Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Метод литаратуры.doc
Скачиваний:
18
Добавлен:
21.09.2019
Размер:
570.88 Кб
Скачать

1.Методыка выкладання літаратуры як навуковая дысцыпліна,.Методыкавыкладання беларускай літаратуры – 1)практыка-арыентаваная навука педагагічнага цыклу, якая раскрывае метадалагічныя асновы, мэты, змест, заканамернасці, прынцыпы, метады, формы навучання беларускай літаратуры, Прадмет мвбл – працэс выхаваўчага навучання школьнікам літаратуры як вучэбнаму прадмету.Змест методыкі выкладання беларускай літаратуры складаецца з трох асноўных раздзелаў:

1. Агульныя асновы методыкі – развіццё методыкі, метадычныя школы, погляды, праблемы, прынцыпы і метады выкладання.2. Сістэма вывучэння літаратуры на ўроках – шляхі, метады, прыёмы вывучэння літаратуры, эмацыянальны і лагічны падыходы, распрацоўка ўменняў і навыкаў, самастойная праца, інтэграванасць.3. 3.Сістэма факультатыўных заняткаў і пазакласнай працы.Як і кожная навучальная дысцыпліна, методыка выкладання беларускай літаратуры мае свае задачы:пазнаёміць з тэарэтычнымі асновамі выкладання літаратуры, выпрацаваць першапачатковыя практычныя ўменні і навыкі для падрыхтоўкі да ўрока роднай літаратуры;

даць накірункі да самаадукацыі і творчага пошуку;дапамагчы настаўніку адказаць на асноўныя прынцыповыя пытанні, што ўзнікаюць у час падрыхтоўкі да заняткаў, у працэсе выкладання, пасля аналізу праведзенага ўрока.Методыка звязана з псіхалогіяй, педагогікай, літаратуразнаўствам, лінгвістыкай, гісторыяй, этыкай, эстэтыкай, філасофіяй, сацыялогіяй, культуралогіяй і інш.Вельмі цесна методыка літаратуры звязана з літаратуразнаўчай метадалогіяй, тэорыяй літаратуры, паколькі прадметам зацікаўлення нашай методыкі выкладання з'яўляецца мастацкая літаратура, якую даследуе таксама і літаратуразнаўства. . першае з трох важнейшых пытанняў метадычнай навукі: што вывучаць, якія творы, заканамернасці літаратурнага працэсу, тэарэтычыя паняцці, крытычныя артыкулы, біяграфічныя матэрыялы ўключаць у школьную праграму і падручнікі. Методыка выкладання беларускай літаратуры звязана з педагогікай і псіхалогіяй. эстэтыкай – навукай аб прыгожым і этыкай – навукай аб маралі. Немагчымае вывучэнне беларускай літаратуры адасоблена ад гісторыі, паколькі кожны творца – гэта прадстаўнік пэўнага гістарычнага працэсу. Навучанне літаратуры ў школе не можа разглядацца ў адрыве ад моўнага навучання. Методыка як навука займаецца распрацоўкай школьных праграм па літаратуры, падручнікаў, вучэбных і наглядных дапаможнікаў, метадычных рэкамендацый і парад. Кожная навука, у тым ліку і методыка літаратуры, мае свае метады даследавання: абагульненне перадавога вопыту настаўнікаў метад зрэзаў, метад мэтанакіраванага назірання і метад эксперыменту.Метад зрэзаў яшчэ называюць метадам адначасовага масавага апытання. дае магчымасць вывучыць пытанне аб чытацкіх зацікаўленнях вучняў, аб іх веданні літаратурных тэкстаў, праверыць уменні і навыкі школьнікаў па аналізе твораў, характарыстыцы зместу. Метад мэтанакіраванага назірання выкарыстоўваецца з мэтай атрымання станоўчых ці адмоўных вынікаў у адпаведнасці з вылучанай гіпотэзай.

Эксперымент праводзіцца часцей за ўсё ў канкрэтным класе з мэтай праверкі тэарэтычна распрацаваных палажэнняў і меркаванняў. Ён бывае канстатуючы (з дапамогай падрыхтаваных зрэзавых заданняў дыягнастычнага характару вызначаецца наяўны ўзровень ведаў, уменняў і навыкаў вучняў), пошукавы (праводзіцца папярэдняе высвятленне тых або іншых падыходаў у методыцы навучання), навучальны (у адпаведнасці з канцэпцыяй даследавання эксперыментатар распрацоўвае ўласную методыку, правярае яе эфектыўнасць ў параўнанні з традыцыйнай, супастаўляючы вынікі зрэзаў, праведзеных у кантрольных і эксперыментальных класах), кантрольны (паўторная праверка эфектыўнасці распрацаванай методыкі ў параўнанні з традыцыйнай практыкай), а паводле ўмоў – лабараторны і натуральны

2. Беларуская літаратура як вучэбны прадмет. Адукацыйны стандарт вучэбнага прадмета “Беларуская літаратура”.Агульная сярэдняя адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь, павінна “забяспечваць духоўнае і фізічнае станаўленне асобы, падрыхтоўку маладога пакалення да паўнацэннага жыцця ў грамадстве, выхаванне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, авалоданне ім асновамі навук, дзяржаўнымі мовамі Рэспублікі Беларусь, навыкамі разумовай і фізічнай працы, фарміраванне ў яго маральных перакананняў, культуры паводзін эстэтычнага густу і здаровага ладу жыцця”.Дасягненню гэтай мэты і падпарадкаваны ўвесь навучальны працэс ў сярэдніх навучальных установах краіны. Беларускай літаратуры як вучэбнаму прадмету ў школе належыць асобнае месца.. З аднаго боку, беларуская літаратура – дысцыпліна культуралагічнай скіраванасці са сваім суб’ектыўным пачаткам, Творы пісьменнікаў выступаюць дзейсным сродкам пазнання прыроды, грамадства і жыцця ва ўсіх яго разнастайных праявах. Літаратура развівае ўяўленне, фантазію чытача, яго творчыя задаткі. Яна з’яўляецца дзейсным сродкам мастацка-эстэтычнага і маральнага выхавання. Пры пазнанні мастацкага твора надзвычай важную ролю адыгрываюць не толькі інтэлект і эмоцыі, але і ўяўленне, што плённа ўплывае на асэнсаванне матэрыялу пры вывучэнні прыродазнаўчых, фізіка-матэматычных дысцыплінаў у школе. віды творчай дзейнасці. Спецыфіка літаратуры -звязана з іншымі формамі грамадскай свядомасці (навукай, мараллю, рэлігіяй, палітыкай і інш.), асабліва з гуманітарнымі галінамі ведаў, а таму яна мае вялікае пазнавальнае і грамадска-выхаваўчае значэнне, дае вучням разнастайныя веды і ўяўленні пра прыроду і месца ў ёй чалавека, жыццё грамадства, гістарычныя падзеі, лёс выдатных асобаў.. Беларуская літаратура таксама звязана з гісторыяй..Курс роднай літаратуры ў школе складаецца з некалькіх кампанентаў.

творы беларускіх пісьменнікаў. Аднак немалая колькасць гадзін адводзіцца і на працу з найлепшымі ўзорамі сусветнай літаратурнай класікі. Пры вывучэнні мастацкіх твораў неабходна знаёміць навучэнцаў і з пэўнымі тэарэтычнымі паняццямі, якія прапануюцца праграмай і вывучэнне якіх прапануецца, улічваючы ўзроставыя асаблівасці школьнікаў, з 5 класа. Беларускую літаратуру як адзін з відаў мастацтва нельга вывучаць у адрыве ад іншых відаў мастацтва. “Беларуская літаратура” павінна забяспечыць:

– фарміраванне ў вучняў сістэмы літаратурных ведаў як кампанента гуманітарнага светаадчування і мыслення;

– развіццё чытацкіх і моўных уменняў –

– фарміраванне ўмення аналізаваць мастацкі твор як аснову для разумення своеасаблівасці творчасці пісьменніка,

– разуменне вучнямі грамадскага значэння нацыянальнай літаратуры –

– развіццё асобы навучэнцаў: іх пачуццяў, мыслення, самасвядомасці, унутранай духоўнай культуры, мастацка-эстэтычнага густу.

Мастацкая літаратура ў школе забяспечвае самавызначэнне і самарэалізацыю асобы ў сучасным зменлівым свеце.

3. Этапы станаўлення і развіцця методыкі выкладання беларускай літаратуры..На тэрыторыі сучаснай Беларусі даволі рана пачала складвацца арыгінальная літаратурная школа – у сярэдзіне ХІІ стагоддзя вядомы прапаведнік Кліменцій Смаляціч выкарыстоўваў у сваіх выступленнях творы антычных паэтаў і філосафаў-язычнікаў, забароненых на той час царквой, абгрунтоўваў права на сімвалічнае вытлумачэнне свяшчэннага пісання. Новы этап у духоўным я з асветніцкай дзейнасці Ф. Скарыны, крытэрыям ісціны з’яўляецца розум. У прадмове да “Псалтыра” тлумачыцца, што гэтая кніга – “дзецям малым пачатак усякай добрай навукі…”. Скарына прапагандаваў думку, што сутнасць асноўная педагагічная мэта асветніка – выхаванне чалавека-грамадзяніна і патрыёта. Прынцыпы - барацьба са схаластыкай, што панавала ў каталіцкіх школах у якіх выкарыстоўвалася механічнае зазубрыванне правіл граматыкі і рыторыкі, а таксама выхоўвалася пагарда да роднай мовы. Выдатным асветнікам рэфармацыі быў Сымон Будны, які сцвярджаў, што веды павінны быць правераны розумам, (“Катэхізіс”).

Другі рэфарматар – Васіль Цяпінскі – дамагаўся адкрыцця школ з беларускай мовай навучання (“Евангелле”).

Лаўрэнцій Зізаній у 1596 г. надрукаваў першы буквар “Наука ку читаню и розуменю письма словенского” з малюнкамі і “Лексісам” – беларускім слоўнікам, у гэтым самым годзе выходзіць яго “Граматіка словенска” У 1697 годзе сейм забараніў ужыванне беларускай мовы ў дзяржаўных установах, з гэтага часу беларускае мастацкае слова да пачатку ХХ стагоддзя існавала неафіцыйна. У 1906 “Лемантар” К. Каганца, Першы падручнік-хрэстаматыю ў 1906 годзе “Першае чытанне для дзетак беларусаў” выдала беларуская пісьменніца Цётка. Гэту працу прадоўжыў Якуб Колас, які ў 1909 годзе выдаў “Другое чытанне для дзяцей беларусаў”. Сяргей Палуян. аглядны артыкул “Беларуская літаратура ў 1909 годзе”, першы гістарычны нарыс новай беларускай літаратуры “Беларуская паэзія ў яе тыповых прадстаўніках”. Методыка выкладання беларускай пачала фарміравацца ў пачатку XX ст. у сувязі з увядзеннем у школьнае выкладанне адпаведнага прадмета. Першыя беларускія школы з выкладаннем беларускай літаратуры як самастойнага прадмета пачалі працаваць на акупіраванай немцамі ў ходзе першай сусветнай вайны тэрыторыі Беларусі. Пастановай урада БССР (1923 г.) у школах усіх тыпаў на тэрыторыі рэспублікі былі ўведзены як абавязковыя такія прадметы, як беларуская мова, літаратура і гісторыя. друк. педагагічных часопісаў«Школа і культура Савецкай Беларусі» (1919, 1921), «Вестник Народного комиссариата просвещения БССРс «Асвета», На старонках гэтага выдання змяшчаліся публікацыі выдатных метадыстаў таго часу – І.І. Замоціна, І.К. Самковіча, І.І. Пратасевіча, якія, па сутнасці, акрэслілі магістральны напрамак развіцця методыкі выкладання літаратуры ў нашай рэспубліцы.:( «Методыка роднае мовы» (1926) К.М. Міцкевіча (Якуб Колас), «Мастацкая літаратура ў школьным выкладанні» (1927, 1928) І.І.. Замоціна, « )

Рэпрэсіі 1936-1937 гг. амаль цалкам вынішчылі пісьменніцкую арганізацыю Беларусі Першым пасляваенным асобным выданнем па методыцы выкладання беларускай літаратуры з'явілася праца Е. Гарачун і А. Панамаровай «Метадычныя распрацоўкі да хрэстаматыі «Родная літаратура» для 7 класа сярэдняй школы» Перыяд хрушчоўскай «адлігі» таксама не быў спрыяльным для развіцця методыкі выкладання беларускай літаратуры. Нейкі час у школах рэспублікі родная мова як навучальны прадмет наогул адсутнічала У пачатку 70-х гг. быў аб'яўлены конкурс на стварэнне новых падручнікаў гісторыка-літаратурнага тыпу. Пераможцамі аказаліся В.У. Івашын і М.А. Лазарук, якія напісалі падручнік «Беларуская літаратура» для 8 (9) класа, і Р.В. Шкраба – аўтар падручнікаў «Беларуская савецкая літаратура» для 9 (10) і 10(11) класаў. У другой палове ХХ стагоддзя актывізуюцца творчыя пошукі ў галіне методыкі выкладання беларускай літаратуры.

праблемы сучаснай метадычнай навукі:праблема чытання, успрыняцця мастацкай літаратуры як мастацтва слова, фармаванне чытача, яго духоўнага свету;праблемы і перспектывы ўзаемаабагачэння методыкі выкладання літаратуры і літаратуразнаўства;паглыбленне сувязей паміж успрыняццем твора, яго інтэрпрэтацыяй, аналізам і самастойнай дзейнасцю вучняў;праблема вывучэння літаратурнага развіцця вучняў,гістарычная змена метадаў і прыёмаў навучання літаратуры, канструяванне новых, апора на традыцыйныя;пошук новых структур урокаў і мадэляванне іншых форм правядзення заняткаў.

4.Канцэпцыя вучэбнага прадмета “Беларуская літаратура”.

Мэты і задачы літаратурнай адукацыі ўвогуле заключаюцца ў фарміраванні духоўна багатай асобы, зарыентаванай на агульначалавечыя, гуманістычныя каштоўнасці, у адаптацыі асобы да змен у жыцці, розных форм жыццядзейнасці грамадства, дзейснага і творчага ўдзелу ў гэтых працэсах.Зыходзячы з агульнай мэты, школа павінна забяспечыць рэалізацыю канкрэтных задач: развіваць цікавасць навучэнцаў да мастацтва, патрэбу ў пастаянных кантактах не толькі з творамі літаратуры, але і іншымі мастацтвамі, якая б заставалася дзейснай на працягу ўсяго жыцця. пастаянна падтрымлівалася ў працэсе непарыўнай адукацыі і самаадукацыі. Важнейшымі паказчыкамі рэалізацыі мэтаў і задач літаратурнай адукацыі з’яўляюцца: шырыня чытацкіх інтарэсаў,начытанасць школьнікаў; рознабаковасць, сістэмнасць і накіраванасць чытання; глыбіня засваення ідэйна-мастацкага зместу твораў, уменне самастойна аналізаваць і ацэньваць іх значэнне;дастаткова высокі ўзровень тэарэтыка-гістарычных ведаў па літаратуры; якасць моўных уменняў і навыкаў

.КАНЦЭПЦЫЯ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА

БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА”

Вучэбны прадмет “Беларуская літаратура” – адзін з прадметаў, з дапамогай якіх рэалізуецца галоўная мэта навучання і выхавання: фарміраванне гарманічнай асобы, інтэлектуальна развітой, здольнай усведамляць ролю маралі, этыкі ў асабістым і грамадскім жыцці, адчуваць і ацэньваць прыгожае, дасканала валодаць мовай. Спецыфіка літаратуры -звязана з іншымі формамі пазнання рэчаіснасці і чалавека (навукай, філасофіяй, рэлігіяй і інш), дае вучням разнастайныя веды і ўяўленні пра прыроду і месца ў ёй чалавека, жыццё грамадства, гістарычныя падзеі, лёс выдатных асоб. Дзякуючы змястоўным сувязям з гуманітарнымі навуковымі дысцыплінамі, літаратура вучыць успрымаць і разумець з’явы, пераўвасобленыя ёю ў вобразы, адначасова ў планах агульначалавечым і нацыянальным, канкрэтна-гістарычным. Літаратурна-мастацкія творы выступаюць дзейсным сродкам спасціжэння прыроды, грамадскага жыцця ў яго разнастайных праявах, дыялектычных зменах, зрухах. Літаратура развівае ўяўленне, фантазію чытача, яго творчыя магчымасці, з’яўляецца дзейсным сродкам развіцця культуры асобы вучня, яго мастацка-эстэтычнага і маральнага выхавання.

літаратура як мастацтва слова з’яўляецца сродкам фарміравання і развіцця моўнай культуры, індывідуальнага самавыяўлення вучня праз слова, у слове..Такім чынам, навучанне прадмету “Беларуская літаратура” ў агульнаадукацыйных установах павінна забяспечыць:

– фарміраванне ў вучняў сістэмы літаратурных ведаў як кампанента гуманітарнага светаадчування і мыслення;

– развіццё чытацкіх і камунікатыўных уменняў

– выпрацоўку ўмення аналізу мастацкага тэксту

– разуменне вучнямі грамадскага значэння нацыянальнай літаратуры

– развіццё асобы вучняў: іх пачуццяў, мыслення, самасвядомасці, знешняй і ўнутранай (духоўнай) культуры, мастацка-эстэтычнага густу.

Навучанне літаратуры ў агульнаадукацыйных установах забяспечвае самавызначэнне і самарэалізацыю асобы ў сучасным зменлівым свеце

Паказчыкамі якасці літаратурнай адукацыі з’яўляюцца наступныя: агульны культурны ўзровень вучня, яго эрудыцыя, начытанасць, асобаснае засваенне зместу праграмнага літаратурнага твора, характар, ступень самастойнасці, доказнасці эстэтычных меркаванняў вучня і ўзровень развіцця яго маўлення, Прапанаваная канцэпцыя мае на мэце даць уяўленне аб прынцыпах пабудовы зместу літаратурнай адукацыі, складзе і структуры вучэбнага прадмета, акрэсліць мэты навучання, паказаць асаблівасці прад’яўлення зместу літаратурнай адукацыі на ўзроўнях агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі.