Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
128 Кб
Скачать

У 1926 г. У Польшчы адбыўся дзяржаўны пераварот, у выніку якога была ўстаноўлена ваенна-буржуазная дыктатура на чале з маршалам ю. Пілсудскім.

Пад арганізацыйным уплывам КПЗБ у маі 1926 г. канчаткова аформілася масавая палітычная арганізацыя – Беларуская сялянска-рабочая грамада (БСРГ), якая аб’ядноўвала звыш 100 тыс. чалавек. Яе ўзначальваў вядомы беларускі рэвалюцыянер, грамадскі дзеяч Б. А. Тарашкевіч. Праграма БСРГ уключала такія патрабаванні, як самавызначэнне Заходняй Беларусі, утварэнне рабоча-сялянскага ўрада, перадача зямлі сялянам без выкупу, знішчэнне сістэмы асадніцтва. У студзені 1927 г. Грамада была разгромлена польскімі ўладамі. Польскія ўлады жорстка распраўляліся з удзельнікамі нацыянальна-вызваленчага руху. 490 яе кіраўнікоў і актывістаў былі прыцягнуты да судовай адказнасці і пасалжанм ў турмы. Сярод асуджаных былі кіраўнікі Грамады Б. А. Тарашкевіч, С. А. Рак-Міхайлоўскі, П. П. Валошын і П. В. Мятла.

Усюды дзейнічалі надзвычайныя суды і лютавалі карныя экспедыцыі. У Бярозе Картузскай быў заснаваны канцлагер. У 1925 г. склалася сітуацыя, якая магла прывесці да ўзброенага паўстання. У гэтых умовах польскі ўрад увёў на тэрыторыю Заходняй Беларусі вялікую колькасць рэгулярных войскаў. Суадносіны сіл рэзка змяніліся. Камуністы, каб прадухіліць велізарныя ахвяры, заклікалі працоўных перайсці да іншых форм барацьбы.

У гады сусветнага эканамічнага крызісу 1929 – 1933 гг. яшчэ больш пагоршылася становішча працоўных Заходняй Беларусі. Шэраг забастовак рабочых мелі палітычны характар. Найбольш масавымі былі выступленні рабочых дрэваапрацоўчай прамысловасці, лесарубаў і возчыкаў у Белавсжскай пушчы, а таксама ў Слонімскім павеце. Былі выпадкі захопу прадпрыемстваў рабочымі.

Яркай старонкай вызваленчай барацьбы ў вёсцы з'явілася ўзброенае выстунленнс сялян Кобрынскага павета ў жніўні 1933 г. Супраць паўстаўшых былі накіраваны карныя войскі і паліцыя ўсяго ваяводства. Карнікі знішчылі мястэчка Навасёлкі, у якім выступленні сялян былі найбольш актыўнымі.

Пасля некаторага спаду барацьба зноў абвастраецца ў 30-я гг, Прайшлі забастоўкі на прамысловых прадпрыемствах буйных гарадоў Заходняй Беларусі. Больш як чатыры месяцы (кастрычнік 1932 г. – люты 1933 г.) баставалі 7 тыс. рабочых і сялян, якія працавалі ў Белавежскай пушчы. У 1935 г. выбухнула паўстанне нарачанскіх рыбакоў. Дырэкцыя дзяржаўных лясоў, ва ўпраўленне якой было перададзена возера Нарач, забараніла свабодную лоўлю рыбы. Тры тысячы сялян прыазёрных вёсак, абураныя забаронай, захапілі рыбныя ўчасткі. Барацьба працягвалася аж да верасня 1939 г.

Прыход да ўлады ў Германіі Гітлера, прыняцце ў Польшчы ў 1935 г. новай канстытуцыі, ліквідацыя рэшткаў дэмакратычных свабод, зняволенне ў турмах і канцэнтрацыйным лагеры Бяроза-Картузская тысяч камуністаў і апазіцыйна настроеных людзей карэнным чынам змянілі палітычную сітуацыю. Многія палітычныя партыі і арганізацыі краін Еўропы, у тым ліку Заходняй Беларусі і Польшчы, сталі на шлях стварэння адзінага народнага антыфашысцкага фронту, фронту барацьбы супраць рэакцыі, фашызму і вайны.

Салідарнасць працоўных Заходняй Беларусі і Польшчы праявілася ў масавай кампаніі за выратаванне жыцця С. В. Прытыцкага. За рэвалюцыйную дзейнасць і замах на правакатара ён быў прыгавораны да пакарання смерцю цераз павешанне. У абарону С. В. Прытыцкага выступілі працоўныя не толькі Польшчы, Заходняй Беларусі, але і іншых краін свету. Польскі ўрад вымушаны быў адмяніць смяротны прыгавор і прысудзіць С. В. Прытыцкага да пажыццёвага зняволення. Менавіта асоба С.Прытыцкага была прататыпам галоўнага героя мастацкага фільма “Чырвонае лісце”.

Разам з тым на развіццё нацыянальна-вызваленчага і рэвалюцыйнага руху адмоўна паўплывалі неабгрунтаваны роспуск у жніўні 1938 г. Камінтэрнам Камуністычнай партыі Польшчы, а таксама пакаранне смерцю савецкімі ўладамі многіх кіраўнікоў кампартый Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны як «агентаў польскай дэфензівы». Абвінавачанне супраць іх было ілжывым. Добрае імя КПЗБ, яе кіраўнікоў і дзеячаў нацыянальна-вызваленчага руху было адноўлена у 1956 г.

Заходнебеларуская культура ў 20 – 30-я гг. Польскія ўлады не прызнавалі беларускай нацыі і ставілі за мэту выкараніць нацыянальную свядомасць беларусаў і апалячыць іх. Статыстычныя звесткі аб нацыянальным складзе насельніцтва Заходняй Беларусі фальсіфікаваліся, да палякаў адносілі амаль усіх беларусаў-католікаў і шмат праваслаўных. На самай жа справе ў Навагрудскім, Палескім і Віленскім ваяводствах беларусаў было 67 %, а не 22,5 %, як сцвярджала афіцыйная польская статыстыка, палякаў – адпаведна 12 – 13%, а не 42%.

Да захопу Польшчай Заходняй Беларусі тут працавала каля 350 беларускіх школ і беларускія гімназіі ў Навагрудку, Клецку, Радашковічах і Вільні. У 1938/39 навучальным годзе ў Заходняй Беларусі не засталося ні адной беларускай школы.

Але і польскіх школ было недастаткова. Каля 13% дзяцей школьнага ўзросту нідзе не вучыліся, 43 % насельніцтва ва ўзросце звыш 10 гадоў было непісьменным. Інтэлігенцыі з ліку карэннага беларускага насельніцтва налічвалася зусім мала.

У дзяржаўных установах не дазвалялася карыстацца беларускай мовай. Беларусаў на дзяржаўную службу не бралі. Не было беларускіх тэатраў. Закрываліся нешматлікія клубы, бібліятэкі, хаты-чытальні, створаныя ў папярэднія гады беларускай грамадскаоцю. Прагрэсіўныя газсты і часопісы канфіскоўваліся і закрываліся, іх рэдактараў садзілі ў турму.

Важную ролю ў жыцці Заходняй Беларуеі ў 20 – 30-я гг. адыграла Таварыства беларускай школы (ТБШ) – масавая культурна-асветніцкая арганізацыя, створаная ў 1921 г. У пачатку 30-х гг. ТБШ налічвала каля 500 гурткоў і 30 тые. актывістаў. Таварыства змагалася за пісьменнасць насельніцтва, за адкрыццё новых і захаванне існуючых беларускіх школ. стварала клубы, бібліятэкі, хаты-чытальні, арганізоўвала мастацкую самадзейнасць, народныя хоры, выдавала падручнікі. песеннікі. Актыўна працавалі сярод насельніцтва драматычныя гурткі, створаныя мясцовымі аддзеламі ТБШ.

Заслуга Таварыства не толькі ў вялікай асветніцкай дзеннасці, але і ў тым, шго яно ў цяжкіх умовах нацыянальнага прыгнёту падрыхтавала і выхавала значпую колькасць беларускай творчай інтэлігенцыі.

У 20-я гг. у літаратуры пераважаў рамантызм (К.Сваяк як прадстаўнік адной з яго плыняў, а таксама У.Жылка, Л.Радзевіч, Г.Леўчык). 3 другой паловы 20-х гт. пад уздзеяннем Беларускай сялянска-работніцкай грамады вызначаецца сатырычны і публіцыстычны жанры. У масавай паэзіі камуністычнага падполля той пары выспявалі новыя таленты, сярод якіх Я.Скурко, што падпісваўся псеўданімам А.Граніт, а пасля стаў вядомы як М.Танк. Тэма сацыяльнай барацьбы характэрна для творчасці В.Таўлая, М.Засіма. Тонкі лірызм, прыродны талент вызначылі асобае месца беларускай паэтэсы Н.Арсенневай.

У 20 – 30-я гг. у Заходняй Беларусі працавалі і выдатныя беларускія мастакі. У 20-я гг. вызначыўся сваім патрыятычным пафасам, нацыянальным каларытам Я.Драздовіч. Першым з беларускіх жывапісцаў ён стварыў цыкл карцін на касмічную тэму. Пры гэтым нават на чужых планетах Я.Драздовіч згадваў краявіды роднай беларускай прыроды. У 30-я гг. мастак таксама плённа працягвае сімволіка-алегарычную тэму. Яго палотны "Дух зла", "Дух цемры" – гэта трывожнае прадчуванне небяспекі, якое будзіць у кожным гледачы непакой. У залаты фонд беларускага жывапісу ўвайшлі таксама карціны П.Сергіевіча ("Беларусы", "Шляхам жыцця"), М.Сеўрука ("Жніво"). Жывапіс Заходняй Беларусі, пазбаўлены ідэалагічнага прыгнёту, захаваў пэўную свежасць, нацыянальны каларыт, адметнасць.

Развіццё беларускага нацыянальнага тэатра ў Польшчы не толькі не мела дзяржаўнай падтрымкі, але і сустракала на сваім шляху пэўныя перашкоды з боку афіцыйных улад. Яшчэ ў 1926 г. у Вільні Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры (БІГіК) спрабаваў арганізаваць кіраўніцтва мясцовымі сялянскімі гурткамі, выязныя трупы, так званы "аб'яднаны тэатр", што наладжваў канцэрты і спектаклі на вёсках. Аднак тэатральныя пастаноўкі з дакладна акрэсленай нацыянальнай тэматыкай былі забаронены. 3 канца 20-х гг. дзейнасць тэатральных гурткоў у Заходняй Беларусі мела падтрымку з боку ТБШ. Напрыклад, была ажыццёўлена пастаноўка "Паўлінкі" і шэрага іншых твораў нацыянальнай драматургіі на сцэне беларускай гімназіі ў Вільні (да 1933 г., пакуль па загадзе афіцыйных улад апошняя не стала "філіяй" польскай гімназіі імя Ю.Славацкага). А ў 1937 г. дзейнасць Таварыства беларускай школы была забаронена.