Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Метод литаратуры.doc
Скачиваний:
18
Добавлен:
21.09.2019
Размер:
570.88 Кб
Скачать

5 . Школьныя праграмы па беларускай літаратуры, асаблівасці іх пабудовы. Агульная характарыстыка.

Праграма па беларускай літаратуры – дзяржаўны дакумент, у якім вызначаецца змест і структура школьнага курса літаратуры, які зацвярджаецца МА..Змест вучэбных праграм суаднесены са зместам падручнікаў па беларускай літаратуры, якімі сёння карыстаецца агульнаадукацыйная школа. Беларуская літаратура як самастойны прадмет у 11-гадовай школе вывучаецца з V класа. Курс беларускай літаратуры ў 11-гадовай агульнаадукацыйнай школе забяспечвае пераемнасць і бесперапыннасць працэсу літаратурнай адукацыі, прадугледжвае магчымасць пераходу ад адной ступені да другой, характарызуецца сістэмнасцю навучання.У V—VIII класах асноўным прынцыпам структуравання матэрыялу з’яўляецца жанрава-тэматычны падыход: галоўным аб’ектам вывучэння на ўроку літаратуры з’яўляецца мастацкі твор, увага школьнікаў не засяроджваецца на жыццёва-творчым шляху пісьменнікаў.

V клас. Курс V -пераходны ад пачатковага этапу навучання (літаратурнае чытанне) да сярэдняга (літаратурнае навучанне). Прапедэўтычны курс літаратуры мае на мэце сфарміраваць у вучняў уяўленне пра літаратуру як чалавеказнаўства і як мастацтва слова, якому ўласцівы адметныя спосабы вобразнага адлюстравання жыцця. Асноўная задача настаўніка на ўроках літаратуры ў V класе заключаецца ў тым, каб зацікавіць вучняў чытаннем, скіраваць іх увагу на пазнанне мастацкай прыроды фальклорных і літаратурных твораў, навучыць успрымаць літаратуру як мастацтва слова. Такім чынам, у курсе літаратуры V класа дамінуе жанрава-тэматычны падыход, а ў цэнтры знаходзіцца мастацкі твор і яго будова.

VI клас. працяг прапедэўтычнага курса, які будуецца ў цеснай пераемнасці з папярэднімі этапамі навучання і паступова, мэтанакіравана падводзіць школьнікаў да ўспрымання літаратуры на больш высокім узроўні ў наступных класах. Праграма прапануе творы больш складаныя па змесце і разнастайныя па сваіх мастацкіх асаблівасцях, працягвае знаёмства вучняў з жанрамі і тэматыкай фальклорных і літаратурных твораў, найважнейшымі прыёмамі і сродкамі вобразнага адлюстравання свету. На матэрыяле прозы паглыбляюцца навыкі аналізу мастацкага тэксту, вуснага і пісьмовага пераказу, выразнага чытання. Школьнікі назапашваюць першапачатковыя веды пра асаблівасці эпічнага роду і асобных празаічных жанраў.VII клас.— выхаванне ўдумлівага, дасведчанага чытача, які разбіраецца ў асноўных вартасцях мастацкіх твораў, умее ацэньваць іх змест, інакш кажучы, мае добрае адчуванне і разуменне спецыфікі літаратуры, багаты чытацкі вопыт, уласны эстэтычны густ. VIII клас. завяршае прапедэўтычны курс, які пабудаваны ў цеснай сувязі і пераемнасці з папярэднімі этапамі навучання. Увага на розных спосабах паказу рэчаіснасці і чалавека ў літаратуры, г. зн. на літаратурных родах і адпаведных ім жанрах, жанравых формах з уласцівымі ім вобразна-выяўленчымі асаблівасцямі і сродкамі.Асноўная мэта навучання беларускай літаратуры ў ІХ—ХІ класах — сфарміраваць у вучняў цэласнае ўяўленне пра беларускую літаратуру ад старажытнасці да сучаснасці, дапамагчы асэнсаваць ідэйна-мастацкі змест лепшых твораў беларускага мастацкага слова і паасобных твораў замежных аўтараў у перакладзе на родную мову. Літаратурныя творы ў праграмах для ІХ – ХІ класах прадстаўлены ў чатырох спісах: для абавязковага чытання і наступнага аналізу на ўроку; для самастойнага чытання ў сувязі з вывучэннем пэўнай манаграфічнай ці аглядавай тэмы; для пазакласнага чытання і для завучвання на памяць. Творы першай групы вывучаюцца тэкстуальна, аналізуюцца падрабязна, у адзінстве зместу і формы. Творы, прапанаваныя для самастойнага чытання, пашыраюць ўяўленні вучняў пра набыткі пісьменніка або дасягненні пэўнага літаратурнага перыяду.. Спіс твораў для пазакласнага чытання даецца як арыенціровачны. Мастацкія тэксты прапануюцца на выбар настаўніка, які залежыць ад яго схільнасцей, эрудыцыі і ад канкрэтных умоў (падрыхтаванасці класа, наяўнасці азначаных твораў у бібліятэках, з’яўлення ў друку літаратурных навінак), а таксама ад інтарэсаў вучняў.

У праграмах для кожнага класа прэзентавана рубрыка Мастацтва, у якую ўключаны творы сумежных відаў мастацтва, выкарыстанне якіх дапаможа арганізаваць больш плённую працу на ўроку літаратуры ў сувязі з вывучэннем той або іншай тэмы. праграме ІХ – ХІ класаў ёсць спіс літаратуры для настаўнікаў.