Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Старонки мураванай книги

.docx
Скачиваний:
26
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
247.22 Кб
Скачать

УА «Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў»

Факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый

Кафедра гісторыі Беларусі і музеязнаўства

Рэферат

«Старонкі мураванай кнігі»

А.А. Трусаў

Працу выканала

Студэнтка 1 курса 150 групы

Місюля Д.Д.

Выкладчык: Трусаў А.А.

Мінск, 2013

У кнізе А.А.Трусава “Старонкі мураванай кнігі” расказваецца аб арганізацыі будаўніцтва мураваных помнікаў ў ХI-ХVIII стст., аб вядомых архітэктарах. Гісторык апісвае выдатныя помнікі архітэктуры, важнейшыя архітэктурна-мастацкія плыні і дасягненні сваёй эпохі. Аўтар звяртае ўвагу на роль выдатных помнікаў архітэктуры ў эстэтычным і патрыятычным выхаванні. У кнізе размешчаны слоўнік архітэктурных тэрмінаў і дан спіс літаратуры. А.А.Трусаў падкрэслівае думку, што апошнім часам ўзрасла цікавасць у краіне да сваёй культуры, мовы, гісторыі і помніках архітэктуры. Асобныя старонкі “мураванай кнігі” аўтар паказвае чытачу, якія, на жаль, захаваліся да нашага часу ў выглядзе старых фотаздымкаў і малюнкаў.

Архітэктура з’яўляецца галіной матэрыяльнай культуры і мастацкай творчасці, яна – выразніца нацыянальнага духу. Кніга А.А.Трусава “Старонкі мураванай кнігі” прысвечана аргінізацыі будаўнічай справы ў ХI-ХVIII стст., вядомым архітэктарам. Кніга падзелена на 27 кароткіх частак. Пачынае аўтар з разважання аб ролі архітэктуры ў жыцці народаў. Першыя збудаванні на тэрыторыі Беларусі вядомы з часоў палеаліту. Жытлы рабілі з буйных трубчатых костак жывёл, іх ставілі на цокалі з укопаных у зямлю валуноў і чарапоў мамантаў. Аўтар коратка апісвае шляхі развіцця архітэктурнай культуры, вылучае тры характэрныя яе асаблівасці: трываласць, карыснасць і прыгажосць. Ён мяркуе, што з’яўленне тыпаў архітэктурных пабудоў вызначалася палітычнай сістэмай краіны, яе грамадскім укладам, прыроднымі ўмовамі, рэлігійнай сістэмый і народнымі традыцыямі. Прыводзіць словы вялікага Віктора Гюго, што “дойлідства было вялікай кнігай чалавецтва…” А.А.Трусаў лічыць што архітэктура – з’ява шматпланавая, падкрэслівае мастацкую каштоўнасць архітэктурнага твора. Таксама нагадвае, што складае кампазіцыю помніка, дэталёвыя формы. На думку аўтара кожны народ меў свае ўяўленні аб прыгажосці і мастацкай дасканаласці. Спагадзімся, што архітэктура антычных грэкаў і рымлян не адпавядала светапогляду дойлідаў сярэднявечных народаў Еўропы, але яна лягла ў аснову архітэктуры часоў Адраджэння. Гісторык падкрэслівае, што славяне да прыняцця хрысціянства ўзводзілі будынкі з дрэва. Новая рэлігія, по яго словах, прынесла новыя архітэктурныя формы (храмы, палацы), але і новыя будаўнічыя матэрыялы: цэглу (плінфу), свінцовыя лісты для дахаў, шкло для вакон, паліваныя пліткі для падлогі. Мы знаёміміся , што азначае архітэктурны стыль. Цікава думка аўтара, што архітэктура высвятляе характар гістарычнай эпохі, яе характэрныя асаблівасці. Унікальным архітэктурным ансамблем на Беларусі аўтар лічыць Стары замак у Гродне (ХII-ХVIII стст.)

Мал.1 Стары замак у Гродне (ХII-ХVIII стст.)

У асобны раздзел архітэктуры А.А.Трусаў уключае горадабудаўніцтва: гарады і вёскі з іх плошчамі, паркамі, вуліцамі, мастамі, краявідамі, вытворчымі зонамі. Неад’емнай часткай архітэктуры з’яўляецца інтэр’ер : скульптура, роспіс, кафляныя печы, мэбля, дываны, габелены, вазы і г.д. Развіццё дойлідства, на думку гісторыка, залежыла ад ўзроўня эканомікі і культуры, этнічных і мастацкіх традыцый, асабліва для драўлянай архітэктуры.

Раздзел Пачынальнікі прысвечан вядомым даследчыкам архітэктурных помнікаў. А.А.Трусаў лічыць, што трэба ведаць і вывучаць, ахоўваць архітэктурную спадчыну. Ён нагадвае імёны нашых славутых гісторыкаў, краязнаўцаў: Т. Нарбут, які даследаваў Лідскі замак; І. Пешка, які рабіў замалёўкі помнікаў архітэктуры; М. Шчакаціхін, які выдаў кнігу “Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва”; І.Хозераў, раскопкі цэркваў ў Бельчыцкім манастыры, Ю.Ядкоўскі, вялікія археалагічныя працы ў Гродне. Новы этап у вывучэнні архітэктурных помнікаў пачаўся ў ХХ ст. Праводзяцца археалагічныя даследаванні, знойдзены дзесяткі новых помнікаў. Мы знаёміміся з імёнамі вядомых археолагаў сучаснасці: М.Ткачоў,М.Малеўская,З.Пазняк,І.Чарняўскі,А.Кушнярэвіч. Надрукаваны працы па гісторыі старажытнага дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва і архітэктуры: М.Кацар, У.Чантурыя, Ю.Якімовіч. Архітэктуре палацаў і старадаўніх сядзіб прысвечана кніга А.Кулагіна. Фрэскавы жывапіс апісан ў кнізе В.Церашчатавай. Трэба адзначыць выданне “Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі”, Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі, “Гісторыя беларускага мастацтва”.

Далей гісторык запрашае нас у будаўнічую арцель. Мы знаёміміся з тымі, хто абпальваў цэглу, рабіў дахоўку і вапну, укладваў вялізныя камяні. З ХII ст. на тэрыторыі Беларусі існавалі будаўнічыя арцелі. Майстры-цагельнікі мецілі сваю прадукцыю клеймамі, па якім можна было прасачыць сувязі паміж рознымі арцелямі будаўнікоў. Аўтар нагадвае арцелі ў Полацку, Віцебску, Гродне , коратка апісвае з чаго пачыналася будаўніцтва. Дае гравюру Ф.Скарыны Будаўніцтва храма ў ХVI ст. Аўтар лічыць, што адначасова з цэхамі ў беларускіх гарадах ХVI ст. працуюць прафесаійныя архітэктары, часта запрошаныя з-за мяжы (Бернардоні, П.Нонхарт, У.Дзягілевіч).

А.А.Трусаў паведамляе нам аб чым расказваюць падмуркі. Апісвае Полацкую Сафію, у якой ўвасоблена моц Полацкага княства. Пазнаёміліся з прынцыпамі і прыёмамі будаўнічай тэхнікай ХI-ХV стст. Цікавыя старонкі прысвечаны дойліду Івану. Зноў аўтар запрашае нас у Полацк, дзе ў ХII ст. склалася самастойная архітэктурная школа, знаёміць з асноўнымі рысамі, якія былі выпрацаваны полацкімі дойлідамі. Гісторык нагадвае нам імя дойліда полацкага манаха Івана. З яго іменем звязана ўзвядзенне Спаса-Праабражэнскага сабора. А.А.Трусаў дае кароткае апісанне храма, нагадвае фрэску ХII ст., на яго думку ў полацкім жывапісе назіраецца творчая перапрацоўка візантыйскіх мастацкіх канонаў, збліжэнне з ноўгарадскімі жывапісцамі. Гісторык лічыць, што збудаванні дойліда Івана аказалі моцны ўплыў на далейшае развіццё архітэктуры Кіеўскай Русі. Коратка апісваецца Навагрудскі храм ХII ст.

Мал.2Навагрудскі замак

Далей аўтар знаёміць нас з мурамі старажытнай Гародні: Ніжняя царква ХII ст. На думку аўтара вялікую ўвагу гародзенскія дойліды надавалі ўпрыгожанню фасадаў. Даецца апісанне фрэскавых роспісаў. Унікальным помнікам з’яўляецца Каложская царква, аўтар дае яе апісанне. Цікава думка, што гародзенскія майстры ўзводзілі збудаванні і ў іншых гарадах княства: Ваўкавыск. Яны ўзводзілі палацы: на Замкавай гары ў Гродне. Апісвае муроўку сцен палаца С.Баторыя. Разважае над пытанне Калі ж загінулі старажытныя гародзенскія муры? На думку аўтара мураваныя храмы маглі існаваць і ў Пінску.

Знаёміміся з камянецкім слупом, дзе і калі былі ўзведзены абарончыя вежы. Апісваецца сістэма муроўкі Камянецкай вежы ХIII ст., якая захавалася да нашых дзён. Цікава, што пры яе будаўніцтве дойліды ўпершыню ў Беларусі выкарысталі элементы цаглянай готыкі. А.А.Трусах дае кароткую характарыстыку гэтага стылю, нагадвае гатычныя саборы ў Францыі, Германіі, Скандынавіі, параўновае іх і падкрэслівае асаблівасці.. Гэта была сапраўдная рэвалюцыя ў архітэктуры таго часу. А.А.Трусаў падкрэслівае высокі ўзровень развіцця феадальнага грамадства на беларускіх землях, абапіраецца на мураваныя варты, і на тое, што дзяржаўнай мовай у ВКЛ да канца ХVII ст. была беларуская. Каб стрымаць крыжацкія набегі на беларускія землі ўзводзіліся замкі-кастэлі: Лідскі замак ХIV ст. Аўтар апісвае замкі: Лідскі, Крэўскі, Навагародскі.

А.А.Трусаў разважае аб набытках беларускіх муляраў. У позднім сярэднявеччы ў Беларусі назіраецца росквіт манументальнага культавага і грамадзянскага будаўніцтва. Аўтар адзначае гатычную архітэктуру: Верхняя царква ў гародзенскім Старым замку, яе знешні выгляд; Троіцкі касцёл у Ішкальдзі. Росквіт гатычнай архітэктуры на Беларусі, па словах гісторыка, прыпадае на пачатак ХVI ст. Ён падкрэслівае стылёвыя асаблівасці, формы і тыпы культавых збудаванняў: царква Барыса і Глеба ў Навагрудку, касцёл у весцы Гнёзна Ваўкавыскага р-на.

Наступныя радкі кнігі А.А.Трусава прысвечаны замкам – сведкам трывожных часоў. У ХVI ст. назіраецца росквіт замкавай архітэктуры: Мір, царква ў в.Сынковічы, Супрасльская царква, абарончая царква ў в.Мураванка, рэшіткі дамініканскага касцёла ў Мінску. Аўтар апісвае архітэктурную апрацоўку фасадаў, новы тып культавай архітэктуры Беларусі –інкастэляваныя (абарончыя) храмы.

Далей мы знаёміміся са старажытнай цагельняй. У кнізе апісаваецца, якая ўжывалася плінфа, як яна трапіла ў Кіеўскую Русь, як яе выраблялі, дзе абпальвалі. З ХIIIст. Ўжывалася буйнапамерная брусковая цэгла. Апісваюцца паліваныя пліткі для падлогі і паліваную дахоўку. У кнізе змешчаны фотаздымкі паліванай дахоўкі, цаглін. Гісторык нагадвае, што ўжывалася і спецыяльная профільная цэгла, падкрэслівае дзе былі знойдзены яе ўзоры: замкі ў Лідзе, Крэве, Міры, Гродне, Мінску, Навагрудку, Віцебску, Полацку.

Вельмі яскрава падаецца эпоха Адраджэння на Беларусі. Гэта быў час росквіту гарадоў, культуры, мастацтва, пашыраліся сувязі з замежнымі краінамі, узнікалі рамесныя цэхі, развівалася кнігадрукаванне. На думку А.А.Трусава подых рэнесансу адчуваецца ў дэкаратыўна-ўжытковым мастацтве, фрэскавым роспісе і іканапісе, графіце. Аўтар разважае над рысамі новага стылю. Па яго словах для архітэктуры Беларусі эпохі Адраджэння характэрен сінтэз гатычных і рэнесансных традыцый, які з ХVII ст. спалучаецца з элементамі маньерызму і барока. Іншы характар набываюць абарончыя прыстасаванні: Кальвінскі збор у в.Асташына, збор у Койданаве, кальвінскі збор у Смаргоні. У старых гарадах ствараліся новыя адміністрацыйныя цэнтры з гандлёвымі плошчамі і ратушамі. Наступныя радкі кнігі прысвечаны замкам-палацам. У ХVI ст. перабудоўваюцца старыя гатычныя замкі. Аўтар апісвае сярэднявечныя палацы, якія былі ў іх вокны, фасады, муроўка: Мірскі замак, Стары замак у Гародні. Падкрэсліваецца, што з ХVI ст. на Беларусі шырока распаўсюджваюцца новыя сістэмы бастыённай фартыфікацыі: Заслаўскі замак. Па словах даследчыка стараітальянская бастыённая сістэма змянілася новаітальянскай, апісвае яе адметныя рысы: Нясвіжскі замак.

Далей А.А.Трусаў знаёміць нас з сімваламі самакіравання. ХVIст. характарызуецца росквітам гарадоў, атрыманнем імі магдэбурскага права. Магістрат размяшчаўся у спацыяльных будынкаў – ратушах. Аўтар нагадвае ратушу ў Мінску (1591 г.), велічную ратушу ў Магілёве. Некалькі старонак прысвечаны гісторыі кафляной печы. Гісторык адзаначае, што з ХIV ст. жылыя памяшканні замкаў і палацаў пачалі ацяпляць кафельнымі печамі. Апісвае як выглядалі першыя кафлі, як мянялася форма, памеры кафлі. Прыводзяцца даныя з раскопак Лідскага замка, дзе траплялася гаршковая кафля. Гаршковая кафля паступова змянялася каробкавай. Але будаваліся камбінаваныя печы яшчэ доўгі час : Мазырскі замак. Кафля пакрывалася рознакаляровай палівай, для аздаблення ўжываліся розныя ваыянты арнаменту, цікавы сюжэтныя кафлі: Мядзельскі замак. Аўтар падкрэслівае сувязь беларускіх кафляроў з італьянскімі, нямецкімі, чэшскімі майстрамі. У ХVI ст. на Беларусі з’яўляецца “партрэтная” кафля з выявамі людзей у рэнесансным уборы: Гродна, Магілёў; ужывалася геральдычная кафля і кафля з выявамі звяроў, міфалагічных істот і птушак. Пашырана гзымсавая кафля з выявай анёла. Для барока характэрна кафля з адбіткамі дат: Гальшаны, Магілёў, Мінск. Аўтар падкрэслівае змены у беларускім кафлярстве ў ХVII ст. Апісвае кафлі таго часу. Адзначае уплыў беларускага кафлярства на станаўленне і развіццё рускай архітэктурна-дэкаратыўнай керамікі. Коратка апісваюцца печы часоў мадэрна (ХIХ ст.): печ у Лошыцкай сядзібе.

Цікава апісваецца новы архітэктурны кірунак – барока, які ўзнік на аснове традыцый позняга Адраджэння. Па словах аўтара архітэктурныя помнікі гэтага часу – “акамянелыя сімфоніі”. А.А.Трусаў нагадвае нам базілікі Нясвіжскага касцёла (Бернардоні), дом-крэпасць Гайцюнішках (П.Нонхарт), фарны касцёл у Нясвіжы, Брыгіцкі касцёл у Гродне. Характэрнымі прыкладамі сталага бырока з’яўляюцца Мікалаеўская царква ў Магілёве, касцёлы езуітаў і бернардзінак у Мінску, касцёл дамініканцаў у в.Княжыцы пад Магілёвам.

Даследчык запарашае у падарожжа за гарадскія валы. Даецца кароткі нарыс сацыяльнага і рэлігійнага становішча Рэчы Паспалітай у пач.ХVII ст. Апісвае беларускія гарады: барочную планіроўку Слоніма. Нагадвае, што найбольш заможныя ганадляры пачалі ўзводзіць мураваныя дамы. Даецца апісанне планіровачнай структуры Магілёва. Прадстаўлены фотаздымкі былой аптэкі з Гродне, Мікольскай царквы ў Магілёве. Далей мы чытаем пра палацы і паркі: замкі ў Гальшанах, Нясвіжы, падкрэслівае архітэктурна-мастацкае рашэнне галоўнага фасада палаца. Па слова аўтара ён вельмі пластычны за кошт скульптурнай ляпніны, пілястраў і аб’ёмнага дэкору. У перыяд позняга барокка развіваецца садова-паркавая архітэктура: парк “Альба” летняя рэзідэнцыя Радзівілаў; цудоўны палацавы ансамбль у Ружанах, належыў Сапегам. Далей даследчык звяртаецца да апошняга ўздыму барока: віленскаму барока. Ён падкрэслівае значную ролю архітэктара Я.К.Глаўбіца: перабудова полацкага Сафійскага сабора, рэканструкцыя Місціслаўскага касцёла кармелітаў, архірэйскі палац і Спаская царква ў Магілёве. А.А.Трусаў адзначае, што з ХVIII ст. некаторыя помнікі Беларусі набываювь рысы ракако: слонімскі касцёл св.Андрэя, мядзельскі касцёл кармелітаў. Дае іх апісанне. А з канца ХVIII ст. у дойлідстве праяўляюцца рысы класіцызму: Успенскі сабор у в.Жыровічы.

А.А.Трусаў разважае над пытаннем, з чым было звязана імкненне да рэгулярнасці. Коратка апісваецца палітычнае становішча ў беларускіх землях у ХIХ ст. У той час панаваў класіцызм. Аўтар дае апісанне цэнтральнай часткі Магілёва, нагадвае Чачэрск, уладальнікам якога з 1774 г. становіцца граф Чарнышоў. У перыяд класіцызму, па словах даследчыка, у беларускіх гарадах узнікаюць бульвары, паркі і прысады. Далей А.А.Трусаў разважае над пытаннем: прыгожосць у простым. Ён падзяляе панаванне класіцызму на тэрыторыі Беларусі на 2 перыяды. Коратка апісвае іх і суадносіць з палітычным становішчам на землях Беларусі ў ХIХ ст. Змяншаўся ўплыў польскай культуры і назіралася арыентацыя на Пецярбург і Маскву. Рыхтуюцца кваліфікаваныя кадры архітэктараў, у Беларусь прыязджаюць вядомыя дойліды, беларускія мастакі працуюць у Пецярбургу. Аўтар нагадвае пра палацава-паркавы ансамбль у Гомелі, які звязан з графам Румянцавым; сядзібу Паскевічаў. Даведаліся, што позні класіцызм называюць ампірам, а у аздабленні фасадаў і інтэр’ераў сталі ўжываць антычны арнамент. А ўжо з сярэдзіны ХIХ ст. адбывалася поўная рэгаламентацыя гарадскіх планаў, будаўніцтва па тыпавых праектах.

Цікава чытаць радкі пра старадаўнія сядзібы. Па словах гісторыка архітэктар стараўся ўлічыць асаблівасці краявіду, з палацамі ўзводзіліся вясковыя касцёлы ці цэрквы, капліцы. Вучоныя, на думку даследчыка, вылучаюць 3 асноўныя тыпы палацаў і сядзібных будынкаў, што ўзводзіліся ана Беларусі ў ХIХ ст. А.А.Трусаў запрацаае завітаць нас у адну з такіх сядзіб: маёнтак графаў Агінскіх у в.Залессе Смаргонскага р-на. Знаёміміся з роамантызмам і неастылямі: палац у г.Косава (засталіся руіны і частка дэкору), касцёл у в. Слабодка Брасалаўскага р-на. Апісвае розныя варыянты ўзораў праваслаўных бажніц. Па ініцыятыве графа Мураўёва ў вёсках і гарадах Беларусі ўзводзіліся тыпавыя цэрквы ў псеўдарускім стылі. Існавалі таксама несапраўдная готыка, неараманскі стыль. Даследчык нагадвае Чырвоны касцёл у Мінску, які спалучаў рысы раманскага стылю, готыкі і мадэрна. У вялікіх беларускіх гарадах пашыраецца мураванае будаўніцтва, тут ужо пануе мадэрн, шырока ўжывалася шкло. Далей гісторык знаёміць нас з візітнымі карткамі будынкаў: дзверы, вокны, балконы,ветранікі, дыінікі. Коратка апісвае іх:дзверы касцёла ў в.Крамяніца Зэльвенскага р-на, дзверы касцёла ў Глыбокім, дзвярныя замкі і ключы з Крэўскага замка, каваная рашотка касцельнай брамы Троіцкага касцёла ў в.Дунілавічы Пастаўскага р-на, каваная рашотка балкона Мядзельскага касцёла. А.А.Трусаў заклікае захоўваць старыя дзверы і балконы, агароджы пры рамонтных работах, яны з’яўляюцца “візітнымі карткамі” старых будынкаў. Коратка апісвае адраджэнне хараства, запрашае завітаць у старажытны Полацк, нагадвае пра аднаўленне Богаяўленскай царквы. Заклікае пільную ўвагу ўдзеляць гістарычным цэнтрам: Траецкае прадмесце ў Мінску, рэканструкцыя Верхняга горада. Разважае пра задачы рэстаўратараў, мяркуючы пра даволі дрэннае становішча многіх помнікаў дойлідства. У той жа час актыўна дапамагаюць рэстаўратарам студэнты і школьнікі, аднаўленню помнікаў шмат увагі ўдзеляюць газеты. У канцы кнігі размешчаны слоўнік архітэктурных тэрмінаў і спіс літаратуры.

Мае уражанні: Кніга вельмі цікавая, занятая. Чытала з задавальненнем. Вельмі захопліваючы паказаны замкі, храмы розных стагоддзяй на тэрыторыі нашай краіны. Пры прачытанні кнігі, уяўляецца сабы быццам бы маленькае падарожжа па усіх гістарычных мясцінах Беларусі.мне спадабалася.

6