- •1 Прадмет,задачы курса "гб".Гістарычная перыядызацыя і крыніцы
- •2.Першабытна-абшчынны лад і засяленне старажытнай б. Індаеўрапейцамі.
- •3.Асноўныя канцепцыі паходжання беларускай народнасці
- •4.Першыя дзяржавы-княствы на старажытна-беларускіх землях.
- •5.Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх земляў.
- •6.Рэлігія і культура б.(х-хііІст.)
- •7.Утварэнне вкл
- •8.Асноўныя накірункі развіцця вкл
- •9.Збліжэнне вкл з Польшчай.Крэўская,Віленска-Радамскія уніі.
- •10.Знешняя палітыка вкл.
- •11.Дзяржаўны лад і органы кіравання ў вкл.
- •12.Люблінская ўнія(1569г.).Утварэнне рп.Дзяржаўна-прававое становішча вкл ў складзе рп
- •13.Рэлігія і культура б. Ў хуі-хуіі ст.
- •14.Войны рп сяр.Хуіі-пач.Хуііі ст.
- •15.Палітычны крызіс рп.Першы раздзел рп.
- •16.Канстытуцыя рп(1791г.).Другі раздзел рп.
- •17.Паўстанне т.Касцюшкі.Канчатковы падзел рп.Гісторыка-правая ацэнка падзелаў рп.
- •18.Палітыка царызму на беларускіх землях(канец хуііі-першая палова хух стст.)
- •19.Б. Ў вайне 1812 г.
- •20.Грамадска-палітычны рух на б. Ў першай палове хіХст.(тайныя таварыствы,дзекабрысты,паўстанне 1830-1831гг.)
- •21.Крызіс прыгонніцкай сістэмы ў пачатку хіх ст.Аграрная рэформа 1861 г. І яе ажыцяўленне на б.
- •22.Паўстанне 1863-1864 гг.К.Каліноўскі.
- •23.Буржуазныя рэформы 60-х - 80-х і асаблівасці іх правядзення на б.
- •24.Фарміраванне палітычных партый і арганізацый у канцы хіх-пачатку хХстст.Зараджэнне беларускага нацыянальнага руху.
- •25.Рэвалюцыя 1905-1907гг. І яе падзеі на б.
- •26.Сталыпінская аграрная рэформа і яе ажыцяўленне ў б.
- •27.Беларусь у гады Першай сусветнай вайны(1914-1918гг.)
- •28.Лютаўская рэвалюцыя 1917г. Растаноўка палітычных сіл на б.
- •29.Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917г.Усталяванне Савецкай ўлады на б.
- •30.Брэсцкі мір і яго вынікі для б.
- •32.Утварэнне бсср. І Усебеларускі з'езд Саветаў.Канстытуцыя ссрб.
- •37.Палітыка беларусізацыі.Культура бсср ў 20-я гг. Хх ст.
- •38.Індустрыалізацыя бсср.
- •39.Калектывізацыя сельскай гаспадаркі б.
- •40.Грамадска-палітычная сістэма бсср 1930-х гг.Канстытуцыя бсср 1937 г.
- •41.Заходняя б. У складзе Польскай дзяржавы
- •42.Нацыянальна-вызваленчы рух
- •43.Савецка-германскі дагавор 1939г.Пачатак другой сусветнай вайны.Паход Чырвонай арміі ў Заходнюю б.
- •44.Пачатак вАв.Абарончыя баі ча на тэр.Б. Летам 1941г.
- •45.Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на б.
- •46.Партызанскі рух і падпольная барацьба на Беларусі
- •47.Вызваленне б. Ад немцаў.Аперацыя Баграціён
- •48.Грамадска-палітычнае жыццё бсср у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе
- •49.Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі бсср
- •54.Рб на міжнароднай арэне(1991-2012гг)
13.Рэлігія і культура б. Ў хуі-хуіі ст.
У гісторыі культуры Беларусі сярэдзіны XVI – XVIII ст. можна выдзеліць тры перыяды:1) другая палова XVI ст. – рэфармацыйна-гуманістычны рух;2) канец XVI – першая палова XVII ст. – эпоха контррэфармацыі і ўсталявання барока;3) другая палова XVII – XVIII ст. – панаванне ў мастацтве стылю барока і пачатак стылю класіцызму.Асвета і кнігадрукаванне. На тэрыторыі Беларусі з’яўляюцца найбольш перадавыя для свайго часу пратэстанцкія і брацкія школы. У школах вывучаліся гуманітарныя навукі – лацінская, грэчаская, польская, нямецкая мовы, рыторыка, гісторыя, правазнаўства, матэматыка, фізіка.У канцы XVI – першай палове XVII ст. на Беларусі адчыняюцца брацкія школы. Яны з’яўляліся і цэнтрамі кнігадрукавання.У XVIII ст. на беларускіх землях пашыраецца свецкая адукацыя. Гэтаму садзейнічала рэформа школ.Бібліятэчная і архіўная справа. Багацейшай у Рэчы Паспалітай з’яўлялася Нясвіжская бібліятэка Радзівілаў, заснаваная ў 1600 г. У бібліятэцы налічвалася больш за 20 тыс. тамоў кніг амаль на ўсіх еўрапейскіх мовах. У 1772 г. бібліятэка была канфіскавана і перавезена ў Пецярбург. У бібліятэцы захоўваліся таксама рэдкія рукапісы. Сярод іх – Радзівілаўскі летапіс, упрыгожаны 617 каляровымі малюнкамі.Больш за 6 тыс. рэдкіх кніг, старажытных рукапісаў, геаграфічных карт Беларусі, Літвы і Польшчы знаходзіліся ў Шчорсах, у маёнтку магната Храптовіча.У Нясвіжскім замку знаходзіўся і архіў, у якім налічвалася больш за 500 тыс. гістарычных актаў, грамат, пісьмаў і іншых дакументаў. Гэтыя матэрыялы былі сабраны з 1551 г., калі Мікалай Радзівіл Чорны атрымаў права захоўвання ў Нясвіжы т. зв. Літоўскай метрыкі – дзяржаўнага архіва Вялікага княства Літоўскага.Літаратура. Агульнадзяржаўныя летапісы і хронікі паступова саступаюць месца новым літаратурным відам і жанрам: публіцыстыцы, гісторыка-мемуарнай літаратуры, палітычнай сатыры, паэзіі.Тэатр і музыка. Шырокае распаўсюджанне на Беларусі ў XVI ст. атрымаў тэатр лялек – батлейка. Сюжэты батлейкі былі заснаваны на біблейскай і евангельскай тэматыцы, а таксама бытавых матывах.Выяўленчае мастацтва. У беларускім жывапісе акрэсліліся два напрамкі. Першы – мастацтва, заснаванае на старажытнарускіх традыцыях; другі – жывапіс, які знаходзіўся пад уплывам заходнееўрапейскай мастацкай школы. ца новаму стылю ў выяўленчым мастацтве – класіцызму.Архітэктура. У XVI – першай палове XVII ст. працягвалася стварэнне абарончых і культавых збудаванняў у стыле барока. Беларускі феадальны горад, як і раней, меў тыповую забудову: умацаваны замак – рэзідэнцыя феадала і размешчаны вакол замка гандлёва – рамесны пасад пад аховай замкавых. Рэфармацыя і контррэфармацыя на беларусі. Грамадска-палітычная і філасоўская думка.Праваслаўе да 1385 года было амаль дзяржаўнай рэлігіяй. Але пасля Крэўскай уніі пануючай рэлігіяй у ВКЛ становіцца каталіцтва. На глебе барацьбы паміж свецкай і духоўнай уладамі прарасла Аармацыя.Рэфармацыя – грамадска-палітычны і рэлігійны рух, накіраваны супраць каталіцкай царквы як ідэйнай асновы феадалізму. У Рэфармацыі можна выдзяліць тры напрамкі:1) каралеўска-княжацкі, які абараняў інтарэсы манархаў і свецкіх феадалаў ва ўмацаванні сваёй улады і захопе зямных багаццяў царквы;2) бюргерска-буржуазны з яго пропаведдзю “мірскога аскетызму” і рэспубліканскага ўладкавання царквы;3) народны, які патрабаваў ліквідацыі царквы, феадальнага прыгнёту і ўзаконення роўнасці.Шляхту і заможных гараджан Рэфармацыя прывабіла магчымасцю падарваць магутнасць царквы, якая ўшчымляла іх правы.Найбольшае пашырэнне ў княстве атрымаў кальвінізм, абаронцам якога стаў Мікалай Радзівіл Чорны. Ён заснаваў у Вільні першую пратэстанцкую абшчыну.У 60-я гады XVI стагоддзя на Беларусі, у Літве і на Украіне з кальвінізму вылучыўся больш радыкальны напрамак – арыянства, ці антытрынітарызм.Папства зрабіла стаўку ў выратаванні каталіцкай царквы на ордэн езуітаў. У ВКЛ езуіты з’явіліся на наступны год пасля Люблінскай уніі, выкліканыя віленскім біскупам для барацьбы з Рэфармацыяй.К канцу XVII стагоддзя контррэфармацыя ў княстве перамагла.Да сярэдзіны XVII стагоддзя польскія каралі практычна падпарадкавалі сабе праваслаўную царкву.Такім чынам, на працягу ўсяго існавання Рэчы Паспалітай беларускі народ вымушаны быў весці цяжкую барацьбу за сваю веру, мову, культуру. Узнікненне і развіццё беларускай літаратуры і кнігадрукавання. Вядомыя асветнікі.Літаратура. Агульнадзяржаўныя летапісы і хронікі паступова саступаюць месца новым літаратурным відам і жанрам: публіцыстыцы, гісторыка-мемуарнай літаратуры, палітычнай сатыры, паэзіі.Сымон Будны (1530–1593) упершыню ў сусветнай літаратуры выдаў Евангелле. Ён адстойваў чалавечую прыроду Хрыста, выступаў супраць замагільнага жыцця, Боскай Троіцы. Крытыкаваў феадальнае самавольства, захопніцкія войны, быў абаронцам верацярпімасці і інтэлектуальнай свабоды.Васіль Цяпінскі (1540–1600) у прадмове да Евангелля, якое ён выдаў на беларускай мове, крытыкаваў палітыку акаталічвання беларускага народа, выступаў за развіццё беларускай мовы, быў прыхільнікам збліжэння славянскіх народаў.Лявонцій Карповіч (1580–1620) – змагар за веру продкаў і нацыянальныя традыцыі. Яго асноўныя творы – “Казанні”.Афанасій Філіповіч – абаронца інтарэсаў сацыяльных нізоў беларускага і ўкраінскага народаў. Ганьбіць знешнюю і ўнутраную палітыку, а таксама духоўных і свецкіх феадалаў за іх імкненне да раскошы.Мялецій Сматрыцкі (1572–1630) – аўтар “Граматыкі”. У сваіх творах Сматрыцкі звяртаецца да народа з заклікам еднасці ўсіх сіл у барацьбе з наступаючым каталіцызмам.Сімяон Полацкі (1629–1680) – паэт і драматург, кнігавыдавец і грамадскі дзеяч. Ён лічыў, што пашырэнне асветы ўсталюе поўную гармонію і мір. Ён асуджаў багацце, апяваў беларускія землі, асабліва Полацк і Віцебск. Ён піша п’есы на біблейскія тэмы.