прамысл. прадукцыi тут у 1950 г. перасягнуў даваен. ўзр. амаль удвая.Усяго за пяцiгодку было адноўл., пабудав. i ўведз. ў дзеянне каля 6 тыс. прадпр., а агуль. рост валавай прадукц. прамысл. складаў 115 % да ўзр. 1940 г.Вельмi цяжк. было аднаўл. с\гасп. – не было неабх. кармавой базы, кадры кіраунікоу калгасау сталі менш кваліфікаванымі, не было насення пад пасеу яравых збожжавых культур, i ўсе ж такi ў канцы чацьвертай пяцiг. агуль. пасяўная плошча склала 91,4 % даваен., а па валав. аб`ему прадукц. с\гасп. рэсп. амаль што дасягнула даваен. ўзр..Хуткае аднаўл. i развiцце прамысл., некаторыя поспехi ў с\гаспадарч. вытворч. далi магчым. палепшыць станов. насельн., будаваць жылле, аднавiць сiст. аховы здар. i адукацыi. Гэтаму спрыяла адмена картачнай сістэмы у кан. 1947 г., ішло будаун. жылля.Трэба адзнацыць, што паслеваен. развiц. вызначае ў значнай ступ. далейш. спецыялiзац. Бел. ў адзiным народнагаспадарчым комплексе СССР, адбылося змяненне структ. прамысл. вытворч. i экан. рэспуб..Т.ч. у 1946—1950 гг. былi створаны ўмовы для далейш. разв. рэспуб.. На далеш развіцце значны уплыу аказалі перш за усе паскораныя тэмпы індустрыялізацыі, якія паскорылі працэс фарміравання рабоч. класа. Але празмерная цэнтралізацыя, недастатковае развіцце тавар.-грашовых і гаспадарчаразліковых зносін стрымлівалі рост эканомікі Бел.

50.Грамадска-палітычнае і сацыяльнае развіццё рэспублікі

51.Нац. супярэчнасці у СССР.Дэкларацыя Вярхоўнага Савета БССР.Заканадаўчае афармленне незалежнасці РБ.

52.Распад СССР і ўтварэнне СНД.Пераход да дзяржаўнай незалежнасці Б.

53.Грамадска-палітычнае жыццё РБ:канстытуцыя РБ 1994г.,першыя выбары ПБ

РБ – прэзідэнцкая рэспубліка. 1992 – 1994 гг. – гады жорсткай палітычнай барацьбы ў Вярхоўным Савеце рэспублікі па пытаннях эканамічнага жыцця, дзяржаўнага будаўніцтва, будучага саюза з Расіяй. У гэтай дыскусіі ўзрастаў аўтарытэт старшыні парламенцкай камісіі па барацьбе з карупцыяй А.Р. Лукашэнкі. 15 сакавіка 1994 г. Вярхоўны Савет рэспублікі прыняў новую Канстытуцыю – Асноўны закон РБ. Згодна з ёю, Беларусь з’яўляецца унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай, якая валодае вяршэнствам і паўнатой улады на сваёй тэрыторыі. Канстытуцыяй уведзена ў рэспубліцы прэзідэнцкая форма кіравання. Першым Прэзідэнтам РБ 10 ліпеня 1994 г. выбраны А.Р. Лукашэнка. Для забеспячэння эфектыўнай дзяржаўнай палітыкі была створана падпарадкаваная ўсенародна выбранаму прэзідэнту скразная вертыкальная структура, якая ўключае выканаўчыя і распарадчыя органы як у цэнтры, так і на месцах. 14 мая 1995 г. быў праведзены рэспубліканскі рэферэндум. Беларускі народ падтрымаў прапановы кіраўніка дзяржавы аб наданні рускай мове роўнага статусу з беларускай, развіцці эканамічнай інтэграцыі з Расійскай Федэрацыяй, устанаўленні новых Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. Герб “Пагоня” і бела-чырвона-белы сцяг на рэферэндуме народам не былі прызнаны дзяржаўнымі сімваламі. Па-першае,герб “Пагоня” быў гербам Вялікага княства Літоўскага ўжо ў ХІІІ ст. Але гэта сцвярджае, што ён не з’яўляецца беларускім нацыянальным і дзяржаўным сімвалам, бо Вялікае княства Літоўскае не было не толькі беларускай дзяржавай, а з’яўлялася поліэтнічнай дзяржавай чатырох народаў. Па-другое, герб “Пагоня” – гэта рыцарскі сімвал воінскай славы, магутнасці, выява народнай традыцыі пагоні, якая была характэрнай не толькі для беларусаў ці літоўцаў, а для ўсіх тых, хто ваяваў. А калі ў той час ваявалі амаль усе, то і традыцыя народнай пагоні была традыцыяй і ўсходнеславянскіх народаў і заходнееўрапейцаў. Па-трэцяе, герб “Пагоня” не меў усебеларускага распаўсюджання. Менш даследаванай з’яўляецца праблема паходжання бела- чырвона-белага сцяга. Ёсць толькі публікацыі тых, хто пад гэтым сцягам змагаўся. Сярод іх прафесар-здраднік Р. Астроўскі. Ён у замежным часопісе “Беларуская думка” сцвярджаў, што “упершыню пытанне аб гербе і сцягу абмяркоўвалася на пасяджэнні Беларускага нацыянальнага камітэту ў Мінску ў сакавіку 1917 г. Менавіта ў гэты час вырашылі карыстацца “Пагоняй” і вядомым сцягам. на сцягу зрабілі надпіс “Няхай жыве вольная Беларусь”. Яшчэ больш дакладная даведка маецца ў артыкуле Г. Альгердзіча у газеце “Раніца” за 26 лістапада 1944 г. У ім напісана: “Паходжанне нашага сённяшняга бела-чырвона-белага сцягу параўнальна нядаўняе і звязана з часам рэвалюцыі 1917 г. таму, што пытанне аб агульна-нацыянальным ці дзяржаўным сцягу ў мінуўшчыне было недаследаваным. А нашым нацыянальным дзеячам 1917 г. і зусім невядомым. Давялося ім выступіць у гэтай галіне вольнымі тварцамі. У выніку гэтай творчасці адразу з’явіўся быў у якасці нацыянальнага сцягу аднаколерны белы штандар. Відаць, у прызнанні яго за нацыянальны сцяг кіраваліся расшыфраваннем самога назву “Беларусь”. Аднак ён занадта біў у вочы на фоне рэвалюцыйнага разумення сымболікі колераў (чырвонае – колер рэвалюцыі, белае – колер контррэвалюцыі). Таму неўзабаве пасярод белае палатніны сцягу была праведзена чырвоная, “рэвалюцыйная” паласа. Гэтак і з’явіўся наш сённяшні сцяг”. Такім чынам, герб “Пагоня” і бела-чырвона-белы сцяг з’яўляюцца не нацыянальнымі сімваламі, а сімваламі барацьбы за ўладу пэўных палітычных сіл. Герб “Пагоня” і бела- чырвона-белы сцяг – сімвалы буржуазнай Беларусі, чырвона-зялёны сцяг з белым арнаментам і герб з серпам і молатам – сімвалы Савецкай Сацыялістычнай Беларусі. На рэферэндуме 1995 г. большасць народа выказалася за новую сімволіку, якая ўяўляе сабой крыху змененую дзяржаўную сімволіку Савецкай Беларусі. Палітычная апазіцыя, у тым ліку частка дэпутатаў Вярхоўнага Савета і членаў Канстытуцыйнага Суда РБ, выступіла супраць курсу, абранага А.Р. Лукашэнкам і большасцю беларускага народа. 19 – 20 кастрычніка 1996 г. у Мінску адбыўся Усебеларускі народны сход, на якім з дакладам “Толькі народ мае права рашаць своё лёс” выступіў А.Р. Лукашэнка. Дэлегаты схода, якія прадстаўлялі народ Беларусі, адобрылі ўнутраную і знешнюю палітыку, што праводзіла кіраўніцтва дзяржавы. 24 лістапада 1996 г. рэспубліканскі рэферэндум. Беларускі народ прагаласаваў за прыняцце Канстытуцыі РБ 1994 г. са змяненнямі і дапаўненнямі (новая рэдакцыя Канстытуцыі РБ), прапанаванымі А.Р. Лукашэнкам, выказаўся супраць свабоднай, без абмежаванняў куплі і продажу зямлі, супраць адмены смяротнай кары ў Рэспубліцы Беларусь. На рэспубліканскім рэферэндуме была падтрымана прапанова А.Р. Лукашэнкі аб перанясенні Дня незалежнасці РБ (Дня рэспублікі) з 27 ліпеня на 3 ліпеня – дзень вызвалення Мінска ад гітлераўскіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне. Дзень 27 ліпеня звязваецца з змрочнымі падзеямі ў айчыннай гісторыі. 27 ліпеня 1942 г. кат беларускага народа, гаўляйтэр В. Кубэ, дазволіў “пры розных урачыстасцях і для распазнавання нацыянальнасці беларускай побач з нямецкімі адзнакамі на дамах вывешваць і насіць “бела-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоню”. Менавіта ў гэты дзень 27 ліпеня 1990 г. была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. З гэтым днём і з гэтым дакументам большасць народа звязвае не толькі крок да незалежнасці Беларусі, але і да развал у– Савецкага Саюза. народ адмовіўся ад таго, каб дзень 27 ліпеня і далей лічыць сваім галоўным дзяржаўным святам – Днём незалежнасці РБ (Днём рэспублікі). У адпаведнасці з новай рэдакцыяй Канстытуцыі РБ замест аднапалатнага Вярхоўнага Савета быў сфарміраваны двухпалатны Нацыянальны сход. Ён складаецца з Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Прэзідэнт з’яўляецца кіраўніком дзяржавы, Кіраўніком выканаўчай улады з’яўляецца прэм’ер-міністр урада, пашыраны правы і паўнамоцтвы Савета Міністраў. 18 мая 2001 г. у Мінску адбыўся другі Усебеларускі народны сход. Сход падвёў вынікі выканання “Асноўных напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 1996 – 2000 гг.”, прынятых першым Усебеларускім народным сходам у 1996 г. Была абмеркавана і адобрана Праграма сацыяльна- эканамічнага развіцця РБ на 2001 – 2005 гг. У 2000 г. адбыліся свабодныя дэмакратычныя выбары дэпутатаў двухпалатнага Нацыянальнага сходу РБ. 9 верасня 2001 г. Прэзідэнтам РБ на новы 5-гадовы тэрмін выбраны А.Р. Лукашэнка. У 2002 г. былі зацверджаны музыка і словы Гімна РБ. Аўтарам музыкі з’яўляецца кампазітар Нестар Сакалоўскі, аўтарамі слоў – паэты Міхась Клімковіч і Уладзімір Карызна. 17 кастрычніка 2004 г. адбыўся ініцыіраваны Прэзідэнтам рэспубліканскі рэферэндум і свабодныя дэмакратычныя выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ. Сфарміраваны таксама новы склад Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу. На аснове галасавання на рэспублік 17 кастрычніка 2004 г. адбыўся ініцыіраваны Прэзідэнтам рэспубліканскі рэферэндум і свабодныя дэмакратычныя выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ. Сфарміраваны таксама новы склад Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу. На аснове галасавання на рэспубліканскім рэферэндуме з артыкула 81 Канстытуцыі РБ выключана яго другая частка: “Адна і тая ж асоба можа быць Прэзідэнтам не больш двух тэрмінаў”. Тым самым пераважная большасць беларускага народа пагадзілася з тым, каб А.Р. Лукашэнка нараўне з іншымі кандыдатамі мог балаціравацца ў час выбараў 2006 г. на пасаду Прэзідэнта РБ. 2 – 3 сакавіка 2006 г. у Мінску адбыўся трэці Усебеларускі народны сход, на якім з дакладам “Дзяржава для народа” выступіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка. Сход падвёў вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў 2001 – 2005 гг. і зацвердзіў Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2006 – 2010 гг.